Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
/-/ А. Цьвікевіч
/-/ Язэп Варонка
/-/ А. Галавінскі
/-/ Антон Аўсянік
/-/ Доктар Шаўліс
Згодна з арыгіналам
Пячатка:
Паўнамоцныя прадстаўнікі
ўраду Літоўскай
Дэмакратычнай Рэспублікі
/-/ II. Клімас
/-/ Балуціс
/-/ В. Чарнэцкіс
/-/ С. Разэнбаўмас
/-/ Сямашка
/-/ Антон Аўсянік
Сакратар дэлегацыі Беларускае Народнае Рэспублікі
Надзвычайная дыпляматычная місія Беларускае Народнае Рэспублікі Ібрад Коўна, 11 лістапада 1920 г.243.
243 Ьеларускі тэкст пагадненьня падаецца згодна з выданьнем: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 953—955.
Удакладненьнем вышэйпададзенай дамовы можна лічыць афіцыйны ліст доктара Пурыцкіса244, літоўскага міністра замежных справаў, да Ластоўскага, у якім ад імя свайго ўраду літоўскі міністар выказваў згоду (у выпадку спрыяльных Літве вынікаў плебісцыту на спрэчных тэрыторыях) на ўтварэньне палітычнай адзінкі з тэрыторыяў, якія знаходзіліся на поўдзень ад мяжы, вызначанай расейска-літоўскай дамовай ад 12 ліпеня 1920 г. Гэты край атрымаў бы аўтаномію на дэмакратычных прынцыпах і быў бы зьвязаны зь Літвой толькі фэдэрацыйнымі сувязямі.
Адначасова з падпісаньнем пагадненьня паміж беларускім і літоўскім урадамі было падпісана «пагадненьне аб пазыцы аднаго мільёна аўксінаў245 (1 000 000), якую даў літоўскі ўрад Беларускай Народнай Рэспубліцы». Пагадненьне падпісалі ў Коўне 13.IX.1920 г. Ластоўскі, старшыня Рады Народных Міністраў, і А. Цьвікевіч, міністар юстыцыі, — зь беларускага боку, і доктар Пурыцкіс, міністар замежных справаў, — зь літоўскага боку.
Хутка пасьля падпісаньня беларускімі і літоўскімі паўнамоцнымі прадстаўнікамі згаданых пагадненьняў у Бэрлін была пасланая беларуская дэлегацыя, якая мела на мэце дабівацца згуртаваньня дзеля беларускага руху нямецкіх палітычных сфэраў і атрыманьня пазыкі ад нямецкага ўраду.
Аднак гэты ўрад не хацеў даваць грашовай дапамогі непрызнанаму ніводнай зь вялікіх дзяржаваў беларускаму ўраду. Аднак жа, беручы пад увагу саюз Літвы зь Беларусьсю, ён абяцаў даць пазыку пад гарантыі літоўскага ўраду. Пазыка павінна была скласьці каля 40 000 000 нямецкіх марак і пайсьці на фармаваньне беларускіх партызанскіх атрадаў для вядзеньня барацьбы з Польшчай у выпадку яе ўзброенага канфлікту зь Літвой.
У выніку беларуска-літоўскага пагадненьня з Ковенскай Літвы пачалі прыходзіць грошы, недахоп якіх перад гэтым адчувалі ў сваёй працы беларускія дзеячы ў Сярэдняй Літве.
У студзені 1921 г. у Вільні адбыўся зьезд прадстаўнікоў усіх беларускіх палітычных арганізацыяў. На гэтым зьезьдзе прысутнічалі прадстаўнікі Найвышэйшай Рады Смоліч, Цярэшчанка і іншыя, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэту Аляксюк і Ўласаў, прадстаўнік Беларускай вайсковай камісіі Якубені, а таксама прадстаўнікі Сярэдняй Літвы, ураду Ластоўскага з Ковенскай Літвы і закансьпіраваныя дзеячы з тэрыторыяў, занятых бальшавікамі.
Сярод прысутных наагул былі вялікія разыходжаньні. Частка выказвалася за тое, каб удзельнічаць у выбарах у Сярэдняй Літве і падтрымаць там польскія намеры. Іншыя ўдзельнікі выказваліся ў зусім адваротным кірунку. Некаторыя раілі заняць пасіўную пазыцыю, бо як Польшча, так і Саветы стараюцца выкарыстаць беларускую справу для сябе, зусім не беручы пад увагу беларускіх нацыянальных памкненьняў. Дзеля гэтага яны
244 Пурыцкіс (Purickis) Юозас (1883—1934) — літоўскі палітычны дзяяч, доктар філязофіі. У чэрвені 1920—лютым 1922 гг. быўміністрам замежныхсправаў Літвы ў кабінэце К. Грынюса.
