Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
3. Вайсковыя справы павінны памалурыхтавацца. Наяўны беларускі батальён некалі будзе нашым. Пакуль ён павінен утрымлівацца літоўцамі, а нашая задача — выхаваньне зь яго жаўнераў сапраўдных беларусаў. Грошы на гэта павінны і будуць давацца намі зь Менску ў такой колькасьці, у якой гэтага патрабуе справа і як вырашыць камісарыят фінансаў у паразуменьні з Цэнтральным камітэтам Беларускай камуністычнай партыі.
Што гычыццаўзброеных выступленьняў на тэрыторыі Полыпчы, то ад іх цяпер трэба, безумоўна, устрымацца. Імі можна толькі папсаваць справу, а карысьці ў дадзены момант яны не даюць ніякай. Яны бескарысныя падчас поўнага спакою звонку.
Паўстаньне будзе вельмі карыснае ў выпадку вайны Савецкай Расеі з Польшчай, якая непазьбежна адбудзецца. У той час хоць бы невялікая колькасьць кадравых партызанаў, калі мы іх будзем мець, значна дапаможа атакуючаму войску. Іх задачы будуць вельмі важныя, але і вельмі цяжкія: ажыцьцяўленьне нападаў на тылы праціўніка, дэманстрацыі, псаваньне чыгуначных шляхоў, паленьне складоў і г. д.
У сучасны момантёсьць магчымасьцьзнаходжаньня гэтай невялікай групкі партызанаў натэрыторыі Літвы,а падчас вайны янабудзе выкарыстаная для больш важных мэтаў, чым цяпер. Літва павінна і будзе яе ўтрымліваць, а калі не — то мы зможам растлумачыць Літве, якую яна сама будзе мець з гэтага карысьць.
У той жа самы час тым самым шляхам трэба дамагацца ад літоўцаў сродкаў на ўтрыманьне партызанаў у Літве. Гэта, безумоўна, павінен рабіць урад Ластоўскага, бо мы, камуністы, маем адмысловых ворагаў у гэтай краіне.
У выпадку патрэбы мы без ваганьняў паведамім літоўцам пра гэта пагадненьне, а таксама пра тое, дзеля чаго мы ўтрымліваем партызанаў.
Было б вельмі пажаданым, каб паручніка Разумовіча, які стаіць цяпер на чале партызанаў, як грамадзяніна старых расейскіх традыцыяў і ўдзельніка барацьбы з Савецкай Расеяй замяніць на больш адпаведнага чалавека.
4.3амежная палітыка павінна надалей ісьці тым самым шляхам. Трэба толькі зрабіць асаблівы акцэнт, каб заходнія дзяржавы глядзелі на гэтую справу як на акцыю не бальшавіцкую, а нацыянальна-беларускую, нібыта ўрад Ластоўскага ня мае нічога супольнага з балыпавікамі і Менскам. Калі гэтага ня ўдасца, то мы будзем вымушаныя разарваць кантакт, бо ня зможам нічога атрымаць ад замежжа, чаго так доўга дамагаемся.
Усе замежныя прадстаўнікі Беларусі павінны праводзіць чыста палітычную дзейнасьць, зусім не займаючыся камуністычнымі справамі, а ў адносінах да бальшавікоў павінны быць настроеныя як мага горш.
Для адарваньня Заходняй Беларусі ад Польшчы мы павінны прыняць наступны спосаб працы:
Як вядома, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка сфэдэраваная з Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікай (РСФСР), якая на падставе Рыскай дамовы аддала Заходнюю Беларусь Польшчы. Дзеля гэтага Беларуская ССР, як залежная ад Савецкай Расеі, ня можа выступаць ні перад Лігай нацыяў, ні перад вялікімі дзяржавамі Заходняй Эўропы ў абарону правоў Заходняй Беларусі. Існы ўрад Ластоўскага, які лічыцца ўрадам, варожым Савецкай Расеі, павінен працягваць сваю працу і ў вачах Заходняй Эўропы надалей быць беларускім урадам.
