Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
157 Насамрэч гэтая сэсія адбылася не 4, a 5 лютага 1921 г.
358 Хзьезд РКГІ (б) праходзіўз8па Ібсакавіка 1921 г. у Маскве. Сталін выступаўна ім здакладам «Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным нытаньні». У выніку зьезд канстатаваў. ш тосутнасьць нацыянальнага пытаньня — у ліквідацыі палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай адсталасьці раней прыінечаных народаў, у наданьні ім магчымасьці «дагнаць цэнтральную Расею і ў дзяржаўных, і ў культурных, і ў гаснадарчых адносінах».
359 Фрумкіна Марыя (пс. Эстэр) (1880—1941) — нараджэнка Менску, актыўная ўдзельніца рэвалюцыйнага руху ў Расеі. 3 1901 па 1919 гг. была адным зь лідэраў Бунду, пасьля далучылася да Камуністычнай партыі. 3 восені 1920 г. займала пасаду наркама асьветы БССР. 3 1921 г. кіравала габрэйскай сэкцыяй маскоўскага Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяўЗахаду імя Ю. Мархлеўскага, у 1925—1936 гг.была рэктарам іэтага ўнівэрсытэту. Рэпрэсаваная.
Пацьвярджаючы дэкрэтСаўнаркамуЛітбел ад 1919 г.,якідатычыць расейскай.габрэйскай і польскай моваў, поўнасьцю прызнаючы заканадаўстваСавецкай Расеі ўсправе асьветы нацыянальных меншасьцяў і ўхваляючы палітыку Беларускага камісарыяту асьветы — Цэнтральны выканаўчы камітэт Беларусі загадвае:
Камісарыяту асьветы ўзмацніць працу на мове пераважнай большасьці насельніцтва — беларускай мове. Камісарыят асьветы павінен у сваёй працы безумоўна кіравацца прынцыпам сыстэмаі ычнага і паступовага пераходу навучаньня ў установах, у якіх выхоўваюцца беларускія дзеці, на іх матчыну беларускую мову. Для выкананьня гэтага павятовыя аддзелы асьветы павінны распачаць рэалізацыю пераходу на беларускую мову яшчэ ў гэтым годзе (1921 — заўвага аўтара «Кароткага нарысу...»).
Камісарыят асьветы як мага хутчэй павінен прыступіць да падрыхтоўкі настаўнікаў, якія змогуць навучаць па-беларуску. Акрамя ўжо наяўных курсаў у Менску належыць яшчэ ў гэтым годзе арганізаваць курсы ў кожным горадзе. Павінны быць створаныя адмысловыя дадатковыя курсы беларускай мовы для працаўнікоў асьветы з тых школаў, у якіх навучаюцца дзеці беларусаў. Інстытут нацыянальнай асьветы і трохгадовыя курсы ў Бабруйску і Барысаве павінны быць паступова пераўтвораныя ва ўстановы, якія рыхтавалі б настаўнікаў беларускай мовы. Ва ўсіх школах другой ступені (сярэдніх), прафэсійных падрыхтоўчых курсах, інструктарскіх курсах, спэцыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі, незалежна ад мовы выкладанвня, уводзіцца абавязковае вывучэньне беларускай мовы як асобнага прадме ту.
Камісарыят асьветы і яго органы, а асабліва Дзяржвыдат, павінны зьвярнуць сур езную ўвагу на выданьне літаратуры на мясцовых мовах. Дзяржаўнае выдавецтва і літаратурна-выдавецкі аддзел Народнага камісарыяту асьветы да 15 лютага павінны прадставіць плян выданыіяў па-беларуску. Згаданыя выдавецтвы мусяць штодзень здаваць справаздачу Цэнтральнаму выканаўчаму камітэту аб ходзе працы.
Цэнтральны выканаўчы камітэт выдзяляе 10 мільёнаў на заснаваньне ў Менску Цэнтральнай беларускай бібліятэкі. Адначасова асыгнуецца 5 мільёнаў на выданьне ўзнагарод аў тарам найлепшых беларускіх падручнікаў, а таксама 2 мільёны ў распараджэньне камісарыяту асьветы на падтрымку незаможных аўтараў і навукоўцаў якія пішуць на мясцовых мовах360.
Аднак гэтая важная ў праўных адносінах пастанова, якая давала вялікія магчымасьці для разьвіцьця беларускай мовы, ажыцьцяўлялася вельмі павольна361.
