Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Wi Гаварыства дапамогі ахвярам вайны было створанае задоўга да парлямэнцкіх выбараў 1922 г. Гак, у Горадні арганізацыйны зьезд па стварэньні мясцовага камітэту таварыства адбыўся яшчэ 1 сакавіка 1922 г.
це. Падобныя рэчы адбываліся таксама з каапэратывам «Зерне» ў Паставах і каапэратывам «Еднасьць» у фальварку Антокаль Дунілавіцкай гміны, якія таксама былі асяродкамі падрыўнога беларускага руху і г. д.
3 вышэйсказанага вынікае, што ўсе прыведзеныя формы кансьпірацыі эсэраўскай арганізацыі адпавядалі пададзенаму ніжэй распараджэньню № 2 камэнданта IV групы паўстанцкай дывізіі ад 10.1.1922 г., у пар. 7 якога казалася:
...Усе вышэйзгаданыя арганізацыі з мэтай добрай кансыіірацыі ў месцах сваёй дзейнасьці носяць назву, напрыклад, каапэратываў, царкоўных брацтваў, асьветніцкіх гурткоў і г. д.
У кампаніі дзеля здабыцьця ўплываў на насельніцтва бралі ўдзел таксама і беларускія паслы, якія, акрамя таго, карыстаючыся пасольскай недатыкальнасьцю, падбухторвалі натоўпы да антыпольскіх выступленьняў.
На тэрыторыі Гарадзеншчыны такім чынам дзейнічалі паслы Баранаў Сяргей і Якавюк.
Дзеля працы, зьвязанай з выкліканьнем антыпольскага паўстаньня на Беларусі, у партыі беларускіх эсэраў стварылася вайсковая арганізацыя, мэты якой выразна вызначаюць пададзеныя ніжэй загады і адозвы.
Прыступаючы да апісаньня справы выкліканьня паўстаньня дзьвюма ўжо згаданымі арганізацыямі (вайсковай арганізацыяй беларускіх эсэраў і Саюзам сялянскай самаабароны), трэба адразу адзначыць, што яны карысталіся значнай падтрымкай нямецкага, літоўскага і савецкага генэральных штабоў і выведніцкіх органаў, выконваючы ўзамен за яе шпіёнскую службу.
Праграма абедзьвюх дывэрсійна-паўстанцкіх арганізацыяў падзялялася на праграмы: I) вайсковую, II) дзяржаўную, III) нацыянальную і IV) сацыяльную. Разгледзім па чарзе гэтыя праграмы.
І.Вайсковую праграму можна падзяліць на дзьве часткі: на праграму «сёньняшняга дня» і «на будучыню».
«Праграма сёньняшняга дня» (у 1922/23 гг.) заключалася ў выкананьні дробнай выведніцкай вайсковай службы на карысьць іншаземных узброеных сілаў. Зьвесткі, атрыманыя зь яе дапамогай, эсэры празь Мерач382, Уцяны383 і Таўрогін384 адсылалі ў Коўна і Бэрлін, а Саюз сялянскай самаабароны (Союз крестьянской самозаіцйты) празь Менск, Барысаў і Смаленск — у Маскву.
«Праграма на будучыню» мела на мэце выкарыстаньне згаданых арганізацыяў падчас магчымай вайны. Яны павінны былі паралізаваць мабілізацыю польскіх узброеных сілаў шляхам зьнішчэньня тэлеграфных і тэлефонных камунікацыяў, падрывам мастоў на шашах і чыгунках, стан-
382 Мерач (літ. Мегкіпё (Меркіне)) — мястэчка на паўднёвым захадзе Літвы, у пачатку 1920-х і т. — штаб, адзін з галоўных цэнтраў беларускай антыпольскай партызанкі.
'81 Уцяны (літ. Utena (Утэна)) — горад на паўночным усходзе Літвы.
384 Таўрогін (літ. Taurage (Таўраге)) — горад у Літве.
Беларускія справы ў Полынчы ў 1922—1927 гг,167 цыйнай сувязі, сэмафораў, чыгуначных шляхоў, а таксама розных вайсковых аб’ектаў. Праз узброеныя паўстанцкія дывэрсіі меркавалася пашыраць дэзарганізацыю і паніку сярод аддзелаў польскага войска.
II. Дзяржаўная праграма дывэрсійных арганізацыяў праектавала адарваньне беларускіх тэрыторыяў ад Польшчы. Гэта выразна вынікае з прыведзенай ніжэй адозвы. Мусіла быць створаная незалежная беларуская дзяржава ў фэдэрацыі зь Літвой (эсэры) ці Савецкай Расеяй (Саюз сялянскай самаабароны), або нават не сфэдэраваная ні з адной з гэтых дзяржаваў у выпадку поўнай і самастойнай перамогі.
