• Часопісы
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    У палітычнай сфэры беларускі рух ня меў вельмі лёгкіх умоваў існаваньня. Нягледзячы на дзяржаўнае распаўсюджваньне, рэдакцыя «Савецкай Беларусі» (газэта выходзіла накладам 3000 паасобнікаў) мела пастаянныя канфлікты з аддзелам прэсы, які прыдзіраўся да яе і папракаў у шавіністычных тэндэнцыях.
    Жыцьцё палітычных партыяў у 1921 г. рабілася ўсё цяжэйшым. Некаторыя зь іх, напрыклад, Хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць, пасьля выезду ў Польшчу кс. Абрантовіча, кс. Цікоты369, а таксама цэлага шэрагу найбольш здольных сяброў партыі, зусім не вялі працы, баючыся нават браць удзел у беларускіх набажэнствах.
    Амаль усе лідэры сацыял-дэмакратаў эмігравалі на тэрыторыю Сярэдняй Літвы альбо ў Польшчу. Сябра Найвышэйшай Рады Лёсік ня браў удзелу ў палітычным жыцьці, а старшыня Найвышэйшай Рады Серада выехаў у Маскву, баючыся, каб чым-небудзь не зьвярнуць на сябе ўвагу чрезвычайкй370.
    м Тэраўскі Ўладзімер (1871 — 1938) — беларускі харавы дырыжор, кампазы rap. 1 Іасьля ўтварэньня
    Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Менску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар. У 1920-я іт. кіраваў харавымі калектывамі пры БДУ, Менскім пэдтэхнікуме, супрацоўнічаўз музычнай сэкцыяй Інбелкульту.
    Маецца на ўвазе зборнік вершаў Я. Купалы «йзбранные проязведенмя в переводах русскмх поэтов», выдадзены ў Маскве ў 1919 г.
    168 «Вольны сьцяг» — літаратурна-мастацкі часопіс, які выходзіў у Менску ў верасьні 1920— студзені 1922 гг. Усяго выйшла 9 нумароў.
    '69 Цікота Андрэй (1891 — 1952) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч, каталіцкі сьвятар. Адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратычнай злучнасьці. 1 Іасьля 1923 г. жыўуДруйскім кляштары айцоў марыянаў, у 1933—1939 гг. двойчы абіраўся генэралам Ордэну айцоў марыянаў у Рыме.
    370 Насамрэч Янка Серада жыў і працаваў у Менску.
    Удзел у палітычным жыцьці бралі толькі беларускія эсэры, якія, карыстаючыся сваім напаўлегальным становішчам, паступова апанавалі школьніцтва ў Беларусі, не губляючы, аднак, і кантакту зь сялянствам. Таму эсэры былі галоўным аб’ектам рэпрэсіяў з боку «чрезвычайкй». У сярэдзіне лютага 1921 г. былі арыштаваныя ўсе лідэры партыі — Трафімаў, Бадунова, Мамонька, а таксама 150 сяброў партыі ў правінцыі. У красавіку 1921 г. усе яны былі выпушчаныя на волю, аднак заставаліся пад пільным наглядам. У гэты час сярод эсэраў пазначыўся раскол, бо большая іх частка, ідучы за настроямі сялянства, не пагаджалася на занадта малую, у складзе шасьці паветаў, тэрыторыю Савецкай Беларусі.
    У Беларускай камуністычнай партыі ў тым самым 1921 г. беларусаў было вельмі мала. Пераважную большасьць сяброў партыі складалі расейцы, a пасьля зьліцьця камуністычнай партыі з Бундам таксама і габрэі. Акрамя Чарвякова, Ігнатоўскага, Жылуновіча, адданых нацыянальнай справе, выбітных індывідуальнасьцяў беларускія камуністы ня мелі. У гэты самы час было арганізавана афіцыйнае прадстаўніцтва Савету народных камісараў Савецкай Беларусі ў Маскве, на чале якога стаў камуніст-беларус Мароз371, а ягоным намесьнікам быў беларускі дзяяч Бурбіс.
    Настрой беларускай вёскі ў пачатку 1921 г. рабіўся ўсё болей варожы да камуністаў. Прычынай гэтага былі велізарныя бяспраўныя рэквізыцыі на карысьць войска. Яны часта выклікалі ўзброены супраціў. У выніку карных экспэдыцыяў у лясах ствараліся банды т. зв. «зялёных»372.
    Падзел зямлі, ухвалены зьездам беларускіх саветаў, выкананы ня быў. Насельніцтва чакала прыходу беларускіх войскаў з Польшчы. Генэрал Балаховіч быў вельмі папулярны. Чакалі, што ён вызваліць Беларусь з бальшавіцкай няволі.
    Пажары савецкіх харчовых складаў, тартакоў, млыноў, фабрык паўтараліся ўсё часьцей.
    У такой атмасфэры савецкая ўлада не адчувала сябе ўпэўнена і знаходзілася бы на вулькане. Гарадзкое насельніцтва таксама чакала новых падзеяў і верыла ў банкруцтва тагачаснага стану рэчаў.
    Калі казаць пра настроі насельніцтва ў Савецкай Беларусі, дык трэба адзначыць «зялёную» і «чырвоную» арыентацыі.
    Арыентацыі «зялёных» прытрымліваліся ўсе незадаволеныя савецкім ладам і вельмі шматлікія дэзэртэры. Яны верылі ў нетрываласьць міру, які існаваў пасьля падпісаньня Рыскай дамовы, і ў выгнаньне бальшавікоў за Дняпро беларускімі войскамі, якія фармаваліся ў лясах. Яны верылі ў ства-
    Мароз Міхаіл (1895—1947) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1921 — 1924 гг. — паўнамоцны прадстаўнік БССР пры ўрадзе РСФСР, адначасова загадчык беларускага сэктару Камуністычнагаўнівэрсытэтунацыянальных меншасьцяўЗахаду. У 1925—1928 п. — кіраўнік справаў CH К БССР.
    «Зялёныя» (зялёнаармейцы) — пашыраная назва натэрыторыібылой Расейскай імпэрыіўгады Грамадзянскае вайны асобаў, я к ія хаваліся ў лясах ад вайсковай службы і стваралі ўласныя вайсковыя фармаваньні дзеля барацьбы з бальшавікамі.
    рэньне беларускай дзяржавы, «у якой ніхто ня будзе рэквізаваць і якая будзе ў саюзе з Польшчай». Акрамя дапамогі з боку «зялёных» войскаў, сфармаваных у нэўтральнай паласе, беларусы разьлічвалі на дапамогу Полыпчы, а таксама т. зв. тэрытарыяльных палкоў, мабілізаваных у Беларусі.
    Эсэры высоўвалі ў якасьці саюзьніка Літву. Меншасьць з Бадуновай на чале прапагандавала саюз з Савецкай Расеяй, але толькі пасьля спыненьня савецкай акупацыі і пашырэньня межаў Беларусі на ўсход і на захад.
    «Чырвоная» арыентацыя мела вытокі і прыхільнікаў у камуністычных вайсковых сфэрах. Для аслабленьня польскай арыентацыі ў прэсе шырока асьвятляліся антыбеларускія рэпрэсіі на тэрыторыі Польшчы, сялянскія бунты, якія павінны былі прывесьці да антыпольскага паўстаньня з мэтай аб’яднаньня ўсёй Беларусі пад уладай Саветаў. Гэты кірунак быў інсьпіраваны маскоўскімі ўладамі. Нягледзячы на гэта, сярод сялянаў панавалі нянавісьць да бальшавікоў і сабатаж.
    У 1921 г. ні ў адным з шасьці беларускіх паветаў не была выкананая т. зв. «продразвёрстка», г. зн. дзяржаўная харчовая пастаўка. Нягледзячы на шырокую агітацыю і ўжываньне карных экспэдыцыяў, удалося атрымаць усяго толькі палову вызначанай колькасьці збожжа. Супраціў сялянаў настроіў бальшавіцкую адміністрацыю настолькі пэсымістычна, што тром паветам — Бабруйскаму, Мазырскаму і Слуцкаму — даравалі невыкананьне павіннасьці.
    Вясковае насельніцтва асабліва зьненавідзела камуністаў-габрэяў, якія пасьля зьліцьця камуністычнай партыі з Бундам мелі вялікую перавагу на адміністрацыйных пасадах. Пры рэквізыцыйнай працы ў вёсках шмат габрэяў-камуністаў забівалі, таму нават была прынятая партыйная пастанова габрэяў-камуністаў у вёскі не накіроўваць.
    Пэўнае зьмякчэньне стаўленьня беларускай вёскі да бальшавікоў адбылося пасьля пачатку ажыцьцяўленьня зямельнай рэформы (пастанова II Усебеларускага зьезду373). Зямельную рэформу пачалі рэалізоўваць у найбольш упартых паветах — Ігуменскім і Менскім, што значна зьменшыла рэвалюцыйныя настроі насельніцтва. Акрамя таго, баючыся паўстаньня, маскоўскія савецкія ўлады былі вымушаныя выдзеліць беларусам дапамогу падчас сяўбы. Да 30.IV.1921 г. гэтая дапамога выявілася ў наступным: 304 вагоны аўса, 18 вагонаў проса, 6 вагонаў грэчкі, 3885 пудоў агароднага насеньня, 1122 плугі, 40 жняярак, 20 малатарняў, 60 сеялак, 15 сячкарняў, 62 000 зубоў для барон і 25 000 кос.