Вельмі сьціплыя матэрыяльныя сродкі, а таксама перашкоды, якія чыніліся русіфікатарамі-камуністамі, дазволілі да 15.IV.1921 г. арганізаваць
360 Гэтая ў арыгінале расейскамоўная пастанова ў «Кароткім нарысе...» падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі.
161 Уся пастанова ад 4.11.1921 г. была толькі дэмагогіяй, бо 28.V11.1926 г. Нацыянальная камісія 11ВК Беларусі,абапіраючыся на рашэньні 11 сэсіі ЦВК аб прызначэньні на 15.VII. 1925 г. тэрміну пераходу цэнтральных установаў на беларускую мову, пастанавіла звольніць тых чыноўнікаў, якія не навучыліся беларускай мовы. Акрамя таго, толькі ў лістападзе—сьнежні 1926 г. адбылася каііфэрэнцыя ў справеўстанаўленьня беларускага правапісу (і л. ніжэй) (заўвага аўтара «Кароткага нарысу...»).
толькі настаўніцкія курсы для беларусаў, а таксама ўвесьці беларускую мову ў якасьці асобнага прадмету ў некаторыя навуковыя ўстановы.
На беларускіх курсах для дзяржаўных функцыянэраў было адзначана вельмі малое наведваньне.
Створаны 23 студзеня 1921 г. Інстытут беларускай культуры атрымаў сур’ёзнае фінансаваньне, якое зрабіла магчымым даволі актыўную выдавецкую кампанію. У ім працавалі беларускі камуніст Жылуновіч, а таксама Бадунова, Бядуля, Янка Купала, Лёсік, Некрашэвіч і Родзевіч.
У вайсковай галіне нацыянальныя пастуляты, якія пастаянна высоўваліся беларускімі эсэрамі, ня браліся пад увагу нават у самай малой ступені. Так званыя тэрытарыяльныя палкі нічым не адрозьніваліся ад іншых савецкіх палкоў — у іх поўнасьцю панавала расейская мова.
У асьветнай і культурнай галінах трэба адзначыць наступныя здабыткі, якія, апрача пералічаных, мелі месца ў гэты час:
Пры Камісарыяце асьветы ў Менску паўстала камісія для стварэньня беларускай навуковай тэрміналёгіі (сярод іншых была створаная матэматычная тэрміналёгія). У Менску быў адчынены Беларускі ўнівэрсытэт, на чале якога сталі беларусы, якія дагэтуль працавалі ў Маскоўскім унівэрсытэце, — Пічэта, Турук362 і Янчук363. У 1921/22 навучальным годзе ў гэтым унівэрсытэце былі наступныя факультэты:
1) мэдыцыны,
2) рабочы,
3) гуманітарна-грамадзкі:
а) прававая сэкцыя,
Ь)эканамічная сэкцыя, с) філязофская сэкцыя, d) пэдагагічная сэкцыя.
Колькасьць слухачоў у 1921/22 навучальным годзе была наступная:
1) на гуманітарна-грамадзкім факультэце — 800 чалавек,
2) на рабочым факультэце — 285 чалавек,
3) на факультэце мэдыцыны — 280 чалавек.
Разам: 1365 чалавек,
а таксама 17 прафэсараў.
Акрамя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску стварыўся Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут з шасьцю факультэтамі, на якіх вучыліся 624 слухачы. Разам у абедзьвюх вышэйшых навучальных установах у той час вучыліся 1989 чалавек.
362 Турук Фёдар (1889— 1960) — беларускі гісторык і грамадзка-палітычны дзяяч. 3 сакавіка 1918 г. — загадчык аддзелу Беларускага нацыянальнага камісарыяту. 3 1919 г. — загадчык беларускага пададдзелуаддзелуасьветынацыянальныхменшасьцяўНаркаматуасьветы РСФСРУ 1921 г. выдаўкнігу«Бслорусскос двнженне: Очерк нстормп нацнонального н революцнонного двнженмя белоруссов».