Што датычыць самога Ластоўскага, то ён не павінен стаяць на чале ўраду, як чалавек малаадукаваны і непапулярны ў дыпляматычных сфэрах Заходняй Эўропы. Трэба яго замяніць больш адпаведным чалавекам. Гэтую зьмену трэба зрабіць так, каб выглядала, што нібыта ўсярэдзіне ўраду ўзьніклі непаразуменьні, і Ластоўскі сам пайшоў у адстаўку. На яго месца можна запрасіць прафэсара Ляцкага429 або Жытлоўскага, цяперашняга міністра нацыянальных меншасьцяў. Таксама мы нічога ня будзем мець супраць, калі будуць заангажаваныя Лур’е або Цьвікевіч. Ластоўскі павінен атрымаць такую пасаду, на якой меў бы як мага больш справаў зь літоўцамі, бо сярод літоўскіх партыйных дзеячоў ён найбольш папулярны і літоўцы найбольш яму сымпатызуюць. Усе іншыя пасады і асобы, якія іх займаюць, застаюцца нязьменнымі.
У справеўраду непадзельнай Беларусі захоўвае сваю сілу дамова 1919 г., падпісаная Ластоўскім у Менску.
Пра матэрыяльную падтрымку шмат казаць ня будзем, бо выдатна разумеем, што нашая справа вымагае ўсяго гэтага. Вядома, што ніхто з нас ня будзе выкарыстоўваць гэта для сябе, мы працуем толькі за ідэю. Усе рахункі і справаздачы з выдаткаў будуць прадстаўляцца, а грашовыя сродкі будуць выдавацца авансам, не перавышаючы, аднак, 15 000 франкаў штомесяц.
429 Ляцкі Яўген Аляксандраніч (1868—1942) — расейска-беларускі этнограф і гісторык літаратуры. Нарадзіўся ў Менску. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. жыўу эміграцыі, з 1922 г. — у Празе. Быў прафэсарам расейскай мовы і літаратуры Карлава ўнівэрсытэту. Дасьледаваў беларускі фаліжлёр і этнаграфію, у 1927— 1928 гг. апублікаваў у чэскім часопісе «Slavia» цыкль артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве».
Калі вядзеньне справаў будзе патрабаваць большай колькасьці грошай, яны без аніякіх цяжкасьцяў будуць асыгнаваныя на спэцыяльнае патрабаваньне. Авансы будуць выплачвацца ў іншаземнай валюце, пераважна ў франках і амэрыканскіх далярах. Гэта будзе сьведчыць, што ўрад Ластоўскага мае ўласныя сродкі або атрымлівае дапамогу з-за мяжы.
На ўтрыманьне партызанаў і беларускага батальёну хопіць грошай, атрыманых ад літоўскагаўраду.
Сувязь будзе ўтрымлівацца праз Латвію (Дзьвінск і Рыгу), улічваючы гое, што камунікаваньне на тэрыторыі Літвы магло б выклікаць падазрэньні літоўскага ўраду, а таксама прадстаўніцтва РСФСР у Літве.
У Дзьвінску пунктам абмену поштай будзе Езавітаў, у Рызе — Чарвякоў430, у Празе Чэскай — Вяршын4’1, у Бэрліне — Бароўскі, у Варшаве і Вільні — Шыла, Будзька, Тарашкевіч, у Горадні — Якімовіч432, Баран і Якавюк, у Гданьску — Лур’е і Дрыер*.
17 траўня 1923 г. Камуністычная партыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прадстаўленая выбранымі Жылуновічам і тав. Ігнатоўскім з аднаго боку, і Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, Беларуская партыя сацыял-дэмакратаў і партыя сацыялістаў-фэдэралістаў, прадстаўленыя Галавінскім, Вальковічам і Галубінцавым з другога боку, склалі і падпісалі вышэйпададзенае пагадненьне ў Менску. Пагадненьне складзена ў двух паасобніках, адзін зь якіх павінен быць аддадзены Камітэту Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, другі — Радзе Беларускіх народных саюзаў.
Акрамя таго, зробленыя восем копіяў, якія будуць уручаныя па аднаму паасобніку асобным партыям беларускага дэмакратычнага нацыянальнага руху.
Няхай жыве Беларуская вольная, незалежная і непадзельная Рэспубліка!
Няхай жыве Беларуская камуністычная партыя!
Няхай жыве беларускі народ!
Няхай жыве Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў!
Няхай жыве Беларуская партыя сацыял-дэмакратаў!
430 Чарвякоў Мікалай — беларускі дзяяч, паходзіў зь Менскай губэрні. У канцы 1919г.жыўугорадзеТамэрфорсе(Фінляндыя),дзеўсталяваўкантактз К. Езавітавым. Аіюшні прызначыўяго кіраўніком рэгістрацыйна-пашпартнага аддзелу Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рызе ў Фінляндыі. Пасьля пераехаў у Рэвель, кіраваў мясцовым аддзяленьнем Беларускага прэсбюро.
