• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Рэзалюцыя аб пэрсаніфікацыі вярхоўнай улады Беларусі гучала наступным чынам:
    Прэзыдыюм Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Канфэрэнцыі ў Празе абвяшчае на падставе пастаноў, прынятых усімі беларускімі партыямі і арганізацыямі, што адзіным паўнамоцным заканадаўчым утварэньнем натэрыторыі Беларусі зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і яе прэзыдыюм з Крачэўскім на чале.
    Законна абраным беларускім урада.м зьяўляецца Рада міністраў на чале з В. Ластоўскім.
    Аб Рыскім трактаце:
    Стоячы на грунце граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25-га сакавіка 1918 г., апавесьціўшай незалежнасьць Беларусі ў межах лічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, зложаная з прадстаўнікоў беларускіх палітычных партыяў і нацыянальных арганізацыяў з-пад усіх цяпсрашніх акупацый Беларусі, сабраўшыхся ў Прагу, аднагалосна заяўляе:
    1)	Беларускі народ вёў, вядзе і будзе вясьці барацьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі;
    2)	штоўсе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных і нацыянальных арганізацыяў, у свой час заяўленыя супроць Рыскага Трактату, дзелячага Беларусь паміж Расіяй і Польшчай, Нарадай аднагалосна пацьвярджаюцца;
    3)	Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да самай рашучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі маючыміся ў іх распараджэньні спосабамі супроць падзелу Беларусі і заклікае лічыць ворагам беларускага народу кожнага таго, каторы згадзіўся бы прызнаць Рыскі мірны трактат.
    У «рэзалюцыі» аб становішчы беларускага народу пад акупацыямі сярод іншага казалася:
    Пад акупацыяй Польшчы знаходзіцца больш як 100 000 кв. кл. беларускай зямлі; на захопленых польскім імпэрыялізмам гэтых тэрыторыях бушуе цяпер нічым не агранічаны польскі шавінізм і нечуваны нацыянальны ўціск і зьдзек над беларускім народам.
    3	мэтай задушыць беларускі вызваленчы рух палякі нішчаць беларускую культуру і інтэлігенцыю, кіруючыся да поўнага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племені. Землі беларускіх уцекачоў польскі ўрад раздае салдатам — ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае сялянства польскі ўрад гноіць па турмах і канцэнтрацыйных табарах, ён зачыняе культурныя, нацыянальныя і эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускую школу і мову. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, у імя справядлівасьці і захаваньня беларускай нацыі і культуры, вымагае ад Лігі Нацый і ўсіх народаў сьвету адкінуць агідны польскі шавінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічныя межы за Буг і Нараў.
    3 наступным дакладам пра эканамічны стан Беларусі выступіў удзельнік зьезду Душэўскі. Пасьля заканчэньня ўсіх выступленьняў была прынятая пратэставая рэзалюцыя:
    У момант, калі беларускі народ часова ляжыць распластаны і абязволены сваімі суседзямі, калі ён ня можа сам распараджацца сваім дабром, калі мільёны беларусаў яшчэ не вярнуліся з выгнаньня, у якім яны апынуліся за час вялікай эўрапейскай вайны — акупанты як з усходу, так і з захаду, як маскоўскія камуністы, так і палякі хіжацка эксплюатуюць, грабяць і распрадаюць дабро беларускага народу, стараюцца для падняцьця эканамічнага стану сваіх мэтраполій раздаць нявыгадныя для беларускага народу канцэсіі, стараюцца ўрэшце насільна калянізаваць часова апусьцеўшыя і нават не апусьцеўшыя землі сваімі жаўнерамі, ставячы Беларусь перад праблемай эміграцыі.
    Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, уважаючы цяперашніх гаспадароўна Беларусі, як часовых акупантаў, ня маючых права на дабро беларускае, рашуча пратэстуе проціў хіжацкай і грабежнай гаспадаркі акупантаў і заяўляе, што:
    ]) распрадажа лясоў, зямель і другога багацьця беларускага народу суседзяміакупантамі ёсьць грабежніцтва, з каторым беларускі народ будзе вясьці барацьбу;
    2)	раздача акупантамі канцэсій на Беларусі чужынцам ёсьць насільле, зь якім беларускі народ ніколі ня згодзіцца, але наадварот, будзе вясьці барацьбу. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада папярэджвае канцэсіянэраў, што права на канцэсіі, выданыя акупантамі, Беларусь ніколі не прызнае;
    3)	насільная калянізацыя польскімі жаўнерамі Віленшчыны і Гродзеншчыны робіцца бяз згоды беларускага народу, але, наадварот, супроць яго волі і пратэстаў. Дзеля гэтага Беларусь будзе вясьці самую рашучую барацьбу з калянізацыяй і ніколі не прызнае каляністаў за сваіх грамадзян.
