Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Як вядома, 25.III.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая існавала ў той час у Менску, абвясьціла незалежнасьць Беларусі. Гэты дзень быў прызнаны беларускім нацыянальным сьвятам. У 1922 г. гэтую гадавіну ўрачыста адзначалі. У ёй таксама ўзялі ўдзел габрэі і расейцы, дэманструючы сваю салідарнасьць зь беларусамі.
На гэтым сьвяткаваньні выступілі з прамовамі сярод іншых Тарашкевіч, Луцкевіч і Смоліч. Найбольшай увагі заслугоўвае прамова Тарашкевіча. Ён заявіў, што Люблінская унія забрала ў беларускага народу інтэлігенцыю, аслабіўшы яго гэтым і нават прывёўшы амаль да поўнага заняпаду беларускай культуры.
Толькі ў XIX ст. беларускі нацыянальны рух пачынае адраджацца, набываючы ў XX ст. больш выразную форму. Пачаткова патрабавалі толькі аўтаноміі. 3 моманту выбуху рэвалюцыі беларуская інтэлігенцыя, вывучаючы настроі беларускага народу, прыйшла да перакананьня, што беларускі народ хоча незалежнасьці. Наступствам гэтага было абвяшчэньне 25.ІІІ. 1918 г. Радай Беларускай Народнай Рэспублікі незалежнасьці Беларусі.
Далей Тарашкевіч казаў, што суседзі Беларусі, у прынцыпе пагаджаючыся на яе незалежнасьць, разумеюць яе кожны па-свойму і стараюцца выкарыстаць ва ўласных палітычных мэтах. Ён нагадаў, што бальшавікі абвясьцілі беларускую незалежнасьць, але яна зьяўляецца толькі сурагатам.
Фактычнай незалежнасьці беларускі народ ня мае і не чакае яе ад суседзяў. Беларусы трымаюць яе ва ўласных сэрцах, а зрэалізуюць тады, калі прыйдзе адпаведны момант.
Далей Тарашкевіч падчас свайго выступленьня зазначыў, што, аднак, калі на Катэдральнай плошчы ў Вільні стаяў расейскі жандар, пра падобную ўрачыстасьць 25 сакавіка не магло весьціся і гаворкі. Сёньня там стаіць польскі жаўнер і не замінае беларусам сьвяткаваць.
Наагул прамова была стрыманая, і яна не раздражняла ніводнай з асобных нацыянальнасьцяў, прадстаўнікі якіх бралі ўдзел у сьвяткаваньнях.
3 польскага боку прысутнічалі прадстаўнікі ППС, «Адраджэньня», «Вызваленьня»306, дэмакратаў307 і студэнцкай моладзі.
Перад урачыстасьцямі, зьвязанымі з прыняцьцем польскім урадам улады над землямі Сярэдняй Літвы, паміж рознымі беларускімі групамі адбывалася ажыўленая дыскусія ў справе ўдзелу ў іх. На паседжаньні Беларускага нацыянальнага камітэту і дго Палітычнай камісіі было вырашана, што ў актах выразна ўрачыстага характару (набажэнствы, прывітаньні і г. д.) беларусы не павінны браць удзелу. Затое было вырашана выслаць афіцыйную дэлегацыю ад розных арганізацыяў для падачы польскім уладам сваіх пастулятаў, перш за ўсё культурна-асьветніцкіх.
Такая стрыманасьць беларусаў у дачыненьні да віленскіх урачыстасьцяў стала працягам лініі паводзінаў, прынятай Палітычным камітэтам у адносінах да віленскіх выбараў і ўсёй польскай палітыкі ад моманту далучэньня былой Сярэдняй Літвы да Польшчы. Нэгатыўна ставячыся да гэтага далучэньня, але адначасова высылаючы дэлегатаў да прадстаўнікоў польскага ўраду, беларусы сьвядома і мэтаскіравана хацелі падкрэсьліць прызнаньне новай улады. Такія інструкцыі атрымалі беларускія дэлегаты Ярэміч, старшыня Вільнацбелкаму, Тарашкевіч, старшыня Школьнай рады308, Кахановіч, дырэктар беларускай гімназіі і Трэпка, сябра камітэту Школьнай рады.
ГІералічаныя дэлегаты ўзялі ўдзел у раўце і прыёме дэлегацыяў Начальнікам дзяржавы, былі на аўдыенцыі ў старшыні Рады міністраў Панікоўскага309. Акрамя гэтага, Ярэміч быў на сьняданку, наладжаным прэм’ер-міністрам.
На прыёме дэлегацыяў у Начальніка дзяржавы выступаў толькі Тарашкевіч, кажучы, што, калі Полыпча ўлічыць патрэбы беларускага культурна-нацыянальнага жыцьця, то беларусы стануць ляяльнымі грамадзянамі дзяржавы.
На аўдыенцыі ў старшыні Рады міністраў начаргова выступалі Ярэміч, Тарашкевіч і Трэпка. Ярэміч заявіў, што польскі ўрад прымае ня толькі правы, але і абавязкі, якія вынікаюць зь яго валоданьня гэтым краем. Беларускае
306 Польская народная партыя (ПСЛ) «Вызваленьне» (Polskie Stronnictwo I udowe (PSI.)
«Wyzwolenie») — польская сялянская партыя левацэнтрысцкай арыентацыі, якая дзейнічала v 1915—1931 гг. Мела даволі лібэральную праграмуўнацыянальным пы ганьні, выказвалася за забесыіячэньне нацыянальным меншасьцям у I Іолыпчы асноўных нацыянальных правоў. Дэмакраты — ня вельмі піматлікая.алеа/іносііаўплывовая група віленскай інтэлігенцыі, якая надтры.млівала т. зв. «краёвую ідэю». Да гэгам групы належалі іакія вядомыя польскія дзеячы. як Людвік Абрамовіч, Людвік Хамінскі, Тадэвуш Урублеўскі, Чэслаў Янкоўскі, Браніслаў Кшыжаноўскі, Зыі мунт Нагродзкі і інвіыя. Выказваліся за роўныя правы для ўсіх народаў, якія жылі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскаіа. Друкаваным органам віленскіх дэмакратаў была газэта «Przeglqd Wilenski» («Віленскі агляд»).
Маецца на ўвазе I Іэнтральная беларуская школьная рада.
т I Іашкоўскі (Ponikowski) Антон (1878—1949) — польскі палітычны дзяяч, з 19 ліоаііада 1921 г. пабчэрвеня 1922г. — прэм’ер-міністар Полыпчы.
насельніцтва, ляяльна выконваючы свае абавязкі польскіх грамадзянаў, мае права вымагаць ад польскай дзяржавы задаволеньня культурна-асьветніцкіх і эканамічных патрэбаў.
Тарашкевіч выступаў у справах адукацыі і высунуў наступныя пажаданьні:
1) стварэньне пры Міністэрстве асьветы адмысловай управы па беларускіх справах,
2) выдзяленьне субсыдыяў для гімназіі ў Вільні,
3) заснаваньне настаўніцкай сэмінарыі,
4) стварэньне сеткі агульных беларускіх школаў.
Антон Трэпка казаў пра злоўжываньні адміністрацыі, якая сваёй нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасьцю будзіць на ўсходніх крэсах новае дысыдэнцтва, што адыграла сваю згубную ролю ў гісторыі Польшчы ў XVIII стагодзьдзі’10.
Беларускія прамовы былі напоўненыя горыччу і засьцярогамі, што беларуска-польскія адносіны не складуцца ў адпаведнасьці зь іх пажаданьнямі.
Пасьля выдаленьня зь Вільні 4—5 лютага 1922 г. некаторых сяброў Беларускага нацыянальнага камітэту на чале з ранейшым старшынём былі праведзеныя новыя выбары ў прэзыдыюм, у які ўвайшлі: Ярэміч, ксёндз Адам Станкевіч і Кахановіч.
У красавіку 1922 г. была выбраная т. зв. Палітычная камісія камітэту, у якую акрамя старшыні камітэту увайшлі: Тарашкевіч, Луцкевіч і Багдановіч’", рэктар праваслаўнай сэмінарыі312.
Палітычная камісія павінна была кіраваць усёй палітычнай працай Вільнацбелкаму. Пасьля стварэньня яна атрымала ад пленуму камітэту наступныя справы для вырашэньня:
1)выпрацоўка формулы пераходу дзейнасьці Беларускага нацыянальнага камітэту да працы на грунце польскай дзяржаўнасьці,
2) выпрацоўка праграмы выбарчай кампаніі ў Варшаўскі сойм.
У справе выбараў у Варшаўскі сойм выбарчая праца камітэту мела на мэце axon як мага больш шырокіх масаў выбаршчыкаў. Для ўцягваньня ў яе расейцаў і праваслаўных беларусаў быў наладжаны кантакт з праваслаўным сьвятарствам. Гэтым тлумачылася ўключэньнеў склад Палітычнай камісіі Багдановіча, які дагэтуль у палітычнай працы ўдзелу ня браў.
