Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Неадкладна пачалася вэрбоўка і арганізацыя войска, асновай для якога стала згаданая вышэй міліцыя. Так утварылася першая беларуская брыгада, т. зв. «Слуцкая брыгада», якая налічвала каля 4000 чалавек. Камандзірам гэтага атраду быў Андрэй Якубецкі, а ягоным памочнікам — Жаўрыд. Як аказалася пазьней, абодва дзейнічалі ў паразуменьні з балынавікамі.
Першая Беларуская слуцкая брыгада, замацаваўшы валоданьне раёнам Слуцку, пасунулася на больш чым дзесяць кілямэтраў на ўсход, прыхільна вітаная мясцовым насельніцтвам.
Далейшаму разьвіцьцю гэтага паўстаньня перашкодзілі, з аднаго боку, вялікі недахоп зброі, а зь іншага — прыпіраньне бальшавікамі атрадаў Балаховіча, Перамыкіна і ўкраінцаў да дэмаркацыйнай лініі і прымусу іх да пераходу на польскі бок, дзе яны былі раззброеныя.
Разгром Балаховіча дазволіў савецкаму ўраду кінуць на першую беларускую брыгаду дзьве дывізіі — 8 і 17, дзякуючы чаму паўстанцы былі разьбітыя, раздробленыя і вымушаныя перайсьці праз польскую мяжу, дзе былі раззброеныя і інтэрнаваныя.
Паўстаньне Слуцкага павету было першым самастойным выступленьнем беларусаў у барацьбе за нацыянальную незалежнасьць.
Партызанскі беларускі рух захоўваўся ў 1920 і 1921 гг., ствараючы бальшавікам нямала клопату. Бальшавікі ўрэшце задушылі гэты рух, прымяняючы бязьлітасны тэрор і правакацыю.
Раскладаньне арміі Балаховіча было ажыцьцёўлена эсэрамі і савінкаўцамі. Эсэры, пасьля заключэньня вышэйзгаданага пагадненьня з бальшавікамі, імкнуліся да ліквідацыі ўсіх антыбальшавіцкіх арганізацыяў і паўстаньняў, якія пачалі пашырацца падчас экспэдыцыяў ген. Балаховіча.
Напрыклад, падчас выправы ген. Балаховіча на Менск як эсэры, так і савінкаўцы пачалі дэмаралізаваць ягонае войска. Яны праводзілі агітацыю сярод жаўнераў і афіцэраў добраахвотніцкай арміі, склікаючы мітынгі, на якіх прамаўлялі ў камуністычным духу, дамагаючыся ўвядзеньня выбарчага права і імкнучыся ўсімі сіламі да падарваньня вайсковай дысцыпліны. Дзякуючы ўплывам згаданых агітатараў 2-я брыгада добраахвотніцкай арміі стала поўнасьцю няздольнай да баявых дзеяньняў і пры першым жа наступленьні Чырвонай арміі часткова здалася бальшавікам, а часткова пачала адступаць да польскай мяжы. Тое самае было ў штабе ген. Балаховіча. Эсэры і савінкаўцы выклікалі хаос, наўмысна дрэнна выконваючы свае абавязкі і г. д. Загады ген. Балаховіча не выконваліся, a часьцяком штаб нават выдаваў свае загады, зусім ім супярэчныя. Такім чынам, ген. Балаховіч паказаў сваю непадрыхтаванасьць да такой высокай пасады, ня могучы навязаць падначаленым свайго аўтарытэту, у выніку чаго адбылося падзеньне вайсковай дысцыпліны. Прымяненьне ген. Балаховічам цялесных пакараньняў ня толькі ў адносінах да жаўнераў, але і ў дачыненьні да афіцэраў не падняло дысцыпліны, a толькі стварыла банду, якая залежала ад настрою свайго «бацькі», але
была няздольная да сыстэматычных ваенных дзеяньняў. Такім чынам, паход ня ўдаўся; ген. Балаховіч разам з сваімі атрадамі мусіў адступіць у Полыпчу, дзе паўстанцы былі раззброеныя і інтэрнаваныя. Адступленьне атрадаў Балаховіча на тэрыторыю Польшчы выклікала правал Слуцкага паўстаньня, да чаго імкнуліся эсэры. На больш моцны супраціў натыкнуліся савецкія агітатары пры спробе ліквідаваць «Зялёны Дуб». Гэтыя агітатары адразу былі дэкансьпіраваныя, часткова выгнаныя, a часткова пазабіваныя. Урэшце, аднак, савінкаўцам, г. зв. «Саюзу абароны Радзімы і свабоды»220, удалося ў сярэдзіне 1921 г. ліквідаваць штаб арганізацыі «Зялёнага Дубу» ў Лунінцы, што дало магчымасьць Жаўрыду і Русаку разгарнуць больш шырокую антыпольскую прапагандысцкую кампанію ў ваколіцах гэтага гораду.
