Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Разьдзел XV
Заняцьце Менску бальшавікамі. Пазыцыя беларускіх эсэраў. Абвяшчэньне Савецкай Беларусі. Урад Жылуновіча. Далейшае прасоўваньне савецкай арміі на захад, Арганізацыя камуністычнага ладу на Беларусі. Маніфэст ад 2.1.1919 г. Аб’яднаньне Беларускай і Літоўскай рэспублік. Савецкая зямельная рэформа
9.XII.1918 г. бальшавікі занялі Менск.
Першым крокам камісараў было абвяшчэньне аб адхіленьні ад улады беларускага ўраду памешчыкаў — Беларускай Рады. Сябры беларускага ўраду, а таксама Рады Рэспублікі, былі абвешчаныя ворагамі рэвалюцыі, пастаўленыя па-за законам і падлягалі выдачы ў рукі савецкіх уладаў. Акрамя таго, бальшавікі ўсюды пачалі ствараць органы савецкай улады.
Лявіца Рады Рэспублікі і ўраду Луцкевіча, а таксама беларускія эсэры ня выехалі зь Менску.
152 У Гораднюўрад Ы IP перабраўся ў канцы сьнежня 19181. і знаходзіўся там дасакавіка 1919 г. I Іасьля ён на кароткі час вярнуўся ў Менск, дзеўсьнежні 1919 г. раскалоўся зутварэньнем Беларускай Найвышэйшай Рады. Пасьля гэтага старшыня ўраду Ы IP В. Ластоўскі выехаў на нейкі час у Рыіу, адкуль пераехаў у Коўна. Толькі ў 1923 г. урад БНР афіцыйна нераехаў у ІІрагу.
Некаторыя сябры Рады і ўраду былі дэманстрацыйна арыштаваныя, але ўжо назаўтра выпушчаныя на волю. Да іх належалі: Серада (былы старшыня Усебеларускага зьезду і былы старшыня Народнага сакратарыяту), Мамонька, Бадунова, Вацлаў Іваноўскі (міністар асьветы ў кабінэце Луцкевіча) і Трэпка.
12. XII. (па старым стылі) 1918 г. у Смаленску была ўрачыста абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Беларуская Рэспубліка153. Быў сфармаваны ўрад, праўда, толькі часовы, які пратрымаўся ўсяго да 27.11.1919 г., у наступным складзе:
1)Жылуновіч — старшыня народных камісараў,
2) Чарвякоў — камісар асьветы,
3) Дыла — камісар працы,
4) Чарнушэвіч154 — камісар сацыяльнага забесьпячэньня,
5) Фальскі155 — камісар замежных справаў,
6) ІІІантыр Фабіян — камісар нацыянальных справаў,
7) Пузыроў156 — камісар аховы здароўя,
8) Квачанюк157 — камісар юстыцыі.
Вышэйзгаданыя сябры ўраду былі камуністамі-беларусамі. Акрамя іх ва ўрад уваходзілі наступныя расейскія камуністы:
9) Мясьнікоў — камісар вайсковых справаў,
10) Рэйнгольд158 — камісар фінансаў,
11) Новіч Коля159 — камісар харчовага забесьпячэньня,
14 Тут у тэксьце відавочная памылка. Рашэньне аб стварэньні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь было прынятае 31 сьнежня 1918 г„ а адпаведны маніфэст быў выдадзены 1 студзеня 1919г. Увогулекарыстаньнестарымстылемудачыненьнідаканца 1918 — пачатку 1919 іт., як гэта робіць у гэтым выпадку аўтар «Кароткага нарысу...», неапраўдана — да гэтага часу дзеяньне юліянскага календара на тэрыторыі Расеі было ўжо адменена бальшавікамі.
154 ЧарнупіэвічЗьміцер (1882—1938) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч. У 1917—1918 гг. дзейнічаў на Случчыне, пасьля ў Маскве, працаваў памочнікам загадчыка Белнацкаму. У студзені 1919 г. стаў камісарам сацыяльнага забесыіячэньня ССРБ, пасьля — Літбел.
155 Фальскі Усевалад (1886—?) — беларускі палітычны і культурны дзяяч. Адзін са стваральнікаў беларускага прафэсійнагатэатру. Сябра Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай рабочай партыі. У Часовым рабоча-сялянскімурадзеССРБбыў камісарам замежныхсправаў. Пасьля некалькі разоў арыштоўваўся бальшавіцкімі ўладамі, апошні раз у верасьні 1921 г„ калі быў прысуджаны да pace трэлу, замененага на 5 іадоў турмы.