III. Нацыянальная праграма прадугледжвала ўтварэньне беларускай дзяржавы як дзяржавы нацыянальнай. Беларусы лічылі, што, акрамя габрэяў і ўкраінцаў, на тэрыторыі Беларусі жылі толькі беларусы. Палякаў, якія жылі на Беларусі, яны лічылі спалянізаванымі беларусамі, якіх хацелі паўторна абеларусіць. Такі спосаб выкарыстоўваўся ў Латвіі. Беларускае школьніцтва на савецкай тэрыторыі першапачаткова імкнулася да поўнай беларусізацыі іншародцаў. Беларускія эсэры ў Латвіі працавалі над беларусізацыяй жывучых там палякаў. Доктар Цьвікевіч у сваёй працы пад назвай «Адраджэньне Беларусі і Польшча»385 сьцьвярджаў, што поўнае выцясьненьне польскага памешчыцтва зьяўляецца асноўнай умовай нацыянальнага і культурнага разьвіцьця беларусаў. Кіраўнікі паўстанцкіх бандаў неаднаразова прапагандавалі прымяненьне крывавага тэрору супраць палякаў наагул «як супраць ворагаў усяго беларускага».
IV. Сацыяльная праграма згаданых арганізацыяў імкнулася да стварэньня Беларусі як клясавай сялянскай дзяржавы. 3 мэтай распаўсюджваньня сваіх уплываў на сялянскія масы, найбольш шматлікую частку беларускага грамадзтва, яны настойліва высоўвалі лёзунг падзелу зямлі бяз выкупу а таксама востра выступалі супраць польскага вайсковага асадніцтва, нібыта з мэтай захаваньня як мага большай колькасьці зямлі для мясцовага сялянства.
Прыступаючы да апісаньня вайсковай арганізацыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, трэба адзначыць, што палітычнай уладай для яе быў урад Ластоўскага ў Коўне, які служыў нямецкай і літоўскай антыпольскай палітыцы. Акрамя гэтага, урад Ластоўскага заставаўся ў кантакце зь беларускімі эсэрамі і камуністамі ў Савецкай Беларусі. Дзякуючы гэтаму дывэрсійна-паўстанцкі эсэраўскі рух атрымліваў праз Коўна інструкцыі з Бэрліну і ад Чарвякова і Смоліча зь Менску.
У Польшчы ад ураду Ластоўскага дзейнічаў закансьпіраваны Паўстанцкі камітэт, функцыі якога, як падаецца, выконваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні.
Вайсковая арганізацыя эсэраў перш заўсё стварыла «Брацтва беларусаў», мэты якога прадстаўляліся ў ніжэйпададзенай адозьве пад назвай «У чым заключаецца праграма «Братоў беларусаў»:
385 Кніга Аляксандра Цьвікевіча «Адраджэньне Беларусі і Полынча» была выдадзеная ў 1921 г.
Найважнейшая і першая мэта нашага брацтва — аб’яднаньне ўсіх беларусаў, незалежна ад клясаў і рангаў, бо «Брацтва» імкнецца не да падзелу ўсёй сілы і творчасьці народу, а стараецца засяродзіць усю нацыянальную энэргію ў моцнае вялікае цэлае. Праграма «Брацтва беларусаў» не зьяўляецца ідэала.м якой-небудзь адной цяпер існай партыі, будзь яна манархісцкай, кадэцкай, сацыял-рэвалюцыйнай, меншавіцкай, бальшавіцкай, камуністычнай ці анархісцкай. Гэта праграмаўсіх.бостараецца выбраць з праграмы кожнай партыі найлепшую частку, якая найболып адпавядае і прыстасаваная да жыцьця нашага працавітага, вечна ўцісканага і закінутага беларускага народу. Усе партыйныя праграмы ня ў стане задаволіць памкненьні шырокіх народных масаў, не адчуваюць так добра патрэбаў чалавека, як ідэальныя выняткі паасобных партыйных праграмаў. Толькіўтакой праграме кожны сапраўдны беларус, жыхар свайго вельмі пакутнага краю, знойдзетое, чаго жадае.