245 Аўксін (літ. auksinas) — літоўская назва нямецкай остмаркі, якая, згодна з пагадненьнем літоўскага ўраду і германскай Усходняй крэдытнай касы, грала ролю плацёжнага сродку на тэрыторыі Літвы да ўвядзеньня літа ў 1922 г.
лічылі, што трэба пусьціць падзеі на самацёк, працуючы толькі на полі асьветы і пашырэньня сьвядомасьці беларускага народу.
Прадстаўнікі Ковенскай Літвы падтрымлівалі апошняе меркаваньне, a таксама сталі на грунце шчыльнай літоўска-беларускай фэдэрацыі.
Мэтай зьезду, сярод іншага, было агульнае паразуменьне ў зьнешніх выступленьнях і вынясеньне беларускай справы на міжнародную арэну.
Зьезд ухваліў зварот да польскага ўраду з адмысловай дэклярацыяй з просьбай розных палёгкаў для беларускага насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі Польшчы. У згаданай дэклярацыі была просьба аб:
1) прызнаньні правоў беларускай мовы ва ўстановах і адміністрацыі;
2) стварэньні школаў зь беларускай мовай выкладаньня;
3)уліку найбольш важных інтарэсаў беларускага насельніцтва, пакрыўджанага «шавіністычным» абыходжаньнем польскіх чыноўнікаў.
Гэтая дэклярацыя павінна была ў пачатку лютага 1921 г. быць пададзенай польскаму міністру замежных справаў дэлегатам Уласавым.
Ня маючы надзеі, што польскі ўрадулічыць пералічаныя патрабаваньні, на прапанову Грыба і Мамонькі быў падрыхтаваны мэмарандум у Лігу нацыяў246, у якім адзначалася, што Польшча і Саветы самавольна падзялілі беларускія тэрыторыі, зь якіх першая захапіла 100 000 км2 з 4,5-мільённым насельніцтвам. Затым мэмарандум уключаў доўгія гістарычныя і этнаграфічныя высновы і казаў пра польскі ўціск.
3 асаблівым націскам мэмарандум падкрэсьліваў беларускі характар Гарадзенскай зямлі і прыходзіў да высновы, што толькі Буг і Нёман могуць складаць справядлівую польска-беларускую мяжу. Гэты мэмарандум павінен быў быць уручаны адмысловай дэлегацыяй сакратару Лігі нацыяў у Жэнэве.
Разьдзел XXII
Плыні, якія існавалі сярод беларускіх палітыкаў. Генэрал Балаховіч. Арганізацыі: Беларускі нацыянальны камітэт. Мэмарандум у Лігу нацыяў. Найвышэйшая Беларуская Рада
1 Беларускі дзяржаўны камітэт. Беларускія камуністы, эсэраўскі «Абласны камітэт», «Сувязь» Алексюка
3 пункту погляду плыняў, што існавалі сярод беларускіх палітыкаў — за выключэньнем беларускіх нацыянал-дэмакратаў, землеўладальнікаў, a таксама асобаў, скампрамэтаваных у вачах бальшавікоў — болыпая част-
246 Маецца на ўвазе мэмарандум, пададзены ў Лігу нацыяў дэлегацыяй Беларускай Народнай
Рэспублікі Ібсызежня 1920 г.(гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі.Т. 1. Кн. 2. Вільня— Ныо-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 975—983).
ка беларускіх палітыкаў ахвотна прыняла б заняцьце ўсёй этнаграфічнай Беларусі ці ўрадам Саветаў, ці літоўцамі, бо такім чынам адбылося б аб’яднаньне беларускіх земляў.
Аўтарытэт Польшчы ў гэты час сярод беларускіх дзеячоў паменшыўся, бо зьменшылася надзея на выкананьне ёю беларускіх патрабаваньняў.
Некаторая частка беларускіх дзеячоў, шукаючы новыя шляхі, пачала хіліцца да генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, прапануючы яму ўзяцьце ў свае рукі абароны беларускіх справаў.
Генэрал Булак-Балаховіч, бачачы карысныя для сябе абставіны, ахвотна пагадзіўся на гэтую прапанову і распачаў крокі з мэтай пачатку новай барацьбы за незалежнасьць Беларусі, у выпадку, калі б польска-бальшавіцкія перамовы ў Рызе не прывялі да заключэньня міру.
