Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Прі канцы свайго выступленьня пасол Тарашкевіч зазначыў, што стаўлечьне польскай лявіцы да беларускіх паслоў, нягледзячы на вонкавую пр’ язнасьць, насампраўдзе няшчырае.
ГІадчас дыскусіі ў справе тактыкі Беларускага пасольскага клюбу выявіўся толькі адзін апазыцыянэр, які выступіў з вострай крытыкай дзейнасьці клюбу.
Потым сход пры адзіным голасе супраць ухваліў наступную пастанову:
Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, выслухаўшы ў засяданьні сваім 30 верасьня 1923 г. справаздачу Старшыні Беларускага Пасольскага Клюбу аб дзейнасьці гэтага Клюбу, прызнае, што Пасольскі клюб ляяльна выпаўняў забавязаньні перад Беларускім Насяленьнем Заходняй Беларусі, абвешчаныя ў выбарнай плятформе і прызывае беларускіх паслоў і далей зь яшчэ большай энэргіяй ісьці па абранай дарозе і падтрымліваць найцясьнейшую сувязь зь вёскаю417.
1 .X. 1923 г. адбылося паседжаньне прэзыдыюму ВБНК, на якім Луцкевіч выказваўся пра важнасьць сучаснага моманту, а таксама заклікаў сяброў ВБНК да папружваньня ўсіх сілаў з мэтай як мага больш хуткага дасягненьня мэты, за якую беларусы змагаюцца.
Старшыня Ярэміч прадбачыў, што хутка ў Польшчы выбухне рэвалюцыя, у якой беларусы павінны ўзяць актыўны ўдзел.
Мы павінны быць напагатове, кабулюбы момант падтрымаць працоўны люд.
Агульную думку паседжаньня можна коратка сфармуляваць як прадбачаньне, што пастаянны і непамерны рост дарагоўлі непазьбежна выкліча выступленьне працоўных масаў, якое беларускі народ павінен выкарыстаць.
5 .X.1923 г. адбылося паседжаньне прэзыдыюму ВБНК, цалкам прысьвечанае справе канфіскацыяў прэсы.
На сходзе 25.XI.1923 г. была прынятая наступная прапанова, якая вызначала склад пленуму камітэту:
1 Беларускі тэкст рэзалюцыі падаецца паводле: Вольны сьцяг. 1923.3 кастрычніка. № 15. С. 4.
Усе беларускія арганізацыі высылаюць у ВБНК сваіх дэлегатаў, выбраных на 1 год, паводле наступнага ключа:
1. Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў — 2 дэлегаты.
2. Партыя беларускіх сацыял-дэмакратаў — 2 дэлегаты.
3. Партыя беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў — 2 дэлегаты.
4. Беларускае навуковае таварыства — 2 дэлегаты.
5. Беларуская цэнтральная школьная рада (разам з сэкцыямі сярэдніх і пачатковых школаў) — 4 дэлегаты.
6. Беларускі камітэтахвяраў вайны (разам з жаночым гуртком) — 3 дэлегаты.
7. Беларуская прэса — 2 дэлегаты.
8. Віленская беларуская гімназія — 2 дэлегаты.
9. Саюз студэнтаў-беларусаў — 2 дэлегаты.
10. Беларуская гімназія ў Радашкавічах — 1 дэлегат.
11. Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні — 2 дэлегаты.
Усяго — 24 дэлегаты.
Вырашальнымі ў справе фактычнага аб’яднаньня ВБНК з камуністамі былі выбары ў Віленскую касу хворых418. Менавіта прэзыдыюм ВБНК вырашыў падтрымаць камуністычны сьпіс № 6. Дзеля выкананьня гэтай пастановы неафіцыйны друкаваны орган ВБНК «Вольны сьцяг» зьмясьціў адозву з агітацыяй за гэты сьпіс419.
Некаторыя сябры ВБНК асабіста агітавалі за камуністычны сьпіс № 6.
Ня могучы здабыць на парлямэнцкім грунце жаданых саступак, нацыянальныя меншасьці вырашылі яшчэ раз выступіць на міжнароднай арэне.
3 гэтай мэтай беларусы разам з усімі нацыянальнымі меншасьцямі падалі скаргу ў Лігу нацыяў. Увесь матэрыял, які абвінавачваў польскія ўлады, быў сабраны пасольскімі сакратарыятамі і ВБНК. Згодна з пастановай прэзыдыюму ВБНК Антон Луцкевіч пераслаўсабраны матэрыял Ластоўскаму, які атрымаў паўнамоцтвы для перадачы ўсёй справы Радзе Лігі нацыяў.
