Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
У 1920 г. была выдадзеная брашура Луцкевіча на польскай і расейскай мовах пад назвай «Польская акупацыя на Беларусі»211. Улічваючы зьмест, распаўсюджвалася яна пасьпяхова, асабліва на Гарадзеншчыне і Віленшчыне, робячы вялікае ўражаньне на беларускае сялянства. Яе выкарыстоўвалі беларускія настаўнікі, якія праводзілі агітацыю ў эсэраўскім духу, пашыраючы ўплывы арганізацыі С-Р.
Дзякуючы гэтай кампаніі быў падрыхтаваны грунт для беларускіх выступленьняў падчас адступленьня польскай арміі. 10 ліпеня 1920 г. бальшавіцкія войскі занялі Менск. На адступаўшыя польскія атрады неаднаразова нападалі цэлымі вёскамі, забіваючы жаўнераў. У адказ на напады нашыя войскі рабілі карныя экспэдыцыі, у выніку чаго ў польска-беларускія адносіны ўрываліся ўсё большыя рознагалосьсі і нянавісьць.
Так адбылася зьмена настрояў сярод беларускага насельніцтва. TaTae насельніцтва, якое спачатку з энтузіязмам сустрэла адозву Галоўнакамандуючага, марыла пра аб’яднаньне Віцебску, Магілёва і Смаленску пад польскай уладай, у выніку ж забівала жаўнераў з адступаўшых польскіх атрадаў.
210 Дубейкаўскі Лявон (1867—1940) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч. 3 1919 г. — старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве, фактычна зьяўляўся паслом БНР у Полыпчы. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генэральнаі а штабу іюльскага войска, неаднаразова выступаў з адозвамі і зваротамі, супярэчнымі пазыцыі Віленскага БНК. Пасьля адышоў ад палітыкі і заняўся культурнай дзейнасьцю.
211 Была выдадзеная і беларускамоўная вэрсія гэтай брашуры.
Разьдзел XIX
Палянафільскія беларускія арганізацыі. «Зялёны Дуб».
Беларускі палітычны камітэт. Генэрал Ст. Булак-Балаховіч.
Слуцкае паўстаньне. «Краёвая сувязь». Беларускія беспартыйныя актывісты (ББА)
Сярод беларусаў існаваў ня толькі антыпольскі кірунак. Было некалькі арганізацыяў, якія імкнуліся абапірацца на Польшчу.
Арганізацыя «Зялёны Дуб». Яе пачаткі сягаюць у тыя часы, калі расейская армія, адступаючы пад нямецкім націскам, мусіла пакінуць беларускія абшары. Беларускія жаўнеры і прызыўнікі, ня хочучы сыходзіць з родных мясьцінаў, пачалі хавацца па лясах. Адсюль паходзіць іх назва «зялёных».
Спачатку гэта былі разрозьненыя банды дэзэртэраў бязь цьвёрда акрэсьленага пляну дзеяньняў, аднак з пэўнай нацыянальнай і антыбальшавіцкай афарбоўкай.
Падчас балыпавіцкай акупацыі ў 1918—1919 гг. «зялёныя» надалей праводзілі дывэрсійную акцыю. Зь цягам часу беларускія дзеячы пастараліся ўзяць гэты рух у свае рукі.
У 1919 г. утварылася беларуская сялянская партыя «Зялёны Дуб», якая імкнулася да стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, зьвязанай з Польшчай. Партыя мела свой уласны кабінэт міністраў, а таксама стварала атрады, якія павінны былі разам з польскімі войскамі змагацца супраць бальшавікоў і іх прыхільнікаў. Баявыя атрады партыі былі падзеленыя на пяцёркі. На чале партыі «Зялёны Дуб» стаў атаман Дзяргач (В. Адамовіч-сын)212, які адначасова быў начальнікам узброеных сілаў партыі. Гэтая партыя, нягледзячы на прапольскія сымпатыі, ня мела вялікіх заслугаў. У беларускім грамадзтве яна ня мела ўплываў і не магла паралізаваць дзейнасьці эсэраў.
