Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
І.Узмацніць і распаўсюдзіць як мага больш шырокую агітацыю на ўсёй тэрыторыі Польшчы з мэтай інсьпіраваньня дзяржаўнага перавароту.
2. Праводзіць агітацыю ў шчыльным кантакце зь іншымі беларускімі партыямі. У мясцовасьцях з моцнымі рэлігійнымі настроямі трэба пераконваць насельніцтва, што палякі ўціскаюць праваслаўе.
3. Прымяніць тэрор у дачыненьні да найважнейшых адміністрацыйных чыноўнікаў.
4. Узмацніць у Польшчы вайсковую контравыведку.
5. Для ўсіх гэтых мэтаў асыгнаваць сродкі.
Адным з тэрарыстычных актаў было забойства Язэпа Балаховіча, якое мела месца восеньню 1925 г.443.
Пачатак 1924 г. адзначыўся вельмі важным для Беларусі выпадкам. У лютым 1924 г. у Менску адбывалася канфэрэнцыя Цэнтральнага выканаўчага
440 «Крывіч» — і рамадзка-палітычны і літаратурны часопіс, які выдаваўся ў Коўне ў 1923— 1927 гг. Усяго выйшла 12 умароў.
141 Гальваноўскі (Гальванаўскас) (Galvanauskas) Эрнэстас (1882—1967) — літоўскі палітычны дзяяч,у 1919—1920 гг. — прэм’ер-міністар Літвы.у 1922—1924 гг. — прэм’ер-міністар і адначасова міністар замежных справаў.
442 Паводле ўмоваў Вэрсальскай мірнай дамовы 1919 г. горад Клайпэда (Мэмель) з прылеглым раёнам быў забраны ў Нямеччыны, але часова нікому не аддадзены. Кіраваньне горадам у той час ажыцьцяўляла вярхоўная адміністрацыя з прадстаўнікоў чатырох краін — Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Японіі. Як найболып верагодны варыянт разглядалася наданьне Мэмелю статусу «вольнага гораду» па аналёгіі з Данцыгам (Гданьскам). Але ў студзені 1923 г„ скарыстаўшыся абвастрэньнем нямецка-францускіх адносінаў, літоўскія войскі занялі Мэмельскую вобласьць. У 1924 г. была падпісаная т. зв. Клайпэдзкая канвэнцыя, па ўмовах якой Клайпэда з прылеглым раёнам уваходзіла ў склад Дітвы.
ІІІто тычыцца нэўтралізацыі Нёману, то сутнасьць праблемы была ў тым, іпто літоўцы імкнуліся ў сваёй барацьбе з I Іольшчай задзейнічаць у тым ліку і эканамічныя рычагі, дзеля чаго блякавалі сплаў польскіх грузаў у Балтыйскае мора Нёманам. Дзеля гэтага I Іолыпча падымала пытаньне, каб зрабіць воды гэтай ракі нэўтральнымі.
444 Булак-Балаховіч Язэп (1894—1923) — брат Станіслава Булак-Балаховіча, камандаваў 1 й кавалерыйскай дывізіяй у арміі на чале з апошнім. Пасьля інтэрнаваньня балаховіцкай арміі жыў у Белавежы. Забіты ня восеньню 1925 г„ аўтраўні 1923 г.
камітэту Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з прадстаўнікамі Цэнтральнага камітэту Расейскай камуністычнай партыі і Часовага Цэнтральнага бюро Беларускай камуністычнай партыі. Вынікам нарадаў была пастанова ад 19.11.1924 г., сілай якой да Савецкай Беларусі былі далучаныя новыя тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губэрняў, а таксама Магілёўскі, Рагачоўскі, Калінінскі і частка Рэчыцкага паветаў444.
Адмыслова створаная камісія прыняла пералічаныя землі, пра што старшыня ЦВК Беларусі Чарвякоў абвясьціў 21.11.1924 г. наступным чынам:
Прэзыдыюм ЦВК Саветаў Беларусі гэтым абвяшчае пастанову ўпаўнаважанай камісіі Саўнаркаму Беларусі ў справе прыняцьця новадалучаных да Беларусі тэрыторыяў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губэрняў, а таксама прыняцьця згаданай камісіяй Магілёўскага, Рагачоўскага, Калінінскага і часткі Рэчыцкага паветаў, што падаецца да ведама ўсіх дзяржаўных, грамадзкіх і гаспадарчых органаў Беларусі.
