Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Перад выбарамі ўплыў Ластоўскага ў Сярэдняй Літве значна ўзрос. Ягоная агітацыя знаходзіла водгук ня толькі сярод беларусаў, але таксама і сярод літоўскіх, габрэйскіх і расейскіх элемэнтаў, варожа настроеных у дачыненьні да Польшчы.
Характар агітацыі Ластоўскага выцякаў з залежнасьці як асабістай, так і ягонага ўраду ад Ковенскай Літвы. Выдаваная ім прэса і яго прыхільнікі не маглі ісьці толькі ў кірунку задавальненьня беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Згодна з nap. 1 пагадненьня, заключанага паміж урадам Ластоўскага і ўрадам Ковенскай Літвы, беларускі ўрад абяцаў:
далажыць усіх высілкаў да таго, каб жыхары-беларусы тых месц, дзе мае адбыцца плебісцыт паміж Літвой і Полывчай, падавалі галасы ў карысьць Літвы.
Улічваючы нямецкі ўплыў на ўрад Ковенскай Літвы, Ластоўскі мусіў лічыцца і зь ім. Да таго ж Нямеччына пагадзілася даць беларусам пазыку, іірызначаючы яе на антыпольскую кампанію.
Таму ва ўсёй палітыцы Ластоўскага найперш відаць востры антыпольскі кірунак. Ковенская Літва ў гэты час дэманстравала прыхільнасьць да беларусаў і давала ім на сваёй зямлі прытулак настолькі, наколькі яны падтрымлівалі Літву ў яе спрэчцы з Польшчай за Віленшчыну. Таму яны давалі магчымасьць і сродкі на прапаганду сярод беларусаў — грамадзянаў Польскай Рэспублікі.
Увага Ластоўскага і ягоная агітацыя ў першую чаргу былі скіраваныя на Гарадзенскую і Віленскую землі.
На Гарадзеншчыне гэтая акцыя насіла выключна кансьпірацыйны характар. У Горадні мелі свой цэнтар закансьпіраваныя агенты Ластоўскага, якія атрымлівалі з Коўна матэрыяльныя сродкі, а таксама агітацыйныя матэрыялы, што пасьля распаўсюджваліся па ўсёй беларускай тэрыторыі.
На Віленшчыне ўплывы і праца Ластоўскага былі больш адкрытымі і ўзаемадзейнічалі з антыпольскай працай літоўцаў і апазыцыяй габрэяў.
Праз Горадню і Вільню ўплыў Ластоўскага ішоў углыб Рэспублікі. Напрыклад, гэта адзначалася на ўсёй тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва.
272 Гл. разьдзел XVII.
Ластоўскі, выконваючы nap. 1 беларуска-літоўскага пагадненьня, абапіраўся на дэклярацыю, якую ў свой час агучыў у Ковенскім сойме прэм’ер-міністар Грынюс273:
І. Перад Лігай нацыяў Ковенская Літва гарантуе для Ўсходняй Літвы (Віленшчыны) краёвую аўтаномію з уласным соймам у Вільні.
2. Гэты аўтаномны сойм павінен выдаць пастанову з гарантыямі правоў для беларускай мовы, будзе адчыняць беларускія школы, суды і весьці ўсю беларускую гаспадарку.
3. Агульны літоўскі сойм у Коўне, аб’яднаны з аўтаномным Віленскім соймам, будзе кіраваць замежнымі справамі, якія датычаць вайны і міру. Будзе існаваць агульнае войска, фінансы і чыгуначная ўправа.
4. Літоўскі сойм гарантуе для народаў Усходняй (Сярэдняй) Літвы — беларусаў, палякаў габрэяў і татараў — поўную аўтаномію, прызнаючы роўныя правы іх мовам2'4.
Чацьверты пункт згаданай дэклярацыі Грынюса прыхільнікі Ластоўскага стараліся выкарыстаць дзеля каардынацыі габрэйскай выбарчай кампаніі зь беларускай. Гэтай мэты яны дасягнулі. Габрэйская прэса заявіла, што адносіны габрэяў да віленскіх выбараў будуць залежаць ад пазыцыі, якую ў гэтай справе зоймуць беларусы.
