• Часопісы
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Пар. 4.
    Сьпісы ўсіх сяброў штабу, гурткоў («зьвёнаў»), сэкцыяў і атрадаў прадстаўляе камэндант групы ў кансьпірацыйны атрад «С. V.».
    Flap. 7.
    Усе вышэйзгаданыя арганізацыі, з мэтай добрай кансьпірацыі, у месцах сваёй дзейнасьці носяць легальныя назвы, напрыклад: каапэратывы, царкоўныя брацтвы, асьветніцкія гурткі і г. д.
    Пар. 8.
    Склад літаратуры для ўсіх начальнікаў штабоў знаходзіцца ў[...]390. Трэба намагацца, каб літаратура як мага больш інтэнсіўна раскідвалася як на тэрыторыі Гарадзеншчыны, так і на Віленшчыне, пра што неадкладна паведамляць.
    Пар. 9.
    Даручаю не пазьней, чым да 18 студзеня, сабраць як мага больш пратаколаў аб фактах гвалту, зробленых падчас выбараў у Віленскі сбйм.
    Пар. 10.
    Падаю да ведама, што каля польска-літоўскай дэмаркацыйнай лініі знаходзяцца штабы: Мерач — IV групы, Араны — II групы, Уцяны — III групы і г. д.
    Пры кожнай групе існаваў «агітацыйны аддзел», які складаўся зь людзей «Паўстанцкага камітэту», пра які згадвалася вышэй. Гэты аддзел праводзіў прапаганду за паўстаньне, дэзэртэрства з польскага войска, падбухторваў насельніцтва да супраціўленьня ўладам і г. д. Акрамя таго, існаваў кансьпірацыйны аддзел, т. зв. «С. V.», мабыць, аналягічны нашаму II аддзелу Генэральнага штабу.
    Разглядаючы тактыку дывэрсійных арганізацыяў, мы канстатуем, што яна была тэрарыстычнай і рэвалюцыйнай. Крывавы тэрор прымяняўся згодна з адозвамі, асабліва ў дачыненьні да польскіх памешчыкаў. Рабаўнічыя банды беларускіх паўстанцаў неаднаразова пагражалі крывавым тэрорам ня толькі польскім памешчыкам, але і наагул палякам, аднак ім не хапала сілаў для ажыцьцяўленьня гэтых пагрозаў.
    Служба сувязі займалася яе наладжваньнем паміж камандаваньнем групы з паасобнымі атрадамі. Датычная яе інструкцыя патрабуе, каб кожныя 10, 20 і 30 чыслы месяцу сэкцыі прысылалі праз службовыя каналы, г. зн. праз штабы атрадаў, вынікі назіраньняў за людзьмі і ўзбраеньнем для гру-
    390 Пропуск у тэксьце.
    пы. У неадкладных выпадках высылаюцца адмысловыя сувязныя. У службовай карэспандэнцыі выкарыстоўваецца адмысловы патаемны шыфр.
    Узбраеньне партызанскія атрады атрымлівалі зь літоўскіх арсэналаў, тыя ж — зь нямецкіх складоў. Атрады, арганізаваныя недалёка ад нэўтральнага пасу на польскай тэрыторыі, забясьпечваліся зброяй наступным чынам. Іх сябры прабіраліся ў Мерач, атрымлівалі зброю і вярталіся на месца свайго пастою.
    Некаторыя паветы мелі ўласныя склады зброі, амуніцыі і выбуховых матэрыялаў, за якімі вёўся пастаянны нагляд.
    Часткова атрады ўзбройваліся зброяй, якая пасьля вайны заставалася ў* сховішчах па вёсках. Акрамя таго, яе прыносілі дэзэртэры — жаўнеры беларускага і літоўскага паходжаньня.
    Фінансы. Увесь паўстанцкі рух фінансаваўся праз пасярэдніцтва літоўскага ўраду нямецкім урадам. Вышэй казалася пра атрыманьне літоўскім урадам для беларусаў 40 000 000 нямецкіх марак. Акрамя таго, Ластоўскі ў 1920 г. атрымаў ад літоўскага ўраду 1 000 000 аўксінаў, а таксама неаднаразова атрымліваў ад немцаў для сваёй арганізацыі вялікія грашовыя сумы.
    Як сьведчыць пададзеная ніжэй адозва, беларускія эсэры разьлічвалі, што міжнародная канфэрэнцыя ў Гаазе391 прыме рашэньне аб пазбаўленьні Польшчы ўсходніх ваяводзтваў, і таму стрымлівалі выбух антыпольскага паўстаньня. Адозва гучала так:
    Беларусы Гарадзеншчыны і Віленшчыны!
