Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Шукаючы падтрымку і сродкі, пэўныя беларускія колы наладзілі кантакт з урадам Ластоўскага ў Коўне.
Урад Ковенскай Літвы напярэдадні вызначэньня сваіх межаў і ўрэгуляваньня віленскай справы намагаўся згуртаваць у сваіх мэтах беларускі элемэнт, разумеючы, што ён адыграе сур’ёзную ролю падчас будучага плебісцыту ў Сярэдняй Літве.
Таму першыя крокі беларускіх палітыкаў, скіраваныя на здабыцьцё дапамогі Ковенскай Літвы, былі прынятыя ў Коўне прыхільна.
30 кастрычніка 1920 г. дэлегацыя, высланая для перамоваў зь літоўскім урадам, выдала дэклярацыю наступнага зьместу:
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, атрымаўшы 27-га кастрычніка 1920 г. весткуабтым, што Высокі Ўрад Рэспублікі Літоўскай ідзе насустрач думцы аб палітычным паразуменьні і каардынацыі сіл народу літоўскага з народам беларускім, пасылае паўнамоцную дэлегацыю ў складзе лрадстаўленых тут асоб. Дэлегацыі даручана канкрэтна дагаварыцца зь літоўскі.м урадам аб варунках нашага добрасуседзкага жыцьця і аб супольнай барацьбе ў абарону незалежнасьці і непадзельнасьці гэрыторый абодвух народаў.
Падзеі апошніх часоў і бяспраўны захват літоўска-беларускай зямлі прыслужнікамі польскага імпэрыялізму, якія аружным гвалтам патапталі сьвятыя правы нашы на спакойную, творчую працу і разьвіцьцё, пераконваюць урад Беларускай Народнай Рэспублікі, што толькі злучанымі ўсільлямі Літва і Беларусь здолеюць захаваць усю паўнату свайго дзяржаўнага сувэрэнітэту.
Слаўнае мінуўшае Вялікага Княства Літоўскага дае прыклады, сходныя сучаснаму мо.манту: у час, калі літоўскаму і беларускаму народам загражаў заняпад пад навалай захаду і ўсходу, яны па мудрай мысьлі волатаў літоўскае дзяржаўнасьці знаходзілі ў аб яднаньні сваім ня толькі моц абараніцца, але і давясьці да найбольшага росквіту сваё гаспадарства.
35 Тут мае месца відавочнае прыхарошваньне рэальнай сытуацыі. Улады Сярэдняй Літвы ўсё ж чынілі перашкоды распаўсюджваньню беларускай агітацыі, у тым ліку і праз прэсу. Так, на час выбараў у т. зв. Віленскі сойм не было дазволена выданьне іазэтаў беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў — «Кгупіса» і «Swietac».
Ужо трэці год будуецца Літоўская Рэспубліка. Ужо трэці год будуецца Беларуская Рэспубліка. I мы бачым, што паміж абодвума будаўніцтвамі існуе неразрыўная, арганічная сувязь. Само жыцьцё сьведчыць, што Літва і Беларусь гэтулькі зацікаўлены эканамічна і палітычна адна ў другой, што добрасуседзкі згавор іх — справа немінучая. Як і ў гістарычным прошлым, так і XX сталецьці яны ня могуць ісьці разьбежнымі шляхамі.
На вялікі жаль, да апошняга часу наша ідэйная еднасьць дзеля розных прыпадковых прычын адкрыта і фармальна адзначана не была. Невыразнасьцю нашых адносін карысталіся старыя нашы ліхадумцы, ладзіўшыя на гэтым свае хіжацкія пляны. Беларускі Народ лічыць, што далей так цягнуцца ня можа. I нам, дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі, даручана сваім урадам пайсьці да канца насустрач справядлівым жаданыіям ураду літоўскага і далажыць сіл сваіх, каб перад абліччам усяго сьвету дайсьці братняй угоды.
Доля Беларусі злажылася к сягоньняшняму дню так, што яна апынулася ў шмат цяжэйшых варунках, чым Літва. I Беларусь чакае ад братняе Літвы, як ад стараны дужэйшай, першага рашучага слова.
