Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
4) усімі сіламі дамагацца злучэньня ўадно цэлаетых беларускіх земляў, якія паводле Рыскай дамовы аддадзеныя маскоўскім камуністам,
5) выказаць пагарду тым, хто сее нязгоду сярод беларускага народу, прыкрываючыся яго іменем, праводзіць камуністычную агітацыю, а таксама тым асобам, якія выступаюць ад імя беларускага ўраду, які цяпер знаходзіцца ў Коўне і ня мае нічога агульнага зь беларускім народам.
Палітычныя апанэнты Алексюка выдалі шэраг пратэстаў супраць гэтага зьезду. Пратэставалі: Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, карпарацыя студэнтаў-беларусаў, паасобныя таварыствы і нават асобныя людзі, як, напрыклад, Сьцяпура277, які спачатку быў сакратаром зьезду, а потым адмовіўся ад удзелу ў паседжаньнях.
Зьезд выслаў дэлегацыю ў Варшаву, якая перадала польскаму ўраду прынятыя рэзалюцыі278.
Узмоцненая агітацыя супраць выбараў у Віленскі сойм вымусіла Кіроўную камісію Сярэдняй Літвы ноччу з 19 на 20 студзеня 1922 г. арыштаваць 33 найбольш шкодных беларускіх і літоўскіх агітатараў279. Імі былі280: 1) Аўгустайціс
27' Сьцяпура Канстанцін — старшыня камітэту «Краёвай сувязі» ў Дзятлаве Слонімскага павету. I Іаводле ягоных словаў, запрошаны на зьезд ня быў, а прыехаў з уласнай ініцыятывы. I Іакінуўзьезд на знак пратэсту супраць недэмакратычных умоваў яго нравядзеньня і пасьля гэтага даслаў адкрыты ліст у беларускія і інпіыя віленскія газэты з адмежаваньнем ад кіраўнікоў «Краёвай сувязі». Паводле зьвестак з заходнебеларускай прэсы, пасьля нейкі Канстанцін Сьцяпураслужыўу польскім войску.у сярэдзіне 1923 г. арыппаваны польскімі ўладамі на абвінавачаньнеўутрыманьні кантактаў з урадам БНР В. Ластоўскага. Выехаў у БССР, праходзіў па справе Ю. Лістапада ў канцы 1925 — пачатку 1926 гг. Уцёк у Латвію. Атрымаўшыўлатышоўт. зв. «нансэнаўскі пашпарт», выехаў празь Нямеччыну ў Прагу. Далейшы лёс невядомы.
278 Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускага зьезду ў Вільні на чале з Паўлам Алексюком прыбыла ў Варшаву 15 сьнежня. Празь дзень, 17 сьнежня, дэлегацыю прынялі іюльскія прэм'ерміністар і міністар унутраных справаў. На запрашэньне польскага прэзыдэнта беларускія дзеячы прысутнічалі ў ягонай ложы падчас пастаноўкі «Пана Тадэвуша» ў Варшаўскім тэатры. I Іа 20сьнежня 1921 г. была заплянаваная аўдыенцыя сяброў дэлегацыі ў Кіраўніка дзяржавы Ю. Пілсудзкага.
‘9 3 гэтых 33 чалавек беларусамі былі 13: Улас Дубіна, Максім Гарэцкі, Андрэй Якубецкі, Аляксандар Карабач, 1 ван Краскоўскі, Зінаіда Купчык, Вінцэнт Лемеш, Уладзімер Міхалевіч, I [імафей Мяшочак, Палікарп Невядомскі, Аляксей Палікша, Уладзімер Пракулевіч і Сяргей Рогач.
280 Імёны і прозьвішчы большасьці літоўскіх дзеячоў у «Кароткім нарысе...» падаюцца ў славянізаваны.м варыянце. У міжваенны час такі падыход шырока практыкаваўся ў польскай, беларускай і нават у літоўскай польскамоўнай прэсе. Па-літоўску гэтыя імёны і прозьвіпічы гучаць так: Пранас Аўгустайціс (Pranas Augustaitis), Ёнас Аўгевічус (Jonas Augevicius), Міколас Біржышка (Mykolas Birziska), Вікторас Біржышка (Viktoras Birziska), Юозас Дыша (Juozas Dvsa), Юозас Грабаўскас (Juozas Grabauskas), Пятрас Інсода (Petras Insoda), Станісловас Яцкевічус (Stanislovas Jackevicius), ІОозапас Кукта (Juozapas Kukta), Чэсловас Ландсбэргіс (Ceslovas Landsbergis), Марыя Марціійаўскайтэ (Marija Marcisauskaite), Андрус Міцюнас (Andrius Miciunas), 1 Ііюс Мічуліс (Pijus Miciulis), Юргіс Мілерыс (Jurgis Мileris), Андрус Рандаманскіс (Andrius Rondomanskis), Ёнас Сямашка (Jonas Siemaska), Балясловас Садзэвічус (Boleslovas Sadzevicius), Ёнас Шумас (Jonas Sumas), Тадас Шулцас (Tadas Sulcas).
