• Часопісы
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Беларускія паслы і сэнатары стварылі Беларускі пасольскі клюб, на чале якога стаў пасол Тарашкевіч.
    У студзені 1923 г., падчас дыскусіі над праграмным выступленьнем прэм’ера генэрала Сікорскага378, выступаў пасол Тарашкевіч, які востра раскрытыкаваў кіраваньне камісара Асмалоўскага на крэсах. Пад канец сваёй прамовы Тарашкевіч прачытаў ад імя Беларускага пасольскага клюбу наступную дэклярацыю:
    Стоячы на груньцетэрытарыяльнай аўтаноміі з Краёвым Соймам у Вільні дамагаемся: Найхутчэйшагаспыненьня штучнай калянізацыі іліквідацыі вайсковагаасадніцтва; нацыяналізацыі ўсіх лясоў і безадкладна выданьня закону, рэгуліруючага вырубку лясоў, з мэтай забесыіячэньня краю ад зьнішчэньня; увядзеньня ў жыцьцё зя.мельнай рэформы, якая б насамперш забясьпечвала б інтарэсы мясцовай безьзямельнай і малазямельнай люднасьці, надзяляючы яе зямлёю бяз выкупу; звароту рэпатрыянтам канфіскаванай дзяржаваюзямлі; адбудовы зруйнаваных вайною вёсак і мястэчак; дапамогі рэпатрыянтам;свабоды арганізацый у эканамічным жыцьці; безадкладнага выданьня законаў, забясыіечываючых беларускай люднасьці культурнае і прасьветнае разьвіцьцё; дапушчэньня беларускай мовы ў адміністрацыі і судзе; няўмешваньня адміністрацыйных уладаў у рэлігійнае жыцьцё; адміністрацыі зь мясцовых элемэнтаў; увядзеньня дэмакратычных прынцыпаў, суда прысяжных і выбарнасьці міравых судзьдзяў, урэшце, тэрытарыяльнай арганізацыі войска379.
    У справах беларускага школьніцтва Беларускі пасольскі клюб накіраваў на адрас міністра рэлігійных вызнаньняў і публічнай асьветы наступную прапанову:
    375 Якавюк Сымон (1881 — 1973) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1922 г. выбраны паслом польскага сойму. У 1923 г. быў абвінавачаны ў арганізацыі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, перад пагрозай арышту выехаўуЛітву. У 1932—1940 гг. — старшыня Беларускага культурна-прасьветнагатаварыства ўЛітве.З 1918 г. быўагентам ГГІУ Выконваўзаданьне па разбу'рэньні беларускага нацыянальнага руху, браўудзел у ліквідацыі ўраду БНРу 1925 г.
    176 У пераліку выбраных у 1922 г. беларускіх парлямэнтароў прапушчаныя пасол Уладзімер Каліноўскі і сэнатар Аляксей Назарэўскі.
    377 Усяго ў склад польскага сойму ўваходзілі 444 паслы, а ў склад сэнату — 111 сэнатараў.
    378 Сікорскі (Sikorski) Уладзіслаў( 1881 — 1943) — польскі палітычны і вайсковы дзяяч, генэрал. У 1923 г. — прэм’ер-міністар і міністарунутраных справаў.
    ’ ’ Беларускі тэкст дэклярацыі падаецца згодна з выданьне.м: Беларускі каляндар на 1924 год. Вільня, 1923. С. 40.
    1.	He рабіць перашкоды пры адкрыцьці беларускіх пачатковых і сярэдніх школаў.
    2.	Беларускія пачатковыя школы, якія налічваюць 40 вучняў, павінны перайсьці на ўтрыманьне дзяржавы.
    З.	У справах дазволаў на адкрыцьцё беларускіх школаў адпаведныя школьныя інспэктары павінны на працягу тыдня адказваць пісьмова на заявы, пададзеныя па гэтым пытаньні.
    4.	Беларускія настаўнікі, якія знаходзяцца цяпер на польскіх курсах у Кракаве380, павінны пасьля заканчэньня курсаў атрымаць пасады ў беларускіх школах.
    5.	Прыняцьце неадкладных захадаў дзеля заснаваньня беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
    6.	Беларускія сярэднія школы павінны нароўні з польскімі субсыдыявацца ўрадам.
    Гэтыя шэсьць пунктаў, якія датычылі адукацыі, складалі мінімум патрабаваньняў беларускіх паслоў, ад прыняцьця якіх яны рабілі залежным сваё далейшае стаўленьне да ўраду.
