Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня


Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
На чале ударного участка стаяў головной атаман, які падпарадкбўваўся Секрепгной оператйвной частй (Соч) пры ГПУ ў Менску. Пры галаўным атамане быў т. зв. главный уполномоченный, падпарадкаваны ГПУ. Падзел функцыяў паміж галаўным атаманам і «галоўным упаўнаважаным» быў наступны. Абавязкам галаўнога атамана было выкананьне атрыманых апэратыўных загадаў, за што ён быў асабіста адказны. «Галоўны ўпаўнаважаны» быў абавязаны трымаць сувязь ГПУ зь мясцовымі дывэрсійнымі ўладамі і камандзірамі бандаў, а таксама прадстаўляць гэтыя ўлады перад удзелызікамі бандаў. Акрамя гэтага, ён займаўся нацыянальнымі і палітычнымі справамі, а таксама забесьпячэньнем і ўзбраеньнем дывэрсійных атрадаў. «Галоўнаму ўпаўнаважанаму» непасрэдна падпарадкоўваліся прадстаўнікі (уполномоченные) пры паасобных групах і бандах.
Беларускі ударный участок дзяліўся на 2 групы — барысаўскую і слуцкую. Мяжою паміж тэрыторыяй дзейнасьці кожнай зь іх была лінія Уша— Радашкавічы—Буцавічы, якія належалі да барысаўскай групы. На чале кожнай групы стаяў групповодйтель, а таксама прадстаўнік ГПУ Камандаваньне кожнай групы знаходзілася пры мясцовым ГПУ
Дывэрсійнай акцыяй непасрэдна кіравалі памежныя ГПУ На тэрыторыі кожнага зь іх пры савецкім памежным атрадзе (погранотряде) былі арганізаваныя «дывэрсійныя банды» (т. зв. отряды). На чале кожнай зь іх стаяў атаман (командйр), а таксама прадстаўнік ГПУ. У справах, якія датычылі забесьпячэньня і паўстанцкай работы, банды падпарадкоўваліся праз упаўнаважаных камісарам, прызначаным мясцовымі ГПУ Такі камісар звычайна адначасова зьяўляўся кіраўніком мясцовых дывэрсійных курсаў, якія павінны былі існаваць у кожным павеце. Гэтае правіла, аднак, не заўсёды выконвалася. Паветы, якія ня мелі ўласных курсаў, атрымлівалі папаўненьне, якое навучалася на дывэрсійных курсах пры камандаваньні групаў, г. зн. у Барысаве і Слуцку.
На ўчастку кожнага ГПУ знаходзілася да 5 дывэрсійных бандаў. Акрамя гэтага, ствараліся асобныя банды, якія прызначаліся для адмысловых акцыяў. Пасьля выкананьня працы яны расфармоўваліся альбо ўключаліся ў іншыя.
У апэратыўных справах банды падпарадкоўваліся Секретной оператйвной частй (Соч). У выпадку пачатку паўстаньня або вайны дывэрсійныя банды павінны былі стаць кадрамі для вялікіх паўстанцкіх тактычных адзінак (батальёнаў, палкоў, партызанскіх брыгадаў).
Апрача нападаў банды займаліся стварэньнем «ячэек» на тэрыторыі Польшчы. Яны трымалі сувязь з сваімі бандамі праз «упаўнаважаных» бандаў. Банды дастаўлялі ячэйкам зброю, грашовыя сродкі і інструктараў.
Ячэйка складалася з трох сяброў, а таксама зь неабмежаванай колькасьці арганізацыйна не зьвязаных зь ёю прыхільнікаў (т. зв. сотруднйков). Зь ячэек ствараліся баёўкі (боевые отряды), якія налічвалі да 6 чалавек.
Ячэйкі бралі ўдзел у дывэрсійнай акцыі сваіх бандаў. Яны далучаліся да бандаў у зборным пункце на тэрыторыі Польшчы. Месцы пераходу мяжы і тэрмін кожны раз вызначаліся «прадстаўнікамі» банды.
