Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня


Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
28.VIII.1926 г. Нацыянальная камісія Цэнтральнага выканаўчага камітэту Беларусі, абапіраючыся на пастанову II сэсіі ЦВК Беларусі ад 4.II.1921 г. аб вызначэньні на 15.VII.1925 г. тэрміну пераходу цэнтральных установаў на
Гакая дата ў арыгінале Жароткага нарысу...». Відавочна, што тут, аднаведна ўсёй ііапярэдняй інфармацыі, павінна стаяць дата 17.HI. 1923 г.
беларускую мову, пастанавіла звольніць, бяз права паўторнага прыняцьця на службу, пэўную колькасьць тых службоўцаў Народнага камісарыяту сельскай гаспадаркі і Беларускага сельскагаспадарчага трэсту, якія яшчэ не навучыліся беларускай мовы. Адначасова Нацыянальная камісія ЦВКБ адмяніла інстытут перакладчыкаў беларускай мовы ва ўсіх установах, а таксама прадугледзела прыцягненьне іх кіраўнікоў да адказнасьці за неўвядзеньне ў практыку беларускай мовы.
29.VIII.1926 г. менская прэса надрукавала пастанову Бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі, якая датычыла нацыянальнага складу партыйных, прафэсійных, дзяржаўных і іншых установаў. У гэтай пастанове Бюро ЦК КПБ падкрэсьлівала імкненьне да вылучэньня беларусаў на кіроўныя пасады. Далей пастанова патрабавала веданьня чыноўнікамі беларускай мовы і дзяржаўных моваў БССР, а таксама рэкамэндавала прыцягненьне да працы і адпаведнае выкарыстаньне прадстаўнікоў палякаў, габрэяў і г. д.
Акрамя гэтага, Бюро ЦК КПБ рэкамэндавала павелічэньне колькасьці беларусаў у складзе: 1) акруговых, раённых камітэтаў і камітэтаў іншых арганізацыйных адзінак, 2) прэзыдыюму Цэнтральнай рады прафсаюзаў, 3) калегіяў народных камісарыятаў, 4) прэзыдыюму Найвышэйшага савету народнай гаспадаркі, 5) выкладчыкаў і слухачоў Дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Сельскагаспадарчай акадэміі, 6) управаў цэнтральных прамысловых, фінансавых, гандлёвых і каапэратыўных органаў, 7) адказных працаўнікоў ГПУ
He памяншаючы колькасьці габрэяў, было вырашана павялічыць колькасьць беларусаў у складзе: 1) прэзыдыюму Цэнтральнай рады прафсаюзаў, 2) Цэнтральнага бюро прафсаюзаў, 3) Найвышэйшага кіраўніцтва Цэнтральных управаў прафсаюзаў, 4) аддзелаў акруговых дзяржаўных органаў і іншых. Вырашана таксама не дапускаць да памяншэньня кодькасьці беларусаў і габрэяў у складзе прэзыдыюмаў акруговых бюро прафсаюзаў.
Зьмена ва ўнутранай палітыцы СССР датычыла ня толькі нацыянальных справаў. Яна выявілася таксама ў зьмене палітыкі камуністычнай партыі ў адносінах да сялянаў, згодна зь лёзунгам «тварам да вёскі». Цэнтральны эканамічны камітэт Саюзу ССР пад уплывам розных трывожных праяваў паводзінаў насельніцтва выдаў інструкцыю, паводле якой да выбараў мясцовых саветаў — г. зн. мясцовых органаў улады — дапускаліся больш шырокія колы мясцовага насельніцтва. Акрамя таго, інструкцыя прадугледжвала зьмяншэньне адміністрацыйнага ціску пры правядзеньні выбараў.
Зьмена выбарчага закону выклікала вельмі актыўны ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы халупнікаў434 і іншых асобаў, пазбаўленых раней выбарчага права. Гэтыя выбары адбыліся на ўсёй тэрыторыі Саюзу ССР. Яны паказалі ў Савецкай Беларусі «несумненны рост актыўнасьці ўсіх пластоў вёскі». Найбольшую цікавасьць да выбараў прадэманстравалі сярэднія пласты сялянства, ніжэйшыя ж пласты — парабкі і бедната, цікавіліся імі менш. Гарадзкая інтэлігенцыя, напрыклад, настаўніцтва, паводзіла сябе пасіўна.
434 Халупнікі — сяляне, якія мелі хату, але ня мелі зямлі.
Што датычыць гарадзкога насельніцтва, то дробная буржуазія брала ў выбарах большы ўдзел, чым пралетарыят.