Урад Ластоўскага на паседжаньні 6.XII.1921 г. прыняў наступную пастанову:
Дзеля таго,
1) што тэрыторыя так званай Срадковай Літвы штучна выразана з цэлага краю і не становіць ні эканамічнага, ні палітычнага самаістага арганізму, 2)штовыбарыўСойм маюць адбывацца пад польскайакупацыяй і пад прэсыяй акупацыйных улад,
3) што актыўныя беларускія сілы загнаны акупацыйнымі ўладамі Сярэдняй Літвы ў турмы, канцэнтрацыйныя лягеры і ўэміграцыю, а астаўшыяся на мейсцы тэрарызаваны — пастанаўляем выбары ў Віленскі Сойм актыўна байкатаваць275.
Згодна з гэтай пастановай Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні прыняў сваю пастанову, у якой падаў матывы, празь якія беларусы Віленшчыны ня могуць узяць удзелу ў выбарах у сойм. Гэтая пастанова гучыць наступным чынам:
273 Грынюс (Grinius) Казіс (1866— 1950) — літоўскі палітычны дзяяч. Паводле адукацыі быў лекарам, у 1892 г. працаваў у нункце па барацьбе з халерай у Менску. 3 19 чэрвеня 1920 г. па 2 лютага 1922 г. быў прэм’ер-міністрам,з7чэрвеня да 17сьнежня 1926 г. — прэзыдэнтам Літвы. Дэклярацыя Грынюса, пра якую вядзецца гаворка, была аіучаная ім з соймавай трыбуны 17 сьнежня 1921 г.
274 Насамрэч у «Кароткім нарысе...» зьмешчаны толькі кароткі пераказ дэклярацыі К. Грынюса. У арыгінаде яна была куды больш аб ’ёмістая і дэталёвая.
2 ’ Беларускі тэкст пастановы падаецца згодна з выданьнем: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн.2. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 1252.
Пры.маючы падувагу:
1) што Заходне-Беларускія землі, якія адыйшлі ад Расеі, штучна падзелены на часткі паміж «Сярэдняй Літвой» і Польскай Рэчпаспалітай,
2) што ў спорцы паміж Польскай і Літоўскай Рэспублікамі аб тэрыторыі «Сярэдняй Літвы», у межах каторае беларусы становяць безу.моўную большасьць, голас Беларускага 1 Іароду і яго інтарэсы зусім ня прымаюцца пад увагу,
3) ніто зьбіраны цяпер Сойм «Сярэдняй Літвы» мае пастанаўляць аб долі толькі аднае часткі Заходняе Беларусі — пад той час, як другая зусім пазбаўлена права самастанаўленьня,
4) што нягледзячы на разнароднасьць насяленьня «Сярэдняе Літвы» і спорнасьць яе тэрыторыі, уся ўлада знаходзіцца выключна ў руках адной нацыянальнасьці — польскай, у значнай меры нават не ў руках грамадзян краю,
5) што функцыі і характар Сойму афіцыяльна не ўстаноўлены, а факт скліканьня яго пры аднастароньняй уладзе не дае пэўнасьці, што прасктаваны Сойм будзесапраўдным выяўлсньнем волі краю,
6) in то ў працягу блізка трох гадоў усімі спосабамі, даступнымі дзяржаўнай уладзе, праводзілася на зямлі Беларускай палітыка нацыяналыіагаўціскубеларусаў, зачыняліся беларускія школы, газэты.эканамічныя арганізацыі і нішчылася ўсялякая праца над культурным іэканамічным разьвіцьцём Беларускага Народу,
7) што. пасьля такой трохгадовай палітыкі, цяпер, пры кароткім 30-дзённым выбарчым пэрыядзе, дэзарганізаванае і дэзарыентаванае беларускае насяленьне ня здолее сьвядома і свабодна выявіць свае думкі і жаданьні, тым болыл, што нават і на час выбараў не абвешчаны адпаведныя гарантыі свабоды; што і далей уладаю вядзецца палітыка закрываньня беларускіх школ, зачыненыія і забароны незалежнае беларускае прэсы і г. д„
8) што пры такіх варунках вольнае і сьвядомае выяўленьне волі насяленьня нашага краю дарогай выбараўу праектаваны Сойм немагчыма, —
Беларускі нацыянальны камітэт гэтым заяўляе, што сапраўднае выяўленыіе волі насяленьня нашага краю ў Віленскім Сойме, які здаўна выпісаны, як палітычны кліч, на штандарах усяе краёвае дэмакратыі, магчыма толькі пры ўчасьці ў упраўленьні краем усіх яго нацыянальнасьцяў, на парытэтных асновах, пры фактычным забесьпячэньні грамадзкае і нацыянальнае свабоды ў працягу даўжэйшага часу і пры пашырэньні выбараў у Віленскі Сойм на ўсе Беларускія землі, якія адышлі ад Расеі. Толькі пры такіх умовах магчыма так патрэбнае аб’яднаныіе ўсіх нацыянальнасьцяў краю на грунце творчае дзяржаўнае працы і правілыіага выяўленьня волі ўсяго насяленыія276.
