Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Аб Слуцкім паўстаньні была прынятая наступная рэзалюцыя:
Сялянская Беларусь, праснуўшаяся ад летаргічнага сну векавой няволі, распачала змаганьне за сваё вольнае і роўнаежыцьцё сярод іншых вольных народаў. Чацьвёрты ўжо год змагаецца Беларусь з насільствам рожных акупантаў. У гэтым змаганьні беларускі народ добра сабе ўсьвядоміў, што справа вызваленьня і адраджэньня яго бацькаўшчыны ёсьць справа яго ўласных рук. Беларускі народ пераканаўся, што ні ад Масквы, ні ад Варшавы яму няма чаго чакаць для палепшаньня сваёй долі. Цэлым радам паўстаньняў, у працягу гэтых чатырох гадоў, беларускі народ ясна паказаў, куды ён імкнецца і на каго пакладае ён усе свае надзеі.
Найяскраўшы.м момантам у гэтым гераічным змаганьні, апрача паўстаньняў у Віцебшчыне, Віленшчыне, Ашмяншчыне і г. д„ зьяўляецца паўстаньне ў Случчыне, калі сам сярмяжны народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за непадзельнасьць і незалежнасьць сваёй бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў.
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарадаў Празе канстатуе, што гэтае паўстаньне было задушана пераважаючымі сіламі абодвух бакоў. Слава паўшым змаганьнікам. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада прасьцерагае беларускі народ, каб не было непатрэбнага праліцьця крыві, устрымацца ад неарганізаваных выступленьняў, але моцна аб’яднаць свае сілы к таму моманту, калі праб’е час агульна-народнага рэвалюцыйнага змаганьня за права кожнага народу быць гаспадаром у сваім краі'2'.
Вышэйпрыведзеная рэзалюцыя выразна сьведчыць пра рашучае стаўленьне беларускіх дзеячоў і партыяў, якія бралі ўдзел у Праскай канфэрэнцыі, да «акупантаў», перш за ўсё да Польшчы, бо з Саветамі эсэраў ужо тады аб’ядноўвала патаемнае пагадненьне (глядзі вышэй). Усе рашэньні
325 Дапіыньскі (Daszynski)IrHaubi (1866—1936) —іюльскіпалітык.адзінзьлідэраўПольскайаіцыялістычнай
і іартыі (ПІІС). 1 Ірэмёр Часовага народнага (т. зв. «Люблінскага») ураду ў 1918 г., у 1920— 1921 іт. — віцэпрэм’ер. Быў паслом сойму ў 1919—1935 гг„ віцэ-маршалкам у 1922— 1927 і маршалкам у 1928— 1930 гг.
326 Галер (Haller) Юзэф Уладзіслаў (1873—1960) — польскі генэрал, падчас I Усясьветнай вайны камэндант польскага Ўсходняга Легіёну.
32' Беларускія тэксты ўсіх рэзалюцыяў Беларускай нацыянальна-палітычный нарады ў Празе падаюцца паводле: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк— Менск—Прага, 1998. С. 1220—1226.
і скаргі ў гэтым кірунку былі толькі маскаваньнем сапраўднага стану рэчаў, якое на патрабаваньні бальшавікоў рабілася для Эўропы.
Акрамя выкладзеных вышэй справаў канфэрэнцыя зацьвердзіла прапанаваны ёй Ластоўскім плян беларускага паўстаньня ў Віленшчыне і Гарадзеншчыне, распрацаваны палкоўнікам Вэнтам328. Час паўстаньня прызначаўся на сакавік 1922 г.
Пяцідзённая праца канфэрэнцыі скончылася 30 верасьня 1921 г.
На гэтым зьезьдзе беларускія лявіца і цэнтар аб’ядналіся дзеля далейшай, ужо скаардынаванай дзейнасьці супраць Польшчы.
Усе прынятыя на зьезьдзе рэзалюцыі павінны былі стаць падставай і дырэктывай для агульнай беларускай палітыкі, якой павінны былі падпарадкоўвацца ўсе беларускія грамадзкія і палітычныя групы.
Што датычыць прыхільнікаў польскай арыентацыі, то на зьезьдзе іх было толькі двох: Дубейкаўскі і Аляксюк. Дубейкаўскі праз агульныя антыпольскія настроі быў вымушаны абачліва абараняць свае дыпляматычныя тэзы. Аляксюк жа, выразна стоячы на грунце польскай арыентацыі, вельмі варожа ўспрымаўся большасьцю сяброў канфэрэнцыі.
