Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Спробы беларускіх рэвалюцыйных арганізацыяў, у тым ліку і Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў Заходняй Беларусі449, самастойнага пачатку барацьбы з панскай Польшчай за грамадзкія і нацыянальныя правы беларускага пралетарыяту і сялянства не прыводзяць да перамогі і прывесьці ня могуць, бо капіталізм прынцыпова зьяўляецца міжнародным і перамагчы яго нельга выключна нацыянальнымі сіламі, без выразнага ўключэньня элемэнтаў клясавай барацьбы.
Польшча ўтварылася як вынік рэвалюцыі 1917 г. Аднак нягледзячы на тое, што яна сама нядаўна вызвалілася ад нацыянальнага ўціску, дзякуючы стварэньню сваёй дзяржаўнасьці на капіталістычных прынцыпах яна самым дзікім і жорсткім чынам прыгнятае нацыянальныя меншасьці.
У гэты самы час у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы хутка прагрэсуе разьвіцьцё нацыянальнай і культурнай працы і выяўляецца самастойнасьць працоўных масаў.
448 У кастрычніку 1919 г. у Баўіарыі быў сфармаваны кааліцыйны ўрад, галоўную ролю ў якім адыгрываў Баўгарскі земляробчы народны саюз (БЗНС) на чале з Аляксандрам Стамбалійскім. У траўні 1920 г. быў сфармаваны аднапартыйны ўрад БЗНС. які працаваў да чэрвеня 1923 г„ пакуль ня быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту.
449 Так у арыгінале «Кароткага нарысу...».
Прыменены Камінтэрнам у нацыянальным пытаньні спосаб дзеяньня гарантуе шырокія магчымасьці разьвіцьця беларускага кулыурнага і гаспадарчага жыцьця. Беручы гэтаўсё пад увагу і бачачы, што камуністычная партыя ў нацыянальных і грамадзкіх пытанызях вядзе да мэтаў, якія поўнасьцю адпавядаюць інтарэсам беларускага пралетарыяту і сялянства,
Мы, былыя сябры Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, прыйшлі да перакананьня, што далейшае існаванызе Беларускай партыі сацыяліс таў-рэвалюцыянэраў зьяўляецца беспадстаўным, што яе існаваньне разьбівала б адзіны фронт працоўных масаў, стрымлівала б разьвіцьцё сацыяльнай рэвалюцыі і замінала б узмацненьню савецкага ладу на Беларусі, а тым самым зьяўлялася б контрарэвалюцыйным зьявішчам.
Мяркуючы, што ў такі адказны момант барацьбы пралетарыяту з буржуазіяй рэвалюцыйныя сілы ня могуць заставацца бязьдзейнымі, мы заяўляем, што гатовыя далей змагацца з капіталізмам за сацыяльныя і нацыянальныя правы працоўнага лароду Беларусі і ўсяго сьвету пад сьцягам Камуністычнай партыі і заклікаем усіх астатніх сяброў, былых ці сёньняшніх, як тут, так і за мяжой, якія маюць моцны рэвалюцыйны дух, каб і яны пайшлі нашай дарогай.
Няхай жыве пралетарскі фронт у саюзе зь сялянствам пад кіраўніцтвам Камінтэрну!!!
Няхай жыве Камінтэрн і Камуністычная партыя!
Няхай жыве рабоча-сялянская ўлада ва ўсім сьвеце!
Няхай жыве Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка!!!
Дэклярацыю падпісалі:
I—/ Балевіч Р.*, I—/ Бараноўскі А„ Берднік, Бялькевіч Я.450, Дземідовіч АЛ Дубіна У„ Фёдараў Ц.45', Гаржэўскі* В„ Карабач А„ Касьпяровіч М.452, Касмовіч П.453, Мацкевіч* М„ Мальчыц454, Маліцкі*, Міскевіч* П„ Амхоўскі*, Асьвяцімскі М„
450 Бялькевіч Янка (1883—1960) — беларускі мовазнавец, у 1920—1925 гг. працаваў загадчыкам беларускага аддзелу ў Народным камісарыяце асьветы ЬССР з 1925 г. — дырэктарам Мсьціслаўскага пэдагагічнага тэхнікуму.з 1927 г. — услоўнікавай камісіі Інбелкульту. У 1930 г. высланы за межы Беларусі.
451 Фёдараў ГІятро — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, археоляг, юрыст. 31919 г. — сябра БПСР У 1920 г. уваходзіўу Слуцкі БНК і беларускі каапэратыў «Зара». У 1920-я гг. жыўу Слуцкім павеце. У 1924 г. удзельнічаўу ліквідацыйным зьезьдзе БПСР. Далейшы лёс невядомы.
452 Касьпяровіч Мікола (1900—1937) — беларускі гісторык, мовазнавец, этнограф. 3 1926 г. — вучоны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце і АН БССР. Рэпрэсаваны.
453 Касмовіч Павал (1898—?) — беларускі дзяяч, паводле адукацыі каморнік. Ураджэнец вёскі Зарэчча Наваірадзкага павету. У 1918 г. скончыў Пскоўскую каморніцкую школу, браў удзел у дзейуасьці Пскоўскага беларускага камітэту. Пасьля працаваўу Наваградзкім зямельным камітэце, жыўу Гарадзеі. У 1920 г. быў інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску.
454 Мальчыц — так у тэксьце. На самай справе гаворка ідзе пра Мікалая Мамчыца (1899 — ?) — беларускага нацыянальнага дзеяча, пэдагога. Быўсябрам БПСР. У 1919—1920гг. настаўнічаўу Слуцкім і Бабруйскім паветах. Сябра Слуцкага кулыурна-асьве тнага таварыства «ПапарацьКветка».3ьлістапада 1920 па 1921 гг. — інструктар беларускага пададдзелу народнай адукацыі ў Бабруйскім павеце. Зь верасьня 1923 г. — студэнт БДУ, адначасова працаваў у адной зь менскіх школаў. Займаўся краязнаўствам. У 1924 г. быў удзельнікам ліквідацыйнага зьезду БПСР, пасьля працаваўусыстэмеадукацыі. У 1930 і 1937 гг. арыштоўваўся. Далейпіы лёс невядомы.
Пашкевіч М., Рэўке* К., Шчэгельскі К.455, Шчэхерскі*, Трафімаў А., Вышкевіч* В., Залускі* В.
Менск, 1 сакавіка 1924 г.456.
Разьдзел XXXIII
Дывэрсія
1924 і 1925 гг. адзначыліся ва ўсходніх ваяводзтвах дывэрсійнай кампаніяй.
Мясцовае насельніцтва жыло ў нястачы з прычыны беспрацоўя, выкліканага зьнішчэньнем падчас вайсковых дзеяньняў месцаў працы, перанаселенасьці вёскі, дрэннага стану зямельнай гаспадаркі і г. д. Гэтая нястача выклікала тое, што ў шэрагу памежных гмінаў кантрабанда і разбой былі адзінымі прафэсіямі, зь якіх магчыма было жыць. Саветы ўмела выкарыстоўвалі галечу насельніцтва. Яны стварылі зь яе аснову, на якой дывэрсійная кампанія інтэнсіўна разьвівалася.
Урад СССР, выкарыстоўваючы адносіны на ўсходзе краіны, імкнуўся да падарваньня аўтарытэту польскіх уладаў і дыскрэдытацыі іх як у вачах насельніцтва, так і замежжа, ствараючы карціну пастаяннай палітычнай нестабільнасьці ў Польшчы на нацыянальнай глебе. Дывэрсіі павінны былі прадэманстраваць насельніцтву беспакаранасьціі антыдзяржаўнай кампаніі з прычыны бясьсільнасьці ўладаў, імкнуліся да навязваньня мясцоваму насельніцтву перакананьня пра часовасьць наяўнай дзяржаўнай сытуацыі на ўсходзе Польшчы. Апрача гэтага, Саветы, учыняючы дывэрсійную акцыю з удзелам мясцовага насельніцтва, хацелі справакаваць польскія ўлады на рэпрэсіі супраць яго. Бальшавікі лічылі, што дзякуючы рэпрэсіям створацца невыносныя ўмовы і праз гэта ўдасца лягчэй падбухторыць масы да пачатку паўстаньня супраць Полыпчы
455 Шчыгельскі Кастусь (1900 — ?) — беларускі дзяяч, паходзіў з Бабруйску. Скончыў Бабруйскую мужчынскую гімназію, працаваўу школе на Бабруйпічыне. У канцы 1919 г. прызначаны інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску ў школьных і нацыянальна-арганізацыйныхсправах на Бабруйскі павет. У лістападзе 19191. выбіраўся дэлегатам у Раду БНР ад Культурна-прасьветнага гургка настаўнікаў Бабруйскага і Слуцкага паветаў. У красавіку 1920 г. быў выбраны сакратаром Бабруйскага Часовага БНК. У балыпавіцкім «Сьпісеўдзельнікаўбеларускаганацыяналістычнагаруху (1917—1924 гг.)...»фігуруеяк «старіныня Бабруйскай арганізацыі эсэраў арганізатар бойскаўцкіх атрадаўу Бабруйску».