Акрамя вышэйзгаданых арганізацыяў пэўнага апісаньня заслугоўвае «Краёвая сувязь»221. Яе мэтай было аб’яднаньне ўсіх польскіх, літоўскіх і бечарускіх грамадзкіх плыняў, якія арыентаваліся на Польшчу, у адну вялікую партыю, якая б давяла да аб’яднаньня земляў былога Вялікага Княства Літоўскага і далучэньня іх да Польшчы. Найважнейшую ролю тут адыгрывалі В. Пупка222, Аляксюк, а таксама В. Адамовіч (сын), які ўжываў псэўданім Язэп Дзяргач. Гэтая арганізацыя фінансавалася польскім урадам, аднак не прынесла вялікай карысьці.
Забягаючы трошкі наперад, трэба для паўнаты палянафільскіх арганізацыяў згадаць пра Беларускіх беспартыйных актывістаў (ББА), якая ўтварылася ў сакавіку 1922 г.
220 «Саюз абароны Радзімы і свабоды» — арганізацыя афіцэраў расейскага войска, якая ўзьнікла ў сакавіку 1918 г. у Маскве з мэтай арганізацыі паўстаньняў дзеля зьвяржэн ьня савецкай улады. У ліпені 1918 г. Саюз падняў мяцеж у шэрагу расейскіх гарадоў. Пасьля падаўленьня мяцяжу дзейнасьць арганізацыі на тэрыторыі Расеі спынілася, але працягвалася на тэрыторыі Польшчы.
221 «Краёвая сувязь» — беларуская палянафільская арганізацыя, створаная Паўлам Алексюком у красавіку 1921 г. Адзіная зь беларускіх арганізацыяў, якая ўдзельнічала ў выбарах у Віленскі сойму 1922 г. Фармальна «Краёвая сувязь» мела разгалінаваную структуру, і ўяесклад нібыта ўваходзілі палітычная партыя «Сялібнікі» і шэраг беларускіх каапэратываў, але ўсе гэтыя арганізацыі, як адзначалі ў сваіх рапартах польскія дзяржаўныя службоўцы, былі збольшага «папяровыя». Абгрунтаванасьць гэтых іхных ацэнак нацьвярджаецца фактам імгненнага і бясьсьледнага зьнікненьня «Краёвай сувязі» з палітычнай сцэны неўзабаве пасьля выбараўу Віленскі сойм. Тым ня менш, ліквідацыйнага сходу ў той час праведзена не было, і фармальна арганізацыя існавала дасярэдзіны 1920-хіт.
222 Пупка Вацлаў (1879—пасьля 1925) — беларускі дзяяч. Паходзіў зь мястэчка Івянец. У 1913— 1914 гг. служыў у Менскім акруговым судзе. У 1914—1920 п. працаваў старэйшым рэфэрэнтам у Менскім магістраце, у 1920 г. — ліквідатарам ва Ўправе ў справах ліквідацыі былых зямельных банкаўу Менскай акрузе. У 1919—1920 гг. быў сябрам Часовага беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. У 2-й пал. 1920 г. служыў у польскім войску як добраахвотнік. У 1921 г. працаваў у Дэпартамэнце аправізацыі Ўрадавай камісіі Сярэдняй Літвы, загадваў складам. Удзельнічаўу працы беларускіх палянафільскіх арганізацыяў, быў афіцыйным старіпынём «Краёвай сувязі».
Яе старшынём быў Я. Міткевіч, сакратаром — Я. Шурпа223, акрамя таго, з арганізацыяй супрацоўнічалі Адамовічы — бацька і сын. Гэтая арганізацыя высоўвала мінімум беларускіх патрабаваньняў — старалася заваяваць беларускае сялянства, раздаючы будаўнічы матэрыял, урадавыя дапамогі на абжыцьцё і г. д. Рэзалюцыя, якая ўключала Віленскую зямлю ў Польшчу224, была прынятая ў тым ліку і дзякуючы працы ББА. Пасьля далучэньня Віленшчыны да Польшчы, аж да прызначэньня выбараў у Варшаўскі сойм, арганізацыя ў паразуменьні з польскімі мясцовымі ўладамі працавала над забесьпячэньнем дабрабыту крэсовага насельніцтва, над яго збліжэньнем з Польшчай, дапамагала ў барацьбе зь беларуска-літоўскім бандытызмам.