    Памятайце мудрыя словы: «На Бога спадзявайся, ды сам не давайся». Ніхто ня хоча вызваляць нас з польскай няволі. Рыхтуйцеся самі да вызваленьня сябе і сваёй айчыны ад польскіх акупантаў і ў час апошняга бою акажыцеся годнымі сынамі сваёй айчыны. Глядзіце, усебраты ісыны! «Беларускія партызаны»стаяцьу першых слаўных шэрагах змагароў за свабоду беларускага народу і айчыны. Ідзіцс за прыкладам першых бясстрашных змагароўза Беларусь.
    Палякі называюць нашых слаўных партызанаў «бандытамі» таму, што яны першыя выступілі ў абарону свайго народу. А якой назвы заслугоўвае польскі ўрад, калі сам пан Пілсудзкі зьяўляецца ашуканцам і правакатарам?
    Надыходзіць Божы суд над палякамі. He выратуюць «паноў» ні «даніна», ні розныя падаткі, ні тэрор. Чым яны заплацяць сотні мільярдаў даўгоў? Ці змогуць яны справіцца з [...]392 і абрабаванымі польскім урадам беларусамі, лі тоўцамі, украінцамі, русінамі (галічанамі) і немцамі? Дзе і хто зьяўляецца сябрам Нольшчы? Іх няма. Расплата набліжаецца. Палякі Скірмунты3” і іншыя ашукваюць Антанту сваёй маной, а расплюшчыць ёй вочы можаце толькі вы самі, беларусы. 3 20 чэрвеня, калі канфэрэнцыя ў Гаазе ня вызваліць нас ад польскай акупацыі і ня выганіць палякаў зь Вільні,
    351 Міжнародная канфэрэнцыя ў Гаазе праходзіла з 15 чэрвеня па 19 ліпеня 1922 г. Яна насіла ў першую чаргу фінансава-эканамічны характар і палітычных рашэньняў не прымала.
    342 1 1 ропуск слова ў арыгінале.
    Скірмунт($кігтйп1) Канстанцін (1866—1951) — полыжі палітыкідыплямат.З 11 чэрвеня 1921 г. да 6 чэрвеня 1922 г. займаў пасаду міністра замежных справаў Полыпчы.
    Горадні, Беластоку і Берасьця — хапайцеся ўсе за зброю, злучайцеся са слаўнымі беларускімі партызанамі і выганяйце польскіх акупантаў за раку Буг, як толькі атрымаецезагад аб пачатку вайсковай кампаніі.
    А цяпер, не марнуючы і гадзіны, загадваю вам узмацніць тэрор. Біце жандараў і ўсю польскую банду, бурыце масты, чыгункі, паліце панскія палацы і гатовы будаўнічы матэрыял, псуйцетэлефонныя і тэлеграфныя сеткі.
    Калі Антанта ня хоча выслухаць беларускіх мольбаў, то няхай яна пабачыць дым пажараў, гукі выбухаў і стрэлаў.
    Надыходзіць Божы суд! Наперад! За волю, за нраўду, за айчыну!
    Прэч польскіхакупантаў! Сьмерць подлым здраднікам, якія называюць сябе беларусамі, а прадаюцца «панам».
    Сьведчу сапраўднасьць копіі:	Галоўны штаб
    Начальнік штабу:	беларускіх партызанаў:
    /—/ КрывьГ	/—/ Г Хмара.
    Дзяржаўная паліцыя выкрыла эсэраўскую антыдзяржаўную і антыпольскую змову і ў лютым і сакавіку 1922 г. часткова яе ліквідавала, так што да выбуху паўстаньня справа не дайшла. У канцы жніўня 1922 г. быў ліквідаваны V раён, які належаў да III паўстанцкай групы. Гэты атрад арганізаваўся на тэрыторыі Занарацкай, Семяслаўскай, Войстамскай і Вішнеўскай гмінаў. Атрад складаўся з 30 чалавек, зь якіх 26 былі аддадзеныя сьледчаму, a 4 зьбеглі. Нягледзячы на гэта, змова надалей існавала і разьвівалася. Доказам гэтага могуць служыць напады, якія беларускія паўстанцкія банды рабілі на працягу 1922 г. на чыгуначныя аб’екты, пасты і патрулі паліцыі і жандармэрыі, а таксама на двары і маёнткі польскіх памешчыкаў на крэсах, асабліва на Віленшчыне і Гарадзеншчыне.
    Апісаны паўстанцкі рух у канцы 1921 і пачатку 1922 гг. яшчэ не пагражаў дзяржаве, бо не абапіраўся на масы беларускага сялянства. Ён не знаходзіў у іх зразуменьня, а значыць — і водгуку. Сытуацыя карэнным чынам зьмянілася пасьля выбараў у Сойм і Сэнат восеньню 1922 г., пра што ішла гаворка трохі вышэй.