Восеньню 1920 г., дзякуючы ініцыятыве Алексюка, у Варшаве ўтварыўся Беларускі палітычны камітэт у наступным складзе: Аляксюк, Адамовіч
212 Адамовіч Вячаслаў малодшы (Язэп Дзяргач) (1890—?) — беларускі грамадзкапалітычны і вайсковы дзяяч, сын Вячаслава Адамовіча-старэйшага. 3 1912 г. — карэспандэнт «Нашай Нівы». У час польска-савецкай вайны — сябра БВК, кіраўнік адкрытых 5 студзеня 1920 г. у Менску курсаў вэрбовачных агентаў БВК. Адзін са стваральнікаў сялянскай паўстанцкай арганізацыі «Зялёны Дуб» і начальнік iijтабу яго партызанскіх атрадаў. Уваходзіў у многія палянафільскія арганізацыі. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генэральнага штабу ў якасьці інфарматара, сьвядома прадаваў яму за грошы непраўдзівую інфармацыю. У 1926 г. высланы за межы Полыпчы, жыў у Гданьску. Ірымаў шчыльныя кантакты зь мясцовай расейскай эміграцыяй. Працаваў псаломшчыкам у праваслаўнай царкве. Далейшы лёс невядомы.
(бацька), Яўген Міткевіч213, Сянькевіч214 і іншыя. 12 кастрычніка 1920 г. Камітэт прыйшоў да паразуменьня з генэралам Станіславам БулакБалаховічам.
Асноўныя тэндэнцыі вышэйзгаданай групы паказвае прыкладзены ліст да ген. Балаховіча.
Будучы глыбока перакананымі, што армія Пана Генэрала, у склад якой уваходзіць такая значная частка беларусаў, безумоўна прынясе нашаму краю сапраўдную волю і магчымасьць стварэньня свайго дзяржаўнага быту, мы прыступаем да супрацоўніцтва з Вамі, моцна верачы, што нашая прысутнасьць дадасьць гарту беларускаму жаўнеру, які змагаецца за існаваньне сваёй айчыны, а беларускаму народу, на землях якога змаганьне будзе адбывацца, мы нрынясем абарону ў ваенных завірухах, а таксама прыйдзем з дапамогай у стварэныіі неабходных формаў адміністрацыйнага жыцьця.
Беларускі палітычны камітэт абавязаўся праводзіць вэрбовачную кампанію ў павінную ўтварыцца беларускую армію пад камандаваньнем генэрала Булак-Балаховіча, той жа павінен быў аддаваць Беларускаму палітычнаму камітэту цывільную ўладу на паступова займаных этнаграфічна беларускіх тэрыторыях. Беларускі палітычны камітэт увайшоў у кантакт з Расейскім палітычным камітэтам215 на чале з Савінкавым216, які па сутнасьці быў расейскай арганізацыяй і ў гэтай кампаніі прынёс больш шкоды, чым
213 Міткевіч Яўген (1890—?) — беларускі палітычны дзяяч палянафільскай арыентацыі. Падчас польска-савецкай вайны служыў на польскім вайсковым тэлеграфе ў Менску. Восеныію 1920 г. — сябра Беларускага налітычнага камітэту. У красавіку—жніўні 1922 г. — рэдактар іарадзенскай газэты «Беларускі шлях». Зьверасьня 1922 г. — старшыня ЦК Арганізацыі беларускіх беспартыйных актывістаў. На выбарах у польскі сойм у 1922 г. вылучаўся ад праўрадавага Дзяржаўнага аб’яднаньня на крэсах. У 1924 г. зьяўляўся кіраўніком Беларускага дабрачыннага таварыства ў Горадні, аднак быў адхілены ад сваіх абавязкаў за растрату. 3 1925 г. у Баранавічах. Зьяўляўся фактычным рэдактарам мясцовай беларускай газэты «Сялянская воля». У 1927 г. супрацоўнічаўзь Беларускай нацыянальна-радыкальнай партыяй Ф. Умястоўскага. На выбарах у польскі сойм у 1928 г. беспасыіяхова выстаўляўу Наваградзкай акрузеўласны сьпіс Беларускага гаспадарчага саюзу незалежных сялян і рабочых, які не дабіўся посыіеху.
214 Сянькевіч Язэп — беларускі дзяяч, сябра Беларускай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Адзін зь лідэраў Беларускага палітычнага камітэту, займаў у апошнім пасаду міністра ўнутраных справаў і фінансаў.
215 Расейскі палітычны камітэт (РІІК) — арганізацыя, якая існавала ў Польшчы ў 1920 г. Яго кіраўнікамі былі Барыс Савінкаў, Дзьмітрый Філосафаў, Зінаіда Ппіўс і інпі. Ставіў сабе за адну з мэтаў стварэньне на тэрыторыі Польшчы расейскіх узброеных фармаваньняў. У сьнежні 1920 г. быў ліквідаваны «з прычыны зьмены палітычных стасункаў і інтэрнаваньня на польскай тэрыторыі расейскіх арміяў, якія змагаліся з бальшавікамі». Замест ліквідаванага РПК быў створаны Расейскі эвакуацыйны камітэт.