431 Так у тэксьце. Маецца на ўвазе Мікалай Вяршынін.
412 Якімовіч Мікалай (1896—1929) — беларускі дзяяч. Сябра БПСР, Гарадзенскага БНК і іншых беларускіх арганізацыяў. Дзейнічаў у асноўным у Горадні. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Увосень 1922 г. вылучаўся ад Блёку нацыянальных меншасьцяў на выбарах у польскі сойм па Бельскай выбарчай акрузе. Пасьля пазбаўленьня мандату пасла С. Якавюка ў 1925 г. павінен быў замяніць апошняга, але ня здолеў гэтага зрабіць дзеля адмовы папярэдняга ў сьпісе кандыдата-габрэя сас гупіць яму сваё месца, што прадугледжвалася перадвыбарчым пагадненьнем. Браўудзел у працы Беларускай сялянска-работніцкай грамады,быў адным з 56 падсудных на судовым працэсе над яе лідэрамі. Вызвалены з турмы за чатыры дні да сьмерці.
Няхай жыве Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў!
Няхай жыве саюзусіх беларускіх сацыял-дэмакратычных партый!
На падставе паўнамоцтваў БССР:
I—/ Жылуновіч, I—/ Ігнатоўскі
На падставе паўнамоцтваў БПСР, БПСД, БПСФ:
I—/ Галавінскі, I—/ Вальковіч, I—/ Галубінцаў
Правамоцнасьць гэтай дамовы, як і ўласнаручнасьць подпісаў тав. Жылуновіча, Ігнатоўскага, Галавінскага, Вальковіча і Галубінцава — пацьвярджаю подпісам і адбіткам службовай пячаткі:
Народны камісар БССР
Менск, 30.11.1923 г.433 I—/ Чарвякоў.
Выпййпададзенае пагадненьне, а менавіта пратакол канфэрэнцыі, падпісаны паўнамоцнымі дэлегатамі, паказвае ўсю двудушнасьць палітыкі ўрацу Саветаў і тых беларускіх партыяў, якія трымаюць зь ім кантакт. Савеіы павінны былі дамагацца ад Літвы ліквідацыі ўраду Ластоўскага для адцягваньня ўвагі ад факту, што на самай справе гэты ўрад быў ім патрэбны. Менавіта гэты ўрад павінен быў хадайнічаць аб сродках на ўтрыманьне партызанскіх атрадаў, праводзіць беларускія справы замест камуністаў, якія на тэрыторыі Коўна не маглі дзейнічаць легальна. 3 прыкладзенага пагадненьня выразна відаць, што як урад Ластоўскага, так і згаданыя партыі былі толькі бальшавіцкай агентурай, залежнымі і ў фінансавым пляне, і ў пляне сваёй дзейнасьці ад Менску.
У разьдзеле XXVIII прыводзілася пастанова II сэсіі БЦВК ад 4.II.1921 г., якая датычыла беларускай мовы. У гэтай пастанове выказвалася патрэба « лдступовага пераходу навучаньня ў школах... на беларускую мову». Акрамя таго, на згаданай сэсіі было прынцыпова вырашана пра неабходнасьць увядзеньня беларускай мовы ў дзяржаўныя ўстановы. Службоўцы народных камісарыятаў і іншых установаў павінны былі навучыцца беларускай мовы. Аднак гэтыя пастановы ў той час былі толькі дэмагогіяй, і ўвядзеньне іх у жыцьцё ішло вельмі павольна. Нарэшце быў устаноўлены тэрмін, да якога цэнтральныя ўстановы Беларусі павінны былі перайсьці на беларускую мову. Гэтым тэрмінам быў дзень 15.VII.1925 г.
Аднак толькі ў сярэдзіне 1926 г. пазначыўся энэргічны паварот у нацыянальнай палітыцы ўладаў Савецкай Беларусі і імкненьне да сапраўднага ажыцьцяўленьня законаў, датычных беларускай мовы. Пачалося надзвычай сьпешнае вырашэньне нацыянальнай справы з наданьнем беларускаму насельніцтву асаблівых прывілеяў. Згаданая кампанія вынікала з аіульнай нацыянальнай палітыкі Саюзу ССР.