    Пры далейшым плянаваньні паўстаньня беларускія эсэры разьлічвалі на выбух вайны Літвы і Расеі з Польшчай. Гэтай вайне павінна было папярэднічаць паўстаньне, праведзенае ў паразуменьні з украінцамі. Беларускія эсэры меліся выклікаць паўстаньне беларусаў на Гарадзеншчыне, Віленшчыне і на Палесьсі, у той жа самы час як украінскія эсэры — на Валыні. Такім чынам, пры падтрымцы бальшавіцкіх арганізацыяў і пры дапамозе і ўдзеле Ковенскай Літвы паўстаньне павінна было часткова дэзарганізаваць, а значыць і паслабіць, польскія вайсковыя сілы. 3 гэтага мелася скарыстаць Савецкая Расея, прайсьці праз Польшчу і злучыцца зь Нямеччынай. Пасьля гэтага мусіла быць утвораная незалежная Беларусь, магчыма, сфэдэраваная зь Літвой ці Савецкай Расеяй.
    Гэты плян прынялі ня толькі «ластоўшчыкі» на чале зь Беларускім нацыянальным камітэтам, але і Смоліч з Чарвяковым, г. зн. кіроўныя сфэры Савецкай Беларусі.
    У студзені 1923 г. Беларускі нацыянальны камітэт на жаданьне Ластоўскага прыняў наступныя пастановы:
    1.	Неадкладна прыступіць да арганізацыі даверанымі асобамі Беларускага нацыянальнага камітэту гмінных «ячэек».
    2.	Праводзіць сярод сялянаў патаемную дзейнасьць, а адкрытую прыпыніць.
    3	.1 Іраводзіць дакладны ўлік кандыдатаў-паўстанцаў.
    4	. Зрабіць захады на стварэньне адзінага фронту зь Зялёным Дубам і Беспартыйнымі беларускімі актывістамі.
    Цяжка вызначыць шматлікасьць эсэраўскай арганізацыі. Улічваючы, аднак, паўсюдную непрыязь, якую беларускае насельніцтва мела да польскай крэсавай адміністрацыі, адкрытую антыпольскую агітацыю падчас выбараў, а таксама вельмі папулярныя лёзунгі «надзяленьня панскай зямлёй бяз выкупу», можна меркаваць, што арганізацыя мела падтрымку сялянскіх масаў. Таму з эсэраўскай арганізацыяй пасьля выбараў у Варшаўскі Сойм трэба было сур’ёзна лічыцца.
    Паводле паказаньняў змоўнікаў і іншага наяўнага матэрыялу, паўстанцкая арганізацыя мела каля 12 000 чалавек, а зыходныя групы ў Літве разам зь беларускім зыходным батальёнам — ад 5 да 6 тыс. Гэтыя лічбы, відаць, перабольшаныя, але можна меркаваць, што некалькі тысяч арганізаваных паўстанцаў усё ж было.
    У працы над арганізацыяй эсэраўскіх дывэрсійна-паўстанцкіх атрадаў на даручэньне галоўнага літоўскага штабу вельмі актыўны ўдзел браў ХмараРазумовіч, камандзір IV групы.
    Тыя ж самыя мэты, але іншага паплечніка, мела другая беларуская дывэрсійна-паўстанцкая група, арганізацыя Саюз сялянскай самаабароны (Союз крестьянской самозаш,йты). Гэтая арганізацыя была выяўленая ў Віленскім і Ашмянскім паветах, а таксама ў Савецкай Беларусі. У прынцыпе ж яна павінна была дзейнічаць на ўсёй беларускай этнаграфічнай тэрыторыі, асабліва ў памежных з Савецкай Расеяй паветах.
    Пра мэты гэтай арганізацыі сьведчыць наступнае распараджэньне:
    Задачы сяброў Саюзусялянскай самаабароны.
    І	.Імкнуцца да нравядзеньня шырокай агітацыі супраць польскіхуладаў.
    2	.Сачыць за чыгункамі, ці не вядзецца на іх будаўніцтва, па магчымасьці дзе, навошта і якое.
    З	.Сачыць, ці будуюцца плятформы пад цяжкія батарэі, ці рамантуюцца вясковыя дарогі і масты, ці будуюцца лягерныя склады вайсковых матэрыялаў.
    4	. Сачыць за станам нямецкіх акопаў а таксама вузкакалеек.
    5	.Сачыць за групаваньнем польскіх аддзелаў (палітычных, паліцэйскіх, вайсковых аддзелаў, белагвардзейскіх бандаў) і як мага хутчэй пра гэта паведамляць.