Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
3 пратаколу гэтага самага паседжаньня Рады вынікае, што прадстаўнік Літвы, робячы свае агаворкі, заявіў, што Рада Лігі нацыяў, калі казаць пра яе, лічыць справу вырашанай. Нарэшце, рэзалюцыя ад 15 сакавіка 1923 г. была зарэгістраваная ў Іёнэральным сакратарыяце і зьмешчаная ў Зборніку дамоваў.
У гэтых умовах саюзныя ўрады мусяць заявіць, што вяртаньне да дыскусіі ў справе межаў, вызначаных рэзалюцыяй, прынятай 15 сакавіка 1923 г. з выкананьнем правоў, дадзеных ім артыкулам 87 Вэрсальскай дамовы, зьяўляецца немагчымым, і таму мы ня можам падтрымаць праектаванае літоўскім урадам скліканьне канфэрэнцыі.
424 Артыкул 87 Вэрсальскай мірнай дамовы вызначаў ііерш за ўсё, што «Нямеччына прызнае, як гэта ўжо зрабілі Саюзныя і Аб’яднаныя Дзяржавы, поўную незалежнасьць I Іолыпчы і адмаўляецца на карысьць I Іолылчы ад усялякіх правоў на тэрыторыі, абмежаваныя Балтыйскім морам, усходняй мяжой Нямеччыны...».
Канфэрэнцыя паслоў падтрымлівае рэкамэндацыі. сфармуляваныя ў лісьце ад 2 чэрвеня 1924 г„ і зноў выказвае надзею, што літоўскі ўрад, лепей зразумеўшы свае асноўныя інтарэсы, прыслухаецца да рэкамэндацыяў, якія ў гэтым лісьце ўтрымліваюцца.
Ковенская Літва да рэкамэндацыяў канфэрэнцыі паслоў не прыслухалася і надалей лічыць, што знаходзіцца ў стане вайны з Польшчай. У 1925 г. літоўскія войскі спрабавалі заняць частку польскай тэрыторыі, аднак былі змушаныя адступіць. 28 верасьня 1926 г. урад Ковенскай Літвы заключыў з савецкім урадам дамову, згодна зь якой Савецкая Расея і Літва абавязаліся захоўваць поўны прыязны нэўтралітэт у выпадку нападу на адзін з бакоў трэцяй дзяржавы або групы дзяржаваў. Абодва бакі абавязаліся не далучацца да ўсялякіх кааліцыяў, якія імкнуцца да эканамічнага ці фінансавага байкоту аднаго з контрагентаў. Абодва бакі абавязаліся вырашаць узаемныя спрэчкі на мірнай аснове. Акрамя таго, дамова прадугледжвала цэлы шэраг момантаў прыязнага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
Пра Полыпчу і Віленшчыну, як і пра балтыйскія дзяржавы, у пагадненьні ня згадвалася. Затое да галоўнай канвэнцыі быў далучаны адмысловы дадатак, у якім Літва атрымала ад Савецкай Расеі запэўненьне, што савецкі ўрад не прызнае заняцьця Віленшчыны Польшчай і лічыць Віленшчыну часткай тэрыторыі літоўскай дзяржавы, згодна з прынятымі ў галоўнай дамове абавязкамі. Паняцьце Літвы ў дадатку акрэсьлівалася межамі, вызначанымі літоўска-расейскай дамовай ад 12 ліпеня 1920 г.425.
Польскі ўрад, даведаўшыся пра заключэньне дамовы і дадатку да яе,
улічваючы тое, што яны датычаць некаторых абшараў, якія ляжаць на захад ад польска-савецкай мяжы, вызначанай артыкулам II Рыскай дамовы ад 18 сакавіка 1921 г„ і складаюць неад'емную частку тэрыторыі Польскай Рэспублікі, (іюльская нота ад 23.X.1926 г.)
выслаў савецкаму ўраду і асабіста ў рукі народнаму камісару замежных справаў Чычэрыну ноту, якая была ўручаная 23.X.1926 г. У згаданай ноце
.. .Урад IІольскай Рэспублікі зноў канстатуе, што ўартыкуле III Рыскай дамовы ўрад СССР адрокся ад усіх правоў і прэтэнзіяў на землі, якія знаходзяцца на захад ад мяжы, вызначанай у артыкуле II гэтай дамовы, а такса.ма заявіў, што, раз у склад гэ-
425 Менавіта заключэньне гэтай савецка-літоўскай дамовы стала штуршком для напісаньня ў той самы дзень беларускім паэтам Уладзімерам Дубоўкам вядомага верша «11а ўшанаваньне новага надзелу беларускай зямлі» («За ўсе краі, за ўсе народы сьвету...»). У арыгінале верша былі такія радкі, апушчаныя рэдакцыяй (відаць, з самацэнзурных меркаваньняў) пры яго першапублікацыі ў 1927 г. у віленскай палянафільскай газэце «Беларуская культура»:
Дзенаша Віленшчына, Нёмнухвалі?
