Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
3 тае прычыны, што дзеячы ББА таксама, як высьветлілася, не адзначаліся высокімі маральнымі якасьцямі, польскі ўрад скасаваў выдаваньне субсыдыяў, у выніку чаго арганізацыя паволі заняпала.
Агляд згаданых палянафільскіх арганізацыяў паказвае, што, нягледзячы на падтрымку з польскага боку, ніводная зь іх не дала сур’ёзных вынікаў. «Зялёны Дуб» ня меў адпаведных людзей; ген. Булак-Балаховіч, нягледзячы на вялізную папулярнасьць сярод народу, няшмат зрабіў, бо аказаўся камандзірам, не падрыхтаваным да той ролі, якую яму належала адыграць. Савінкаў дзеля благога падбору памочнікаў прынёс больш шкоды, чым карысьці. Аляксюк аказаўся папросту ашуканцам. Дзеячы ББА ня мелі добрай рэпутацыі сярод беларусаў. Шэраг іншых дзеячоў, якія належалі да згаданых арганізацыяў, аказаліся кар’ерыстамі і дэмагогамі, ганяючыся за нелегальнымі прыбыткамі. Такім чынам, прычынай няўдачаў у дзейнасьці палянафільскіх арганізацыяў была, перш за ўсё, апора польскіх уладаў на ненадзейныя альбо неадпаведныя элемэнты. Адмоўна таксама паўплывала расейская рэвалюцыя. Разьняволены індывідуалізм, хваравітыя амбіцыі людзей, якія не дарасьлі да заняцьця падобнага роду пасадаў, магчыма, наагул пераўзыходзячых іх асабістыя магчымасьці, — такія былі рысы гэтых псэўда-дзеячоў, якіх закранула плямай расейскай рэвалюцыі і зь якімі нам выпала пачаць працу. Акрамя гэтага, перашкаджалі таксама даволі нізкі разумовы ўзровень і досыць слаба разьвітае арганізацыйна-грамадзкае пачуцьцё сярод усяго беларускага грамадзтва.
22 Беларускі пасольскі клюб — беларуская нацыянальная фракцыя ў польскім парлямэнце I (1922— 1927) і II (1928—1930) скліканьняў.
228 «Беларускі шлях» — беларуская палянафільская газэта, якая непэрыядычна выходзіла ў Горадні з 22 красавіка да 2 жніўня 1922 г. Яе рэдактарам быў Яўген Міткевіч.
229 «Селянская гутарка» — беларуская палянафільская газэта, якая непэрыядычна выходзіла ў Ібрадніз 29жніўня паЗІ сьнежня 1923 г. Ініцыятарам выданьня быўЯўген Міткевіч.арэдакгарам Антон Савіцкі.
Няўдачы ў працы беларускіх палянафільскіх арганізацыяў акрамя матэрыяльных стратаў прынесьлі таксама вялікую шкоду ў маральным і прапагандысцкім плянах.
Разьдзел XX
Літоўска-савецкая дамова ад 19.VII.1920 г. Сярэдняя Літва 9.Х.1920 г. Праекты Гіманса230. Спроба паразуменьня ўраду Ластоўскага з Польшчай падчас Рыскай канфэрэнцыі
Калі польскія войскі летам 1920 г. адступалі пад націскам бальшавікоў, літоўцы вырашылі выкарыстаць гэтую сытуацыю, каб атрымаць тэрыторыі, на якія прэтэндавалі.
3 гэтай мэтай 19 ліпеня 1920 г. у Маскве была падпісаная мірная дамова паміж Ковенскай Літвой і РСФСР231, паводле ўмоваў якой Літва атрымала ўсю тэрыторыю, дагэтуль спрэчную, паміж Польшчай і Літвой зь Вільняй, Горадняй, Лідай, Ашмянамі, Сьвянцянамі, усім Азёраўскім паветам, часткай Віленскага, Сакольскага ваяводзтваў і г. д. Узамен на згаданую саступку Літва пагадзілася на праход праз гэтую тэрыторыю савецкіх войскаў, якія змагаліся з Польшчай. Акрамя гэтага, літоўскія войскі перайшлі празь «лінію Керзана», што разьмяжоўвала польскі і літоўскі элемэнты, уварваліся ў этнаграфічную Польшчу, заняўшы Сувалкі і Сэйны і атакаваўшы, без абвяшчэньня Польшчы вайны, атрады польскіх войскаў. Такім чынам, 14 ліпеня літоўцы занялі Вільню232.