Такой была схема дывэрсійнай арганізацыі. Для лепшага ўспрыманьня яна падаецца на рысунку 2.
Рысунак 2.
У пачатку 1925 г. дывэрсійныя банды, якія дзейнічалі ва ўсходніх ваяводзтвах, можна падзяліць на 3 наступныя катэгорыі:
1)банды, падначаленыя ГПУ. Яны ўжываліся для вялікіх паходаў і павінны былі рабіць уражаньне паўстанцкіх рухаў;
2)	банды, арганізаваныя савецкімі памежнымі атрадамі (погранотрядамй) з уласных жаўнераў. Іх задачамі былі дэстабілізацыя і дэмаралізацыя насельніцтва памежнай зоны;
3)	банды, арганізаваныя камандзірамі памежных атрадаў або іншымі элемэнтамі савецкай памежнай адміністрацыі, адмыслова дзеля рабункаў — бязь ведама ГПУ
Дывэрсіі ўсебакова распрацоўваліся разнастайнымі палітычнымі, нацыянальнымі, рэлігійнымі, гаспадарчымі і іншымі арганізацыямі. Дывэрсійная арганізацыя падзялялася на 5 аддзелаў:
1)	агітацыйна-вэрбовачны,
2)	шпіёнскі,
3)	вайскова-баявы,
4)	пераводу праз савецка-польскую мяжу,
5)	сувязі.
1.	Агітацыйна-вэрбовачны аддзел займаўся прапагандай і праводзіў вэрбоўку ў партызанскія атрады, а таксама займаўся пошукам найбольш энэргічных асобаў для працы ў беларускім руху. Да гэтага аддзелу таксама трэба залічыць прэсу, асабліва падпарадкаваную ВБНК.
2.	Шпіёнскі аддзел праводзіў адмысловую вайсковую выведку, якая поўнасьцю ахоплівала ўсе вайсковыя справы. Ён меў у сваім распараджэньні вялікія грашовыя сумы.
3.	Вайскова-баявы аддзел займаўся вайсковым навучаньнем сяброў камуністычных арганізацыяў, праводзячы заняткі ў «комячейках». Акрамя таго, вайскова-баявыя арганізацыі ўзаемадзейнічалі падчас дывэрсійных акцыяў, забясьпечваючы харчаваньнем, хаваючы і пераводзячы празь мяжу дывэрсантаў альбо цэлыя банды.
4.	Аддзел пераводу празь мяжу рабіў магчымым для розных савецкіх эмісараў і функцыянэраў пераход праз польска-савецкую мяжу.
5.	Аддзел сувязі быў вельмі добра арганізаваны і меў за мэту палягчэньне абмену карэспандэнцыяй.
На ніжэйпададзеным рысунку прадстаўлены стан дывэрсіі ва ўсходніх ваяводзтвах за час ад 1.IV. 1924 г. да 31.XII. 1925 г.
На рысунку «нападнай дывэрсіі» ад красавіка 1924 г. да сьнежня 1925 г. пададзена толькі агульная сума выпадкаў дывэрсіі, бо наяўныя крыніцы пачаткова не разьбівалі яе на паасобныя ваяводзтвы.
У жніўні 1925 г. не былі прысланыя рапарты зь Віленскага, Наваградзкага і Беластоцкага ваяводзтваў, што, магчыма, магло адбыцца праз адсутнасьць дывэрсіяў. Акрамя гэтага, на дадзеным рысунку пад назвай «нападнай дывэрсіі» трэба разумець дывэрсійныя і рабункавыя налёты, a
Рысунак 3.
Огмогеаія:
Stan dywersjl ogdlnej
*	" w wo j лііейзківп,
•»	»	* nowogr6d3 Hea.
*	”	poleskiea.
"	*	"	oia