Аднак ня ўсе беларускія арганізацыі выказаліся супраць выбараў у Віленскі сойм.
12 і 13 сьнежня 1921 г. у Вільні адбыўся зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, арганізаваны партыяй Алексюка, т. зв. «Краёвай сувязьзю». На зьезд прыехалі каля ста пяцідзесяці асобаў. Большасьць зь іх былі сялянамі, якія цікавіліся беларускім рухам, але мала арыентаваліся ў палітыцы і не разумелі рознагалосьсяў, якія падзялялі паасобныя беларускія групы.
276 Беларускі тэкст пастановы падаецца паводле: Беларускізвон. 1921. Ібсьнежня.С. 6.
Зьезд насіў выключна беларускі характар і быў добра арганізаваны. Пасьля выдаленьня элемэнтаў, якія намагаліся яго сарваць (напрыклад, эсэра Пракулевіча, ксяндза Адама Станкевіча зь Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні, групы студэнтаў-беларусаў), зьезд прыняў рэзалюцыю, якая заклікала беларусаў узяць удзел у галасаваньні.
Зьмест гэтай рэзалюцыі быў наступны:
Маючы на ўвазе:
1) што гістарычная будучыня зьвязвае беларускі народ з Польскай Рэспублікай і што гэта сувязь цалкам адпавядае яго нацыянальным патрэбам,
2) што з Расеяй, як крыніцай імпэрыялізму і ворагам усялякага нацыянальнага руху, павіннабыць выключанаўсялякая магчымасьцьуваходуўдзяржаўны саюз,
3) uito Польшча зьяўляецца тым мурам, які бароніць ад усіх экспансій Усходу,
4) што Рыская і бальшавіцка-літоўская дамовы разьдзерлі жывое цела Беларусі на часткі,
5) што Беларусь павінна быць непадзельнай і ўвайсьці як аўтаномная адзінка ў склад Польскай Рэспублікі,
6) што Рыская дамова далучыла да Польшчы значную частку беларускіх земляў
7) што беларускі народ павінен з апошніх сілаў праводзіць узброенае і дыпляматычнае змаганьне, каб вызваліць беларускія землі, якія цяпер знаходзяцца ў бальшавіцка-маскоўскай няволі,
8) віто польская канстытуцыя гарантуе беларускаму народу ўсе нацыянальныя правы,
9) што прызнаньне польскай дзяржаўнасьці зьяўляецца адным з падмуркаў нашай нацыянальнай працы,
10)што парлямэнт — найлепшы спосаб барацьбы за нацыянальныя правы беларускага народу,
11) што Віленшчына павінна быць аўтаномнай часткай Польскай Рэспублікі разам зь іншымі абшарамі Заходняй Беларусі,
12) што літоўскі ўрад на працягу ўсяго часу сваёй дзяржаўнай дзейнасьці варожа ставіўся да нацыянальнага беларускага руху і аспрэчваў нашыя правы на Віленшчыну, — Зьезд горача заклікае беларускі народ узяць удзел у выбарах у Віленскі сойм, выказаўшы нашу нязломную волю да далучэньня гэтых земляў да Полыпчы.
Адначасова зьезд заклікае сялянскія масы беларускага народу да арганізацыйнай працы ўсувязі з ужо блізкімі выбарамі ў Варшаўскі сойм. Сяляне павінны памятаць, што толькі пасылаючы сапраўдных прадстаўнікоў беларускага народу ў сойм Польскай Рэспублікі яны змогуць пасьпяхова бараніць правы народу.
Зьезд пастанавіў:
1) выказаць падзяку польскаму народу за вызваленьне часткі беларускіх земляў зь няволі маскоўскіх камуністаў,
2)моцна стаць на грунт аб’яднаньня беларускага народу з польскім народам, прызнаючы польскую дзяржаўнасьць і аўтаноміюдля Беларусі,
3) прыняць удзел і іірацаваць сярод беларускага народу падчас выбараў у сойм Сярэдняй Літвы і ў Варшаўскі сойм Польскай Рэспублікі,