Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
На канфэрэнцыі ў Менску было пададзена да ведама сяброў партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў пагадненьне, заключанае ў Смаленску. Была выбраная выканаўчая камісія, якая занялася ўвядзеньнем у жыцьцё паасобных пунктаў пагадненьня. Выканаўчая іёамісія наступным чынам правяла падзел працы паміж асобнымі сябрамі.
Даручана:
1) Якубецкаму — увайсьці ў Беларускую вайсковую камісію;
2) Асьвяцімскаму і Пракулевічу — пашырыць і ўзмоцніць антыпольскую агітацыю ў Слуцкім павеце;
|к Бандарчык Хведар (1893 — пасьля 1931) — беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, пэдагог. У 1917 г. штабс-капітан, служыў у батальёне папаўненьня 1 грэнадэрскай дывізіі. Уступіў у БСГ, быў сябрам Выканаўчага камітэту Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага настаўніцкага хаўрусу ў Менску. Уваходзіў у склад Беларускай вайсковай рады. Пасьля быў сябрам БПСР, уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага беларускага саюзу сельскай гаспадаркі. Браўудзел у антыпольскім падпольным руху. У 2-й палове 1920-х п. настаўнічаў на Ігуменшчыне, займаўся краязнаўствам. У 1930 г. праходзіў па снраве «Саюзу вызваленьня Беларусі».
IS8 Берднік Янка — беларускі дзяяч, сябра нартыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У сярэдзіне 1920 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі па абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з бальшавікамі. У сьнежні 1920 г. быў удзельнікам зьезду партыі эсэраў у Менску, дзе ўзначал ьваў групу, якая выступала за ляяльнае стаўленьне да камуністаў.
3) Цярэшчанку і Трафімаву — сабраць павятовых агітатараў і запрапанаваць ім увайсьці ў кантакт з Аўсянікам189 у БВК, а таксама з падпаручнікам польскага войска Ваявудзкім Сыльвэстрам190;
4) Баранаву — арганізацыйную працу на Гарадзеншчыне;
5) Бадуновай, Грыбу і Мамоньцы — разагнаць Беларускую Раду. Аднак потым яе проста прызналі няіснай і выбралі сваю;
6) Пашкевічу — падабраць надзейных людзей сярод афіцэраў рэзэрву БВК;
7) Ластоўскаму і ІДьвікевічу — падабраць міністраў і стварыць урад Беларускай Народнай Рэспублікі;
8) Бараноўскаму і Жаўрыду — арганізаваць баявыя дружыны ў Слуцкім павеце;
9) Бадуновай — правядзеньне агітацыі сярод выбраных пэўных афіцэраў з БВК;
10) Шылу — выклікаць раскол сярод сяброў Менскага мастацкага таварыства191;
11)Бердніку — праводзіць выведку сярод афіцэраў БВК у кантакце са Здановічам;
12) Церахаву' — праводзіць агітацыю сярод менскай вучнёўскай групы;
13) Бандарчыку — езьдзіць у якасьці кур’ера з важнымі даручэньнямі ў Ваенны рэвалюцыйны савет Заходняга фронту ў Смаленску,
14) Козічу — купляць і захоўваць зброю і абмундзіраваньне.
Акрамя гэтага, астатнім было даручана дапамагаць згаданым сябрам партыі.
Пасьля акрэсьленьня праграмы працы канфэрэнцыя абвясьціла ліквідацыю Беларускай Рады ў Менску і стварэньне на яе месцы новай Рады, у якую ўвайшлі: 1) Бадунова, 2) Берднік, 3) Цьвікевіч, 4) Грыб, 5) Якубецкі, 6) Козіч, 7) Ластоўскі, 8) Луцкевіч, 9) Мамонька, 10) Трафімаў ill) Захарка.
Выконваючы падпісанае з бальшавікамі пагадненьне, беларускія эсэры пачалі ў Віленшчыне і Гарадзеншчыне моцную антыпольскую агітацыю. Яна
189 АўсянікАнтон(1888 — 1933?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра БСГ. У 1918г.старіпыня Беларускай рады ў Бабруйску, у 1918—1920 гг. сябра Рады БНР Сябра шэрагудэлегацыяў БНР на міжнародных перамовах. У 1919—1920 гг. намесьнік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—1921 гг. паўнамоцны прадстаўнік БНРу Літве. У 1922—1927 гг. насол польскага сойму, да 1926 г. уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. Пасьля эміграваўу БССР
190 Ваявудзкі (Wojewodzki) Сыльвэстар (1892 — 1938) — польскі грамадзка-палітычны дзяяч. Меў маёнтак на Лідчыне. У Першую ўсясьветную вайну ўдзельнічаў у польскіх легіёнах, сябра Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918—1921 гг. штатны афіцэр II аддзелу Галоўнага камандаваньня. У 1922—1927 п: пасол сойму Польшчы, выбраны са сыіісу IІольскай народнай партыі «Вызваленьне». Адзін са стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. 3 1928 г. жыўу Гданьску. УдзельнікЭўрапейскага сялянскага кангрэсу 1930 г. у Бэрліне. 3 1930 г. у Менску. У 1931 г. арыштаваны, у 1933 г. асуджаны на 10 гадоў лягераў. У 1936 г. праведзена дадатковае расьсьледаваньне. 25 красавіка 1938 г. асуджаны да НМП. Расстраляны.
191 Відаць, тут маецца на ўвазе Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва, якое дзейнічала
ў Менску ў 1919—1920 гг. Яго старшынём быў Міхась Чарот.
значна павялічыла колькасьць іх прыхільнікаў, бо незадавальненьне масаў польскім кіраваньнем усё больш узмацнялася.
Акрамя гэтага, з мэтай трыманьня ўсёй беларускай справы ў сваіх руках, беларускія эсэры ня толькі стваралі свае ўласныя арганізацыі, але імкнуліся і да апанаваньня іншых. У гэты час яны апанавалі Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны192, Беларускія нацыянальныя камітэты ў Вільні і Горадні'93, Беларускія прытулкі ў Вільні і Горадні194, беларускія школы, Тав. «Беларускае мастацтва» і да т. п.
Згодна з пар. 4 пагадненьня з урадам Саветаў эсэры павінны былі апанаваць Беларускую вайсковую камісію, арганізацыю, якая дапамагала вайсковым сілам Польшчы. Па нядоўгім часе ім удалося ўвесьці ва ўправу камісіі сваіх людзей, якімі, акрамя Якубецкага, былі: 1) Кушаль, 2) Рак-Міхайлоўскі, 3) Аўсянік, 4) Прушынскі, 5) Здановіч (камуніст). Акрамя гэтага, яны ўвялі савецкага рэзыдэнта-наглядчыка, якім быў палкоўнік Шоўкаў, адмыслова прысланы са Смаленску.
Дзякуючы гэтаму эсэры і камуністы сталі амаль што адзінымі кіраўнікамі гэтай найважнейшай справы — стварэньня беларускага войска. Выкарыстоўваючы свае ўплывы, яны не дапускалі ў беларускае войска афіцэраў, пра якіх было вядома, што яны — ворагі бальшавікоў. He прымалі яны таксама былых афіцэраў арміяў Карнілава, Дутава, Калчака або Юдзеніча. Затое ахвотна прымалі і вэрбавалі былых афіцэраў і салдат савецкай арміі.
Апанаваўшы Беларускую вайсковую камісію, эсэры і камуністы пачалі выкарыстоўваць яе дзеля сваіх мэтаў. Агітацыйная праца па вёсках праводзілася наступным чынам:
Беларуская вайсковая камісія атрымлівала ў польскім камандаваньні пропускі для сваіх агентаў, якія ехалі на правінцыю нібыта для вэрбоўкі ахвотнікаў у беларускія атрады.
Камісія арганізавала адмысловыя курсы для агітатараў. На правінцыю пасылаліся толькі тыя, якія на экзамэне здолелі паказаць поўнае разуменьне і пранікнёнасьць эсэраўскай праграмай. Да агентаў, якія ішлі на агітацыю, прамаўлялі Бадунова і Якубецкі, адзначаючы, што сваёй працай яны набліжаюць жаданы момант вызваленьня Беларусі ад польскай акупацыі.
