Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
315 Маецца на ўвазе польская Канстытуцыя ад 17сакавіка 1921 г„ якая гарантавала поўнае забесьпячэньнеўсіх правоў нацыянальных менівасьцяў. Дзейнічала да красавіка 1935 г.
Ярэміча кс. Адам Станкевіч. Да расколу, аднак, справа не дайшла праз набліжэньне выбараў у Варшаўскі сойм. Дыскусія над інтэрвію прывяла да кампрамісу. Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту накіраваў у рэдакцыю «Gazety Krajowej» ліст з абвержаньнем. У гэтым лісьце Ярэміч адзначаў, што «інтэрвію сапраўды мела месца, але некаторыя з выкладзеных у ім пытаньняў наагул не закраналіся, а некаторыя былі недакладна перададзеныя».
Акрамя гэтага абвержаньня Палітычная камісія Беларускага нацыянальнага камітэту на паседжаньні 12 траўня 1922 г. пастанавіла, каб прэзыдыюм камітэту выслаў у прэсу наступны камунікат:
Прэзыдыюм Беларускага нацыянальнага камітэту, пасьля азнаямленьня са зьместам інтэрвію прадстаўнікоў прэсы са старшынём Беларускага камітэту, распаўсюджанага Ўсходнім агенцтвам, канстатуе, што інтэрвію ў шмат якіх пунктах было недакладнае і выдуманае, у сувязі з чым заяўляе:
1)што Беларускі нацыянальны камітэт пакуль не прыняў ніякай пастановы па віленскай справе,
2 ) што дэлегаты камітэту да пана Начальніка дзяржавы і старшыні Рады міністраў не падалі ніякіх палітычных заяваў у сувязі з актам далучэньня Віленшчыны да Польшчы і толькі нагадалі пра абавязкі ў дачыненьні да беларускага насельніцтва, якія вынікаюць з гэтага акту.
Вышэйпададзенае абвержаньне падпісалі Ярэміч, кс. Станкевіч і Кахановіч.
Нягледзячы на кампраміснае вырашэньне справы, рознагалосьсі рабіліся ўсё больш значнымі, што ўрэшце вымусіла Ярэміча пакінуць пасаду старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту. Новым старшынём стаў А. Луцкевіч, а намесьнікам яго быў кс. Станкевіч.
Жадаючы, аднак, захаваць кантакты з польскімі ўладамі, Беларускі нацыянальны камітэт выслаў да дэлегата ўраду Романа дэлегацыю, якая складалася з Луцкевіча, Станкевіча і Кахановіча. Гэтая дэлегацыя выклала дэлегату ўраду шэраг надзённых праблемаў.
Затым на паседжаньні 28 траўня 1922 г. Беларускі нацыянальны камітэт прыняў наступную прапанову:
І.Лічачы, што любая дзейнасьць і любое палітычнае выступленьне ўсіх беларускіх арганізацыяў павінны мець за мэту ідэал непадзельнай і незалежнай Белай Русі, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні непарушна стаіць на сваёй прынцыповай пазыцыі.
2 . Лічачыся,аднак,зфактам далучэныія да Польшчыўсёй Заходняй Беларусі, атаксама з наяўным палітычным станам беларускай справы, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні ставіць сабс за задачу ўсебаковую абарону правоў беларускага насельніцтва пад уладай польскай дзяржавы, карыстаючыся ўсімі праўнымі сродкамі, дапушчальнымі Канстытуцыяй Рэспублікі.
3 гэтай дэклярацыі вынікала, што Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні надалей займаў стрыманую пазыцыю адносна Польшчы.
Прычынаў на тое было некалькі:
1) нявызначанасьць палітычнага становішча Віленшчыны ў міжнародным разуменьні;
2) адсутнасьць прыхільных крокаў з боку польскага ўраду ў дачыненьні да нацыянальнага беларускага руху і цяжкасьці з атрыманьнем саступак для беларускага школьніцтва.
Пэўныя засьцярогі ў беларусаў выклікала асоба 3. Гансяроўскага316, школьнага куратара ў Вільні, які ў сваіх заявах зусім не згадаў пра школьніцтва нацыянальных меншасьцяў;
3)праект выбарчага закону ў Варшаўскі сойм, які не задавальняў жаданьняў беларусаў317.
Акрамя гэтых прычынаў, якія называліся беларусамі, існавалі яшчэ вонкавыя фактары, якія ўплывалі на фармаваньне пазыцыі віленскіх беларусаў і іх стаўленьне да Польшчы.
Нямецка-савецкая дамова ў Рапала318 і вышэйзгаданыя патаемныя сустрэчы, якія мелі месца паміж немцамі і прадстаўнікамі Саветаў з аднаго боку і літоўцамі і ўрадам Ластоўскага з другога, абуджалі ў віленскіх беларусаў надзеі на іншую раскладку палітычных адносінаў на ўсходзе і на магчымасьць новай актуалізацыі беларускай справы на міжнароднай арэне.
316 Зыгмунт Гансяроўскі займаў пасаду школьнага куратара ў Віленскай навучальнай акрузе да 1925 г. ІІасьля гэтага ён выехаўнааналягічную працу ўЛюблін.
31 I Іраект выбарчага закону ў парлямэнт I Іольскай Рэспублікі прадугледжваў увядзеньне т. зв. дзяржаўнага сьпісу. 3 444 паслоў сойму 372 выбіраліся ў акругах непасрэдна насельніцтвам, a 72 уваходзілі зь дзяржаўнага сьпісу (з 1 Н сэнатараў — адпаведна 93 і 18). Выдзеленыя для гэтага сыіісу мандаты дзяліліся паміж партыямі прапарцыйна агульнай колькасьці галасоў, аддадзеных затой ці іншы сыііс на тэрыторыі ўсёй краіны. 1 Іравам атрыманьня мандатаўзь дзяржаўнага сьпісу карысталіся толькітыя партыі, якія атрымалі мандаты як мінімум у шасьці розных акругах. Гэтая норма быда нявыгадная для нацыянальных меншасьцяў, ніводная зь якіх не магла самастойна правесьці паслоў і сэнатараў у столькіх акругах.
318 Нямецка-савецкая дамова ў італьянскім мястэчку Рапала была заключаная 16 красавіка 1922 г. падчас Генуэскай канфэрэнцыі. ГІрадугледжвала ўсталяваньне палітычных і гандлёвых стасункаў паміж Нямеччынай і Савецкай Расеяй — краінамі, якія пасьля Першай усясьветнай вайны былі фактычна сьпіхнутыя на ўзбочыну эўрапейскай і ўсясьветнай палітыкі.
Разьдзел XXV
I Беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя ў Празе Чэскай 26-30.ІХ.1921 г. і яе пастановы
У верасьні 1921 г. у Празе Чэскай урадам Ластоўскага была скліканая палітычная канфэрэнцыя беларускіх дзеячоў, на якую прыбылі 37 дэлегатаў з розных месцаў Беларусі. Найбольш была прадстаўленая Ковенская Літва на чале з Ластоўскім. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел наступныя групы:
Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў — 18 чалавек, Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў — 6 чалавек, нацыянальныя сацыялісты — 5 чалавек, сацыял-дэмакраты — 3 чалавекі, беспартыйныя — 5 чалавек.
Дэлегаты нібыта прадстаўлялі 42 беларускія грамадзкія і палітычныя арганізацыі.
Паседжаньні пленуму ішлі 5 дзён, з 26 па 30 верасьня 1921 г.
Зьезд вялікім інфармацыйна-справаздачным дакладам адкрыў Ластоўскі. Ён казаў пра межы 1772 г., пра мірную дамову ў Рызе, пра крывадушнасьць польскіх і савецкіх дыпляматаў. Прывітальныя прамовы ад імя сваіх партыяў сказалі на зьезьдзе наступныя выступоўцы:
Лазараў319 — як прадстаўнік партыі расейскіх эсэраў,
Лартас320 — як прадстаўнік партыі ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў, Аёла321 — як прадстаўнік партыі грузінскіх сацыял-дэмакратаў322.
119 Лазараў Ягор Ягоравіч (1855—1937) — расейскі палітычны дзяяч, нарадаволец, сябра партыі эсэраў. Да рэвалюцыі двойчы высылаўся ў Сібір, доўга жыў на эміграцыі. Вярнуўся ў Расею ў 1917 г., быў дэпутатам Устаноўчага сходу, затым — міністрам асьветы ў апазыцыйным бальшавіцкім уладам Камітэце абароны Ўстаноўчага сходу ў Самары. У 1919 г. выехаў у ЗП1А, адтуль перабраўся ў Чэхаславаччыну. Супрацоўнічаў з часопісам «Воля Россйй».
320 Лартас — гак у арыгінале. Маецца на ўвазе Мартас Барыс Мікалаевіч (1879— 1977) — украінскі нацыянальны дзяяч. У 1917 г. быў сябрам Цэнтральнай рады, генэральным сакратаром зямельных справаў у ёй. У 1919 г. — міністар фінансаў УНР, пасьля прэм’ер-міністар. 3 1920 г. — наэміграцыі ў Чзхіі і Нямеччыне.
321 Аёла(Айоло) Рыюр — грузінскі палітычны дзяяч, меншавік. Паводле паходжаньня габрэй. У 1917— 1918 гг. жыў у Баку, быў адным зь лідэраў мясцовых меншавікоў, рэдактарам іхнай партыйнай газэты «Нскра». Пасьля жыў на эміірацыі ў Празе. Ажаніўівыся з грузінкай, наладзіў стасункі зь мясцовай грузінскай дыяспарай, вылучыўся на вядучыя ролі ў яе асяродку. У пачатку 1920-х п: стаў старшынём праскай грузінскай абшчыны. Выконваў абавязкі консула Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Празе. У якасьці прадстаўніка грузінскіх меншавікоў часта прысутнічаў і выступаў на розных мерапрыемствах іншых эмігранцкіх нацыянальных суполыіасьцяўу I Іразе, у тым ліку і беларускай. Уваходзіў у Бюро Саюзу народаў Усходняй Эўропы. Адзін зь вельмі пямногіх замежных дзеячоў, прозьвішча якога нрысутнічала ў «Сьпісе ўдзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917—1924 гг.)...». Фігураваў у ім як «грузінскі меншавік, зьвязаны зь беларускімі нацдэмамі».
322 Паводле беларускай прэсы, акрамя згаданых грох выступоўцаў Беларускую нацыянальнапалітычную канфэрэнцыю таксама віталі ўкраінец Мікіта Шапавал, расеец Гурэвіч, прадстаўнікі Кубанскай рады, казацтва і інш.
Пасьля іх гаварылі іншыя, малюючы ў чорных, пэсымістычных колерах стан падзеленых паміж Польшчай і Савецкай Расеяй беларускіх земляў.
Пасьля сканчэньня выступленьняў аднагалосна былі прынятыя ніжэйпададзеныя рэзалюцыі:
Рэзалюцыя аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі:
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, абмеркаваўшы пытаньне аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, у поўнай сьвядомасьці надзвычайнай вагі гэтага пытаньня, зазначае:
а) Беларусь зьяўляецца краем працоўнага беларускага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, дзеля чаго Беларусь павінна быць дзяржавай працоўнага народу;
6) Беларусь павінна быдь дзяржавай непадзельнай і ні ад каго не залежнай. Нарада зазначае, што ніякія гэтак званыя арыентацыі ня могуць быць падставай дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Адзінай асновай дзяржавы, адзінай сілай, якая збудуе Беларусь і забясьпечыць ёй нармальнае разьвіцьцё, зьяўляецца сам працоўны беларускі народ;
в)пасьля зьдзяйсьненьня беларускай дзяржаўнасьці, пасьля таго як на беларускай зямлі запануе ўласная, ні ад каго не залежная ўлада, Беларусь працягне руку згоды дзеля вольнага саюзуўсім народам, зьякімі яна жыве іюбач і якіх яна лічыцьза роўных братоўсваіх. Першай мэтай гэткага саюзу павінна быць узаемная абарона народных вольнасьцяў, якія здабудуць народы сваёй барацьбой.
Прымаючы падувагусучасііыстан Беларусі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада зазначае:
а)што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая прэемсьцьвеннасьць улады ад Усебеларускага Кангрэсу 1917 г.
б)што адзінай законнай уладай Беларусі зьяўляецца ўрад БНР, маючы мандат ад РадыБНР.
ГІрымаючы пад увагу, што праца ўраду БНР зьяўляецца адпавядаючай тым мэтам, якія прыняты Нарадай, і што ў першую чаргу яна кіруецца да абароны непадзельнасьці і незалежнасьці Бсларусі, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада пастанаўляе аб’яднаць каля ўраду БНР сілы ўсіх беларускіх партыяў арганізацыяў і груп дзеля дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.