Францішак281,2) Аўргевіч Ян282, 3) Біржышка Міхал283,4) Біржышка Віктар284, 5) Дубіна Ўлас, 6) Дыша Язэп’, 7) Грабоўскі Язэп285, 8) Гарэцкі Максім, 9) Інсольда Пётар286, 10) Яцкевіч Станіслаў', 11) Якубецкі Андрэй, 12) Карабач Аляксандар, 13) Краскоўскі Іван, 14) кс. КухтаЯзэп, 15) Купчык Зінаіда', 16) Ланцберг Часлаў287, 17) Лемеш Вінцэнт288, 18) Марцішэўская Марыя289,
281 Аўгустайціс (Augustaitis) Пранас (1883—1941) — літоўскі навуковец і грамадзка-палітычны дзяяч, прафэсар, доктар філязофіі. 3 1920 г. жыў у Вільні, настаўнічаў у літоўскай жаночай гімназіі. Працаваў у Часовым літоўскім камітэце, у кастрычніку 1920 — лютым 1921 гг. быў яго старшынём. Пасьля высяленьня зь Вільні выкладаў ангельскую мову і літаратуру ва ўнівэрсытэце імя Вітаўта Вялікага ў Коўне, у 1923—1939 гг. быў сакратаром яго гуманітарнаі а факультэту. У 1933 г. уваходзіў у Літоўска-беларускае таварыства, створанае ў Коўне.
282 Аўгевічус (Augevicius) Ёнас (1887—?) — літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч, лекар. ІІасьля выдаленьня зь Вільні працаваўу Міністэрствеаховы здароўя, у 1927—1931 гг. — вайсковым лекарам. Друкаваўся ў навуковых выданьнях.
283 Біржышка (Birziska) Міколас (1882— 1962) — літоўскі нацыянальны дзяяч, гісторык літаратуры. На пачатку 1920-х гг. быў рэдактарам некалькі літоўскіх польскамоўных выданьняў, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў дырэктарам Віленскай літоўскай гімназіі імя Вітаўта Вялікага. Пасьля выдаленьня зь Вільні — прафэсар Ковенскага ўнівэрсытэту, яго прарэктар (1925—1926) і рэктар (1926—1927). У 1925—1935 п. — старшыня Саюзу вызваленьня Вільні. У 1933 г уваходзіў у Літоўска-беларускае таварыства, створанае ў Коўне.
284 Біржышка Вікторас (1886—1964) — літоўскі нацыянальны дзяяч, навуковец-матэматык. Брат М. Біржыпікі. Браўудзел улітоўскім нацыянальным руху яшчэдарэвалюцыі. У Вільні жыўз канца 1920 г, быў настаўнікам літоўскай гі.мназіі імя Вітаўта Вялікага, выкладчыкам настаўніцкай сэмінарыі і НайвышэйшыхкурсаўЛітоўскага навуковага таварыства. Быўсябрам Віленскагалітоўскагакамітэту. Неаднаразова арыштоўваўся палякамі. У 1922—1939 іт. працаваў у Коўне ва ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага,у 1940—1944 гг. — у Віленскім унівэрсытэце. I Іасьля вайны жыў на эміграцыі ўЗША.
285 Грабаўскас (Grabauskas) Юозас (1873—?) — літоўскі дзяяч, настаўнік. Падчасзабароны на літоўскі друксупрацоўнічаўзьлітоўскімі газэтамі. У 1920—1922 гг. жыўу Вілызі, рэдагаваў газэты «Vilniaus Garsas» («Віленскі голас») і «Nasza Ziemia» («Наша зямля»), Летам 1921 г. вёў літоўскія народныя настаўніцкія курсы ў Вільні.быўдырэктарам сярэдняй школы, арганізаванай таварыствам «Rytas» («Раніца»), I Іасьля выдаленьня зь Вільні ў 1923—1925 гг. — візытатар Міністэрства адукацыі Літвы.
286 Маецца на ўвазе Інсода (Insoda) Пятрас Повілас (1893—1954) — літоўскі дзяяч. Са сьнежня 1921 і. выдаваўу Вільні літоўскую польскамоўную газэту «Litwa Niepodlegla». Высланы ўладамі Сярэдняй Літвыў Коўна. У 1924 г. эміграваўуЗША.удзельнічаўу розных мясцовых літоўскіх гуртках, дапамагаў Саюзу стралкоў і Саюзу вызваленьня Вільні.
