Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Менавіта 16 жніўня 1920 г. Чычэрын347 падпісаў дэкрэт аб незалежнасьці Савецкай Беларусі348.
Асноўныя пастуляты гэтага дэкрэту былі наступныя:
1. Абвяшчаецца незалежнасьць Беларусі.
2. Дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларусі і яе замежная палітыка павінны быць скаардынаваныя з тымі савецкімі рэспублікамі, якія ўжо існуюць ці могуць быць створаныя ў будучыні.
З.Узброеныя сілы новай рэспублікі падпарадкоўваюцца найвышэйшаму камандаваньню Чырвонай Арміі на ўвесь час рэвалюцыйных войнаў.
4. Зраўнаньне ў правах насельніцтва, якое размаўляе па-польску, па-беларуску, па-габрэйску і па-расейску.
5. Прыватная ўласнасьць скасоўваецца назаўсёды.
6. Ствараецца Вайсковы Рэвалюцыйны Камітэт зь неабмежаванымі правамі, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі партый:
а) Арганізацыі камуністаў Беларусі.
Ь) Прадстаўнікі партыі камуністаў Літвы і Беларусі, а таксама прадстаўнікі Бунду.
7. Усе ўстановы, якія існуюць у Савецкай Расеі, уключаючы і ЧК349, ствараюцца ў новай Беларускай Рэспубліцы.
На падставе гэтага трактату ўсе дыпляматычныя прадстаўнікі Беларусі за мяжой мусяць скласьці свае паўнамоцтвы Саветам Беларусі.
Нягледзячы на гэты акт, савецкія ўлады выразна зазначалі, што ніякай акцыі, неадпаведнай прынцыповым падставам савецкага ладу, яны цярпець ня будуць.
347 Чычэрын Георгі Васільевіч (1872—1936) — савецкі дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Народны камісар замежных справаў РСФСР (з 1922 г. — СССР)у 1918—1930 гг.
348 1 (яжка сказаць, ілто тут дакладна мелі на ўвазе аўтары «Кароткага нарысу...». Насамрэч другое абвяшчэньне БССР адбылося 31 ліпеня 1920 г„ калі сход кіроўных работнікаў кампартыі Лігвы і Беларусі, Менскага ВРК і іншых партыйных органаў прыняў «Дэклярацыю аб абвяшчэньні незалежнасьці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі». Чычэрын жа, зьяўляючыся толькі міністрам замежных справаў Савецкай Расеі, натуральна, ня меў паўнамоцтваў падпісваць дэкрэты аб незалежнасьці якіх бы то ні было дзяржаваў.
549 ЧК (Чрезвычайная коммссня, «чрезвычайка») — Надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй ісабатажам — арганізацыя, якая існавалаўСавецкай Расеі ў 1918—1922 гг. і выконвала nepui за ўсё карныя функцыі.
Пасьля адстушіеньня ў 1920 г. польскіх войскаў за разьмежавальную лінію на тэрыторыі, занятай бальшавікамі, засталіся разнастайныя беларускія элемэнты, якія непрыхільна ставіліся да савецкай улады.
Бальшавікі, хочучы стварыць сабе прыязны настрой і супернічаць з Польшчай за ўплывы на Беларусь, не душылі беларускі рух, а, наадварот, пачалі падтрымліваць арганізацыі, якія дзейнічалі ў камуністычным духу.
Непасрэдна пасьля заняцьця ў 1920 г. менскай зямлі войскамі Савецкай Расеі мясцовая адміністрацыйная ўлада была перададзеная рэвалюцыйнаму камітэту (Ревком), які быў вылучаны зь Беларускай камуністычнай партыі. На чале Ревкома стаў Чарвякоў, былы сябра Беларускай Сацыялістычнай Грамады, вядомы камуністычны дзяяч.
Сфэра дзейнасьці беларускага Ревкома была аналягічная зь дзейнасьцю губэрнскіх ревкомов.
Выразныя тэндэнцыі да выкарыстаньня беларускай справы ў якасьці інструмэнту польскай палітыкі зрабілі зь яе фактар, які выкарыстоўваўся ў савецкай кампаніі супраць Польшчы. Чаго ня выкарысталі палякі, тое намагаліся выкарыстаць бальшавікі. Савецкі ўрад быў дакладна паінфармаваны аб факце, што большая частка беларускіх дзеячоў, якія ў 1918 г. чакалі, што Польшча пасьля заняцьця ўсходніх земляў пажадае энэргічна разьвіваць беларускі рух, у 1920 г. гэтую веру страцілі.