156 ПузыроўЛарывон(1894—?) —беларускі палітычныідзяржаўны дзяяч. У кастрычніку 1917 г. стаў старшынём Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў г. Вілейкі. У студзені 1919 г. узначаліў камісарыят аховы здароўя ССРБ, зь лю тага — Літбелу.
157 Квачанюк Аляксандар — беларускі палітычны дзяяч, у сьнежні 1918 г. знаходзіўся ў распараджэньні менскай беларускай сэкцыі РКП(б). У студзені 1919 г. стаў камісарам юстыцыі Часовага сялянска-рабочага ўраду ССРБ. У лютым 1919 г. камандзіраваны ЦБ КГІ(б)Б для пастаноўкі савецкай і партыйнай працы ў Рэчыцкі павет. Далейшы лёсневядомы.
158 Рэйнгольд Ісак (1897—1936) — савецкі партыйны ідзяржаўны дзяяч. У 1917—1919 п.быўнародным ка.місарам фінансаў Заходняй вобласьці і фронту, ССРБ, Літбел.
159 Так у тэксьце. На самай справе камісарам харчаваньня ў першым урадзе ССРБ быў Калмановіч (Кальмановіч) Майсей (1882—1937).
12) Пікель160 — камісар народнай гаспадаркі,
13) Андрэеў161 — камісар сельскай гаспадаркі,
14) Іванцоў162 — камісар унутраных справаў,
15)Савіцкі163 — камісар камунікацыяў,
16) Разэнталь164 — камісар поштаў і тэлеграфаў,
17)Яркін165 — камісар надзвычайкі,
18) Берсан — камісар дзяржаўнага кантролю,
19) Найдзянкоў166 — камісар у справах бежанцаў
Дзякуючы такому падзелу функцыяў беларусы ў гэтым урадзе былі ў меншасьці. Галоўнай асобай тут быў Мясьнікоў, камісар вайсковых справаў. Кіраваньне краем зьменена паводле маскоўскага ўзору, і ўся дзяржаўная незалежнасьць Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі была толькі фікцыяй.
Дзякуючы займаньню бальшавікамі тэрыторыяў, якія пакідалі немцы, хутка значная частка этнаграфічна беларускага абшару апынулася пад уладай Саветаў. 3 гэтых тэрыторыяў толькі частка складала т. зв. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а менавіта: з 189 500 км2 этнаграфічных беларускіх земляў урад Савецкай Беларусі меў пад сваёй уладай толькі 52 304 км2 з 1 569 647 грамадзянамі.
Урад Жылуновіча выдаў 2.1.1919 г.167 маніфэст, у якім паведаміў пра ўступленьне Беларусі ў фэдэрацыю вольных народаў Расеі, Латвіі, Літвы і Украіны.
160 Пікель Рычард (1896—1936) —савецкі паріыйны і дзяржаўны дзяяч, у 1917—1919 гг.старвіыняСавету народнай гаспадаркі Заходняй камуны і ССРБ. У красавіку 1919 г. рэдагаваў газэту «Звезда».
161 Андрэеў Аляксандар (1892—1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч. У 1918 г. — загадчык земаддзелу Аблвыканкамзаху. У студзені 1919 г. — камісар земляробства ў Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі.
162 Так у тэксьце. На самай справе маецца на ўвазе Іваноў Сямён (1880— 1955) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзяяч. Зьлістапада 1917 пасьнежань 1918 г. — старшыня Смаленскага губвыканкаму, адначасова ўзначальваў губкам РКІ 1(6). У студзені 1919 г. узначальваў Камісарыят унутраных справаў Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. Зь лютага па чэрвень 1919 г. быў намесьнікам старшыні IІВК Літбел.
161 Савіцкі Іван (1887—?) — савецкі дзярж л іы і гаспадарчы дзяяч. Насуперак цьверджаньням аў тараў «Кароткага нарысу...», ён беларускае паходжаньне, відаць, меў, бо нарадзіўся ў в. Козіна Быценскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай іубэрніўсялянскай сям’і. У 1918—1920 гг. пачаргова быў камісарам шляхоўзносін Заходняй вобласьці, ССРБ, Літбел, Заходняга фронту.
164 Разэнталь Карл (1890—1983) — савецкі палітычны дзяяч.у 1917—1918 гг. — старшыня Слуцкага савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У студзені—жніўні 19191. узначальваў Камісарыяты поштаў і тэлеграфаў ССРБ і Літбел.