Зь іхлупіць скуру, узяўшы ў Рызе, пан.
/ сёньня вось Літве замацавалі
Наш гэты край, стапіпаны на дзірван.
тых земляў уваходзяць тэрыторыі, спрэчныя паміж Польшчай і Літвой, то справа прыналежнасьці гэтых тэрыторыяў адной зь дзьвюх дзяржаваў зьяўляецца справай выключна Польшчы і Літвы...
У адказ на сваю ноту ад 23.X.1926 г. 20.XI.1926 г. польскі ўрад атрымаў ад надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Войкава426 ноту, у якой, сярод іншага, казалася:
.. .Урад СССР адначасова заяўляе, што, падпісваючы дамову ад 28 верасьня г. г. з урадам Літоўскай Рэспублікі, ён ніўякой ступені ня меў намеру паставіць пад сумненьнеартыкул II Рыскай дамовы, які вызначае мяжу паміжСССР і Польскай Рэспублікай...
Такім чынам, надзеі літоўцаў і беларусаў яшчэ раз паставіць пад сумнеў трываласьць прыналежнасьці Віленшчыны да Польшчы і стварэньня з гэтага міжнароднай праблемы аказаліся марнымі.
СаВЕЦКАЯ БеЛАРУСЬ I БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ
Разьдзел XXXII
Менская дамова 17.111.1923 г. Канфэрэнцыя ў Празе Чэскай у чэрвені 1923 г. Павелічэньне тэрыторыі Савецкай Беларусі ў лютым 1924 г. Акт аб’яднаньня беларускіх эсэраў з камуністамі
Эўрапейскія дзяржавы беларускай справай наагул не займаліся. Акрамя Нямеччыны, зацікаўленай у яе разьвіцьці, ні канфэрэнцыя паслоў, ні Ліга нацыяў не хацелі прызнаць беларускае пытаньне праблемай міжнароднага характару. Польскі ўрад разьвіцьцё беларускага руху, несумненна, бачыў, але недаацэньваў яго. Натуральна, ён і ня думаў пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Бачачы, што ні міжнародная, ні ўнутрыпольская сытуацыя не спрыяюць разьвіцьцю нацыянальнага беларускага руху і не даюць яму ніякіх надзеяў на лепшае, левыя беларускія дзеячы зьвярнуліся да Савецкай Расеі. Яны лічылі бальшавікоў сваімі адзінымі моцнымі саюзьнікамі, якія могуць распачаць вайну з Польшчай. Ад гэтай вайны беларусы шмат для сябе чакалі.
126 Войкаў IІётар Лазаравіч (1888—1927) — савецкі дзяржаўны дзяяч, дыплямат. 3 1924 г. — паўнамоцны прадстаўнік СССРу Полыпчы. Забіты ў Варшаве Барысам Кавэрдам, які перад гэтым браў удзел у дзейнасьці Часовай беларускай рады А. Паўлюкевіча.
У Менску паміж левымі беларускімі партыямі і ўрадам Савецкай Беларусі адбываліся перамовы, вынікам якіх стала пагадненьне, падпісанае 17.III. 1923 г. Тут трэба нагадаць, што 15 сакавіка 1923 г. канфэрэнцыя паслоў прызнала ўсходнія межы Полылчы.
Пагадненьне ад 17 сакавіка 1923 г. падпісалі ў Менску прадстаўнікі беларускіх партыяў, якія ўваходзілі ў склад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі Ластоўскага, а таксама ўраду Беларускай Савецкай Рэспублікі.
На падставе паўнамоцтваў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцычнэраў, Беларускай партыі сацыял-дэмакратаў і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў інжынэр Аляксандар Галавінскі, пасол Аляксандар Вальковіч, генэрал Ануфрый Галубінцаў427, атаксама
на памаве паўнамоцтваў ураду Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Хведар Жылуновіч і падпалкоўнік Ігнатоўскі428 склалі ніжэйпададзенае пагадненьне і падпісалі ад імя вышэйзгаданых партыяў.
Пар. 1.
Усе партыі, якія бяруць удзел у гэтым пагадненьні, павінны аб’яднаць усе сілы ў барацьбе за беларускі сацыялістычны незалежніцкі рух.