Падпісалі:
/-/1 ],ьвікевіч
/-/ Язэп Варонка
/-/ Галавінскі2'6
I Іаўнамоцныя сябры дэлегацыі
/-/ Ластоўскі
Старшыня дэлегацыі
/-/ Аўсянік Сакратар дэлегацыі237
11 лістапада 1920 г. у выніку працы беларускай і літоўскай дэлегацыяў было падпісана пагадненьне. Зьмест пагадненьня быў наступны:
Пагадненьне,
заключанае паміж урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і ўрадам Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі:
«Беручы падувагу правечнуюдружбу беларускага і літоўскага народаў, супольнасьць іх інтарэсаўу цяперашні час і патрэбу на будучыя часы ўмацаваць асновы сваей лучнасьці і добрасуседзкіх адносін, урад Беларускае Народнае Рэспублікі і ўрад Літоўскае Дэмакратычнае Рэспублікі пастанавіліўчыніцьумову абузаемным падтрыманьні адзін аднаго, дзеля чаго ўпаўнамочылі:
Беларускі ўрад: старшыню Рады Народных Міністраў Вацлава Ластоўскага, міністра юстыцыі Аляксандра I Іьвікевіча, сябра Рады Рэспублікі Язэпа Варонку, радніка I Іа-
236 Галавінскі Аляксандар (1886—?) — беларускі грамадзка-палігычны дзяяч. Вясной 1921 г. у якасьці прадстаўнікаўраду БНР быў дэлсгаваны у Маскву. 3 1921 г. у Літве: старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Ру Коўне. Удзельнічаўуліквідацыі ўраду БНР у кастрычніку 1925 г.
23' Беларускі тэкст дэклярацыі падаецца паводле: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 947. Падобна на тое, што пераклад у II аддзеле Генэральнага штабу рабілі зь няякаснай рукапіснай копіі, бо ў тэксьце, зьмешчаным у «Кароткім нарысе...», прысутнічаюць прагалы, а ў канцы яго зьмешчаная заўвага: «У гэтай адозьве ёсьць шэраг нечытэльных словаў, якія пададзеныя ў дужках».
сольства на Ўкраіне інж. Аляксандра Галавінскага, сябра Рады Рэспублікі інж. Антона Аўсяніка.
Літоўскі ўрад: віцэ-міністра загранічных спраў Пятраса Клімаса238, дырэктара палітычнага дэпартамэнту Міністэрства загранічных спраў — Бронюса Балуціса2”, сябра Ўстаноўчага сойму — Вальдэмараса Чарнэцкіса240, сябра Ўстаноўчага сойму — Сіманаса Разэнбаўмаса241, міністра без партфелю па беларускіх справах у Літве Дамінікаса Сямашку і Д-ра Юргіса Шаўліса242.
Вышэйпісаныя Ўпоўнамочныя, сабраўшыся гэтае даты ў месьце Коўне і абмяняўшыся данымі ім верагодчымі лістамі, якія абапольна прызнаны былі правільнымі, згадзіліся ў ніжэйпісаным:
Пар. 1. Урад Беларускае Народнае Рэспублікі абяцае далажыць усіх высілкаў да таго, каб жыхары-беларусы тых месц, дзе мае адбыцца плебісцыт паміж Л ітвой і Польшчай, гіадавалі галасы ў карысьць Літвы. Гэты плебісцыт, датычучы адносін выключна паміж Літвой і Польшчай, не разьвязвае пытаньня аб граніцах паміж Беларусьсю і Літвой, якое пытаньне разьвязваецца на аснове параграфа шостага гэтае ўмовы.
Пар. 2. Урад Беларускае Народнае Рэспублікі згаджаецца, каб усе яго вайсковыя фармаваньні, твораныя на літоўскай тэрыторыі, былі выкарыстаны ўрадам Літоўскае Дэмакратычнае Рэспублікі на яе абарону. Аб парадку выпаўненьня гэтага параграфу ўмовы паміж старанамі маецца асобная ўгода.
Гlap. 3. Урад Літоўскае Дэмакратычнае Рэспублікі дае ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі і Прэзыдыюму Рады Беларускае Народнае Рэспубл і кі месца афіцыяльнага побыту і чынасьці ў каторым зь мест Л ітоўскае Рэспублікі па ўзаемнай угодзе міністраў загранічных спраў абодвух урадаў.
Асобы, уходзячыя ў склад Прэзыдыюму Рады Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускага ўраду, а таксама яго дыпляматычныя агенты, карыстаюцца правам экстэрытарыяльнасьці.
Урадоўцы беларускага ўраду могуць быць затрымліваны літоўскімі ўладамі толькі зь яго веданьня.
218 Клімас (Klimas) Пятрас (1891 — 1969) — літоўскі палітык, з 1919 г. — віцэ-міністарзамежных снраваў Літвы, пасьля — міністар.