Іхнае панаваньне на занятых тэрыторыях было непрацяглым. Польшча адраклася ад прэтэнзіяў на этнаграфічныя літоўскія землі паўночнай часткі былой Сувалцкай губэрні, аднак лічыла, што Гарадзеншчына і перш за ўсё Віленшчына павінны ўвайсьці ў склад польскай дзяржавы.
Таму польскія войскі ў пераможным кантранаступе 1920 г., ачышчаючы польскія землі ад бальшавікоў, вызвалілі Сэйны і Сувалкі ад літоўскіх войскаў, a 9 кастрычніка 1920 г. генэрал Жалігоўскі заняў Вільню. Маскоўская дамова, заключаная паміж Літвой і РСФСР, аказалася пустой паперкай.
Была ўтвораная Сярэдняя Літва з сталіцай у Вільні. Ёй кіравала Часовая кіроўная камісія.
Літоўцы з дапамогай дыпляматычнай кампаніі дамагаліся ад вялікіх дзяржаваў уключэньня Віленшчыны ў Літву. На Захадзе разумелі, што до-
230 Гіманс (Hymans) Поль (1865—1941) — бэльгійскі палітык, у 1918—1920,1924—1925, 1927 і
1934—1935 гг — міністарзамежныхсправаў Бэлыіі.у 1920 г. — старшыня Рады Лігі нацыяў.
231 Саііраўдная дата падпісаньня гэтае дамовы — 12 ліпеня 1920 г.
232 На самай справе Вільню 14 ліпеня 1920 г. заняла Чырвоная армія, якая саступіла месца літоўскім войскам толькі 27 жніўня 1920 г.
браахвотна Польшча Вільню не аддасьць. Дзеля гэтага Ліга нацыяў прапанавала плебісцыт, на які, аднак, Літва не пагадзілася. Тады Ліга нацыяў падала т. зв. праект Гіманса, які засноўваўся на аб’яднаньні Літвы з Польшчай. Польшча прыняла гэты праект як аснову для дыскусіі. Аднак літоўцы надалей супраціўляліся, нягледзячы на тое, што гэты праект улічваў многія іхныя пажаданьні. Калі літоўцы не пагадзіліся на «абноўлены праект Гіманса», які ўлічваў вельмі шмат літоўскіх пажаданьняў, Ліга нацыяў прызнала сваю місію завершанай, тым больш што на гэты праект не згадзілася і Польшча233.
Тагачасны Начальнік дзяржавы Юзэф Пілсудзкі лічыў, што лёс спрэчнага краю мусіць вырашаць само насельніцтва. Згодна з гэтым пачалася арганізацыя выказваньня волі насельніцтва Віленшчыны. Было вырашана склікаць асобны Віленскі сойм, які б вырашыў справу адносінаў да Польшчы. (Справа выбараў будзе падрабязьней апісаная ў разьдзеле XXIII.)
Падчас мірнай канфэрэнцыі, якая ў гэты час адбывалася ў Рызе, у асяродку антыпольскіх дзеячоў адбыўся пэўны паварот, які сьведчыў пра існаваньне сярод іх розных плыняў. Урад Ластоўскага, які знаходзіўся ў Коўне, наладзіў кантакт з пасланцам Найвышэйшай Рады Цярэшчанкам і пасьля паразуменьня зь ім прапанаваў у Рызе польскаму паўнамоцнаму міністру Васілеўскаму234 падтрымку польскіх прэтэнзіяў на беларускія тэрыторыі ўзамен на гарантаваньне Польшчай (пасьля прынцыповага прызнаньня незалежнасьці Беларусі) шэрагу саступак у адміністрацыйнай, культурнай і асьветнай галінах. Да вырашэньня беларускай справы з апорай на Польшчу схіляўся нават Чарвякоў, беларускі камуніст, які знаходзіўся ў Рызе ў якасьці экспэрта бальшавіцкай дэлегацыі. Чарвякоў, у выпадку пасыіяховага выніку перамоваў беларусаў з Польшчай, павінен быў на мірнай канфэрэнцыі адкрыта перайсьці ў антыбальшавіцкі лягер.
Аднак праз поўнае непрыманьне пад увагу польскімі дэлегатамі беларускіх пастулятаў уся гэтая канцэпцыя правалілася. Польшчы засталіся верныя толькі некаторыя дзеячы Найвышэйшай Рады — Ластоўскі ж вярнуўся ў Коўна, дзе ягоная кампанія пачала ахопліваць больш шырокія колы і дзе ягоныя ўплывы значна павялічыліся.