Падчас выбараў у Сойм Рэспублікі, уваходзячы ў склад выбарчай арганізацыі т. зв. Дзяржаўнага аб’яднаньня на крэсах (сьпіс №22 ) 225, арганізацыя выступала супраць сьпісу № 16 Блёку нацыянальных меншасьцяў226. Гэтая кампанія ня мела посьпеху дзякуючьі памылковай тактыцы польскіх арганізацыяў ва ўсходніх ваяводзтвах, якія, недаацэнь-
223 Шурпа Янка (1891—пасьля 1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Нарадзіўся ў вёсцы Саволеўка Жыдамлянскай воласьці Гарадзенскага павету. Скончыў гарадзкую вучыльнюў Іорадні і вучыўся ўтэхнічнай школе ў Санкт-Пецярбургу. I Іадчас Першай усясьветнай вайны служыў у войску. Пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. працаваўу Маскве ў Міністэрстве поштаў і тэлеграфаў дырэктарам аддзелу перавозак і паштова-тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. У 1918 г. быўарыштаваны бальшавікамі, уцёку Горадню. У 1919 г. — настаўнік у Гарадзенскай беларускай іпколе. Сябра Цэнтральнага беларускага настаўніцкага саюзу Гарадзеншчыны. У 1919—1921 гг. браў удзел у стварэньні беларускіх вайсковых фармаваньняў, быў вэрбовачным афіцэрам Беларускай вайсковай камісіі. Вясной 1921 г. быў камандзірам вучэбнай роты ў Дарагускім лягеры на Холмшчыне для інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў. Супрацоўнічаў з II аддзелам польскага Генэральнага штабу, у паразуменызі зь ім браў удзел у заснаваньні беларускіх палянафільскіх арганізацыяў. Сакратар арганізацыйнага камітэту Арганізацыі беларускіх беспартыйных актывістаў у Горадні. У 1924 г. узначальваў Гарадзенскі беларускі прытулак. 23 лістапада 1924 году быў абраны старшынём Гарадзенскага беларускага дабрачыннага таварыства. Тады ж увайшоў у склад палянафільскага Камітэту беларускіх справаў. Летам 1926 г. працаваўу Скідзельскім камітэце Польскай народнай партыі «I Іяст». Займаўся адвакацкай практыкай у Скідзельскай гміне. У 1927 г. — адзін з кіраўнікоўстворанай Ф. Умястоўскім Беларускай нацыянальнай радыкальнай партыі. На парлямэнцкіх выбарах 1928 і 1930 гг. падтрымліваў Беспартыйны блёк супрацоўніцтвазурадам. У 1931 — 1932 гг. працаваўу Асавецкай крэпасьці, у 1932—1934 і г. быў вайсковым асаднікам, а ў 1935—1937 гг. — супрацоўнікам Гарадзенскай гарадзкой управы. Далейшы лёс невядомы.
224 Маецца на ўвазе рэзалюцыя Рады паслоў Лігі нацыяў, прынятая 15 сакавіка 1923 г„ згодна зь якой Віленская зямля і Ўсходняя Іаліччына прызнаваліся дзяржаўнымі тэрыторыямі Польскай Рэспублікі.
225 Дзяржаўнасаб'яднаньне на крэсах—праўрадавая арі анізацыя, адмысловаствораная дзеля высгаўленьня сыіісаўнавыбарахупольскі парлямэнтвосеньню 1922 г. НаягочалестаяўбратЮ. ПілсудзкагаЯн.ІІадчас згаданых выбараў Аб’яднаньне пацярпела поўную паразу, зь яго сьпісу № 22 не прайшоў ніводзін дэпутат у сойм, і быў выбраны толькі адзін сэнатар у Наваградзкім ваяводзтве.
226 Блёк нацыянальных меншасьцяў — аб’яднаньне нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі на парлямэнцкіх выбарах 1922 і 1928 гг. На выбарах 1922 г. дасягнуў вялікага посьпеху, заняўшы агульнае 2-е месца і атрымаўвіы 66 пасольскіх і 23 сэнатарскія мандаты (11 і 3 адпаведна — беларусы).
ваючы блёк меншасьцяў, не хацелі ствараць агульнага польскага блёку. Са сьпісу № 22 не прайшоў ніводзін пасол у сойм.
Арганізацыя ББА выступала супраць Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Таксама адзінай зь беларускіх арганізацыяў яна выказала пратэст у сувязі з прызнаньнем Беларускага нацыянальнага камітэту галоўнай беларускай арганізацыяй на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Гэта мела месца пасьля выбараў у Варшаўскі сойм. Прадзяржаўная дзейнасьць Беларускіх беспартыйных актывістаў, якая асабліва разьвівалася на Гарадзеншчыне, выцесьніла ўплывы як Беларускага пасольскага клюбу227, які вымушаны быў зачыніць свае «сакратарыяты» ў Крынках і Пружанах, так і віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Дзейнасьць ББА таксама паўплывала на зьмяншэньне антыдзяржаўнай беларускай агітацыі на Гарадзеншчыне. Друкаваным органам ББА спачатку быў «Беларускі шлях»228, затым «Селянская гутарка»229 — «непэрыядычная» газэта антыбальшавіцкага кірунку, якая прапагандавала супрацоўніцтва беларусаў з Полынчай.