165 Яркін Віктар (1889 — 1937) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч. Дэлегат I зьезду КІ І(б)Б, сябра ЦБ. Са студзеня 1919 г. — старшыня Надзвычайнай камісіі ССРБ. 3 сакавіка 1919 г. — старшыня Менскага гарадзкога савету рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
166 Найдзянкоў Рыгор (1889—1919) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзяяч. У 1918—1919 гг. старшыня Камісіі ў справах палонных і бежанцаў Заходняй вобласьці і ССРБ. Арыштаваны 23 траўня 1919 г. за падман партыі і злоўжываньне паўнамоцтвамі. Расстраляны.
|6' На самай справе маніфэстбыў выдадзены 1 студзеня 1919г.
У гэтым маніфэсьце, сярод іншага, паведамлялася:
...Паміж працоўнымі народамі Расеі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягоньняшняга дня становіцеся і вы вольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыялістскай Рэспублікі! Ад сёньняга дня Беларусь — Савецкая Рэспубліка — становіцца Рэспублікай працоўнага народу рабочых, сялянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!168
Акрамя гэтага, маніфэст заклікаў да барацьбы з палякамі як ворагамі рэвалюцыі і беларускага народу, а таксама абвяшчаў незаконнымі Беларускую Раду і створаны ёю ўрад.
Пасоўваючыся на захад, бальшавіцкія войскі ноччу з 5 на 6 студзеня 1919 г. занялі Вільню, затым Ліду і накіраваліся на Горадню.
Пасьля заняцьця Вільні бальшавікі стварылі Літоўскую Савецкую Рэспубліку на чале зь Міцкевічам-Капсукасам169.
Пасьля абвяшчэньня пастановы аб незалежнасьці Беларусі быў зьліквідаваны створаны ў Маскве ў 1917 г. пасьля I Усебеларускага зьезду ў Менску т. зв. Беларускі нацыянальны камісарыят170. Замест яго быў створаны Беларускі пададдзел нацыянальных меншасьцяў пры Камісарыяце народнай асьветы ў Маскве. Гэты пададдзел займаўся амаль выключна рээвакуацыяй беларускіх школаў.
Пасьля ўтварэньня Літоўскай Рэспублікі пачаліся перамовы з мэтаю аб’яднаньня дзьвюх рэспублік.
27 лютага 1919 г. Літоўская і Беларуская Савецкія Рэспублікі канчаткова аб’ядналіся, прычым да РСФСР была далучаная ўсходняя частка былой Беларуекай Рэспублікі, а менавіта Віцебская, Магілёўская губэрні і г. д.
Новая адзінка, сфэдэраваная з Савецкай Расеяй, мела назву «Сацыялістычная Рэспубліка Саветаў Літвы і Беларусі» (скарочана Літбелрэспубліка). Пэрыяд яе існаваньня працягваўся да 19 красавіка 1919 г., г. зн. да заняцьця Вільні польскімі войскамі, і называўся Літбеларускай эрай.
На працягу гэтага даволі кароткага пэрыяду часу камуністы ўзяліся за арганізацыю ў Беларусі бальшавіцкай улады.
Былі ўтвораныя валасныя саветы, укаранялася нянавісьць паміж сялянамі і «панамі». Праз прыпамінаньне ранейшых крыўдаў у сялянскіх
168 Беларускі тэкст цытаты з маніфэсту даецца наводле выданьня: 1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правнтельство Белоруссмн: документы й матерналы / Сост. В. Д. Селеменев (рук.) н др.; науч. ред. М. Ф. Шумейко, Ммнск, 2005. С. 14.
169 Міцкевіч (Міцкявічус)Жапсукас Вінцас (Вінцэнт) (1880—1935) — адзін з арганізатараў Камуністычнай партыі Літвы, дзяяч міжнароднага камуністычнага руху. У лютым 1919 г. быў абраны старшынём СНК Літоўска-Беларускай ССР. 3 канца 1921 г. на партыйнай працы ў Маскве, быў адным з кіраўнікоў Камінтэрну.
| п Насамрэч Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) быў створаны ў Петраградзе дэкрэтам СНК РСФСР 31 студзеня 1918 г. Зсакавіка 1918 г. працаваў у Маскве на правах аддзелу наркамату ў справах нацыянальнасьцяў пры ўрадзе РСФСР. Меў аддзяленьні ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве. Зьліквідаваны ў 1919 г.