3 мэтай прыцягненьня гэтых дзеячоў на свой бок урад Саветаў прадэманстраваў у гэты час прыхільнасьць да беларускага адраджэнскага руху. Ён абвясьціў самастойнасьць Беларускай Савецкай Рэспублікі, зрабіў беларусам значныя культурна-нацыянальныя саступкі.
Згодна з усім тым, што было вышэй сказана пра больш сур’ёзнае стаўленьне бальшавікоў да беларускага руху, яны 15.VIII. 1920 г. пачалі выдаваць па-беларуску штодзённую газэту «Савецкая Беларусь»350, а таксама дазволілі дзейнасьць найбольш шматлікай беларускай партыі — эсэраў.
23.XII.1920 г. адбыўся I зьезд Камуністычнай партыі Беларусі351. Гэты зьезд павінен быў даць імпульс да арганізацыі рабочых і сялянскіх саветаў у правінцыі. У арганізацыйны пэрыяд, падчас выбараў у згаданыя саветы, адбылася першая сутычка беларускіх камуністаў, якія падтрымліваліся габрэямі і расейцамі, зь беларускімі эсэрамі. Вынікам гэтай сутычкі быў шэраг рэпрэсіяў, якія зрабілі немагчымым апанаваньне правінцыйных саветаў партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.
13. XII.1920 г. адбыўся Ўсебеларускі зьезд Саветаў, які абвясьціў існаваньне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі352. На гэтым зьезьдзе быў
350 «Савецкая Беларусь» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта, якая выдавалася на белару-
скай мовез 1920 да 1933 г. 15 жніўня 1920 г. — іэта дата, пачынаючы зь якой газэта выходзіла
ў Менску і стала афіцыйным органам Рэўкаму БССР. Але яіпчэ да гэтага, з 1 лютага 1920 г„ двухтыднёвік падтакой назвай выдаваўся Беларускай рэдакцыйнай калегіяй ЦК КП(б)Б Літвы і Беларусі ў Смаленску (усяго выйшла Юнумароў).
выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт саветаў Беларусі (ЦВК БССР), якому перадаў уладу ранейшы Ревком.
Зьезд ратыфікаваў дамову аб часовым перамір’і РСФСР з Польшчай і даў паўнамоцтвы маскоўскаму Савету народных камісараў на правядзеньне далейшых перамоваў з Польшчай у Рызе.
Акрамя таго, аднагалосна і без дыскусіяў была прынятая Канстытуцыя Савецкай Беларусі, распрацаваная на аснове Канстытуцыі Савецкай Расеі. Далей было прынятае рашэньне насуперак камуністычнай палітыцы з улікам выключных умоваў Беларусі надзяліць зямлёй малазямельных і безьзямельных за кошт колішніх памешчыцкіх абшараў. Пры матывацыі гэтай ластановы было выразна адзначана, што надзяленьне сялян зямлёй забярэ ў Польшчы ўплыў на Беларусь.
У далейшым разьвіцьці падзеяў, нягледзячы на пэўныя ваганьні пры вырашэньні зямельнага пытаньня згодна з патрэбамі сялянства, гэты фактар, які ўскладняў паразуменьне беларусаў з Польшчай і рабіў магчымым вырашэньне беларускага пытаньня з апорай на Саветы, вельмі палегчыў супрацоўніцтва беларускіх незалежнікаў з урадам Саветаў.
Пытаньні беларускай мовы, адукацыі і выдавецкай справы на гэтым зьезьдзе не закраналіся.
На згаданым зьезьдзе прысутнічалі прадстаўнікі тых паветаў, якія з гэтага часу павінны былі ўваходзіць у склад Беларускай Рэспублікі, а менавіта: 1) Бабруйскага, 2) Барысаўскага, 3) Ігуменскага, 4) Менскага, 5) Мазырскага і 6) Слуцкага.
Акрамя таго, у гэтым зьезьдзе бралі ўдзел камуністы (у колькасьці 150 чалавек), беспартыйныя (у колькасьці 24 чалавекі) і эсэры. Эсэры пасьля рэпрэсіяў, якія адбыліся ў сувязі з жаданьнем апанаваньня імі сялянскіх саветаў, бралі ўдзел у зьезьдзе пераважна як беспартыйныя.