Незалежна ад гэтай скаргі беларускім паслам было рэкамэндавана ў пачатку соймавай сэсіі падаць інтэрпэляцыю аб нацыянальным уціску і зьдзеках зь беларусаў, зьняволеных у Беластоку.
418 Каса хворых (бальнічная каса) — адна з найболып распаўсюджаных у Польшчы формаў таварыстваў узаемадапамогі. Паводле польскіх законаў, у Раду касы хворых павінны былі ўваходзіць 2/3 нрадстаўнікоў ад працаўнікоў і 1/3 — ад працадаўцаў. Кожная з палітычных груновак у міжваеннай Полыпчы імкнулася здабыць і замацаваць свае ўплывы ў гэтых аріанізацыях праз выбары, якія рэгулярна праводзіліся.
419 На выбараху Раду Віленскай касы хворых, якія адбываліся 30 верасьня 1923 г., № 6 меўсьпіс т. зв. «Адзінага фронту» (сапраўды камуністычны). Астатнія сьпісы былі польскія і габрэйскія. Газэта «Вольны сьцяг» заклікала беларускіх рабочых аддаваць голас за сыііс № 6, «бо гэта адзіны сьпісак, які ня робіць розьніцы паміж палякам, жыдам ці беларусам, не нясе нацыянальнашавіністычных клічаў разьдзелу на нацыянальным і руньцеў работніцкай сям'і» (глЯз. ВыбарыўКасу Хворых// Вольнысьцяг. 1923.26верасьня.№ 12. С. 2). У выніку на выбарах «Адзіны фронт» атрымаў 533 галасы з 4863 узяўшых удзел у галасаваньні, заняў 4 месца і здабыў 3 мандаты з 32 магчымых.
Падрыхтоўка беларускага паўстаньня была выкрытая польскімі ўладамі ў 1922 г. Была захопленая банда атамана Скамароха420, якая налічвала 45 чалавек421 і дзейнічала на тэрыторыі Белавескай пушчы. Банда была аддадзеная пад суд. Справу разглядаў Беластоцкі акруговы суд. Сьледзтва выявіла, што банда дзейнічала ў паразуменьні з Коўнам. Былі скампрамэтаваныя паслы Баранаў і Якавюк, першы зь якіх быў асуджаны на турэмнае зьняволеньне, а другі зьбег у Коўна. Беластоцкі працэс вельмі раздражніў беларусаў. Яны разьдзьмухвалі і історыю працэсу, надаючы яму выгляд нацыянальнай трагедыі, стараліся ўзьняць яго да ўзроўню міжнароднай праблемы. 3 гэтай мэтай была выдадзеная адмысловая аднадзёнка пад назвай «Наша доля»422. На судовых паседжаньнях бывалі ўсе беларускія паслы, якія самі абклалі сябе падаткам на карысьць асуджаных. Сярод беларускага грамадзтва пад імя апошніх зьбіраліся складкі.
Адносна мяккія пакараньні зьвялі ўсю справу да мясцовага ўзроўню. Эўропу яна не зацікавіла.
Як вядома, вырашэньню віленскай справы, ухваленаму Віленскім соймам і зацьверджанаму соймам Варшаўскім, не хапала міжнароднай санкцыі. Гэта неаднаразова давала літоўцам і іншым ворагам ГІольшчы магчымасьць вынясеньня віленскай справы на міжнародную арэну.
Вельмі важнай падзеяй у гэтай справе было прызнаньне Радай паслоў423 15 сакавіка 1923 г. наяўных межаў Польшчы з Расеяй і Літвой. Пры гэтым польска-літоўская мяжа была дакладна апісаная.
Што датычыць дэталяў і правядзеньня памежнай лініі на месцы, то Рада паслоў пакінула гэтую справу зацікаўленым урадам. Папраўкі ў дэталях, якія прызнаваліся б абодвума бакамі неабходнымі, маглі вырашацца шляхам узаемнага паразуменьня.
420 Скамарох (ІІІыманюк Герман) (1892—?) — беларускі дзяяч, партызанскі камандзір. Да канца 1921 г. быўартыстам Маскоўскагатэагру«Буфф». Маічыма,агентОГПУз 1921 г.У сьнежні 1921 г. вярнуўся на радзіму. Кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гарадзенпічыне. Узначальваў штаб Бельскага павету беларускіх партызанаў. 6 траўня 1922 г. польская паліцыя разьбіла ляіер атраду Г. ПІыманюка.алесамёнздолеўуцячы.Зьсярэдзіны 1922 г. Г. ПІыманюку Літве.аз канца 1923 г. — уБССР 3 1926 г. — сябра КП(б)Б. Закончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі пры Цэнтральнай савпартшколеў Менску. 3 1930 г. працаваўу Полацкім райгандлі. 3 1933 году — кіраўнік Магілёўскага заавэтрабфаку. У 1937 г. арьіштаваны органамі НКВД. Далейшы лёс невядомы.
