• Часопісы
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    6	. Адсочваць настроі і паводзіны байцоў і іншага насельніцтва, дасьледаваць зьмены і іх прычыны.
    7	. Пацьвярджаць і выяўляць прыдатнасьць даўжываньня зброі і выбуховых матэрыялаў.
    8	. Інфармаваць паўстанцкія атрады.
    9	.3ахоўваць найстражэйшую кансьпірацыю.
    10	. Кожныя 10 дзён прысылаць кур’ераў.
    Сыстэма арганізацыі Саюзу сялянскай самаабароны дакладна невядомая. Вядома, што на чале яго баёвак стаялі аб’язныя бальшавіцкія інструктары-камісары, камуністы. 3 паасобных атрадаў ствараліся брыгады, а з брыгадаў — групы. Пацьверджана існаваньне II і IV групаў. Як атрады, так і брыгады кіраваліся штабамі. Час ад часу інструктары-камісары ў агітацыйна-прапагандысцкіх мэтах рабілі зьезды.
    У 1922 г. Саюзам сялянскай самаабароны кіравала т. зв. Закордонное отдепенйе (Закордот), якое ўтварылася ў 1921 г.
    Цэнтральны камітэт Закордота знаходзіўся ў Менску. У яго склад уваходзілі: 1) Чарвякоў, 2) Чындараў', 3) Янсэн' Генрык, 4) Калмановіч, 5) Шоўкаў, 6). Вайнэр', 7) Жылуновіч Зьміцер.
    У 1924 г. бальшавіцкай дывэрсійнай кампаніяй на ўсходніх крэсах кіраваў «дывэрсійна-партызанскі атрад», які быў складовай часткай Разведывательного управленйя штаба Западного фронта, які ўваходзіў у склад «штабу Заходняга фронту».
    Дывэрсійна-партызанскім аддзелам кіраваў Дыпан' (латыш), які карыстаўся паслугамі Погранйчного особого отделенйя № 1 у Полацку. Погранйчному особому отделенйю падпарадкоўваліся ўсе існыя ўздоўж памежжа т. зв. «погранйчные особпосты». «Особпосты» падзялялі тэрыторыю на адрэзкі, якія заставаліся пад кіраўніцтвам «начальнікаў участкаў». Гэтыя адрэзкі на тэрыторыі Польшчы ахоплівалі па некалькі гмінаў. «Начальнікі ўчасткаў» у далейшых гмінах па пяцёркавай сыстэме арганізоўвалі баёўкі, якія называліся «У.5.».
    У Дзісенскім павеце палітычным кіраўніком арганізацыі быў Сянкевіч' (псэўданім Вальдэнберг), а вайсковым кіраўніком — Шубін'.
    Усёй арганізацыйнай кампаніяй кіраваў Уладзімер Адамовіч394, камісар Беларускай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі395, разам з т. зв. Сакрэтным паўстанцкім камітэтам у Менску, у склад якога ўваходзілі: Чарвякоў, Шоўкаў, Жылуновіч і іншыя.
    Мэтай гэтай арганізацыі, якая знаходзілася ў кантакце з маскоўскім урадам, было стварэньне незалежнай самастойнай беларускай дзяржавы, якая даходзіла б ажно да Бугу.
    Для вайсковай падрыхтоўкі паўстанцаў на тэрыторыі Савецкай Беларусі была абвешчаная мабілізацыя «добраахвотнікаў», якой падлягалі беларусы ва ўзросьце 18—37 гадоў. Завэрбаваныя ахвотнікі былі навучаныя карыстацца зброяй. Зь іх на памежжы сфармавалі т. зв. «ударные» атрады. Аднак дзеля таго, што на тэрыторыі Савецкай Беларусі гэтая акцыя не карысталася падтрымкай, яе перанесьлі на тэрыторыю польскай Беларусі.
    Магчыма, маецца на ўвазе Язэп Адамовіч.
    395 Так у тэксьце.
    Такім чынам, дзейнасьць Саюзу сялянскай самаабароны разьвівалася пад непасрэдным кіраўніцтвам камуністычных агітатараў, якія патаемна пракрадаліся празь мяжу з Савецкай Расеяй.
    У Саюзе сялянскай самаабароны акрамя згаданых вышэй сяброў Сакрэтнага беларускага камітэту ў Менску важную ролю адыгрывалі: 1) Юргенсан’ — начальнік і арганізатар баёвак, 2) Смольскі396 — камісар, намесьнік начальніка, 3) і 4) Язэп і Станіслаў Лятэцкія' — сябры кіраўніцтва баёвак, 5) Сярдзяка' Карл, 6) Кавярневіч’ Мікалай, 7) Ябланоўскі' Ян, 8) Бяджыцкі397.
    Разьдзел XXXI
    Узмацненьне беларускай кампаніі. Вільнацбелкам як галоўная беларуская арганізацыя. Беластоцкі працэс. Справа польска-літоўскіх межаў
    Беларускі рух арганізоўваўся ня толькі ў Польшчы. Беларускія нацыянальныя рады, якія дзейнічалі за мяжой, пачалі дамаўляцца паміж сабой і рабіць уплыў на разьвіцьцё беларускага руху ў Польшчы. Ад гэтых радаў беларускі рух, як і ад ураду Ластоўскага, атрымліваў дырэктывы і грошы.
    Пасьля ўваходу беларусаў у польскія заканадаўчыя органы замежныя рады вырашылі выкарыстаць іх становішча і з пасольскай трыбуны зрабіць адзін з цэнтраў беларускай дзейнасьці. Парлямэнт павінен быў служыць для ўнутранай і міжнароднай агітацыі. Беларускія паслы павінны былі складаць чыста дэманстрацыйныя інтэрпэляцыі, пра якія было адразу вядома, што яны ня могуць быць прынятыя. Гэта рабілася толькі для эфэкту, для здабыцьця прыхільнасьці выбаршчыкаў, для перакананьня масаў, што Поль-
    396 Смольскі — супрацоўнік менскага ГПУ, адзін з кіраўнікоў балыпавіцкай дывэрсійнай кампаніі на тэрыторыі Полынчы. У сакавіку 1926 г„ паводле зьвестак польскай выведкі, браў удзел у якасьці госьця ў зьезьдзе Саюзу літоўскіх стральцоў (шаўлісаў) у Коўне, на якім абмяркоўваліся далейшыя кірункі барацьбы літоўцаў супраць Польшчы. Акрамя яго на згаданым зьезьдзе прысутнічалі як госьці віцэ-старшыня Ковенскага беларускага камітэту Сымон Якавюк, сябра Беларускай рады ў Празе Язэп Мамонька і нямецкі афіцэр выведкі Кляйн (Klein) (CAW. Oddziat II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2691. K. 55).
    397 Магчыма, маецца наўвазе Бядрыцкі Яўген (1888—?). Вядома, штоў 1925 г. ён вярнуўся ўМенск з Коўна і працаваў пасьля гэтага ў выдавецтве наркамагу земляробства. У канцы 1927 г. арыштаваны ГПУ БССР і высланы ў Вятку на 3 гады. Пасыія адбыцьця тэрміну некаторы час жыў у Днепрапятроўскай вобласьці, у траўні 1931 г. быў паўторна арыштаваны на снраве «Саюзу вызваленьня Беларусі». Абвінавачваўся, сярод іншага,у тым, што «зьяўляўся добраахвотнікам у арміі С. Булак-Балаховіча». Асуджаны на 3 гады канцлягераў. Далейшы лёс невядомы.
    шча стрымлівае разьвіцьцё беларускага руху, для абвінавачваньня яе перад замежжам за нецярпімасьць у адносінах да нацыянальных меншасьцяў.
    Беларускія паслы, разьлічваючы на падтрымку ўкраінскай і габрэйскай меншасьцяў, павінны былі, згодна з дырэктывамі беларускіх нацыянальных замежных радаў, падаць інтэрпэляцыі ў наступных справах:
    1)	аб спыненьні высяканьня лясоў,
    2)	аб вызваленьні арыштаваных беларусаў,
    3)	аб выдаленьні зь беларускіх вёсак аддзелаў польскага войска,
    4)	аб пашырэньні бюджэту для ўзмацненьня асьветы сярод беларусаў,
    5)	аб арганізацыі беларускага войска,
    6)	аб вяртаньні цэркваў, пераробленых на касьцёлы,
    7)	аб дзяржаўнай дапамозе пры адбудове гаспадарак, зьнішчаных вайной,
    8)	аб памяншэньні падаткаў, накладзеных на беларускіх сялянаў, і г. д. Акрамя таго, дырэктывы замежных радаў гаварылі пра неабходнасьць стварэньня пасольскіх сакратарыятаў, якія, з аднаго боку, утрымлівалі б кантакт з выбаршчыкамі, а зь іншага — зь беларускімі радамі за мяжой398.
    Адной са справаў, якая выклікала асаблівую зацікаўленасьць, была справа школьніцтва. Улічваючы недахоп сродкаў, беларусы стараліся, каб гэтай справай заняўся, з аднаго боку, польскі ўрад, празь фінансаваньне беларускіх школаў нароўні з польскімі, зь іншага — Беларускі пасольскі клюб. Апошні павінен быў асабліва клапаціцца пра адпраўку ўсіх беларускіх выпускнікоў у Прагу Чэскую. Беларускае войска, стварэньня якога беларускія паслы павінны былі дамагацца ў адной з інтэрпэляцыяў, таксама павінна было служыць пашырэньню сьвядомасьці беларускай моладзі. Польскі ўрад павінен быў гэтае войска стварыць і ўтрымліваць. Беларусы ж пасьпяшаліся б у ім кансьпірацыйна агітаваць, згодна з сваімі інтарэсамі.