Усе дэлегаты павінны памятаць, штосіла нартыі павялічваецца, калі ўнутры яе пануе поўная згода. Ня трэба забывацца пра тое, што ўсе мы вырашылі агульнымі сіламі вызваліць з-пад польскага ўціску тую частку Заходняй Беларусі, якую захапілі польскія памешчыкі і на якой мучаюцца 4 мільёны беларусаў.
Мы можам і павінны іх вызваліць, маючы бясспрэчнае права на барацьбу за нашу волю.
I Іераходзячы да сутнасьці справы, мы павінны абгаварыць наступныя пытаньні:
1.1 Іравядзеньне палітычнай працы ў Польшчы.
2. Справа ўраду Ластоўскага.
3. Вайсковыя справы.
4. 3амежныя справы.
5.Справы будучай Беларускай Незалежнай Рэспублікі.
1 I Іраца ў Полыпчы павінна быць зьменена, бо зьмянілася праграма, вызначаная пагадненьнем, падпісаным з Ластоўскім у 1919 г.
Дзякуючы таму, што цяпер мы маем сваіх людзей у польскі.м сойме, мы павінны вырашыць ііразь іхбольшасьцьсправаў, бо невядома, ці надарыцца нам яшчэ калі-небудзь
'■ Мабыць, маецца на ўвазе Галубінцаў Аляксандар Васіленіч (1882—1963) — генэрал-маёр. Удзельнік I Іершай усясьветнай вайны, белага руху ў Расеі (ваяваў у Данской арміі). IІасыія яе разірому выехаўу Баўгарыю. У беларускі рух уцягнуты Іванам Ермачэнкам, у 1921 г. прызначаны ім кіраўніком консульскага аддзелу БНРу Баўгарыі. Пасьля пераехаўу Нямеччыну, падчасДругой усясьвегнай вайны служыў у казацкіх частках нямецкіх войскаў і ў Расейскай вызваленчай арміі. Пасьля вайны жыўуЗША, памёру Кліўлэндзе.
14 Дадатковых зьвестак пра гое, нпо Ўсевалад Іінатоўскі меў падпалкоўніцкі вайсковы чын, ня выяўлена. Тут альбо памылка аўтараў працы, альбо маецца на ўвазе нейкі іншы Ігнатоўскі. ШтодатычыцьХведараЖылуновіча.тотут аўтар«Кароткаганарысу...» відавочна памыліўся, назваўшы так Зьмітра Хвсдаравіча Жылуновіча.
такая добрая магчымасьць. Дзеля таго, што яны зьяўляюцца афіцыйнымі дзеячамі, яны павінны цяпер адмыслова працаваць над падрыхтоўкай грунту для вызваленьня той часткі Беларусі, якая застаецца пад польскай акупацыяй. Праводзіць гэта яны павінны даступнымі ім сродкамі, як, напрыклад, патрабаваць у сойме адкрыцыдя на крэсах і наагул сярод беларусаў уласных беларускіх школаў, як сярэдніх, так і спэцыяльных, арганізоўваць кулэтурна-асьветніцкія гурткі і пры іх дапамозе праводзіць працу па ўсьведамленьні старэйшага пакаленьня сялян, друкаваць газэты, брашуры і кнігі (толькі на беларускай мове), у якіх трэба згадваць пра балючыя для сялян пытаньні і ўсе недахопы, а таксама выкарыстоўваць матывы, шкодныя для Польшчы. Гэтая літаратура павінна распаўсюджвацца сярод сялян, асабліва сярод моладзі. Самі паслы павінны часьцей арганізоўваць мітынгі, зьезды і канфэрэнцыі, на якіх павінны пашыраць сьвядомасьць у масах. Паслы павінны напружыцьусе намаганьні, каб з турмаў былі вызваленыя арыштаваныя беларускія палітычныя дзеячы, якіх адчуваецца вялікі недахоп для ідэйнай працы. Каго ня ўдасца вызваліць пры дапамозе пададзенай інтэрпэляцыі, трэба старацца вызваліць на аснове закону аб амністыі.
2. У дачыненьні да літоўцаў павінна вытрымлівацца тая самая лінія палітыкі, якая прымянялася і раней. Па меры магчымасьці яны не павінны здагадвацца пра тыя адносіны, якія існуюць паміж намі. Няхай яны маюць надзеі, штоў найбліжэйшы час мы вызвалім Беларусь і ўключым у яе склад Вільню. У той жа самы час мы будзем патрабаваць ад літоўцаў ліквідацыі і высяленьня з тэрыторыі Літвы ўраду Ластоўскага. У гэтым выпадку мы, можа, і будзем змушаныя згарнуць сваё прадстаўніцтва ў Літве, аднак гэта поўнасьцю адхіліць усялякія падазрэньні, што мы знаходзімся ў паразуменьні.