Разьдзел XXVI
Адносіны беларускіх палітыкаў з замежжам: з Бэрлінам, Венай, Парыжам, Лёнданам. Польска-літоўская канфэрэнцыя ў Брусэлі
Вышэй зазначалася, што беларускія палітыкі жадалі вывесьці беларускую справу на міжнародную арэну. Акрамя прыведзеных мэмарандумаў да Лігі нацыяў і канфэрэнцыі ў Празе трэба таксама адзначыць як факты меншай вагі ўзаеміны зь іншымі эўрапейскімі дзяржавамі.
128 Вэнт (Вент) I Іавал — беларускі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр. I Іамеіпчык зь Меншчыны. У пачатку 1919 г.знаходзіўсяў Адэсе(у чыне палкоўніка), ягоная кандыдатура разглядалася на камандзіра беларускіхузброеных сілаў, якія ўтой час у паразуменьні з французамі намаіаліся стварыць мясцовы Ьеларускі нацыянальны цэнтар. Паводледакумэнтаўадураду БНРлічыўся начальнікам штабу ўсяго беларускага войска. Пасьля адступленызя з Адэсы французаў і белагвардзейскіх фармаваньняў у красавіку 1919 г. перайшоў на бок балыйавікоў, пачаў фармаваць 1-ю беларускую савецкую брыгаду. За правіну быў асуджаны рэвалюцыйным трыбуналам да адпраўкі на фронт, але далучыўся да антыбалывавіцкага паўстаньня М. Грыгор’ева, якоемела месцаўкрасавіку—траўні 1919 г. Зканца 1919 г. быўвайсковым дарадцам Вайсковадыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, у красавіку 1920 г. уваходзіў у дэлсгацыю БНР для вядзеньня мірных перамоваў з урадам РСФСР у якасьці дарадцы. У другой палове 1920 г. выконваў розныя дыпляматычныя місіі ў Бэрліне, Празе, Парыжы, Жэнэве. У траўні 1921 г. працаваў «як землямер пры парцэляцыі дваровыхзямель Прагі (у ІІардубіцах)».
Вядома, што пасьля заключэньня да^мовы паміж урадам Ковенскай Літвы і ўрадам Ластоўскага (11.XI. 1920 г.) у Бэрлін выехала беларуская дэлегацыя, задачай якой было правядзеньне перамоваў у справе атрыманьня пазыкі.
Беларусы мелі інфармацыю, што стаўленьне ангельскага вайсковага прадстаўніка ў Коўне вельмі прыхільнае да праекту фэдэрацыі Беларусі з Ковенскай Літвой. Беларусы імкнуліся да незалежнай і непадзельнай Беларусі. Аднак у выпадку, калі атрыманьне незалежнай дзяржавы аказалася б немагчымым, яны праклямавалі стварэньне беларускага кантону зь Вільняй у якасьці сталіцы. Аб’яднаньне гэтага кантону з ковенскім кантонам давала б беларуска-літоўскую дзяржаву. Гэты праект нарадзіўся пад уплывам праекту Гіманса, і паводле яго Вільня лічылася беларускім горадам.
Калі б рэалізацыя і гэтай, другой, канцэпцыі не ўдалася, заставалася трэцяя, самая сьціплая, — шырокая аўтаномія ў межах польскай дзяржавы.
Для паразуменьня з ангельцамі, якія, як зазначалася, прыхільна глядзелі на праект беларуска-літоўскай фэдэрацыі, Лур’е329, кіраўнік беларускай дэлегацыі ў Бэрліне, прыбыў 22 лютага 1921 г. у Парыж і прыкладаў намаганьні дзеля атрыманьня візы для выезду ў Ангельшчыну, жадаючы аб’яднаць для беларускай справы шырокія палітычныя колы Лёндану.
Калі ў Бэрліне адбываліся нямецка-беларускія перамовы пад кіраўніцтвам Лур’е, у Вену на зьезд сацыялістычных партыяў прыбыла дэлегацыя, якая складалася з Грыба і Бароўскага, прадстаўнікоў беларускіх эсэраў. Дэлегаты адзначылі, што з бэрлінскай дэлегацыяй яны ня маюць нічога супольнага, назвалі яе «самазванай» і «авантурнага характару». Акрамя таго, дэлегаты сьцьвярджалі, што бэрлінская дэлегацыя, з аднаго боку, працавала супольна зь нямецкімі і расейскімі манархістамі, а зь іншага — дамаўлялася з бальшавікамі.
У пачатку 1921 г. у Брусэлі адбывалася польска-літоўская канфэрэнцыя.
