Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Акрамя ўплыву на сялянства, агітатары Ластоўскага стараліся ўзьдзейнічаць на расейскі элемэнт, даволі шматлікі ў гарадах. Расейцы былі зьбітым з панталыку, палітычна дэзарыентаваным элемэнтам, які ахвотна хінуўся да беларускага руху, маючы такім чынам магчымасьць дзейнічаць супраць Польшчы. Дзякуючы гэтай прапагандзе расейцаў неаднаразова ўдавалася зрабіць беларусамі.
Урад Ластоўскага атрымаў ад ковенскага ўраду пазыку 1 млн нямецкіх марак, а таксама 40 млн ад нямецкага ўраду на арганізацыю атрадаў дзеля ўжываньня іх у барацьбе з Польшчай у выпадку літоўска-польскай вайны. Як беларусы, так і літоўцы прадбачылі, што ў 1920 і 1921 гг. паміж Ковенскай Літвой і Польшчай выбухне ўзброены канфлікт за Вільню. У гэты час зьявіўся наступны плян.
Калі б пачалася ўзброеная барацьба Ковенскай Літвы і Беларусі з Польшчай, павінна было пачацца антыпольскае паўстаньне ў той частцы Беларусі, якая, згодна з Рыскай дамовай, належала Польшчы. У гэтым выпадку на дапамогу Літве і Беларусі прыйшлі б савецкія войскі.
У сувязі з канцэпцыяй агульнай барацьбы Беларусі і Літвы з Польшчай узьнік праект будучай фэдэрацыі Літвы і Беларусі. 11.XI.1920 г. у Коўне была падпісаная беларуска-літоўская дамова (глядзі вышэй), а Пурыцкіс, літоўскі міністар замежных справаў, заявіў у інтэрвію з рыскім карэспан-
339 «Наша думка» — беларуская газэта, выдавалася ў Вільні са сьнежня 1920 г. да ліпеня 1921 г. над рэдакцыяй Максіма Гарэцкага.
3,0 «Кгупіса» — беларуская газэта, друкаваны орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў. Выдавалася зь перанынкаміў 1917—1940 гг.,у 1925—1937 гг. мела назву «Bielaruskaja Кгупіса».
дэнтам расейскай газэты «Сегодня»341, што ў выпадку стварэньня незалежнай Беларусі была б магчымай яе фэдэрацыя зь Літвой.
У пачатку 1922 г. склад ураду Ластоўскага ў Коўне быў наступны:
Вацлаў Ластоўскі — прэм’ер-міністар,
Аляксандар Цьвікевіч — міністар юстыцыі,
Жытлоўскі — міністар нацыянальных меншасьцяў і прадстаўнік Усясьветнай сіянісцкай арганізацыі342.
Акрамя таго, у склад ураду ўваходзілі інжынэр К. Душэўскі, сябры Рады Рэспублікі Язэп Варонка, Галавінскі, палкоўнік Езавітаў, былы кіраўнік дыпляматычнай і вайсковай місій у Латвіі і Эстоніі, Бароўскі, Ермачэнка і інш.
Кожны захад гэтага ўраду ў галіне замежнай палітыкі быў інсьпіраваны немцамі пры пасярэдніцтве альбо нават без пасярэдніцтва Ковенскай Літвы. Гэтая залежнасьць вынікала зь фінансавай падтрымкі, якую ўраду Ластоўскага ўдзялялі немцы, а пасьля сіяністы. Акрамя таго, гэты ўрад фінансава падтрымліваўся і савецкім урадам.
Як вядома, ноччу з 4 на 5 сакавіка 1922 г. зь Вільні былі выселеныя ў Ковенскую Літву 33 беларускія і літоўскія дзеячы. Сябры Беларускага нацыянальнага камітэту Гарэцкі, Карабач, Краскоўскі, Пракулевіч і іншыя накіраваліся ў Коўна. Як ковенскі ўрад, так і ўрад Ластоўскага прынялі іх вельмі добразычліва. Літоўцы прапанавалі Краскоўскаму заняць пасаду міністра беларускіх справаў пры ковенскім урадзе, але супраць гэтага рашуча выступіў Ластоўскі. Прычынай яго пратэсту было тое, што Ластоўскі не лічыў Краскоўскага паслухмяным інструмэнтам уласнай палітыкі. На пасадзе беларускага міністра Ластоўскі лічыў за лепшае бачыць Гарэцкага, але як Гарэцкі, так і Краскоўскі прапанаванай пасады не прынялі і выехалі ў /Іатвію.
Ластоўскі выслаў у Беларускі нацыянальны камітэт Аляксея Палікшу (аднаго з дэпартаваных), які ад імя яго ўраду прасіў паўплываць на Максіма Гарэцкага, каб той прыняў прапанаваны яму партфэль міністра беларускіх справаў. Місія Палікшы не дасягнула мэты, бо Беларускі нацыянальны камітэт ня даў ніякага адказу.
Краскоўскі і Гарэцкі накіраваліся ў Дзьвінск, дзе латыскі ўрад прызначыў Краскоўскага на пасаду інспэктара беларускіх сярэдніх школаў у Латыскай Рэспубліцы.
Нэгатыўнае стаўленьне беларускіх дзеячоў да Ластоўскага было вынікам палітычнай ролі, якую той адыгрываў на ковенскай тэрыторыі. Атрымліваючы грошы ад літоўскага і нямецкага ўрадаў, Ластоўскі, натуральна, мусіў быць сьляпым інструмэнтам літоўска-нямецкай палітыкі,
м| «Сегодня» — расейская «незалежная дэмакратычная» газэта, якая выдавалася ў Рызе ў 1919—1940 п,
42 Усясьветная сіянісцкая арганізацыя — асноўнае усясьвегнае аб’яднаньне прыхільнікаў ідэалёгіі сіянізму. Створаная ў 1897 г. на 1 Усясьветным сіянісцкім кангрэсе. Мела свае рэгіянальныя арганізацыі практычна ва ўсіх краінах, у якіх існавала значная габрэйская дыяспара. Арганізоўвала выезд габр і\ у IІалестыну.
што не заўсёды адпавядала палітычным памкненьням беларусаў. Акрамя таго, было вядома, што Ластоўскім кіраваў Зуземіль343, былы настаўнік гімназіі ў Пінску, немец паводле паходжаньня, агент генэрала Людэндорфа.
Такога роду яскравыя факты адпіхнулі ад Ластоўскага частку сумленных беларускіх палітыкаў.
Вынікам гэтага нэгатыўнага стаўленьня да Ластоўскага быў раскол у Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. Большасьць беларускіх эсэраў выйшла з шэрагаў прыхільнікаў Ластоўскага і была гатовая весьці культурную працу ў межах польскай дзяржавы. Адным з выразьнікаў гэтага згодніцкага кірунку ў адносінах да Польшчы быў Ярэміч, пра канфлікт якога зь Беларускім нацыянальным камітэтам была гаворка раней.
Аднак Ярэміч ня здолеў навязаць свайго пункту гледжаньня ўсяму Нацыянальнаму камітэту.
Савецкая Беларусь
Разьдзел XXVIII
Беларуская кампанія да 1920 г. Дэкрэт аб незалежнасьці Беларусі 16.VIII.1920 г. Зьезд Камуністычнай партыі Беларусі 23.XI.1920 г. Савет народных камісараў Беларусі. Сэсія Цэнтральнага выканаўчага камітэту 4.11.1921 г., справы беларускай мовы і школьніцтва. Інстытут беларускай культуры.
Беларуская прэса
Вышэй ужо часткова казалася пра беларуска-савецкія*стасункі. Беларуская справа пад савецкай уладай выглядала наступным чынам:
I Усебеларускі зьезд, які адбываўся ў Менску ў сьнежні 1917 г., быў для Саветаў вельмі нявыгадны, улічваючы небясьпеку, якая магла ўзьнікнуць у выпадку існаваньня моцнай, незалежнай і небальшавіцкай беларускай
141 Зуземіль (Susemihl) Эдмунд (1881 — пасьля 1938) — нямецка-беларускі палітычны дзяяч. Перад Першай усясьветнай вайной жыўу Пінску, супрацоўнічаўз газэтай «Наша Ніва». Супрацоўнічаў з германскай выведкай. Валодаў беларускай мовай, дзякуючы чаму падчас 1 Іеріпай усясьветнай вайны быў прызначаны цэнзарам газэты «Гоман». У 1918 г. супрацоўнічаў з Радай БНР. 1 Іасьля вайны жыў у Кёнігсбэргу, падтрымліваў сувязі зь беларускімі дзеячамі, у першую чаргуз В. Ластоўскім. Пісаўартыкулыўвыдаваныапошнім часопіс «Крывіч». Імкнуўся наладзіць супрацоўніцтва з 11 аддзелам польскага Генэральнага штабу. У 1920— 1930-я гг. падтрымліваў нямецкіх нацыянал-сацыялістаў.
арганізацыі. Гэты зьезд быў расколаты, а затым разагнаны сілай (глядзі вышэй). Непасрэдна на зьезьдзе пры Савеце народных камісараў быў створаны адмысловы Беларускі народны камісарыят”1. Ён адыграў вялікую прапагандысцкую ролю дзеля прыхільнага стаўленьня да стварэньня Беларускай Савецкай Рэспублікі.
Калі ацэньваць стан справаў рэальна, непасрэдная кампанія камісарыяту абмежавалася, бадай што, толькі правядзеньнем у Маскве курсаў беларускай культуры пад назвай «Беларускі народны ўнівэрсытэт», а таксама арганізацыяй школаў для дзяцей беларускіх уцекачоў у Пецярбургу’45. 12.XII.1918 г. быў створаны беларускі ўрад Жылуновіча, а ў Беларусі пачаў усталёўвацца камуністычны лад346.
1.1.1919 была абвешчаная самастойнасьць Беларускай Савецкай Рэспублікі. 2.1.1919 г. урад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі выдаў маніфэст, у якім заявіў пра ўступленьне Савецкай Беларусі ў фэдэрацыю свабодных народаў Расеі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны.
Акрамя гэтага, бальшавікі распачалі вырашэньне зямельнага пытаньня ў Беларусі, але не зусім згодна са спадзяваньнямі беларускага сялянства. Быў распушчаны Беларускі народны камісарыят, які заставаўся пасьля I Усебеларускага зьезду 1917 г„ і створаны Беларускі пададдзел нацыянальных меншасьцяў пры Камісарыяце народнай асьветы ў Маскве. ІІраца гэтага пададдзелу, аднак, абмяжоўвалася амаль выключна рээвакуацыяй беларускіх школаў.
Дзеля захаваньня цэласнасьці выкладаньня матэрыялу на гэтым месцы ўзгадаем пра т. зв. «Літбелрэспубліку» і дапоўнім зьвесткі пра яе.
Згодна зь незалежніцкім дэкрэтам, Беларуская Савецкая Рэспубліка павінна была складаць незалежны дзяржаўны і нацыянальны арганізм, але як частка агульнай Расейскай Фэдэрацыі. Беларускасьць гэтай рэспублікі абмяжоўвалася толькі назвай. 3 мэтай захаваньня адміністрацыйнай еднасьці і непадзельнасьці земляў колішняга «заходняга краю» Беларуская і Літоўская савецкія рэспублікі былі злучаныя ў адну Літбелрэспубліку, і ўсе кіроўныя беларускія ўстановы былі перанесеныя зь Менску ў Вільню. Заходнім краем называліся землі былых Менскай, Віленскай і Ковенскай губэрняў. Згадаем таксама, што гэта мела месца ў той час, калі ў выніку рэвалюцыі ў Нямеччыне нямецкія войскі вярталіся на сваю радзіму, а бальшавікі займалі пакінутыя немцамі тэрыторыі. Такое становішча трымалася да сярэдзіны красавіка 1919 г. і атрымала назву «літбеларускай эры». 19 красавіка 1919 г. польскія войскі занялі Вільню, a 8.VIII — Менск. Восеньню 1919 г. было заключанае пагадненьне паміж эсэрамі і бальшавікамі.
141 Відаць, маецца на ўвазе Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) на чале з Аляксандрам Чарвяковым, створаны ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце ў справах нацыянальнасьцяў РСФСР
545 'Гак у тэксьце. Насамрэч расейская сталіца тады насіла назву Петраград.
'* Ту г відавочная памылка ў даце. Пытаньне «Стварэньне рабоча-сялянскага ўраду Беларусі» былоўперіпыню разгледжанае на IІершай канфэрэнцыі беларускіх сэкцыяў РКП(б) у Маскве, якая адбывалася 21—23 сьнежня 1918 г. Сам жа ўрад на чале з Жылуновічам быў створаны разам з абвяшчэныіем Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь 2 сгудзеня 1919 г.
Цэнтрабежныя тэндэнцыі, якія па меры разьвіцьця другой расейскай рэвалюцыі пачалі праяўляцца на ўсёй тэрыторыі Савецкай Расеі, прымусілі ўрад Саветаў да саступак на карысьць паасобных народаў. Па меры прасоўваньня польскай арміі на ўсход беларускі рух набыў значэньне козыру, якім кожны з ваюючых бакоў жадаў сябе забясьпечыць. Гэта асабліва выразна стала відаць у Савецкай Расеі пасьля паўторнага (1920 г.) заняцьця Менску бальшавікамі, a асабліва пасьля заключэньня перамір’я паміж Польшчай і Расеяй. Гэтая новая палітыка Савецкай Расеі ў дачыненьні да беларусаў выявілася ў абвяшчэньні ў жніўні 1920 г. незалежнасьці Беларускай Савецкай Рэспублікі. На гэты раз «беларускасьць» гэтай рэспублікі не была толькі фармальнай.