436 Насамрэч ліквідацыйны зьезд Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў праходзіў у Менску з 8 па 9 чэрвеня 1924 г. і па яго выніках была прынятая зусім іншая дэкляра-
цыя.
дзеля адарваньня ўсходніх ваяводзтваў на карысьць СССР. Здабыўшы прыхільнасьць насельніцтва, урад СССР меў бы значныя палёгкі ў выпадку вайны з Польшчай.
Дывэрсіі належыць падзяляць на: 1) маральныя, 2) нападныя і 3) пажарныя. Праўда, уся дывэрсійная акцыя насампраўдзе была маральнай, бо дзейнічала не на карысьць Польшчы на псыхіку крэсовага насельніцтва. Аднак, нягледзячы на гэта, пад назвай «маральная дывэрсія» мы будзем разумець адмысловы яе від.
3 трох відаў дывэрсіі толькі маральная ня несла непасрэдных матэрыяльных стратаў. Яе распачалі літоўцы вясною 1924 г., абвясьціўшы дэманстрацыйнае велікоднае паломніцтва ў Вільню. Яно павінна было паказаць, што валоданьне Вільняй патрэбна Літве ня толькі з палітычных меркаваньняў, але і з рэлігійных. Паведамленьне пра паломніцтва разам з пастаянным падкрэсьліваньнем літоўцаў, што яны застаюцца ў стане вайны з Польшчай, выклікала як сярод мясцовага насельніцтва, так і сярод польскіх цэнтральных уладаў пэўную занепакоенасьць. Усе чакалі нейкага літоўскага ўзброенага выступленьня, нейкай вераломнай атакі на Вільню. Аднак літоўцы ні на якую вайсковую кампанію не наважыліся, таму выпадак з паломніцтвам трэба лічыць толькі адной з праяваў маральнай дывэрсіі.
Да яе ж патрэбна залічваць сыгналы пра гатовае адбыцца паўстаньне насельніцтва ва ўсходніх ваяводзтвах, якія паўтараліся кожную вясну. Яны, без сумневу, мелі на мэце недапушчэньне наладжваньня жыцьця на ўсходняй мяжы.
Беларуская нападная дывэрсія, створаная і падтрыманая Саветамі, пачала праяўляцца з красавіка 1924 г. Пачатак яе правядзеньня быў вынікам беспасьпяховасьці паўстанцкай акцыі. Спачатку яна заключалася ў тым, што за мяжой ствараліся і навучаліся банды, якія патаемна пераходзілі мяжу ў месцах, дзе была слабая ахова, рабілі задуманыя налёты, пасьля чаго адступалі назад за мяжу ці расьсейваліся па лясах.
Усёй дывэрсійнай акцыяй гэтага віду кіраваў Пностранный отдел ГПУ ў Маскве празь секретные оператйвные частй (Соч), якія знаходзіліся пры ГПУ ў Менску (для Беларусі) і пры ГПУ ў Харкаве (для Ўкраіны).
У чыста вайсковых справах Соч для Беларусі быў залежны ад «штабу акругі» ў Смаленску.
Секретные оператйвные частн мелі 3 аддзелы: 1) прапагандысцкі, 2) апэратыўны і 3) інфармацыйны.
Прапагандысцкі аддзел праводзіў агітацыю, арганізоўваў дывэрсійныя курсы, падтрымліваў адносіны зь беларускімі арганізацыямі ў Польшчы і за мяжой.
Апэратыўны аддзел падзяляўся на 2 пададдзелы: а) вайсковы і б) рэгістрацыйны. Задачай гэтага аддзелу было правядзеньне вайсковых работаў, інспэкцыі, улік, зацьверджаньне плянаў нападаў і г. д.
Інфармацыйны аддзел меў 2 пададдзелы: а) выведніцкі і б) контравыведніцкі. Задачай гэтага аддзелу была глыбокая і павярхоўная выведкі, а таксама контравыведка.
Уздоўж польска-савецкай мяжы знаходзіліся 3 участкі (ударные участкй ці комучасткй), зь якіх Беларусь была ахопленая адным на паўночным участку. Ен межаваў з заходнім участкам, які ахопліваў тэрыторыю Валынскага ваяводзтва ўздоўж лініі Азёры—Хочын—Красноўка.