Урад Ластоўскага 6.IV. 1921 г. накіраваў да старшыні канфэрэнцыі ў Брусэлі ліст, у якім прасіў пра допуск на канфэрэнцыю, падчас якой павінен быў адбыцца падзел беларускага насельніцтва паміж Польшчай і Літвой, дэлегацыі беларускага ўраду.
У гэтым лісьце Ластоўскі адзначаў, што адзінай супольнай мяжой Польшчы і Літвы павінен быць Аўгустоўскі канал. На захад і поўнач ад яго зна-
329 Луре как (1890—пасьля 1933) — габрэйска-беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч. Ураджэнец I Іінску, сын вядомага сіяніста Рыгора Лур’е. Да I Іерійай усясьветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у сіянісцкім руху на тэрыторыі Расеі. 3 1913 г. жыў у НІвэцыі. 3 2-й пал. 1918 г. супрацоўнічаезбэрлінскім прадстаўніцтвам БНР, зьяўляецца яіо пазаштатным карэспандэнгам. У 1919 г. пераяжджае ў Капэні аген, дзе стварае прыватнае«Бал тыйскае тэлеграфнае аі енцгва». I Іры фінансавай падтрымцы К. Езавітава і кіраўніцтва Надзвычайнай дыпляматычнай місіі БНРу Нямеччынеў 1920 г. ствараеБеларускаепрэс-бюроў Капэнгагене. У студзені 1921 г. на кароткі час узначальвае Беларускае прэс-бюроў Коўне, аў верасьнітагож годуарганізуе падобную інфармацыйную службу ў «вольным горадзе» Гданьску. У 1922 г. спыняе актыўнае супрацоўніцтва з БНР. У ліпені 1923 г. пераходзіць на сталую працу ў Габрэйска-Амэрыканскае эміграцыйнае бюро. Да сярэдзіны 1930-х гг. жыве зь сям’ёй у Кілі (Нямеччына), пазьней. паводле непацьверджаных зьвестак, эмігруе ў Гаіці.
ходзяцца выключна беларускія тэрыторыі. Дзеля справядлівага вырашэньня справы трэба было б аддаць іх пад уладу законнага беларускага ўраду.
Аднак жа, ня вельмі верачы ў магчымасьць стварэньня беларускай дзяржавы, Ластоўскі ўключыў у свой ліст такі абзац:
Калі б у цяперашні момант па нейкіх прычынах гэта (псрадача беларускіх тэрыторыяў беларусам) складала б цяжкасьці, то беларускае насельніцтва Віленскай і Гарадзенскай земляў, улічваючы фэдэрацыйнае пагадненьне, якое існуе паміж літоўскім і беларускім урадамі, жадала б бачыць сваю ўласную тэрыторыю часова ўключанай у межы Літоўскай Рэспублікі’30.
У сувязі з гэтым лістом ураду Ластоўскага да польска-літоўскай мірнай канфэрэнцыі ў Брусэль былі дэлегаваныя Карабач і Кахановіч, першы нібыта ад імя Беларускай цэнтральнай рады Віленскай і Гарадзенскай земляў, другі — ад імя Вільнацбелкаму. У сапраўднасьці ні адзін, ні другі наагул ня мелі мандатаў для прадстаўніцтва беларускай думкі, а выехалі ў Брусэль толькі на даручэньне ўраду Ластоўскага.
Згаданыя дэлегаты павінны былі прадставіць на канфэрэнцыі мэмарандум у справе прыналежнасьці беларускіх тэрыторыяў. Мэмарандум падаваў статыстыку, абапёртую на зьвестках прафэсараў Кракаўскага ўнівэрсытэту — Кшыжаноўскага331 і Куманецкага332. Афіцыйную польскую статыстыку ён адкідаў, лічачы яе фальшывай і тэндэнцыйнай.
Грунтуючыся на рашэньнях зьезду прадстаўнікоў Віленскай і Гарадзенскай земляў, які адбыўся ў Вільні 9 і 10 чэрвеня 1919 г., мэмарандум сьцьвярджаў, што ўжо ў 1919 г. беларусы Віленшчыны хіліліся да Літвы, і завяршаўся жаданьнем:
Каб ня толькі спрэчныя тэрыторыі, якія Савецкая Расея саступіла Літве згодна з дамовай ад 12 ліпеня 1920 г„ але і ўсе беларускія тэрыторыі.аддадзеныя бальшавікамі Польшчы, таксама былі далучаныя да Літоўскай Рэспублікі333.