    Гэта быў момант, калі пэўныя саступкі на карысьць беларускай асьветы маглі паўплываць на зьмякчэньне супярэчнасьцяў у беларуска-польскіх узаемаадносінах. Аднак польскі ўрад гэтай сытуацыі ня выкарыстаў.
    Разьдзел XXX
    Арганізацыя і дзейнасьць дывэрсійна-паўстанцкіх групаў:
    а)	партыі беларускіх эсэраў, б) Саюзу сялянскай самаабароны
    Вышэй мы ўжо неаднаразова згадвалі пра антыпольскую кампанію. Яна не была ініцыятывай народу. Яна сыстэматычна і мэтаскіравана падсілкоўвалася замежнымі ўплывамі, у інтарэсах якіх было выкарыстаньне ўсялякіх супярэчнасьцяў у польска-беларускіх адносінах і абвастрэньне ўсіх праяваў незадавальненьня. У пачатку гэтага дакладу падрабязна абгрунтоўвалася, чаму беларускім рухам зацікавіліся Нямеччына, Літва і Савецкая Расея. Цяпер мы агульна раскрыем, якім чынам беларускія
    ““ Беларускія настаўніцкія курсы ў Кракаве праходзілі са студзеня да сьнежня 1922 г. Іх закончылі
    250 настаўнікаў. Большасьць зь іх перад гэтым закончыла беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. За мэту курсаў абвяшчалася падвышэньне кваліфікацыі настаўнікаў няпольскага паходжаньня ў польскай мове, а іаксама ў польскай гісторыі і геаграфіі. Але пасьля заканчэньня курсаў болывасьць іх выпускнікоў былі накіраваныя на працу ў школы, якія знаходзіліся не на тэрыторыі Заходняй Беларусі, а ў этнаі рафічнай Польшчы.
    164 Разьвіцьцё беларускага руху падчас і пасьля заключэньня Рыскага міру антыпольскія арганізацыі ад імя Беларусі дзейнічалі на карысьць сумежных дзяржаваў.
    Далучэньне Віленшчыны да Полыпчы абудзіла зацятую антыпольскую агітацыю. Беларусы пачалі больш энэргічна рыхтавацца да паўстаньня, якое павінна было выбухнуць у той момант, які падаўся б ім найбольш адпаведным. Існавалі дзьве арганізацыі дывэрсійна-паўстанцкага характару: вайсковая арганізацыя Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і Саюз сялянскай самаабароны.
    Перш чым распачаць апісаньне дывэрсійна-паўстанцкай арганізацыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, дзеля паўнаты падаём некаторыя зьвесткі пра саму гэтую партыю.
    Яна была арганізаваная наступным чынам: на чале стаяў Цэнтральны выканаўчы камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, Віленшчыны, Кіеўшчыны, Меншчыны, Магілёўшчыны і Віцебшчыны.
    Цэнтральнаму выканаўчаму камітэту на тэрыторыі Польшчы падпарадкоўваліся тры рэгіянальныя камітэты: Гарадзенскі, Віленскі і Палескі. Гэтым камітэтам падпарадкоўваліся раённыя і павятовыя камітэты.
    У Гарадзенскі рэгіянальны камітэт уваходзілі: 1) Баранаў, 2) Іванюк', 3) Кузьняцоў-Курбскі, 4) У. Новікаў’, 5) Трафімаў.
    Павятовыя камітэты на Гарадзеншчыне існавалі ў наступных гарадах: 1) Бельску, 2) Брэсьце-Літоўскім, 3) Кобрыне, 4) Пінску, 5) Пружанах,
    6)	Слоніме, 7) Саколцы і 8) Ваўкавыску.
    На Віленшчыне акрамя рэгіянальнага камітэту ў Вільні існавалі павятовыя камітэты ў наступных гарадах: 1) Дзісьне, 2) Лідзе, 3) Наваградку, 4) Ашмянах, 5) Сьвянцянах, 6) Вілейцы і 7) Валожыне.
    У 1922—1923 гг. праца эсэраў ішла па двух кірунках: 1) здабыцьцё ўплываў на беларускія масы і 2) арганізацыя дывэрсійных атрадаў.
    Разгледзім па чарзе абодва віды працы.