    Канфэрэнцыя вырашыла арганізаваць пастаяннае эканамічнае бюро зь сядзібай у Празе. У склад бюро ўвайшлі: Душэўскі, Дубейкаўскі, Жытлоўскі323і Боеў324.
    Далей зьезд без дыскусіі прыняў выпрацаваную камісіяй рэзалюцыю, якая тычылася дзейнасьці генэрала Балаховіча і Савінкава. Адносна генэрала Балаховіча было прызнана: дзеля таго, што генэрал Балаховіч не падтрымліваецца беларускім грамадзтвам, не ачысьціўся ад абвінавачваньняў, якія яму рабіліся праз рабункі і пагромы, што самавольна абвясьціў сябе лідэрам беларускага нацыянальнага руху, зьезд прыняў рашэньне лічыць яго ўзурпатарам і афэрыстам.
    і2’ Жытлоўскі Самуіл (1870—?) — габрэйска-беларускі палітычны дзяяч. Нараджэнец Віцебску. Да Першай усясьветнай вайны жыў у Віцебску, Рызе, Маскве і I Іецярбургу, удзельнічаў у расейскім сіянісцкім руху. Пасьля Першай усясьветнай вайны перабраўся ў Нямеччыну. У 1920 г. узяты на працу ў якасьці супрацоўніка 1 Іадзвычайнай дыпляматычнай місіі БНР у Бэрліне. У 1921 г. прызначаны міністрам у справах нацыянальных меншасьцяў ва ўрадзе БНР, імкнуўся наладзіць сувязі БНР з уплывовымі міжнароднымі сіянісцкімі аріанізацыямі. Выступаў за актыўнае беларуска-габрэйскаесупрацоўніцтва ў розных сфэрах. У 1921 — 1922 і г. езьдзіў па розныхэўрапейскіх краінах і пераконваўлідэраўусясьветнага іабрэйсгва ў неабходнасьці маральнай і матэрыяльнай падтрымкі беларускага руху. Супрацоўнічаўз БІ IP да канца 1922 г.
    124 Боеў Усевалад Мікалаевіч (?—1954) — беларуска-расейскі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат. У канцы 1918 — вясной 1919 гг. зьяўляўся віцэ-старшынём гарадзенскай беларускай іубэрнскай управы. Адзін з заснавальнікаў у Горадні таварыства «Бацькаўшчына». Летам 1919 г. дэпартаваны палякамі разам з 1. Карчынскім у Варшаву (паводле іншых зьвестак — у Кракаў). 3 1920і. — у Літве, займаўся прыватнай адвакацкай дзейнасьцю. Супрацоўнічаў з расейскамоўнай газэтай «Эхо Лнтвы». У пачатку 1921 г. — загадчык аддзелу расейскіх справаў пры літоўскім урадзе. Паводле В. Разумовіча.у 1921—1922 гг. быўсувязным паміжурадам БНР і 5 групай беларускіх партызанаў. Удзелызічаў у Беларускай нацыянальна-паліі ычнай нарадзе ў 1 Іразе. Старшыня «агульнага сходу грамадзян і палітычных дзеячоў беларускай калёніі ў Літве», які адбыўся 22 жніўня 1923 г. у Коўне і на якім была прынятая пастанова аб абвяшчэньні «маральнага байкоту беларускага ірамадзтва» В. Ластоўскаму і К. Дуж-Душэўскаму. Т. Грыб выкарыстоўваў тэрмін «боеўшчына»ўякасьці сыноніму супрацоўніцтвазь літоўскім урадам. I Іасьля Другой усясьветнай вайны жыў у 3111А, быў сакратаром Расейскага манархічнага клюбу ў Ч ыкага.
    Такім жа рашучым чынам зьезд выказаўся супраць Савінкава, які з дапамогай Польшчы распачынае паўстаньне ва Ўсходняй Беларусі, а ў Заходняй праводзіць русіфікацыйную працу.