У сувязі з разьвіцьцём беларускай справы на тэрыторыі Савецкай Беларусі трэба згадаць пра наступнае.
3 15.XII. па 20.XII.1926 г. у Менску адбывалася акадэмічная канфэрэнцыя, скліканая Інстытутам беларускай культуры для ўнармаваньня беларускага правапісу435. У гэтай канфэрэнцыі бралі ўдзел дэлегаты з Коўна, Рыгі, Бэрліну і Менску436. 3 Польшчы прыехаў прафэсар Галомбэк437, выкладчык Вольнага польскага ўнівэрсытэту (Wolnej Wszechnicy Polskiej) у Варшаве438.
Старшынём канфэрэнцыі быў Ігнатоўскі. Найбольш знакамітымі дзеячамі былі Ластоўскі, Галавінскі, Езавітаў, рэктар Ковенскага ўнівэрсытэту Біржышка, прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту Ясмэр439 і іншыя.
Паводле думкі замежных навукоўцаў, якія бралі ўдзел у канфэрэнцыі, яе ўзровень быў вельмі нізкі. Адзіны сапраўды навуковы даклад зрабіў прафэсар Галомбэк на тэму «Дасьледаваньне беларускай літаратуры XIX ст. да 1863 г.». Канфэрэнцыя паказала, што кругагляд наваўзьніклых беларускіх «навукоўцаў» — вельмі прымітыўны і, зважаючы на ўзровень разгляду праблемаў, іх нельга нават параўноўваць з іншаземнымі навукоўцамі, якія бралі ўдзел у канфэрэнцыі. Трэба зазначыць, што ў прамовах паасобных дэлегатаў антыпольская нота чулася рэдка. Наадварот, трэба адзначыць, што ў адносінах з прафэсарам Галомбэкам усе паводзілі сябе вельмі добра, а даклад яго прынялі з удзячнасьцю і прызнаньнем. Ветлівасьць у адносінах да ІІольшчы зайшла так далёка, што было нават выкрыкнута: «Хай жыве польская культура!».
Адной з праяваў узмацненьня беларускай кампаніі была канфэрэнцыя, якая адбывалася ў чэрвені 1923 г. у Празе Чэскай. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх грунаў, якія дзейнічалі ў Польшчы, а таксама дзеячы, якія засталіся на эміграцыі. Палянафільскі кірунак беларускай палітыкі прадстаўляў пасол Тарашкевіч, старшыня Беларускага пасольскага клю-
435 Насамрэч Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі праходзіла ў Менску 14—19 лістапада 1926 г.
436 Меліся браць удзел у канфэрэнцыі і беларусы зь Вільні, але польскі ўрад адмовіўся выдаць ім замежныя ііашпарты. I Іраўда, палякі былі гатовыя выпусьціцьу Менск сябра Беларускагасялянскага саюзу, вядомага філёляга Янку Станкевіча, аднак аіюшні адмовіўся ад гэтага ў знак салідарнасьці з астатні.мі, «невыязнымі» беларусамі.
437 Галомбэк (Gohjbek) Юзэф (1889—1939) — польскі навуковец, літараі уразнаўца-славіст. Аўтар публікацыяў на беларускую тэмагыку, у прыватнасьці, нарысу «Пачаткі беларускага і эатру»і кнігі «ВінцэнтДунін-Марцінкевіч, польска-беларускі паэт» (Вільня, 1932).
438 Wolna Wszechnica Polska (Вольны польскіўнівэрсытэт) — прыватная ВНУ, якая была ствврана ў Варшаве ў 1920 г. на аснове Таварыства навуковых курсаў. I Іапярэднікам гэтых курсаў быў патаемны польскі ўнівэрсытэт, які дзейнічаў патэрыторыі «расейскага забору». Мела матэматычнапрыродазнаўчы, іуманітарны, палітычны, грамадазнаўчы і пэдагагічны факультэты.
439 Ясмэр.Такутэксьце. Маецца на ўвазе Фасмэр (Vasmer) Макс( 1886—1962) — нямецкі філёлягславіст, аўтар шматлікіх працаў па славянскіх мовах і гісторыі расьсяленьня народаў ва Ўсходняй Эўропе, дасьледчык усходнеславянскай антрапаніміі і тапаніміі.
бу. Прадстаўніком эсэраўскага кірунку ўраду Ластоўскага быў міністар замежных справаў — адзін з найбольш выдатных беларускіх дзеячоў Аляксандар Цьвікевіч.