2” I Іерпіы праект Гіманса прадугледжваў кантанальную пабудову літоўскай дзяржавы з ковенскім і віленскім кантонамі. Агульнай сталіцай павінна была стаць Вільня, аЛітва мусіла заключыць з Полыпчай канвэнцыі ў ваеннай, гандлёвай і замежнапалітычнай сфэрах. У другім праекце ішла гаворка толькі пра аўтаномію віленскай акругі ўскладзе літоўскай дзяржавы.
2,4 Васілеўскі (Wasilewski) Леан (1870—1936) — польскі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў I1IIC. Прыхільнік Ю. Пілсудзкага. У 1918 г. быў міністрам за.межных справаў Польшчы. Браў удзел у мірных перамоваху Рызеў 1920—1921 гг. Напісаў некалькі кніг, прысьвечаных нацыянальнаму пытаньню ў Польшчы, у якіх выступаў супраць палянізацыі беларусаў і ўкраінцаў і за іхную дзяржаўную асыміляцыю.
Частка IV
РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСКАГА РУХУ ПАДЧАС I ПАСЬЛЯ ЗАКЛЮЧЭНЬНЯ РЫСКАГА МІРУ
Беларускія справы ў Сярэдняй Літве
Разьдзел XXI
Перанос у Вільню цэнтру беларускага руху. Усталяваньне кантактаў з Коўнам. Беларуска-літоўскае пагадненьне ад 11.XI. 1920 г. Усебеларускі зьезд у Вільні ў студзені 1921 г.
Падчас заняцьця беларускіх тэрыторыяў польскімі войскамі першапачаткова самай моцнай сярод беларусаў была польская арыентацыя. Польскае войска давала пэўны выхад беларускім памкненьням стварэньнем Беларускай вайсковай камісіі, першых беларускіх узброеных фармаваньняў, школаў і г. д.
Аднак з часам, як ужо зазначалася вышэй, сытуацыя зьмянілася не на карысьць Польшчы. Рыская дамова падзяліла Беларусь паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.
У той час беларускія палітыкі мелі шырокія палітычныя памкненьні. Яны імкнуліся да стварэньня вялікай незалежнай дзяржавы, якая б аб’ядноўвала ўсе этнаграфічныя беларускія землі. Няма нічога дзіўнага, што іх не задавальнялі бальшавіцкія саступкі на карысыдь беларускай мовы ў культурна-асьветнай галіне і нават абвяшчэньне незалежнасьці ў шчыльнай сувязі з Савецкай Расеяй. Польшча, зьвязаная Рыскай дамовай, не магла ўлічыць беларускіх памкненьняў у тым аб’ёме, у якім гэтага хацелі б беларусы.
Празь неразуменьне важнасьці гэтага пытаньня соймавай большасьцю, а таксама ўрадам Польшча не магла зрабіць нават такіх саступак, якія беларускаму руху дала Савецкая Расея, тым больш што яна пачынала прымяняць у беларускай палітыцы дэмагагічныя лёзунгі, разьлічваючы на немагчымасьць іх ажыцьцяўленьня Польшчай.
Паводле прынятых у выніку мірнай дамовы абавязкаў, польскі ўрад ня мог цярпець на сваёй тэрыторыі беларускіх элемэнтаў, якія арганізоўвалі б антыбальшавіцкія паўстаньні. Адсюль вынікае шэраг арыштаў і інтэрнаваньняў сярод беларускіх дзеячоў. 3 другога боку, некаторыя рэпрэсіі мясцовых польскіх уладаў, як, напрыклад, прыпыненьне выхаду беларускіх газэтаў і зачыненьне школы ў Горадні, выклікалі новае расчараваньне сярод беларускіх дзеячоў.
Самыя прыхільныя дагэтуль да польскай дзяржаўнасьці беларусы прыйшлі да перакананьня, што, прынамсі часова, падтрымкі з боку польскай дзяржавы яны чакаць ня могуць.
Беларускі рух шукаў асяродзьдзя, прыхільнага да сябе. Найбольш спрыяльныя для яго разьвіцьця ўмовы прыпалі на час перад выбарамі ў Віленскі сойм на тэрыторыі Сярэдняй Літвы. Наяўнае там палітычнае становішча і імкненьне не раздражняць няпольскія нацыянальнасьці давалі беларускім дзеячам гарантыю беспакаранага правядзеньня сваёй кампаніі, перш за ўсё магчымасьць свабоднага выказваньня ў прэсе235.
Таму ў гэты час (1920—1922 гг.) пункт цяжару беларускай палітычнай кампаніі пераносіцца ў Сярэднюю Літву.
Аднак для разьвіцьця дзейнасьці на віленскай глебе палітыкам не хапала зыходнага становішча, апірышча і матэрыяльных сродкаў.