216 Савінкаў Барыс Віктаравіч (1879—1925) — расейскі палітык, да рэвалюцыі адзін зь лідэраў партыі эсэраў, арганізатар многіх тэрарыстычных актаў. I Іадчас польска-савецкай вайны 1920 г. быў старшынём Расейскага палі і ычнага камітэту ў Варшаве, арганізаваў т. зв. Расейскую народную армію, супрацоўнічаў з С. Булак-Балаховічам.
карысьці. Вінаватыя ў беспасьпяховасьці кампаніі Савінкава былі былыя царскія генэралы: Перамыкін217 і Брэдаў2'8. Гэтыя генэралы не зьвярталі ўвагі на дэмакратычныя лёзунгі Савінкава. Дзякуючы сваім перакананьням і вайсковай сіле, якую мелі ў распараджэньні, яны выклікалі тое, што арганізацыя Савінкава была далёкай ад дэмакратычных лёзунгаў і стала манархісцкай.
Ген. Станіслаў Булак-Балаховіч разам са створанай ім добраахвотніцкай арміяй прабіраўся ў тылы бальшавіцкіх войскаў і шырыў паніку і замяшаньне. Калі польскія войскі адступілі пад Варшаву, атрады ген. Булак-Балаховіча па-ранейшаму засталіся на крэсах — на Палесьсі і Валыні, абцяжарваючы бальшавіцкія апэрацыі, а падчас адступленьня Чырвонай арміі дапамагалі разьбіваць дэзарганізаваныя савецкія баявыя адзінкі.
Запозьненым рэхам беларуска-бальшавіцкага змаганьня было Слуцкае паўстаньне.
На Случчыне ўтварыўся мясцовы самаўрад — Павятовая беларуская рада ў Слуцку, падтрыманая ўрадам Саветаў. Была створаная павятовая міліцыя, у склад якой увайшлі беларусы пераважна антыбальшавіцкай скіраванасьці. Менавіта гэтая міліцыя стала цэнтрам паўстанцкага руху.
ІІасьля заключэньня польска-бальшавіцкага перамір’я былыя паплечнікі польскай арміі, ген. Булак-Балаховіч, Перамыкін і армія Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (атаман Пятлюра) перайшлі за польскую дэмаркацыйную лінію і пачалі самастойную вайсковую кампанію супраць Саветаў.
3 гэтага скарысталася Беларуская рада ў Слуцку, якая намервалася выклікаць агульнае паўстаньне ўсёй Белай Русі супраць бальшавікоў. 3 гэтай мэтай быў скліканы зьезд усяго Слуцкага павету. Гэты зьезд вырашыў праводзіць агульную барацьбу з бальшавікамі з мэтаю стварэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Вярхоўнай уладай зьезд прызнаў Беларускую Найвышэйшую Раду (дарэчы, ужо няісную)219, а для кіраваньня рухам на Случчыне стварыў Слуцкую раду на чале з Пракулевічам.
■' Перамыкін (Пярмікін) Барыс Сяргеевіч (1890—1971) — расейскі вайсковец, генэрал-маёр. Удзельнік «белых» вайсковых фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны. У 1920 г на тэрыторыі Полынчы разам з Б. Савінкавым арганізаваўт. зв. Расейскую народную армію. IІасьля заканчэньня вайсковых дзеяньняўжыўу Францыі, працаваў на заводзе, у ііалітыцы ня ўдзельнічаў. Падчас II Усясьветнай вайны служыў у 1-й дывізіі арміі Ўласава. Пасьля вайны жыў у Аўстрыі.
218 Брэдаў Мікалай Эмілевіч (1883— 1945(?)) — расейскі вайсковец, генэрал-лейтэнант. Адзін з кіраўнікоў Рускай добраахвотніцкай арміі ва Ўкраіне. ІІасьля разгрому арміі Дзянікіна інтэрнаваны ў Полыпчы. Здолеў перабрацца ў Крым, дзе ваяваў у складзе вайсковых фармаваньняў II. Урангеля. ІІасьля 1920 г. — у эміграцыі ў Турэччыне і Баўгарыі. У 1945 г. арыштаваны НКВД. Далейшы лёс невядомы.
219 Найвышэйшая Рада фактычна спыніла сваёіснаваньнеў канцы 1920 г„ пасьля прызнаньня яе прадстаўнікамі ўраду БНР на чале з В. Ластоўскім. Аднак фармальна яе ліквідацыя ў той час аформленая не была.