Непасрэдна пасьля зьезду Цэнтральны выканаўчы камітэт саветаў Беларусі прызначыў Савет народных камісараў Беларусі ў наступным складзе:
Чарвякоў (беларус) — старшыня Савету народных камісараў,
Адамовіч (беларус) — камісар унутраных і ваенных справаў,
Ігнатоўскі (беларус) — камісар асьветы,
Славінскі353 (паляк) — камісар земляробства,
Кнорын354 (латыш) — камісар замежных справаў,
Адамайціс355 (расеец) — камісар харчовага забесьпячэньня.
353 Славінскі (Качароўскі) Адам (1885—1937) — дзяржаўны дзяяч БССР, паводле паходжаньні падяк. 3 1921 г. — наркам земляробства БССР, у 1924—1928 гг. — прадстаўнік КПЗБ пры I (К KI 1 (б)Б, узначальваў Бюро дапамогі КПЗБ.
351 Кнорын Вільгельм (1890—1938) — савецкідзяржаўныіпартыйныдзяяч. У 1917—1918 гг.-сакратар Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б). У 1919—1920 гг. — сакратар ЦК КІ 1(6) ЛіБ, у 1920—1922 гг. — сакратар ЦБ КП(б)Б, у 1927—1928 гг. — першы сакратар ЦК КП(б)Б.
355 АдамайцісІосіфАдамавіч(1896—1938) —дзяржаўныдзяячБССРСажніўня 1920 па сакавік 1924 іт. — наркам харчаваньня БССРЗ красавіка 1924 г. — намесьнікупаўнаважанага Наркамату замежнага ганд-
лю СССР па БССР Зь ліпеня 1924 г. — старшыня Віцебскага акрвыканкаму. 3 траўня 1926 г.—наркам замежнаіа і ўну транаіа і андлю БССР Са сьнежня 1928 г. — на адказных пасадах у Маскве. Рэпрэсаваны.
На чале Надзвычайнай камісіі (ЧК) стаў Ротэнбэрг356 (габрэй). Усе пералічаныя, за выключэньнем Чарвякова і Ігнатоўскага, ня ведалі беларускай мовы.
Згаданыя дзеячы-беларусы змагаліся з русіфікацыйнымі тэндэнцыямі, праводзілі беларусізацыю кіроўных установаў камісарыятаў асьветы, сельскай гаспадаркі і замежных справаў, якія перайшлі на беларускую мову. У астатніх камісарыятах выкарыстоўвалася расейская мова.
Апарат беларускага ўраду быў арганізаваны вельмі хутка. У камісарыятах, шматлікіх камісіях і аддзелах працавалі некалькі тысяч чалавек. Найбольшы адсотак складалі габрэі, палякі і расейцы, і толькі пасьля ішлі беларусы. Пры гэтым беларусы працавалі перш за ўсё ў камісарыятах асьветы, сельскай гаспадаркі і замежных справаў.
Пытаньнямі асьветы і культуры, якія I зьезд не закранаў, занялася толькі сэсія Цэнтральнага выканаўчага камітэту 4.ІІ. 1921 г.357. На гэтым паседжаньні абмяркоўваліся патрэбы школьніцтва, выдавецтваў, а таксама беларускай культуры. Абмеркаваньне пералічаных пытаньняў мела месца пад уплывам усё больш частых патрабаваньняў іх вырашэньня, якія высоўвалі беларускія эсэры, а таксама праз усё большы рост беларускіх уплываў у Сярэдняй Літве і энэргічнай кампаніі Ластоўскага ў Коўне.
На згаданай сэсіі адзіны нацыянальна настроены і шчыра адданы беларускаму руху камуніст Жылуновіч правёў зацятую палемічную барацьбу з праціўнікамі правоў беларускага народу і мовы. У гэтай барацьбе Жылуновічу дапамаглі атрыманыя непасрэдна перад сэсіяй інструкцыі з Масквы, т. зв. «Тэзы Сталіна», прынятыя затым X зьездам Камуністычнай партыі358. Намесьнік камісара асьветы Фрумкіна359 выказалася за падтрымку беларускай мовы ў адукацыі, але супраць увядзеньня яе ў дзяржаўныя ўстановы. Яна, аднак, прызнала патрэбу валоданьня беларускай мовай чыноўнікамі, якія пры выкананьні сваіх службовых абавязкаў сутыкаюцца з насельніцтвам.
У выніку сэсія 4.II.1921 г. прыняла наступную пастанову:
156 РотэнбэргАляксандарЁсіфавіч(1886—пасьля 1939) — савецкі чэкіст, у 1920—1921 гг, —старшыня ЧК БССР Пасьля працаваўза межамі Беларусі.