239 Балуціс (Balutis) Бронюс Казіс (1880—1967) — літоўскі дыплямат. У 1920 г. — дырэктар палітычнага дэпартамэнту Міністэрства замежных справаў Літвы, у 1920—1921 гг. — віцэміністар замежных справаўу 1921—1927 гг. — дырэктар Дэпартамэнту заходняй палітыкі, у 1927 г. — генэральны сакратар МЗС Літвы.
240 Чарнэцкіс (Carneckis) Вальдэмарас Вітаўтас (1893—1942) — літоўскі палітык, дэпутат літоўскаі а сойму ў 1919— 1920 гг„ у 1918— 1925 гг. неаднаразова займаў міністэрскія пасады ў розных урадах.
241 Разэнбаўм (Rozenbaumas) Сіман (1859—1935) — габрэйска-літоўскі дзяяч, адвакаг, ураджэнец Пінску. Перад рэвалюцыяй займаўся адвакацкай практыкай у Менску, зьяўляўся старшынём сіянісцкай арганізацыі Расеі. У 1915—1919 гг. жыўу Вільні і кіраваўгабрэйскайсіянісцкайарганізацыяй. У 1917 г. як прадстаўнік іабрэяў кааптаваны ў Літоўскую Тарыбу. У 1919— 1924 п: зьяўляўся міністрам Літвы ў габрэйскіх справах. У першым урадзе Літвы выконваў таксама абавязкі віцэ-мінісгра замежных справаў. У 1924 г. выехаўу Палестыну.дзез 1929 г. выконваўабавязкі генэральнага консула Літвы.
242 ІПаўліс (Saulys) Юргіс (1879—1948) — літоўскі палітык і дыплямат. Адзін са стваральнікаў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскагаў 1916 г., сябра яе Рады. У міжваенны час знаходзіўся на дыпляматычнай службе, быў амбасадарам Літвы ў шэрагу эўрапейскіх краінаў.
Асобы, прыналежачыя да складу беларускагаўраду і IІрэзыдыюму Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, атакжа іхслужачыя, не павінны ўмешваццаўзагады літоўскага ўраду, ці агітаваць супроць літоўскае дзяржавы і яе ўраду.
Гэткі ж абавязак прыймае на сябе літоўскі ўрад у стасунку да ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі.
Пар. 4. Беларускі і літоўскі ўрады ўзаемна заабавязываюцца падтрымліваць адзін аднаго псрад урадамі загранічных дзяржаў.
Пар. 5. Урад Літоўскае Дэмакратычнае Рэспублікі абяцае дапамагчы ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі зрабіць пазыку за граніцай. Формы і варункі дапамогі ўстанаўляюцца ўгодай міністраў загранічных спраў абодвух урадаў.
flap. 6. Усе пытаньні аб адносінах паміж беларускай і літоўскай дзяржавамі павінны разьвязвацца дабравольнай угодай іх Урадаў. Гранічнае пытаньне паміж абедзьвюма дзяржавамі павінна быць вырашана мірным ладам пасьля скліканьня правамоцнага Прадстаўнічага Збору Беларускае Народнае Рэспублікі. Да таго часу мясцовасьці зь пераважаючы.м беларускім жыхарствам, уходзячыя ўсклад Літоўскай Рэспублікі, павінны ўпраўляцца на асновах нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі.
Пар. 7. Калі які-небудзь параграф у.мовы гэтае будзе пагражаць каторай старане вайсковым закалотам з трэцяй дзяржавай, то гэткі параграф для старон неабавязковы.
Пар. 8. Тэрмін гэтае ўмовы старонамі не азначаецца, але старана, жадаючая яго парваць, абавязана папярэдзіць аб гэтым другую старану за шэсьць месяцаў наперад. Пар. 9. Апавешчаньне гэтай умовы ў цэлым або ў часьці можа быць учынена толькі са згоды абедзьвюх умаўляючыхся старон.
Пар. 10. Гэтая ўмова ўложана ў двух экзэміілярах на беларускай і літоўскай мовах. Абодва тэксты лічацца аўтэнтычнымі.
Гэтая ўмова падпісана і змацавана дзяржаўнымі пячацямі ў месьце Коўне, Лістапада Адзінаццатага Дня, Году Тысяча Дзевяцьсот Дваццатага.
Падпісалі:
Паўнамоцныя прадстаўнікі ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі /-/ Ластоўскі