363 Янчук Мікалай (1859—1921) — беларуска-ўкраінска-расейскі навуковец-славіст і пісьменьнік. У 1918—1921 гг. — сябра Беларускага навукова-тэхнічнагатаварыстваў Маскве. Удзельнічаў у працы камісіі па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту, у 1921 г. — прафэсар катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ
У 1921/22 г. у Менску існавалі наступныя прафэсійныя школы:
W
пп/п
Назва школы
Тэрмін навучаньня
Колькасьць навучэнцаў
Колькасьць выкладчыкаў
Мова выкладаньня
1
1 Іершы пэдагагічны тэхнікум
4 гады
480
16
расейская
2
Другі пэдагагічны гэхнікум
4 гады
330
25
расейская і беларуская
3
Габрэйскі тэхнікум
4 гады
160
39
габрэйская
4
Беларускія 10-месячныя настаўніцкія курсы
10 месяцаў
80
15
беларуская
5
9-месячныя курсы для выкладчыкаў
9 месяцаў
60
18
беларуская
6
Польскія пэдагагічныя курсы
2 гады
59
8
польская
7
Курсы выхаваньня і павышэньня кваліфікацыі
1 год
100
15
беларуская і расейская
Разам
1269
136
Акрамя таго, 6-тыднёвыя курсы для настаўнікаў, разьлічаныя на 250 чалавек кожныя, былі адкрытыя ў Барысаве і Слуцку. Кіраўнікамі гэтых курсаў былі Лёсік і прафэсар Пічэта.
Агульная адукацыя выглядала вельмі сьціпла. Недахоп настаўніцкіх сілаў, падручнікаў, а таксама прыдзіркі і супрацьдзеяньне ідэі беларускага школьніцтва з боку расейскай правінцыйнай інтэлігенцыі былі галоўнымі прычынамі слабога разьвіцьця гэтай галіны працы беларускага руху.
У Менску існавала 11 школаў I ступені (агульныя) з 66 настаўнікамі, 1 школа II ступені (сярэдняя) з 12 настаўнікамі.
У Бабруйскім павеце — 13 школаў I ступені, 1 школа II ступені.
У астатніх паветах колькасьць школаў дакладна не ўстаноўленая, аднак ні ў адным зь іх яна не перавышала дзесяці.
Трэба зазначыць, што патрэба ў настаўніках-беларусах пастаянна павялічвалася, а старэйшае насельніцтва вучылася граматыцы беларускай мовы ў культурна-асьветных гуртках, якія ўсё болей распаўсюджваліся і набывалі папулярнасьць.
У культурнай галіне належыць зазначыць, што ў 1921 годзе ў Эстонію і Латвію былі высланыя беларускія камісіі з задачай зрабіць замовы на беларускія друкаваныя выданьні, сярод іншага і на школьныя падручнікі ў вельмі вялікай колькасьці. Акрамя таго, былі прыкладзеныя вялікія намаганьні, каб вярнуць расьсеяных на тэрыторыі Савецкай Расеі беларускіх дзеячоў і народных настаўнікаў. Так, сярод іншых вярнуўся ў Беларусь вядомы беларускі паэт Якуб Колас.
Былі заснаваныя новыя выданьні: «Культура й школа Советской Белорусснм»364, а таксама «Зорка»365, месячнік для дзяцей пад рэдакцыяй 3. Бядулі.
564 «Культура м школа Советской Белорусснм» — часопіс, 2 нумары якога былі выдадзеныя ў Менску ў 1919 і 1921 гг.
365 Маецца на ўвазе дзіцячы часопіс «Зоркі», які выдаваўся ў Менску Наркаматам асьве і ы Беларусі зьлютага 1921 дачэрвеня 1922 г.
Быў павялічаны наклад штодзённай газэты «Савецкая Беларусь», і ў значнай ступені былі ліквідаваныя перашкоды для яе распаўсюджваньня.
Беларускі тэатар і хор Тэраўскага366 атрымалі некаторыя матэрыяльныя падставы для свайго далейшага разьвіцьця.
Быў арганізаваны Дом беларускага артыста, а таксама Дом беларускага мастацтва.
У Маскве быў выдадзены ў перакладзе на расейскую мову томік паэзіі Янкі Купалы367.
Беларускую прэсу прадстаўляў тыднёвік «Вольны сьцяг»368, рэдагаваны Янкам Купалам, а таксама штодзёньнік «Савецкая Беларусь».
У 1921 г. публіцысты зь лягеру Найвышэйшай Рады і эсэраў пісалі патрыятычныя артыкулы савецкай афарбоўкі, часткова дзеля атрыманьня ўхваленьня аддзелу прэсы. Разьмяшчалася шмат інфармацыі з Ковенскай і Сярэдняй Літвы, перадрукі з «Нашай думкі». «Савецкая Беларусь» уважліва сачыла за разьвіцьцём беларускага руху ў Польшчы, сувора крытыкуючы стаўленьне Польшчы да Беларусі. Рэпрэсіі і перашкоды для разьвіцьця беларускага руху польскім урадам скрупулёзна выкарыстоўваліся беларускімі публіцыстамі і былі матэрыялам для агітацыйных антыпольскіх артыкулаў.