Забясьпечаныя пропускамі эмісары ішлі ў народ, сеючы антыпольскую агітацыю і заклікаючы да ўзброеных выступленьняў. Яны таксама пранікалі ва ўжо створаныя Беларускай вайсковай камісіяй аддзелы і або перацягвалі іх на свой бок, або раскладалі, калі агітацыйная кампанія не
1Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны — дабрачынная арі анізацыя, створаная для дапамогі ўцекачам усясьветнай вайны. Дзейнічала ў 1915 — сярэдзіне 1920-х гг. у Вільні. Беларускія нацыянальныя камітэты ў Вільні і Горадні — каардынацыйныя прадстаўнічыя органы беларускіх нацыянальна-дэмакратычныхпартыяўіарганізацыяў. Віленскі БНК дзейнічаў у 1921 — 1938 гг„ Гарадзенскі — у 1918—1921 гг.
194 Адмысловыя беларускія прытулкі для дзяцей у Вільні і Горадні дзейнічалі з канца 1910-х і на працяіу амаль штоўсіх 1920-х гг. У іх дзейнасьці бралі ўдзел многія вядомыя беларускія дзеячы.
карысталася посьпехам. He спыняліся яны нават перад забойствамі найбольш устойлівых камандзіраў.
Апрача гэтага, эсэры пачалі фармаваць партызанскія атрады, якія ў выпадку пасьпяховага савецкага наступленьня павінны былі дапамагаць савецкім войскам, дзейнічаючы ў тылах польскіх войскаў і сеючы сярод іх замяшаньне і дэзарганізацыю. Хутка гэтая антыпольская кампанія пачала даваць плён. Насельніцтва спачатку нападала на паасобных жаўнераў, потым пачало нападаць на панскія двары. У адносінах паміж дваром і вёскай надалей узмацняліся недавер і нянавісьць.
Разьдзел XVIII
Скліканьне і раскол у Радзе Рэспублікі. Стварэньне ўраду Ластоўскага і антыпольскай Рады, а таксама Найвышэйшай Рады. Арышт Ластоўскага. Выезд яго пасьля вызваленьня ў Рыгу і Коўна. Адступленьне польскага войска
10 лістапада 1919 г. адбылося паседжаньне адноўленай Рады Беларускай Рэспублікі195. Адразу пасьля пачатку паседжаньня вымаляваўся раскол на правіцу, якая хацела супрацоўніцтва з Польшчай, і на лявіцу, якая выключала ўсялякі кампраміс і выразна была настроеная супраць Польшчы.
Прадстаўнікі згодніцкіх партыяў прапанавалі высланьне Радай прывітальнай тэлеграмы да Начальніка дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага. Эсэры катэгарычна выказаліся супраць гэтай прапановы. Аказалася, што Рада няздольная ні на якія дзеяньні.
У выніку рознагалосьсяў паміж тагачасным прэм’ерам Падарэўскім196 і Луцкевічам ніякіх перамоваў з польскім урадам не адбылося.
12 сьнежня, г. зн. празь месяц пасьля першага сходу Рады, правая яе частка запрапанавала стварэньне «Дырэкторыі», складзенай зь некалькіх асобаў. Эсэры не пагадзіліся з гэтым праектам. 13 сьнежня эсэры, а таксама сацыялісты-фэдэралісты колькасьцю 50 чалавек прызналі сябе поўнай Радай і не дапусьцілі ў залю паседжаньняў 37 чалавек згодніцкай меншасьці. Гэтая аднабаковая Рада пацьвердзіла сваю пастанову ад 25 сакавіка 1918 г., якая абвяшчала незалежнасьць Беларусі, ухваліла пратэст супраць польскай «акупацыі» і выбрала новы прэзыдыюм.
195 Згаданае паседжаньне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося 12 лістапада 1919 г.
196 ІІадарэўскі (Paderewski) Ігнацы Ян (1860—1941) — польскі піяніст і кампазытар, палітычны дзяяч. У студзені — лістападзе 1919 г. быў прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Полыіічы, прадстаўляў Польшчу на Парыскай мірнай канфэрэнцыі.
Старшынём Рады Рэспублікі стаў праф. Пятро Крачэўскі, а старшынём Рады міністраў Вацлаў Ластоўскі.
Склад ураду Ластоўскага быў наступны: Ластоўскі Вацлаў — старшыня Рады міністраў, Вальковіч Аляксандар197 — міністар фінансаў, Краскоўскі — міністар асьветы, Палкоўнік Езавітаў — мінісгар вайсковых справаў, Грыб Тамаш — міністар унутраных справаў, Цьвікевіч Аляксандар — міністар замежных справаў, Жыдаховіч' — міністар нацыянальных меншасьцяў, Кс. Станкевіч — міністар вызнаньняў198.