Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Урад Ластоўскага меў наступных дыпляматычных прадстаўнікоў:
у Бэрліне: прадстаўнік — Бароўскі199,
сакратар — Бандажэўскі',
службовец — доктар Цьвікевіч Іван200 (брат міністра);
у Празе Чэскай: прадстаўнік — Вяршынін201, сакратар — Станкевіч (брат ксяндза)202;
197 Вальковіч Аляксандар (1892—1937) — беларускі палітычны дзяяч, сябра БІІСР. Быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, народным сакратаром фінансаў БНР. ІІадчас польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гг. арыштаваны, уцёк за мяжу. У 1925 г. вярнуўся ў БССР, працаваў у Наркамаце фінансаў.
198 «Кароткі нарыс...» зьяўляецца адзінай вядомай на сёньня крыніцай, дзе паведамляецца, што Адам Станкевіч займаўміністэрскую пасаду ваўрадзе БНРу 1919 г. У іншых дакумэнтахтакі міністэрскі партфэль увоіуле ня згадваецца.
199 Бароўскі Андрэй (1873—1945) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў Мітаве, затым жыўу Вільні. Учас рэвалюцыйных падзеяў 1905—1907 гг. уступіўу партыюэсэраў. Паводле непацьверджаных зьвестак, у гады Першай усясьветнай вайны знаходзіўся ва ўцякацтве на тэрыторыі Расеі. У 1918 г. вяртаеццаў Вільню, удзельнічаеўспэктаклях Беларускай драматычнай дружыны пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча. У 1919 г. уступае ў БІІСР, сябра Беларускаіа нацыянальнага камі тэту ў Вільні, актыўна ўдзельнічае ў разьвіцьці беларускіх селыжагаспадарчых і спажывецкіх каапэратываў на Віленшчыне. Пасьля ў гварэньня 1 фн тральнага беларускага саюзу сельскай гаспадаркі (Цэнтрбелсаюзу)зьяўляецца сябрам яго праўленьня і ўпаўнаважаным прадстаўніком па Віленскай акрузе. У красавіку 1920 г. накіроўваецца ў Бэрлін у якасьці гандлёвагаэкспэрта Надзвычайнай місіі БНРу 1 Іямеччыне.у 1921 —1925 п. — яе кіраўнік. Пасьля 1925 г. адышоўад беларускіх палітычных справаў, алезастаўся жыць у Бэрліне. Аднавіў свае кантакты зьбеларускімі нацыянальны.мі арганізацыямі ў2-й палове 1930-х гг. Летам 1940 г. быў адным з ініцыятараўстварэньня і кіраўніком Беларускага камітэтусамапомачы. Пасьля пачатку вайны Нямеччыны з СССР працаваўу беларускім аддзеле германскай прэс-службы «Вінэта-10».
200 Цьвікевіч Іван (1891 — 1938) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст і рэдактар. У 1921—1923 п. працаваў у пасольстве РСФСР у Нямеччыне. У 1924 г. пераехаўу Менск.
201 Вяршынін Мікола (1878—1934) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг„ пасьля яе выехаўуэміграцыюў Аўстра-Вугоршчыну, жыўу IІразе. 3 1918 г. консул БНР у Чэхаславаччыне. 1 Іасьля ліквідацыі ўраду БНР у 1925 г. узначальваў Беларускую грамадуўПразе.
202 Маецца на ўвазе Янка Станкевіч, які, паводле некаторых зьвестак, быў стрыечным братам ксяндза Адама Станкевіча.
у Канстантынопалі (а таксама ў Баўгарыі і Сэрбіі); прадстаўнік — палкоўнік Ермачэнка203.
Склад Рады Рэспублікі выглядаў наступным чынам:
Прэзыдыюм: 1) Старшыня Крачэўскі, 2) Бадунова, 3) Козіч, 4) Мамонька, 5) Захарка, акрамя гэтага: 6) Баранаў, 7) Буцько, 8) Гарэцкі, 9) Грыб, 10) Езавітаў, 11) Карабач, 12) Краскоўскі, 13) протаярэй Карчынскі204, 14) кс. Кухта205, 15) Ліндэ*, 16) Паўліна Грыб-Мамонька’ (жонка міністра — цяпер ужо памерла), 17) Міхалевіч, 18) Аўсянік, 19) Пракулевіч, 20) Родзевіч, 21) Гусак', 22) Станкевіч, 23) кс. Станкевіч, 24) Шыла, 25) Тарашкевіч, 26) Вальковіч, 27) Валэйша, 28) Варонка.