    Акрамя таго, аднагалосна была прынятая рэзалюцыя, падрыхтаваная сэкцыяй дапамогі ахвярам вайны і голаду, якая ўтрымлівала пратэст супраць габрэйскіх пагромаў.
    У апошнім дакладзе, зробленым Цьвікевічам, была закранутая справа Вільні. Згодна з гэтай прамовай канфэрэнцыя прыняла ніжэйпрыведзеную рэзалюцыю:
    Прымаючы пад увагу, што пытаньне дзяржаўнай незалежнасьці Віленскай тэрыторыі, на якой беларусы складаюць пераважную большасьць, вырашана Лігай Нацый без учасьця прадстаўнікоў беларускага народу і нават без фармальнага азнаямленьня зь яго воляй шляхам свабоднага народнага рэфэрэндуму, Беларуская НацыянальнаПалітычная Нарадаў Празе, стоячы на грунце абароны правоў народу на яго тэрыторыі, зазначае, што пастанову Лігі Нацый беларускі народ будзе лічыць часовай да моманту скліканьня Найвышшага Заканадаўчага органу Беларусі, якому адзіна прыналежыць права ўстанавіцьсталыя межы Беларусі.
    Пастановы Лігі Нацый, трактуючыя беларусаў у Віленшчыне як нацыянальную меншасьць, зьяўляюцца процівагаворучымі фактамі жыцьця, дзеля чаго Нарада рашуча проціў іх пратэстуе.
    Прызнаваючы Літву за векавога гістарычнага сябра народу беларускага, зь якім яе зьвязывае агульнасьць як палітычных, гэтак і эканамічных інтарэсаў, Нарада выражае сваю пэўнасьць, што Беларусь і Літва знойдуць цяпер, як і раней, адпаведныя шляхі добрасуседзкага жыцьця. Слаўная сталіца старога Беларуска-Літоўскага Княства Вільня павінна зьявіцца ня яблыкам спрэчкі паміж беларускай і літоўскай дэмакратыямі, але фактарам іх аб’яднаньня.
    3 другога боку, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Канфэрэнцыя заяўляе, што яна лічыцца з той небясьпекай з боку польскага імпэрыялізму, якая схавана ў прынятай Лігай Нацый канстытуцыйнай канструкцыі новай Літвы і лічыць патрэбным, у згодзе з народам літоўскім, прылажыць усе ўсільля да таго, каб плян захопленьня беларуска-літоўскай зямлі і закабаленьня Беларускага і Літоўскага народаў Польшчай ня быўвыкананы.
    Беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя, акрамя таго, з жалем канстатавала, што пастанова Лігі нацый, якая аддае Горадню і ўсю Гарадзеншчыну пад уладу Польшчы, зьяўляецца чарговым падзелам Беларусі, зробленым на гэты раз ужо не ваюючымі бакамі, а міжнароднай установай, што мае быць арэапагам справядлівасьці.
    У справе Гарадзеншчыны было прынята:
    Гродзеншчына павінна быць зьвернута Беларусі. Гродненшчына павінна быць аб’яднана з усёй беларускай зямлёй. Няхай ведае беларускае насяленьне Гродзеншчыны, што сьвяты час гэтага аб’яднаньня хутка праб’е і няхай ня траціць веры ў гэта ў будучай барацьбе.
    Падчас паседжаньня, прысьвечанага віленскай справе, адбылася ажыўленая дыскусія паміж Цьвікевічам і Алексюком. Апошні прыехаў на зьезд са спазьненьнем і ўзяў удзел толькі ў дыскусіі ў віленскай справе. Ён выказаў сваё палітычнае «крэда» як прыхільнік польскай арыентацыі.
    На гэта яму вельмі жыва адказаў Цьвікевіч, зазначаючы, што ў Польшчы ад Дашыньскага325 да генэрала Галера326 ўсе паўтараюць, што Беларусі як такой няма і ня будзе.
    Далей ён даказваў, што ніякая арыентацыя ня можа забясьпечыць нацыянальнага жыцьця Беларусі, што няма месца гістарычнай эвалюцыі, бо толькі ўсясьветная рэвалюцыя магла б вызваліць прыгнечаныя народы. Адзіным лёзунгам Беларусі зьяўляецца «Вольная і незалежная Беларусь».