Старшыня ЦВК
I—/ Чарвякоў
Сакратар ЦВК
/—/ А. Сташэўскі445
У гэтай працы ўжо неаднаразова апісваліся выступленьні Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Выхаваныя на расейскіх рэвалюцыйных ідэалах, а таксама з прычыны свайго паходжаньня, яны заўсёды зьвярталіся да Расеі, ня верачы ў магчымасьць задавальненьня Польшчай сваіх патрабаваньняў. Цяпер мы прыводзім акт аб’яднаньня беларускіх эсэраў з камуністамі, заключаны ў сакавіку 1924 г.
Выконваючы пастанову, прынятую ў лютым 1924 г. на паседжаньні Беларускай камуністычнай партыі, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў абвясьціла 1 сакавіка 1924 г. ніжэйпрыведзены камунікат:
Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў утварылася ў пачатку 1918 г. зь левага крыла т. зв. Беларускай сацыялістычнай грамады і скіравала ўсю сваю тактыку і праграму ў бок рэвалюцыйна-сацыяльнай барацьбы за інтарэсы сялян і пралетарыяту Беларусі, а таксама стварэньня самастойнай Беларускай Рэспублікі.
Спачатку партыя хацела стварыць Беларускую Дэмакратычную Нацыянальную Рэспубліку і з гэтай мэтай, насуперак наяўнай рэвалюцыйнай тактыцы, яна пайшла на кампраміс з дробнабуржуазнымі партыямі і групоўкамі і ўзяла ўдзел у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, якая ўтварылася ў Менску на пачатку рэвалюцыі.
444 Насамрэч пастанова «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва» была выдадзеная I Ірэзыдыюмам Усесаюзнага ЦВК 3 сакавіка 1924 г.
445 Сташэўскі Аляксандар Восіпавіч (1889—1938) — дзяржаўны дзяяч БССР. У 1918 г. — сябра БГІСР, у 1920 г. — адзін з стваральнікаў Беларускай камуністычнай арганізацыі. Зь лістапада 1921 г. — сакратар ЦВК ІСНК БССР, зь ліпеня 1924 г. — старшыня Полацкага акруговага выканкаму. Зь лютага 1926 г. — наркам унутраных справаў БССР, зь верасьня 1928 г. — наркам к>сі ыцыі і пракурор БССР. Рэпрэсаваны.
Затым, у сьнежні 1919 г„ яна ўнесла раскол у асяродзьдзе сяброў Рады. Пасьля яе дэзарганізацыі праз выключэньне буржуазных груповак партыя разам зь Беларускай партыяй сацыялістаў-фэдэралістаўстварыла — насуперак Найвышэйшай Радзе — Беларускую Народную Раду і ўрад.
Аднак прэзыдыюм Рады і ўрад, створаныя Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і змушаныя да эміграцыі, пераехалі за мяжу, страцілі кантакт з партыяй і праводзілі палітыку, неадпаведную інтарэсам пралетарыяту. Зь цягам часу гэты ўрад апанавалі сацыялісты-фэдэралісты і беспартыйныя. Ён дагэтуль існуеўЛітве, дзе кіруе контрарэвалюцыйнай палітыкай.
У пачатку 1920 г. партыя пераканалася ў нікчэмнасьці парлямэнцкіх формаў кіраваньня і стала на пазыцыю савецкага ладу.
Аднак частка партыі не змагла вызваліцца ад апартуністычных ноглядаў, у выніку чаго тактыкаўсёй партыі ня мела пэўнай і адназначнай лініі. Часам партыя станавілася на пазыцыі актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы, поўнасьцю прымала лёзунгі савецкага ладу, заклікала да рашучай барацьбы з буржуазіяй, а часам ішла на перамовы са згодніцкімі групоўкамі і працавала разам зь імі. Гэтая нявызначанасьць палітычнай думкі і тактыкі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў не дала ёй магчымасьці заняць акрэсьленае становішча ў палітычным жыцьці Беларусі і пацягнуць за сабой працоўныя масы да рашучай барацьбы з капіталізмам. Гэта ўрэшце прывяло да расколуў партыі і выклікала варожыя стасункі паміж ёй і камуністычнай партыяй.
У гэты час распачатая пралетарыятам пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі барацьба з буржуазіяй на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі прывяла пралетарыят на ўсходзе Эўропы да поўнай перамогі, у выніку чаго былі закладзеныя моцныя падмуркі сацыяльнага ладу. Прыгнечаныя народы, у тым ліку і беларусы, атрымалі магчымасьць свабоднага разьвіцьця. Стварыўся моцны баявы цэнтар пралетарыяту — Камінтэрн,446 — які паказаўадпаведны кірунак пралетарыяту Заходняй Эўропы і ўсяго сьвету.