    Беларускія нацыянальныя замежныя рады павінны былі таксама вынесьці беларускую справу на міжнародную арэну. Беларускія дзеячы і прэса павінны былі справакаваць рэпрэсіі з боку польскага ўраду, якія, разьдзьмутыя, маглі быць прадстаўленыя замежжу як доказы сталага і плянавага ўціску беларусаў.
    Згодна з гэтымі дырэктывамі, беларускія газэты, што выходзілі ў Вільні, набылі ў гэты час настолькі правакацыйны тон, што адміністрацыйныя і судовыя органы мусілі на гэта зрэагаваць. Была закрытая газэта «Наша будучына»399, канфіскавалася створанае на яе месцы «Нашае жыцьцё»400.
    198 Рашэньне выслаць выпіэйвыкладзеныя рэкамэндацыі беларускім паслам было прынятае на паседжаньні сацыялістычных партыяў беларускага руху (БПСР, БПСФ і БІІСД), якое адбылося ў Коўне 17 студзеня 1923 г. Пратакол гэтага паседжаньня быў перахоплены II аддзелам Генэральнага штабу і цяпер захоўваецца ў архіўным фондзе гэтай установы: CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2475. Podteczka 19. ХІ/А/3/B/la. S. 18—27.
    399 «Наша будучына» — штотыднёвая беларуская радыкальная газэта, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася ў Вільні з 8 сьнежня 1922 да 14 студзеня 1923 г. Выйшла 9 нумароў, зь якіх 2 былі канфіскаваныя.
    41X1 «Напіае жыцьцё» — грамадзка-палітычная і літаратурная беларуская газэта, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася ў Вільні з 30 траўня да 25 чэрвеня 1923 г. Выйшла 6 нумароў, зь якіх некаторыя былі канфіскаваныя.
    «Вольны сьцяг»401, неафіцыйны друкаваны орган Вільнацбелкаму, неаднаразова канфіскоўваўся за артыкулы, якія былі прапагандай на карысьць Савецкай Расеі і прыніжалі аўтарытэт Польшчы.
    Акрамя таго, узмацнілася культурна-асьветніцкая дзейнасьць сярод беларускага народу. У Ковенскай Літве ўтварылася партыя «Грамада»402, старшынём якой стаў Язэп Варонка, віцэ-старшынём — Лявон Заяц, сакратаром — non Нядзьвецкі*.
    Задачай «Грамады» была арганізацыя беларускага школьніцтва. Культурна-асьветніцкі рух узмацніўся ў гэты час ня толькі на тэрыторыі Польшчы. У Латвіі, пры Міністэрстве асьветы, утварылася Інспэкцыя ў беларускіх справах, на чале якой стаў Езавітаў. У Люцыне (у Латвіі) адкрылася беларуская гімназія, дырэктарам якой стаў Іван Краскоўскі. У Дзьвіыску ўтварыліся настаўніцкія курсы і дзьве беларускія школы.
    У Вільні адбыўся Зьезд настаўнікаў сярэдніх школаў, мэтай якога была, сярод інілага, распрацоўка адзінага школьнага пляну на будучыню. На гэтым зьезьдзе Антон Луцкевіч, а таксама паслы Васіль Рагуля і ксёндз Адам Станкевіч агітавалі ў антыпольскім духу403.
    Настаўнікі беларускіх школаў пачалі настолькі інтэнсіўную агітацыйную працу сярод беларускіх масаў, што гэта змусіла органы бясьпекі да ўмяшаньня, тым больш што былі зафіксаваныя кантакты настаўніцтва з асобамі, якіх падазравалі ў дывэрсійнай кампаніі. У выніку арыштаў сярод агітатараў, якія дзейнічалі ў Сьвянцянскім і Вялейскім паветах, антыпольская кампанія закансьпіравалася. Толькі беларускія паслы ў сваіх акругах праводзілі яе адкрыта.
    У верасьні 1923 г.404, пасьля адстаўкі кабінэту Вітаса405, місію стварэньня новага ўраду атрымаў пасол Тугут406. Беларусы спадзяваліся на атрыманьне ад гэтага ўраду значных палітычных саступак. Пасол Тугут, вывучаючы настроі партыяў у дачыненьні да фармаванага ім кабінэту, размаўляў сярод іншых са старшынём Беларускага пасольскага клюбу паслом Тарашкевічам. Пасол Тарашкевіч ад імя свайго клюбу зрабіў падтрымку кабінэту залежнай ад выкананьня наступных пастулятаў: