Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Супраць самазванай дэклярацыі Карабача і Каханоўскага334 ў Брусэлі выступіла Беларуская Найвышэйшая Рада ў Вільні, якая 5 траўня 1921 г. выслала пратэст на імя старшыні мірнай канфэрэнцыі ў Брусэлі.
110 Францускамоўны арыгінал ліста гл: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня— Ныо-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 1076—1077.
331 Кшыжаноўскі (Krzyzanowski) Адам (1873—1963) — польскі эканаміст, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту, прыхільнік лібэралізму ў гаспадарчым і палітычным жыцьці.
332 Куманецкі (Kumaniecki) Казімер Уладзіслаў (1880—1941) — польскі навуковец і палітык, прафэсар адміністрацыйнага права Ягелонскага ўнівэрсытэту. Маецца на ўвазе францускамоўная праца А. Кшыжаноўскага і К. У Куманецкага «Tableau Statystyque de la Pologne» («Статыстычныя табліцы Польшчы»), выдадзеная ў Кракавеў 1915 г.
333 Часткова францускамоўны арыгінал гатага мэмарандуму, падпісаны, аднак, толькі А. Карабачом, зьмешчаны ў выданьні: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня— Ныо-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 1080.
334 Так тут і далей у тэксьце. На самай справе маецца на ўвазе Міхал Кахановіч.
У згаданым пратэсьце, падпісаным Дубейкаўскім, зазначалася, што Найвышэйшая Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Вільні пратэстуе супраць выкладзеных у мэмарандуме Карабача і Каханоўскага пажаданьняў далучэньня Віленшчыны і Гарадзеншчыны да Літвы. У пратэсьце адзначалася, што жаданьні, выкладзеныя ў мэмарандуме, не падзяляюцца беларускім насельніцтвам і іх падача ажыцьцявілася дзякуючы фальшывым зьвесткам, прысланым з Коўна.
Такім чынам, канфэрэнцыя ў Брусэлі атрымала дзьве ўзаемна супярэчныя дэклярацыі ў беларускай справе, што, безумоўна, магло толькі пашкодзіць гэтай справе на міжнароднай арэне.
Беларускія справы ў Ковенскай Літве
Разьдзел XXVII
Беларускае міністэрства. Адносіны зь літоўскім урадам.
Вяртаньне канфіскаваных немцамі беларускіх грошай.
Літоўска-савецкая агітацыя. Праекты беларуска-літоўскай фэдэрацыі. Стаўленьне беларускіх дзеячоў да Ластоўскага
Беларуская справа разьвівалася ня толькі на тэрыторыі Сярэдняй Літвы. Яна мела свае праявы ў Полынчы, Ковенскай Літве і Савецкай Расеі.
Разгледзеўшы праявы і гісторыю беларускага руху ў Сярэдняй Літве да перадвыбарчага часу ў 1922 г., зьвернемся да беларускага руху ў Ковенскай Літве, дзе ў асноўным разьвіваў дзейнасьць беларускі прэм’ер-міністар Ластоўскі.
Як ужо зазначалася вышэй, немцы ў 1917 г. дазволілі стварыць т. зв. Тарыбу, часовы літоўскі ўрад. Літоўцы, схіляючыся да ідэі фэдэрацыі зь беларусамі, стварылі Беларускае міністэрства і запрасілі ў Тарыбу ў якасьці сяброў ураду шэсьць беларусаў.
3 таго часу адносіны трохі зьмяніліся.
Беларускае міністэрства было інстытуцыяй, якая ўтрымлівала кантакт зь беларускім рухам. Пачаткова гэты рух для літоўцаў быў сфэрай палітычнай спэкуляцыі. На беларускага міністра і падначаленых яму беларускіх чыноўнікаў яны глядзелі як на няпрошаных гасьцей, якія не апраўдваюць сваё існаваньне і выкарыстоўваюць кожную магчымасьць для стварэньня канфліктаў. У 1920 г. мела месца нават значнае напружаньне беларуска-літоўскіх адносінаў. У лютым 1920 г. быў затрыманы кур’ер
беларускага міністра, які ехаў у Маскву. У выніку гэтага былі зробленыя ператрус і часовы арышт усяго пэрсаналу беларускага міністра. Тагачасны беларускі міністар Язэп Варонка, лідэр беларускіх сацыялістаў-фэдэралістаў, перакананы праціўнік Польшчы, пасьля гэтага факту прызнаў немагчымым далейшае знаходжаньне на пасадзе. Ён адмовіўся ад яе і разам з гэтым пачаў працэс супраць літоўскага ўраду, адначасова просячы сфэры, блізкія да Найвышэйшай Рады ў Менску, каб яны дабіліся ў польскіх уладаў дазволу на ягонае вяртаньне на радзіму.