    Беларускі рух да 1922 г. ня быў вельмі папулярным сярод шырокіх пластоў беларускага насельніцтва. Пералом у гэтым сэнсе зрабілі перадвыбарчая кампанія і выбары ў сойм і сэнат у лістападзе 1922 г. Факт, што на вачах уладаў бясьпекі можна было амаль адкрыта і беспакарана арганізоўваць і праводзіць выразна антыдзяржаўную і антыпольскую выбарчую кампанію, што дзякуючы гэтай кампаніі ўдалося стварыць выбарчы блёк нацыянальных меншасьцяў і правесьці ў польскія заканадаўчыя палаты цэлы шэраг сваіх людзей, быў для грамадзянаў няпольскіх нацыянальнасьцяў доказам бясьсільнасьці польскіх уладаў і адсутнасьці ў польскага народу здольнасьці да самаабароны. Такія настроі ва ўсходніх ваяводзтвах сярод беларусаў выклікалі перш за ўсё эсэры, і ўмела іх выкарысталі. Эсэраўскія акруговыя, павятовыя і гмінныя выбарчыя камітэты акурат і былі гнёздамі зацятай антыпольскай прапаганды, вынікам якой быў посытех выбарчай кампаніі, a таксама, што больш важна, арганізацыйнае, палітычнае, маральнае і клясавае апанаваньне масаў.
    Адной з прычынаў, якая забясьпечыла посьпех эсэраўскай кампаніі і дала эсэрам уладу над сялянствам, была ўмелая апора выбарчай агітацыі на
    вельмі папулярнае патрабаваньне «падзелу панскай зямлі бяз выкупу». Гэтае патрабаваньне аб’яднала беларускія народныя масы і зрабіла зь іх згуртаваны лягер, які ахвотна ішоў за эсэраўскімі агітатарамі.
    Перад выбарамі існавалі толькі нешматлікія мясцовасьці, апанаваныя эсэраўскай арганізацыяй. Дзякуючы выбарам Антон Луцкевіч, старшыня Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту, з дапамогай выбарчай арганізацыі здолеў дабрацца да мястэчак і вёсак і ўцягнуць у працу шмат асобаў, якія перад гэтым ня бралі ўдзелу ў беларускім руху.
    Пасьля выбараў сетка выбарчых арганізацыяў не была ліквідаваная. Эсэры выкарысталі яе, як і завязаны з масамі кантакт, для далейшага правядзеньня сваёй кампаніі ўжо ў зьмененых умовах. Было створанае Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны381, а ранейшыя выбарчыя камітэты былі ператвораныя ў філіі і аддзелы гэтага таварыства. Акрамя гэтага, эсэры спраектавалі стварэньне Беларускай нацыянальнай рады, якая павінна была быць наступным этапам у нацыянальным і палітычным разьвіцьці іх кампаніі.
    Пасьля зацьверджаньня пададзенага дэлегату ўраду статуту Беларускай нацыянальнай рады існаваўшае дагэтуль Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны павінна было аддаць у распараджэньне рады ўсе свае ваяводзкія, павятовыя і гмінныя аддзелы.
    Сваю арганізацыйную працу эсэры хавалі таксама пад асьветніцкай дзейнасьцю. Яна таксама дазваляла ўзмацніць антыпольскую нацыянальную сьвядомасьць. Цэнтральная беларуская школьная рада ў Вільні была прадстаўніцтвам цэнтру эсэраўскай змовы. Пры пасярэдніцтве гэтай Рады пад выглядам асьветніцкіх мэтаў «ластоўшчыкі» хацелі нават падманным чынам вымантачыць у польскага ўраду грошы. Вядома, што яны былі б патрачаныя на антыдзяржаўную працу.
    Эсэраўская кампанія заключалася ў правядзеньні нелегальнай працы, прыкрытай ляяльным супрацоўніцтвам з польскімі ўладамі. Гэта знаходзіла сваю праяву нават ва ўзаемадзеяньні з вайсковымі ўладамі.
    Менавіта Паўстанцкі камітэт выбіраў спрытных людзей, якія зьвярталіся да польскіх вайсковых уладаў як ахвотнікі быць выведнікамі за лініяй фронту. Высланыя за мяжу выконвалі функцыю эсэраўскіх кур’ераў у Менску. Адначасова яны давалі ўладам Савецкай Беларусі інфармацыю пра спосаб і схему арганізацыі польскай выведкі — выконваючы такім чынам чыста шпіёнскую функцыю.
    Дапаможныя арганізацыі таксама служылі эсэрам у правядзеньні падрыўной кампаніі. Ёсьць несумненныя доказы таго, што, напрыклад, каапэратыў «Адраджэньне» ў Новым Мядзелі нелегальна распаўсюджваў літаратуру, а таксама заставаўся ў шчыльным кантакце з партызанскай акцыяй. Гэты каапэратыў быў базай паўстанцкага руху ў Дунілавіцкім паве-