У той самы час прыхільнікі «дырэкторыі» — згодніцкая частка Рады — засядалі пад кіраўніцтвам Лёсіка ў прыватным памяшканьні аднаго з радных. Вынікам гэтага паседжаньня стала стварэньне Найвышэйшай Рады, у якую ўвайшлі: 1) старшыня Іван Серада (С-Д), а таксама сябры: 2) кс. Абрантовіч, капэлян рэлігійнага саюзу «Хрысьціянская злучнасьць»206, 3) Вацлаў Іваноўскі, рэдактар газэты «Беларусь», 4) Лёсік (левы С-Д), 5) РакМіхайлоўскі, 6) Смоліч (С-Д), 7) Цярэшчанка (правы С-Р) і 8) Уласаў (С-Д).
203 Ермачэнка Іван (1894—1970) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У грамадзянскую вайну ў Расеі быў ад’ютантам генэрала II. Урангеля. У 1921 г. — прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі і генэральны консул на Балканах, заснаваў консульскія аддзелы БНР у Югаславіі і Баўгарыі. У міжваенны пэрыяд жыўу Празе. Падчас Другой усясьветнай вайны ўзначальваў Беларускую народную самапомач.
204 Карчынскі Іван (1864—пасьля 1932) — беларускі грамадзка-палітычны і царкоўны дзяяч, праваслаўны сьвятар. 3 1890 г. — інспэктар царкоўна-прыходзкіх школаў Гарадзенскай праваслаўнай япархіі. 3 1904 г. — ключнік і протаярэй Барыса-Глебскага манастыра ў Горадні. Падчас Першай усясьветнай вайны ўэвакуацыі ў Маскве. У 1917 г. — сябра Саюзу беларускага праваслаўнага духавенства. Сябра Гарадзенскай управы і Гарадзенскага БНК. У красавіку 1919 г. кааптаваны ў склад літоўскай Тарыбы. У канцы 1919 г. уваходзіў у склад Рады БНР У верасьні 1920 г. выступіў адным з ініцыятараў беларускага антыпольскага партызанскага руху ў шчыльнай сувязі зь Літвой. У 1921 г. у якасьці праваслаўнага капэляна служыў у літоўскім беларускім батальёне. Быў сябрам штабу арганізацыі В. Разумовіча-«Хмары» ў Мерачы. Затым жыў у Коўне, пасьля, магчыма, у ГІарыжы.
205 Кухта (Kukta) Язэп (Юозанас) (1873—1942) — літоўскі рэлігійны і грамадзка-палітычны дзяяч, ксёндз. Быў плябанам шэрагу віленскіх касьцёлаў, пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай духоўнай сэмінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мэмарандуму да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнаньні незалежнасьці Літвы ў 1917 г. Выдалены зь Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ўлютым 1922 г. разам зь іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. ІІасьля гэтага быў прызначаны ад.міністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. 3 1926 г. — біскуп Кайшадарскі. Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 г. прыслаў віншавальную тэлеграму А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі сьвятарства і нацыянальнай дзейнасьці апошняга.
206 Відаць, маецца на ўвазе Беларуская хрысьціянская злучнасьць — арганізацыя, створаная каталіцкімі ксяндзамі-беларусамі ў траўні 1917 г. Пазьней яна стала асновай для стварэньня ў 1926 г. Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Найвышэйшая Рада ўтварыла ўрад на чале з А. Луцкевічам207. Як бачна, у Найвышэйшай Радзе апынуліся сярод іншых Цярэшчанка і В. Іваноўскі, былы сябар ураду Ластоўскага ў Менску. Гэта магло быць або вынікам расколу ў партыі эсэраў, якая падзялілася на правую частку, што супрацоўнічала з Найвышэйшай Радай, і левую, якая падтрымлівала ўрад Ластоўскага, або вынікам палітыкі партыі эсэраў, якая імкнулася мець сваіх людзей нават у палітычных арганізацыях, сабе варожых, каб трымаць руку на пульсе ўсяго беларускага жыцьця.
Вышэйапісаныя падзеі раскалолі беларускі рух на дзьве групы. Утварыліся два ўрады, дзьве рады Рэспублікі, прычым больш згодніцкая, якая назвалася Найвышэйшай, мела менш уплываў у сваім грамадзтве, чым эсэраўска-камуністычная Рада.
Ластоўскі, прызначаны на пасаду кіраўніка ўраду, выдаў адозву да населыпцтва, у якой абвясьціў створаны ўрад выканаўчай уладай.
Адозва была распаўсюджаная кансьпірацыйным шляхам. Польскі ўрад, праінфармаваны пра эсэраўскую працу, загадаў арыштаваць урад Ластоўскага як нелегальную арганізацыю. Астатнія выбітныя сябры Рады і партыі эсэраў, сярод іх старшыня Рады Крачэўскі, уцяклі за мяжу.
Ластоўскі быў зьняволены найдаўжэй з усіх сяброў кабінэту — адзін месяц. Выпушчаны на волю вясною 1920 г., ён выехаў у Рыгу208. Выселены з Рыгі ў выніку польскага дыпляматычнага ўмяшаньня, ён накіраваўся ў Коўна, дзе за гэты час сабраліся астатнія сябры ягонага ўраду. Урад Ластоўскага распачаў з Коўна антыпольскую міжнародную дыпляматычную кампанію, а таксама дывэрсійна-паўстанцкую на тэрыторыі Гарадзеншчыны і Віленшчыны. Антыпольская палітыка ўраду Ластоўскага выкарыстоўвалася і фінансавалася галоўным чынам Нямеччынай, савецкім і літоўскім урадамі.
Польскія ўлады не прызналі афіцыйным органам ні Найвышэйшай Рады, ні эсэраўска-камуністычнай Рады.
Найвышэйшая Рада, аднак, працавала, уяўляючы зь сябе кірунак, які імкнуўся да фэдэрацыі з Польшчай.
Найвышэйшая Рада цалкам увайшла ў Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску209, старшынём якога быў Цярэшчанка. Камітэт галоўным чынам займаўся беларускім школьніцтвам, гаспадарчымі справамі, Таварыствам прыгожага мастацтва і г. д. Аднак «нацыянальна-арганізацыйныя і культурныя інструктары», якія высылаліся камітэтам на правінцыю, ча-
207 На самай справе ў Найвышэйшую Раду ўвайшлі толькі 5 сяброў: Янка Серада, Сымон РакМіхайлоўскі, Кузьма Цярэшчанка, Язэп Лёсік і Аляксандар Уласаў. Акрамя таго, Найвышэйшая Рада не стварала новага кабінэту міністраў, а толькі заклікала А. Луцкевіча да далейшага выкананьня абавязкаў прэм’ера. Мала таго, ня маючы гарантыяўз польскага боку, Найвышэйшая Рада да пары ўстрымалася адусялякіх дэкларацыяўна карысьць саюзу з ІІолывчай.
208 Вацлаў Ластоўскі пераехаўу Рыгу ў лютым 1920 г
209 Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску — беларуская ірамадзка-палітычная арганізацыя — каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў гады іюльскасавецкай вайны 1920г.Дзейнічаўз Южніўня 1919г.даліпеня 1920г.Першымстаршынёмбыў А. Прушынскі, К. Цярэшчанказаняўгэтую насаду 17 кастрычніка 1919 г.
ста былі эсэраўска-камуністычнымі агентамі і праводзілі кампанію ў гэтым духу.
Часовы беларускі нацыянальны камітэт стварыў Беларускую школьную раду, якая да ліпеня 1920 г., г. зн. да адступленьня польскай арміі, змагла легальна адчыніць 233 беларускія пачатковыя школы з 12 000 вучняў. Асьветная кампанія праводзілася пры падтрымцы польскага ўраду, які разам з уладамі Менскага акруговага школьнага інспэктарату даваў на школы неабходныя сродкі.
Тым часам пачалося адступленьне польскай арміі. Пасьля выхаду зь Менску польскіх войскаў Найвышэйшая Рада раскалолася. Яе частка — Уласаў, Дубейкаўскі210, Рак-Міхайлоўскі і Цярэшчанка — перабралася ў Варшаву, дзе была прызнаная польскімі ўладамі. Старшыня Найвышэйшай Рады Серада, а таксама Лёсік засталіся ў Менску. Пасьля заключэньня Рыскай дамовы Рак-Міхайлоўскі і Цярэшчанка перабраліся ў Вільню і ўвайшлі ў Беларускі нацыянальны камітэт. Урэшце, Цярэшчанка і Смоліч выехалі ў Менск і супрацоўнічалі з урадам Савецкай Беларусі.