Беларускім міністрам быў прызначаны Сямашка, чалавек, які не вызначаўся асаблівымі здольнасьцямі, а як палітык быў пасярэднасьцю і пасіўным інструмэнтам у руках літоўцаў.
Беларуска-літоўскія ўзаеміны не зьмяніліся на лепшае і пасьля заняцьця Вільні літоўскімі войскамі ў 1920 г. Патрабаваньні Вільнацбелкаму і аб’яднаных у ім партыяў ігнараваліся літоўцамі, а саступкі ў культурна-асьветніцкай сфэры толькі абяцаліся.
Паказчыкам стаўленьня віленскіх беларусаў да ковенскага ўраду была пастанова зьезду беларускіх арганізацыяў у Вільні, якая выказвала Сямашку недавер335. Аднак Сямашка, лічачы сябе літоўскім чыноўнікам, не адрэагаваў на гэтую пастанову.
Кароткачасовая літоўская акупацыя Вільні расчаравала беларусаў у адносінах да Літвы. Праявай гэтага можа быць факт, пра які ўжо казалася раней, а менавіта тое, што ўрад Ластоўскага наладзіў кантакт з пасланцом Найвышэйшай Рады Цярэшчанкам, а пасьля дасягненьня паразуменьня з апошнім — і з панам Васілеўскім, паўнамоцным міністрам Польскай Рэспублікі ў Рызе.
Беларускія дзеячы прапанавалі міністру Васілеўскаму падтрымку польскіх прэтэнзіяў на беларускія тэрыторыі ўзамен на гарантыю Польшчай, пасьля прызнаньня беларускай незалежнасьці ў прынцыпе, шэрагу саступак у адміністрацыйнай, культурнай і асьветніцкай галінах.
Аднак надзеі беларусаў, якія яны ўскладалі на аб’яднаньне беларускіх земляў пад польскай уладай на канфэрэнцыі ў Рызе, ня спраўдзіліся. Ластоўскі вымушаны быў вярнуцца ў Коўна, дзе ў той час да беларускіх памкненьняў пачалі ставіцца больш сур’ёзна.
У Сярэдняй Літве дзейнічалі Вацлаў Іваноўскі (былы дырэктар Дэпартамэнту аправізацыі), Тарашкевіч (шэф сэкцыі беларускай асьветы), якія атрымалі пэўныя саступкі для беларускага руху. У якасьці супрацьвагі гэтым дзеячам Ковенская Літва выставіла ўрад Ластоўскага, якому на літоўскай зямлі быў дадзены прытулак, Акрамя таго, на тэрыторыі Літвы знаходзіўся шэраг дзеячоў, антыпольскія погляды якіх можна было выкарыстаць. Гэта былі: Цьвікевіч (адвакат і міністар ва ўрадзе Ластоўскага), інжынэр Душэўскі,
335 Відаць, маюцца на ўвазе пастановы Віленскага БНК ад 21 верасьня 1920 і„ пададзеныя М. Кахановічам і кс. А. Станкевічам старшыні Рады міністраў Літвы, старшыні літоўскага соймуіфракцыям.
Захарка, Крачэўскі (старшыня Рады міністраў), Грыб (міністар), Чарапук336, Бадунова (дзяржаўны сакратар), Аўсянік.
Гэтыя дзеячы празь Сярэднюю Літву падтрымлівалі пастаянны кантакт зь Менскам, дзе іх паўнамоцным прадстаўніком быў Мамонька, беларускі левы эсэр, легалізаваны бальшавікамі. 3 гэтага часу Коўна робіцца самым шматлікім і інтэнсіўным асяродкам беларускай палітыкі наагул і антыпольскай у прыватнасьці.
3 Коўна ўрад Ластоўскага рассылаў шматлікія ноты, пратэсты і мэмарандумы, сваіх прадстаўнікоў у заходнія краіны, дамагаючыся сваіх правоў у Лізе нацыяў.
Літоўская дапамога ў гэты час абмяжоўвалася субсыдыяваньнем беларускага школьніцтва (галоўным чынам, як падаецца, на тэрыторыі Польшчы і Сярэдняй Літвы), утрыманьнем Беларускага міністэрства, якое мела толькі 12 чыноўнікаў, выданьнем «Часопісі Міністэрства Беларускіх Спраў»337, а таксама падтрымкай выдавецтва «імя Францішка Скарыны» (некалькі падручнікаў і 8 рукапісаў). У палітычнай галіне літоўцы прызнавалі беларускія дыпляматычныя пашпарты, а таксама абавязваліся пасьля атрыманьня Віленшчыны прызнаць аўтаномныя правы Беларусі.