У Рэчы I Іаспалітай дысыдэнтамі называлі вернікаў-хрысьціянаў, якія належалі да канфэсіяў, адрозных ад рыма-каталіцкай. Неталерантная палітыка ўладаў адносна гэтых групаў насельніцтва стала афіцыйнай падставай суседніх краінаў для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржавы і ўрэшцеда грохяе падзелаў.
Багдановіч Вячасіаў Васілевіч (1876—пасьля 1939) — беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны дзяяч. У 1922—19301 г. — сэнатар 1 Іольскай рэспублікі, сябра Беларускага пасольскаі а клюбу.
Выступаў супраць аўтакефаліі 1 Іраваслаўнай царквы ў 1 Іолыпчы і за далейшаеарганізацыйнае падпарадкаваньне яе маскоўскай патрыярхіі.
Віленская (Літоўская) гіраваслаўная сэмінарыя навучальная ўстанова IІраваслаўнай царквы. якая вяла і історыю з 1828 і.(у Вільні працавалаз 1845 г.).
У пачатку траўня 1922 г. старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту Ярэміч даў інтэрвію прадстаўніку Ўсходняга агенцтва313, якое было надрукавана ў № 101 віленскай «Gazety Krajowej»314. У гэтым інтэрвію Ярэміч, сярод іншага, казаў, што ранейшая палітыка польскага ўраду не давала беларусам магчымасьці культурнага разьвіцьця празь адсутнасьць акрэсьленай нацыянальнай праграмы. Таму Беларускі нацыянальны камітэт выступаў супраць уключэньня Віленшчыны ў Польшчу. Беларусы, лічачы, што яны ня маюць дастатковых гарантыяў і магчымасьці разьвіцьця ў перадвыбарчы пэрыяд, вырашылі ўстрымацца ад галасаваньня ў Віленскі сойм. Пасьля ўключэньня Віленшчыны ў Польшчу беларусы жадаюць ляяльна стаяць на грунце польскай дзяржаўнасьці і чакаюць далейшых дзеяньняў польскага ўраду.
Як старшыня прадстаўніцтва беларускага грамадзтва на Віленпічыне, я разам з прадстаўнікамі паасобных арганізацыяў быў на аўдыенцыі ў пана Начальніка дзяржавы і старіпыні міністраў. Мы адзначылі, што стаім на грунце польскай дзяржаўнасьці, але просім пра гарантаваньне нам права на штодзённы побыт і культурнае разьвіцьцё. Сваю пазыцыю мы акрэсьліваем наступным чынам: калі будзе талерантнасьць, то будзе і ляяльнасьць.
Паводле Ярэміча, беларускія пастуляты ахоплівалі ўрэгуляваньне трох пытаньняў:
1) справы культурнага разьвіцьця (школьнае пытаньне),
2) справы адміністрацыі,
3) справы гаспадарчай арганізацыі.
У выпадку вырашэньня балючых пытаньняў і ажыцьцяўленьня прынцыпаў Канстытуцыі ад 17 сакавіка315 Польшча можа разьлічваць на поўную ляяльнасьць беларусаў.
У адносінах праектаванай палітычнай аўтаноміі Віленскай зямлі БНК не займаў ніякай пазыцыі.
Вышэйзгаданае інтэрвію выклікала вострую дыскусію ўнутры Беларускага нацыянальнага камітэту. Падчас гэтай дыскусіі зноў пазначылася розьніца палітычных поглядаў паасобных беларускіх групаў і выявіўся моцны ўплыў ураду Ластоўскага. Гэты ўрад намагаўся любой цаной не дапусьціць да паразуменьня віленскіх беларусаў з польскім урадам.
Некаторыя сябры БНК лічылі, што ў сваіх заявах Ярэміч пайшоў занадта далёка і ягоная пазыцыя была залішне ляяльная. Найбольш атакаваў
313 Усходняе агенцтва (Agencja Wschodnia) — прыватнае польскае прэс-агенцтва, заснаванае ў 1920 г. А. Шчэпанюкам. Існавала да 1939 г.
314 «Gazeta Krajowa» («Краёвая газэта») — друкаваны орган віленскіх дэмакратаў. Выходзіла ў Вільні з 1920 па ліпень 1922 гг. Рэдактарамі газэты былі Людвік Абрамовіч (1920—1921) і Людвік Хамінскі (1921 — 1922).