Дзейнасьць «Брацтва беларусаў» не заключаецца ў пастаянным зьвяртаньні ўвагі на знаходжаньне ў межах выпрацаванай праграмы. Наадварот, яна імкнецца да асэнсаваньня і практычнага ўдакладненьня згаданай праграмы. Да найважнейшых памкненызяў «Брацтва» належыць таксама абавязак як мага хутчэйшага арганізаваньня ўсёй Беларусі да актыўнага змаганьня супраць прыгняталыіікаў і непрыяцеляў беларускага народу і як мага хутчэйшага абуджэньня вялікага сучаснага дэмакратычнага руху.
«Самавызначэньне народу»і змаганьне з ворагам у імя вызваленьня нашага краю — гэта «Брацтва» ставіць першым пунктам сваёй праграмы.
У «Беларускае брацтва» можа ўступіць кожны, хто называе сябе сьвятым імем беларуса: і той, у каго сапраўды б’ецца беларускае сэрца, і той, хто любіць стагодзьдзямі прыгнятанага польскай шляхтай працаўніка-беларуса.
Брацтва дабіваецца ад кожнага, каб ён сьвята любіў свой народ, сваю веру і сваю Беларусь, а калі хтосьці ня любіць тых, якія сваімі спрацаванымі рукамі трымаюць сусьвст — той ня сябар, а вораг народу і ня можа быць сябрам «Брацтва беларусаў».
Аднак у тым, што «Брацтва беларусаў» было дывэрсійнай і паўстанцкай антыпольскай арганізацыяй, нас пераконвае «распараджэньне № 1» — «да ўсіх начальнікаў брыгад», у якім сярод іншага казалася:
I Іункт 2. Да моманту паўстаньня ўсе называюцца сябрамі «Брацтва беларусаў».
Пункты 5 і 6. Палітычныя і вайсковыя зызесткі, пратаколы, наяўную колькасьць польскіх войскаўу сваі.м рэгіёне, іх нумарацыю, месцадысьлякацыі і колькасьць пяхоты, кавалерыі і артылерыі, браневікоў і г. д. — перасылаць тры разы на месяц ііавятовым «старшынам» або мне (на арыгінале падпісана — Хмара)386.
Пункт 10. Усімі сродкамі перашкаджаць і не дапускацв выбараўу Віленскі сойм.
Усяго пунктаўузгаданым распараджэньні — ІЗ.дата— 19.XII.1921 г„ подпіс 4 ГІР /-/ Хмара.
Пра вайсковую праграму дывэрсійнай арганізацыі выразна сьведчыць . ніжэйпададзены дакумэнт:
386 Хмара — псэўданім Вячаслава Разумовіча.
Загад № 8 да ўсіх камэндантаў і начальнікаў атрадаў раёнаў і сэкцыяў адЗІ студзеня 1922 г.
Пар. 1.
Нешматлікае, але добра інфармаванае пра сілы і намеры праціўніка войска заўсёды разьбівае і перамагае моцнага суперніка. Выведка і сувязь — гэта вочы і вушы арміі. Таму загадваю зьвярнуць як мага большую ўвагу на дысьлякацыю і сыстэматычна, тры разы на месяц, перасылаць мне падрабязныя і праўдзівыя весткі і рапарты:
1) колькі пяхоты, кавалерыі і артылерыі разьмешчана ў рэгіёне кожнага нашага начальніка і камэнданта, да якіх дывізіяў належаць паасобныя палкі, іх назва і фармаваньне, дзе знаходзяцца штабы і ніжэйшыя камандаваньні, прозьвішчы камэндантаў і начальнікаў да камэндантаў палкоўуключна, агульную колькасьць людзей, пяхотных кулямётаў коней і кавалерыйскіх вінтовак, а таксама гармат у артылерыйскіх палках і батарэях. Адначасова трэба назваць падрабязныя адрасы і месцы пастою;
2) дзе і ў якой колькасьці знаходзяцца аэрапляны, радыёстанцыі, браневікі, танкі, мінамёты, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, тэлефонныя і тэлеграфныя станцыі, склады амуніцыі, правіянту і г. д.;
3)усімі спосабамі перахопліваць загады і пісьмовыя распараджэньні да аддзелаў непрыяцельскай арміі, разгадваць па меры магчымасьці задумы праціўніка. Акрамя таго, перасылаць усе распараджэньні камунальных уладаў, а таксама мясцовыя газэты;
4) калі непрыяцель пачынае зьмяняць дысьлякацыю — дакладна даведвацца, калі, дзе, адкуль і зь якой мэтай;
5) на станцыях даведвацца і праводзіць стараннае назіраньне за складам і колькасьцю вагонаў і паравозаў — назіраць і дакладваць пра кірунак руху вайсковых цягнікоў;