    373 Таку арыгінале. Маецца наўвазе 11 Усебеларускі зьезд Саветаў.
    Беларускія справы ў Польшчы ў 1922—1927 гг.
    Разьдзел XXIX
    Сойм 1922 г. і беларуская кампанія
    Пастанова Віленскага сойму, якая далучала Віленскую зямлю да Польшчы, акрамя пратэстаў выклікала ўзмоцненую антыпольскую кампанію. Разьвярнулася агітацыя. Па вёсках і ў мястэчках арганізаваліся эсэраўскія рэвалюцыйныя ячэйкі. Розныя беларускія легальныя грамадзка-культурныя ўстановы дзейнічалі галоўным чынам супраць Польшчы і служылі ў якасьці сеткі эсэраўска-агітацыйнай арганізацыі і асновы для кансьпірацыйнай працы. Праводзілі апошнюю розныя прыежджыя бальшавіцкія камісары. Такую ролю выконваў галоўным чынам беларускі каапэратыў «Зара», які меў свае аддзелы ў павятовых гарадох Віленшчыны, па вёсках і мястэчках. Рыхтавалася ўзброенае паўстаньне ў Віленшчыне і Гарадзеншчыне. Ствараліся дывэрсійныя банды, якія на польска-савецкім памежжы рабілі ўзброеныя напады. Грошы на гэтую мэту і агітацыйная літаратура ішлі зь Менску і з Коўна, ці, дакладней, праз Коўна — з Бэрліну. Беларуская прэса ў дачыненьні да Польшчы займала непрымірымую пазыцыю.
    У гэты час, восеньню 1922 г., адбываліся выбары ў Варшаўскі сойм на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі. Беларусы падчас выбараў у Віленскі сойм пераканаліся, што пазыцыя байкоту не прыводзіць да жаданага выніку. Выбары ў Віленскі сойм часткова адбыліся бязь іх удзелу (галасавала 64 % насельніцтва), і справа Віленшчыны была вырашаная насуперак волі найбольш зацятых беларусаў. У выбарчай кампаніі ў Варшаўскі сойм было вырашана ўзяць найактыўнейшы ўдзел і напружыць усе свае сілы, каб у як мага большай колькасьці ўвайсьці ў яго.
    Супольна створаны беларусамі, украінцамі і габрэямі выбарчы блёк374 скіраваў на крэсы сотні агітатараў нацыянальных меншасьцяў і пры дапамозе габрэйскіх, бальшавіцкіх і нямецкіх грошай павёў сялянскія масы і габрэйскае насельніцтва да выбарчых урнаў пад знакам сьпісу № 16.
    Зь беларускага боку ў агітацыі бралі ўдзел настаўніцтва, платныя агенты, нават вучні Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі, спэцыяльна вызваленыя ад заняткаў і разасланыя па вёсках. Усёй перадвыбарчай працай блёку кіраваў Луцкевіч. Зробленай яму прапановы балятавацца ў паслы ён не прыняў, жадаючы застацца ў цені і адтуль аказваць вырашальны ўплыў на ўсю беларускую палітыку на крэсах.
    374 Акрамя беларусаў, украінцаў і габрэяў у перадвыбарчы Блёк нацыянальных меншасьцяў Польскай Рэспублікі ў 1922 г. уваходзілі таксама прадстаўнікі нямецкай і расейскай меншасьцяў.
    Намаганьні нацыянальных меншасьцяў на крэсах прывялі да посьпеху. Беларусы правялі ў Варшаўскі сойм паслоў: 1) Баранава, 2) Якавюка375, 3) Ярэміча, 4) Каха^овіча, 5) Мятлу, 6) Аўсяніка, 7) Рагулю, 8) РакМіхайлоўскага, 9) кс. Адама Станкевіча і 10) Тарашкевіча.
    У сэнат былі выбраныя наступныя сэнатары-беларусы: 1) Багдановіч і 2) Уласаў376.
    Такім чынам, разам у сойм і сэнат былі выбраныя 12 беларускіх паслоў і сэнатараў, што складае 2,7 % агульнай колькасьці паслоў і сэнатараў377.