28 Ландсбэргіс (Landsbergis) Чэсловас (1869—пасьля 1946) — літоўскі грамадзкі і гаспадарчы дзяяч, інжынэр. Кіраваўу Вільні Літоўскім гандлёва-прамысловым банкам, які быўзакрыты палякамі 5 кастрычніка 1921 г. Пасьля высылкіўКовенскую Літвуда лістапада 1925 г.служыў на чыгунцы, быў дырэктарам Літоўскага банку ў Клайпэдзе. У 1946 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, далейвіы лёс невядомы.
288 Лемеш Вінцэнт — беларускі дзяяч, настаўнік. У 1916 г. скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. У сьнежні 1921 г. быў рздактарам аднадзёнкі «Голас праўды», якая заклікалабеларускае населыііцтва Віленшчыны ня браць удзелу ў выбарах у Віленскі сойм.
289 Марцішэўская (Марцішаўскайтэ, Marcisauskaite) Марыя — літоўская нацыянальная дзяячка, адназ кіраўнікоў літоўскага асьветніцкагатаварыства «Rytas» («Раніца») у Вільні. Была таксама рэдактаркай газэты «Vilniaus Garsas» («Віленскі голас»). Пасьля ў Коўне ўзначальвала выдавецкаетаварыства «Vytis» («Пагоня»).
19) Міхалевіч Уладзімер, 20) Міцюнас Андрэй', 21) Мічуліс Пій, 22) Мяшочак Тамаш290, 23) Мілерыс Юры291, 24) Невядомскі Палікарп292, 25) Пракулевіч Уладзімер, 26) Палікша Аляксей293, 27) Равідзіс Язэп*, 28) Рогач Сяргей294, 29) Рандаманскі Андрэй295, 30) Сямашка Ян', 31) Сладзевіч Баляслаў*, 32) Шумас Ян', 33) Шульц Тадэвуш296.
Акрамя гэтага, былі зробленыя ператрусы ў Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні, у Беларускай цэнтральнай школьнай радзе, у гімназіі, кнігарні і ў рэдакцыях беларускіх газэт.
У канцы студзеня 1922 г. адбыліся выбары ў Віленскі сойм з удзелам 64 % выбаршчыкаў297.
Нягледзячы на тое, што Аляксюк разьвіў вельмі энэргічную перадвыбарчую агітацыю, вынікі галасаваньня засьведчылі поўную адсутнасьць уплыву гэтага палітыка на беларускія масы. За сьпіс Алексюка, які быў выстаўлены ў дзьвюх выбарчых акругах298, было аддадзена толькі 2400 галасоў. Боль-
290 Маецца наўвазе Мяшочак I [імафей — у 1920 г. удзельнік Слуцкага паўстаньня, сябар Рады Случчыны.
291 Мілерыс (Mileris) Юргіс (1894—?) — літоўскі дзяяч, настаўнік. Быў настаўнікам у літоўскім дзіцячым прытулку ў Вільні і адначасова сам вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі таварыства «Rytas». Пэўны час быў справаводам Цэнтральнага камітэту пацярпелых ад вайны. I Іасьля выдаленьня зь Вільні быў дырэктарам пачатковай школы ў Коўне. Працягваў пэдагагічную дзейнасьць і пасьля Другой усясьветнай вайны.
292 Невядомскі Палікарп — беларускі дзяяч, сябра Беларускага нацыянальнага камітэту, сакратар Саюзу сельскагаспадарчых рабочых. Пасьля высяленьня зь Вільні жыў у Коўне, у «Тэзісах дакладу ЦК КП(б)Б аб беларускім руху за кардонам» ад 16 кастрычніка 1925 г. згадваўся як прыхільнік Вацлава Ластоўскага.
293 IІалікша Аляксей — беларускі дзяяч. Пасьля выдаленьня зь Вільні жыўу Коўне, зьяўляўся сябрам мясцовай «Беларускай грамады» на чалезь Я. Варонкам.
2,1 Рогач Сяргей (1891—?) — беларускі дзяяч. У 1920 г. удзельнічаўу Слуцкім паўстаньні, камандаваў 2-й кампаніяй 1 Слуцкага палка. Інтэрнаваны польскімі ўладамі. Пасьля выдаленьня зь Вільні спачатку жыўу Літве, у 1923 г. выехаў на вучобу ў Прагу, скончыў агранамічны факулыэт Найвышэйшай тэхнічнай школы. У 1927 г. выехаўу СССР Далейшы лёс невядомы.
295 Рандамоніс-Рандаманскіс (Randamonis-Rondomanskis) Андрус (1889—1943) — літоўскі журналіст, публіцыст, хімік. 3 1919 г. жыў у Вільні, дзе быў настаўнікам літоўскай гімназіі, удзельнічаў у розных літоўскіх таварыствах і шмат друкаваўся на літоўскай і польскай мовах, рэдагаваў польскія газэты. Пасьля выдаленьня зь Вільні у 1922—1938 гг. працаваў у Міністэрствесельскай гаспадаркі Літвы, быўнастаўнікам III Ковенскай гімназіі. У 1925 г.быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Саюзу вызваленьня Вільні.