421 Насамрэч атрад Германа Шыманюка — «Скамароха» налічваў куды болып людзей. 45 чалавек фігуравалі ў якасьці абвінавачаных у гэтай справе на судовым працэсе ў Беластоку ў траўні 1923 г. Усяго ў 1921 — 1923 гг. на тэрыторыі Беластоцкага ваяводзтва за ўдзел у беларускіх незалежніцкіх арганізацыях пад судовы перасьлед былі аддадзеныя 234 чалавекі. Акрамя таго, ня менш за сто чалавек судзілі ў 1924—1925 гг.
422 Аднадзёнкі пад назвай «Наша доля» ўЗаходняй Беларусі ніколі не выходзіла. Маецца наўвазе аднадзёнка «Беларуская доля», якая выйшла 23 траўня 1923 г.
423 Рада паслоў — рэкамэндацыйны орган, які існаваў пры Л ізе нацыяў у 1920— 1931 гг. Ажыцьцяўляў агульны нагляд за выкананьнем мірных дамоваў, прымаў, сярод іншага, і рашэньні ў справах дзяржаўных межаў. У склад Канфэрэнцыі паслоўуваходзілі паслы Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Японіі, атаксама пасол ЗШАўякасьці наглядальніка.
Гэтае рашэньне не было прызнана ковенскім урадам, які выступіў з новым абгрунтаваньнем патрэбы перадачы Вільні Літве, а таксама дамагаўся скліканьня канфэрэнцыі саюзных дзяржаваў і Літвы для вызначэньня польска-літоўскай мяжы.
Апярэджваючы некаторыя іншыя падзеі, якія мелі месца ў беларускай справе, апішам справу польска-літоўскай мяжы за пэрыяд да 1.1.1927 г.
17.X.1923 г. канфэрэнцыя паслоў выслала наступную ноту, якая канчаткова адхіляла літоўскія прэтэнзіі і рэкамэндавала Літве наладзіць нармальныя адносіны з Польшчай. Вось выняткі з гэтай ноты:
Саюзныя ўрады, клапоцячыся пра паскарэньне вяртаньня міру ва Ўсходняй Эўропе, рэкамэндавалі літоўскаму і польскаму ўрадам цэлы шэраг сродкаў якія палічылі прыдатнымі, і дагэтуль перакананыя ў іх пасьпяховасьці для паляпшэньня ўзаемаадносінаў паміж гэтымі двума ўрадамі. Польскі ўрад хутка паведаміў канфэрэнцыі паслоў, што гатовы прыслухацца да гэтых парадаў настолькі, наколькі гэта ад яго залежыць. Канфэрэнцыя са шкадаваньнем канстатуе, што літоўскі ўрад ня схільны да гэтага...
.. .Саюзныя ўрады, са шкадаваньнем прымаючы гэтую пазыцыю да ведама, ні ў якім разе не намерваюцца пачынаць зь літоўскім урадам спрэчак на тэму справаў, якія абгаворваюцца ў лісьце ад 17.Х і далучаным да яго мэмарандуме. Асабліва саюзныя ўрады мусяць цалкам адхіліць інтэрпрэтацыю, нададзеную літоўскім урадам артыкулу 87 Вэрсальскай дамовы424 і правам, якія гэты артыкул ім дае...
.. .Мэмарандум падкрэсьлівае, што Ліга нацыяў не прызнала рэзалюцыі, якую канфэрэнцыя паслоў прыняла 15 сакавіка 1923 г. згодна са згаданым артыкулам 87, з мэтай канчатковага прызнаньня ўсходніх межаў Польшчы і ад імя галоўных саюзных дзяржаваў. Саюзным урадам дастаткова сьцьверджаньня, што Рада Лігі нацыяў прыняла да ведама паведамленьне яе пра вышэйзгаданае рашэньне і таго, што 21 сьнежня 1923 г. яна прыняла рапарт, пададзены ёй п. Гімансам, у якім казалася:
«Так як з дапамогай працэдуры, прадугледжанай Вэрсальскай дамовай і прынятай літоўскім урадам, палітычная мяжа была вызначана, то пытаньне, якім займалася Рада падчас сваёй апошняй сэсіі, адышло цяпер у гісторыю спрэчкі».