1 .II. 1921 г. у генэрала Балаховіча адбыўся патаемны сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага палітычнага камітэту, беларускіх нацыянальных арганізацыяў, а таксама прадстаўнікі партызанаў («Зялёны Дуб»),
Мэтай гэтага сходу было вызначэньне мэтадаў і праграмы, якія беларусы павінны былі прыняць у барацьбе з бальшавікамі.
Асноўным было імкненьне да арганізацыі партызанскай вайны, абапёртай галоўным чынам на аўтарытэце генэрала Балаховіча сярод беларускіх сялян.
Акрамя таго, было выказана пажаданьне, каб Польшча дапамагла сфармаваць зь беларускіх уцекачоў рабочыя дружыны для засьцярогі беларускіх нацыянальных элемэнтаў ад бальшавіцкай агітацыі і захаваньня іх для нацыянальнай справы.
Адначасова на згаданым сходзе было ўхвалена выданьне беларускай газэты ў Варшаве, якая б мела беларускія нацыянальныя тэндэнцыі і прапагандавала супольныя эканамічныя і дзяржаўныя інтарэсы з Польшчай.
Аднак кантакт, наладжаны паміж генэралам Балаховічам і паўнамоцнымі прадстаўнікамі Найвышэйшай Рады Смолічам і Тарашкевічам247, ня быў трывалы. Хутчэй за ўсё, згаданыя дзеячы не хацелі браць на сябе далекасяжныя абавязкі ў дачыненьні да чалавека, які дзейнічаў на карысьць Польшчы, у той час, калі сярод беларускіх дзеячоў пачаў нараджацца пэсымізм адносна ажыцьцяўленьня Польшчай беларускіх памкненьняў.
На тэрыторыі Сярэдняй Літвы ў гэты час дзейнічалі наступныя беларускія палітычныя групы:
247 Згодна з інфармацыяй, якую атрымалі польскія спэцслужбы, 3 лютага 1921 г. у Вільні адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага палітычнага камітэту В. Адамовіча і II. Алексюка і Найвышэйшай Рады Б. Тарашкевіча і А. Уласава. Падчас сустрэчы было выказана меркаваньне аб неабходнасьці аб’яднаньня ўсіх кірункаў беларускай палітычнай думкі пад агульным кіраўніцтвам Найвышэйпіай Рады дзеля таго, каб быў створаны своеасаблівы кабінэт міністраў па прынцыпе запрашэньня галоўных асобаў з асноўных беларускіх палітычных кірункаў: Слуцкай Беларускай Рады, Беларускага палітычнага камітэту, Найвышэйшай Рады. Пэрсанальна кабінэт павінен быў выглядаць прыблізна так: Б. Тарашкевіч — старшыня, В. Адамовіч, А. Паўлюкевіч, А. Смоліч, ГІ. Жаўрыд (CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.5169). Праўда, іэтым плянам так і ненаканавана было зьдзейсьніцца.
1)Найбольш сур’ёзнай і ўплывовай арганізацыяй быў Беларускі нацыянальны камітэт. У гэтай арганізацыі згрупаваліся найбольш значныя інтэлектуальныя сілы. Камітэт намагаўся падпарадкаваць сабе ўрад Ластоўскага і з гэтай мэтай падтрымліваў зь ім шчыльную сувязь, аказваючы яму ўсялякую дапамогу. Апрача таго, камітэт меў кантакты з усімі беларускімі групамі, уключаючы камуністаў.
Сацыяльная праграма гэтай арганізацыі была палітычна радыкальная. Камітэт імкнуўся да стварэньня Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага (Літоўска-Беларускай Рэспублікі) у агульных межах на поўнач і ўсход ад Бугу і Нарава аж да Дзьвіны.
У якасьці актуальнай праграмы Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт (Вільнацбелкам) лічыў абавязковым стварэньне беларускага кантону, які б меў поўную нацыянальна-культурную аўтаномію (а таксама пэўныя рысы дзяржаўнасьці, у першую чаргу войска) у межах прынамсі чатырох паветаў: Ашмянскага, Наваградзкага, Слонімскага і Баранавіцкага. Гэтая канцэпцыя не выключала фэдэрацыі з Польшчай. У 1921 г. ВБНК заняў пазыцыю падтрымкі праекту Гіманса248 з карэктоўкамі на карысьць беларускай мовы ў Віленскім кантоне, які браўся ня як нацыянальная, а як тэрытарыяльная адзінка. У чэрвені 1921 г. быў высланы ліст у Лігу нацыяў, які гучаў наступным чынам (пераклад з францускае мовы):