У лістападзе 1920 г. было заключанае пагадненьне паміж беларускім і літоўскім урадамі, тэкст якога падаваўся вышэй.
У вайсковай галіне літоўцы дазволілі беларускаму батальёну (каля 500 чалавек) біцца ў 1920 г. на фронце з палякамі. Гэты батальён утварыўся пасьля раззбраеньня польскімі ўладамі ў 1920 г. гарадзенскага беларускага палка338. Пасьля заканчэньня кампаніі літоўцы далі гэтаму палку шмат адзнак «за айчыну». Акрамя таго, яны паабяцалі далейшы рост беларускага войска, які арганізоўваў Аўсянік, былы сябра Вайсковай камісіі ў Менску.
Літоўцы дабіліся для беларусаў вызваленьня немцамі з арышту каля 16 мільёнаў нямецкіх марак, якія пару гадоў да гэтага былі пазычаныя беларусам Пятлюрам і былі разьмешчаныя ў нямецкіх банках. Гэтыя грошы былі яблыкам нязгоды паміж урадам Ластоўскага і Найвышэйшай Радай. Іх атрыманьне было для ўраду Ластоўскага выдатнай аплатай за антыпольскую дзейнасьць. За гэтыя грошы ўрад Ластоўскага жыў, забясьпечваў
"6 Чарапук Янка (1896— 1957) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 3 1918 г. — сябра БПСР
Сакратар Вайскова-дыпляматычнай місіі БНРуЛатвіі. Удзельнік Беларускай нацыянальнапалітычнай канфэрэнцыіўііразеў 1921 г. У 1922 г. выехаўуЗШЛ. Адзін з арганізатараў беларускага руху сярод эмігран гаў у Амэрыцы.
557 «Часопісь Міністэрства Беларускіх Спраў» — часопіс, які выдаваўся ў Коўне Міністэрствам беларускіх справаў Літоўскай Рэспублікі ў 1919—1920 гг. Друкаваў дакумэнты і матэрыялы ўраду БНР, асьвятляў пытаньні беларускай вайсковай справы, і історыі, культуры, мовы, літаратуры і г. д. Вядома шэсьць нумароў.
"а Першы гарадзенскі беларускі іюлк быў утвораны 21 сьнежня 1918 г. паводле загаду Рады дзяржаўнай абароны Літвы як складовая частка літоўскіх збройных сілаў. 29 красавіка 1919 г. полк перайшоў пад загад польскага камэнданта Гарадзенскай крэпасьці. Частка беларускіх вайскоўцаў, конны эскадрон і 5 рота адышлі натэрыторыю Літвы. Сам полк быў канчаткова расфармаваны польскіміўладамі 12чэрвеня 1919 г.
замежныя пляцоўкі, субсыдыяваў працу Вільнацбелкаму, газэтаў «Наша думка»339і «Кгупіса»340.
Як ужо адзначалася вышэй, добрыя ўзаеміны беларусаў і палякаў пасьля заняцьця Беларусі паступова псаваліся. На гэта, з аднаго боку, уплывалі рэпрэсіі польскіх уладаў (закрыцьцё школаў, беларускіх інстытуцыяў і г. д.), а з другога — агітацыя. Падаецца, што менавіта агітацыя была сапраўднай і найгалоўнейшай прычынай, якая давала імпульс і ўзмацняла варожасьць да ўсяго польскага. Гэтая агітацыя мела дзьве крыніцы: урад Ластоўскага ў Коўне і савецкі ўрад у Менску, але адну агульную мэту.
На гэтую агульную мэту антыпольскай прапаганды давалі грошы і ўрад Ластоўскага ў Коўне, і ўрад у Менску.
Трэба адзначыць, што ў сваіх дэклярацыях урад Ластоўскага выказваўся супраць Саветаў, аднак кантакт паміж двума ўрадамі ўтрымліваўся. Пра гэта сьведчыць хоць бы арышт літоўскімі ўладамі беларускага кур’ера ў Менск.
Прыхільнікі Ластоўскага перш за ўсё стараліся здабыць сабе ўплыў на сялянства, распаўсюджваючы па вёсках агітацыйную літаратуру, ад якой патыхала нянавісьцю да ўсяго польскага. Ня маючы магчымасьці легальнай дзейнасьці, адозвы, якія друкаваліся ў Коўне і Вільні, яны распаўсюджвалі нелегальна.