У той самы час буржуазія, якая пасьля вайны 1914 г. пад уплывам рэвалюцыйных выбухаў гатовая была пайсьці на саступкі пралетарыяту, у апопіні момант апамяталася і перайшла ў контранаступ.
3 разьвіцьцём капіталістычнай эксплюатацыі ўзрастае нацыянальны ўціск. Фашызм — сучаснае дзіця капіталу — захоплівае ўсё большыя тэрыторыі. Будучы ў сваёй аснове нацыянальным, фашызм робіцца міжнародным і стварае вялікую небясьпеку для сацыяльнага разьвіцьця. Згодніцкія сацыялістычныя партыі, якія ўваходзяць у Другі Інтэрнацыянал447, сваім згодніцтвам збуржуазіяй і хісткай тактыкай у справе
446 Камінтэрн (Камуністычны Інтэрнацыянал, Трэці Інтэрнацыянал) — міжнародная рэвалюцыйная арганізацыя ў 1919—1943 гг. Была створаная ў сакавіку 1919 г. з ініцыятывы Расейскай камуністычнай партыі (балывавікоў). Празь яе маскоўскія балынавікі каардынавалі і кантралявалі разьвіцьцё камуністычнага руху ва ўсім сьвеце.
447 Другі Інтэрнацыянал — міжнароднае аб’яднаньне сацыялістычных партыяў і арганізацыяў, створанае ў 1889 г. Ставіў за сваю галоўную мэту барацьбу за правы рабочых і імкнуўся да пераўтварэньня грамадзкага жыцьця згодна з сацыялістычнымі прынцыпамі. Пасьля 1 Іершайусясьветнай вайны II Інтэрнацыянал раскалоўся.зьяговыйіплі камуністы, якія заснавалі ўласны III (Камуністычны) Інтэрнацыянал і востра выступалі супраць сацыял-дэмакратаў, якія засталіся ў II Інтэрнацыянале.
абароны працоўных масаў толькі дапамагаюць разьвіцьцю фашызму і перашкаджаюць пралетарыяту ўрэвалюцыйнай барацьбе. Само сялянства, без палітычнай сувязі з пралетарыятам і безь яго кіраўніцтва, ня можа дасягнуць перамогі над капіталістамі і палепшыць сваё становішча.
Распыленьне сялянства, адсутнасьць еднасьці і сучаснай думкі робіць яго палітычна бясьсільным. Яскравым прыкладам гэтага зьяўляецца Баўгарыя, дзе сялянская сацыялістычная партыя, узяўшы на два гады ўладу ў свае рукі, ня здолела яе ўтрымаць на больш працяглы час448. Лёзунгі Камінтэрну аб адным пралетарскім фронце, аб сувязі пралетарыяту зь сялянствам і вызваленьні ўсіх прыгнечаных народаў зь імпэрскага ярма і калянізацыйных сыстэмаў не сустракаюць глыбокага водгуку ў сацыялістычных партыях, затое працоўныя масы гэтыя лёзунгі разумеюць і вакол іх яднаюцца. Цяпер ствараюцца два лягеры-супернікі: капіталістычны, авангардам якога зьяўляецца фашызм, і сацыялістычны, авангардам якога зьяўляецца Камінтэрн. Усе астатнія плыні вагаюцца паміж імі. Другі Інтэрнацыянал схіляецца да перйіага кірунку, атой пры пасярэдніцтве парлямэнтаўзлучаеццазфашызмам. Актыўны рэвалюцыйны рух скіроўвае погляды на Камінтэрн. Найбольш яскрава такая расстаноўка праяўляецца ў Нямеччыне, дзе ствараюцца буржуазныя ўрады, якія яднаюцца з буй ной буржуазіяй, а за і.мі цягнуцца толькі сацыял-дэмакраты. Затое працоўныя масы ва ўсё большай колькасьці ідуць за лёзунгамі Камуністычнай партыі Нямеччыны, якая стала выразьніцай ня толькі грамадзкіх, але і нацыянальных ідэяў нямецкіх працоўных масаў.
Надзеі палітычных і грамадзкіх дзеячоў Заходняй Беларусі, якая знаходзіцца цяпер у межах «панскай» Польшчы, а таксама беларускіх эміграцыйных колаў, якія падаюць дэклярацыі буржуазным урадам з мэтай здабыць вызваленьне беларускага народу, — не прывядуць ні да чаго і прывесьці ня могуць, бо лягічныя законы капіталізму абапіраюцца на імпэрыялізм, эксплюатацыю і калянізацыю.