На згаданай канфэрэнцыі абмяркоўвалася патрэба ўзгадненьня дзейнасьці беларускіх палітыкаў і дзеячоў, якія працуюць у Польшчы і на эміграцыі. Праектавалася ўтварэньне сялянскай партыі, якая прыцягвала б абыякавыя ў адносінах да эсэраўскай і камуністычнай агітацыі народныя масы. Прадстаўнікі эміграцыі патрабавалі ад краёвых палітыкаў адмовы ад ранейшага ляяльнага стаўленьня ў дачыненьні да Польшчы.
Агучвалася меркаваньне, што ўжо вясной 1924 г. адбудзецца польска-бальшавіцкі ўзброены канфлікт, заняцьце Вільні савецкімі войскамі і перадача яе, разам з населенымі беларусамі ваколіцамі, Беларусі.
Тарашкевічу і ягоным нешматлікім прыхільнікам тлумачылася, што беларусы нічога ня страцяць ад адмовы ад ляяльнай пазыцыі ў дачыненьні да Польшчы, бо польскі ўрад ставіцца да беларускай справы непрыхільна, і ад Польшчы нічога чакаць не даводзіцца. У той самы час адмова ад ляяльнасьці да Польшчы стрымае палянізацыю беларусаў-каталікоў на Віленшчыне і ў Беластоцкім ваяводзтве. Выступаючы супраць згодніцкай і прапольскай палітыкі Тарашкевіча, адзін з прамоўцаў, які выступаў па культурна-асьветніцкіх справах, згадаў пра беларускія кнігі, выдадзеныя ў Коўне на літоўскія грошы, і запытаў: «А Вы што зрабілі для беларускай культуры сваёй згодніцкай палітыкай?»
Наяўныя крыніцы не даюць інфармацыі, якія ўхвалы былі прынятыя на праскай канфэрэнцыі. Аднак пасьля яе быў зафіксаваны нечаканы паварот у дзейнасьці памяркоўных да гэтага палітыкаў, перш за ўсё Тарашкевіча.
Пасьля шэрагу няўдачаў і расчараваньняў яны перайшлі на шлях выразнай антыдзяржаўнай і антыпольскай палітыкі, якая праводзілася пад кіраўніцтвам Вільнацбелкаму і пасольскіх сакратарыятаў, расьсеяных па Беларусі. Пасьля Беластоцкага працэсу, які абвастрыў польска-беларускія адносіны, гэтая праца атрымала разьвіцьцё, асабліва сярод правадыроў беларускага руху.
Менская і праская канфэрэнцыі і дзейнасьць паасобных груповак мелі на мэце стварэньне адзінага беларускага фронту ў краіне, незалежна ад палітычных поглядаў асобных дзеячоў.
Беларуская прэса набыла выразна антыдзяржаўны тон, што выклікала канфіскацыі газэт. На нарадзе беларускіх дзеячоў з Луцкевічам на чале было вырашана зьмяшчаць у газэтах як мага больш антыпольскіх артыкулаў, каб праз пастаянныя канфіскацыі газэт выклікаць сярод чытачоў абурэньне ўяўным перасьледам беларускай прэсы і ўсяго нацыянальнага руху.
У той самы час урад Ластоўскага ў Коўне ліквідаваўся, нібыта праз адсутнасьць сродкаў (гл. вышэй пра Менскую дамову). Ластоўскі і Душэўскі засталіся ў Коўне ў якасьці літоўскіх дзяржаўных функцыянэраў, бо Ластоўскі меў сувязі ў літоўскіх палітычных колах і ва ўрадзе. Рэшта сяброў былога ўраду восеньню 1923 г. перабралася ў Прагу Чэскую, дзе стварыла антыпольскую т. зв. Беларускую нацыянальную раду, якая знаходзілася пад моцным уплывам бальшавікоў.
Ластоўскі разам з Душэўскім рэдагавалі часопіс «Крывіч»440. Акрамя таго, яны заставаліся і ў кантакце з ВБНК.
Пра агульны характар працы беларусаў у Літве сьведчыла адозва, падпісаная Захаркам і скіраваная да Гальваноўскага441 ў справе Клайпэды. Адозва была антыпольскай, яна пратэставала супраць інтэрнацыяналізацыі Клайпэды і нэўтралізацыі Нёману442 — у імя інтарэсаў няіснай Беларускай Народнай Рэспублікі.
У сувязі зь беларускай кампаніяй, якая праводзілася за мяжой, трэба прывесьці пастановы ЦВК БССР ад 1.VII.1923 г., якія гучалі наступным чынам: