Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
6) дакладна ведаць і дакладваць пра колькасьць мастоў;
7) дзе і ў якой колькасьці знаходзяцца жандармэрыя і паліцыя, а таксама патаемныя непрыяцельскія арганізацыі;
8) у неадкладных выпадках высылаць ганцоў. Гэта абавязкова і вельмі важна, як дзеля майго агульнага інфармаваньня, так і дзеля таго, што гэтыя зьвесткі паслужаць таму, каб у адпаведны момант выдаць загад, бо мы пачынаем вялікую справу — вызваленьне ад уціску «ляхаў». Усе мы ў недалёкай будучыні павінны неспадзявана і нечакана напасьці на ворага і захапіць ягоную зброю. Па першым закліку, не чакаючы чужой дапамогі, мы мусім узброіць слаўных найпершых змагароў за «свабоду» і «бацькаўшчыну».
Пар. 2.
Прыняць усе магчымыя крокі па забесьпячэньні сталай сувязі паміж начальнікамі раёнаў, камэндантамі атрадаў начальнікамі сэкцыяў, а таксама 3 разы на месяц вы ходзіць на сувязь з маім штабам.
Пар. 3.
Прысылаючы кансьпірацыйныя рапарты, дакладна паведамляць, дзе і навошта знаходзяцца партызаны. Падаваць прозьвішчы і псэўданімы камэндантаў, 2 сяброў кожнага штабу і колькасьць наяўнага ўзбраеньня.
Пар. 4.
Начальнікам атрадаў даручаецца як мага хутчэй завязаць тактычную сувязь праз штабы або атрады з суседнімі атрадамі, а пра выкананьне гэтага неадкладна мне дакладваць.
На арыгінале падпісаўся:
Камэндант IV групы I—/ Хмара
Арганізацыйная схема дывэрсійна-паўстанцкай арганізацыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраўу 1922 г. была наступная.
На чале яе стаяў Галоўны беларускі штаб зь сядзібай у Коўне, арганізацыйна наўпрост залежны ад галоўнага штабу літоўскага войска. Літоўскі штаб, у сваю чаргу, знаходзіўся ў пастаянным кантакце зь нямецкім генэральным штабам. Галоўнаму беларускаму штабу ў той час падпарадкоўваліся «камандаваньні паўстанцкіх групаў», якіх было чатыры.
Штабы II, III і IV групаў знаходзіліся на Ковеншчыне, што ж датычыць штабу і тэрыторыі дзеяньня I групы, то падрабязнасьцяў мы ня маем.
Магчымая дысьлякацыя выглядае наступным чынам:
I група — ахоплівала тэрыторыю Віленскага і суседніх паветаў. Месца знаходжаньня штабу ня выяўлена.
II група — ахоплівала тэрыторыю Ашмянскага павету. Месцам знаходжаньня штабу павінны былі быць Араны387.
III група — ахоплівала тэрыторыю Браслаўскага павету. Штаб групы павінен быў знаходзіцца ва Ўцянах.
IV група — ахоплівала тэрыторыю Гарадзеншчыны, часова тэрыторыі Берасьцейскага і Наваградзкага паветаў. Месцам знаходжаньня штабу мусіў быць Мерач (Літва). Тэрыторыя групы не была дакладна вызначаная і не супадала зь межамі паветаў.
Фактычна былі пацьверджаныя існаваньне і дзейнасьць IV групы ў Мерачы і III ва Ўцянах. Магчыма, што I і II групы існавалі толькі ў плянах.
Вызначана, што беларускія партызанскія групы ў Ковенскай Літве складалі арганізацыйную частку «камандаваньня партызанскага фронту», шэфам якога быў падпалкоўнік Усьпенскі388, адзін з арганізатараў беларускага вайсковага руху, былы камандзір беларускага батальёну ў Ваўкавыску.
587 Араны (літ. Varena (Варэна) — мястэчка ў паўднёвай частцы Літвы.
188 Усьпенскі Аляксандар — беларускі вайсковы дзяяч, палкоўнік. 1 лютага 1919 г. быў прызначаны камандуючым І-габатальёну 1-га Гарадзенскага беларускага палка і кіраўніком падафіцэрскай школы. У канцы красавіка 1919 г. кароткі часбыўка.мандзірам палка, падпісаў пагадненьнез польскім камандаваньне.м, каб замест эвакуацыі ў Літву пакінуць яго ў Горадні. Летам 1919 г. на кароткі часарыштоўваўся палякамі. У верасьні 1920 г. — камэндантафіцэрскіх курсаўуЛітве. 3 27 верасня па 9 кастрычніка 1920 г. кіраваў фармаваньнем беларускага батальёну ў складзе літоўскай арміі, які пазьней узначаліў. У пачатку 1920-х гг. кіраваў штабам беларускай ан тыпольскай партызанкі ў Літве. На чэрвень 1924 г. знаходзіўся ў м. Лейпоны. Аўтар успамінаў «1-шы беларускі полк у Горадні і як палякі яго раззброілі».
Рысунак 1.
У склад шасьці групаў «усходняга партызанскага фронту» ўваходзілі III і IV беларускія групы, зь якіх апошняя знаходзілася пад камандаваньнем Хмары-Разумовіча.
Астатнія 4 групы былі літоўскія. Высьветлена таксама, што ў партызанскія групы былі прызначаныя ў якасьці інструктараў нямецкія афіцэры і падафіцэры. На тэрыторыю Польшчы з мэтай фармаваньня баёвак і паўстанцкіх атрадаў высылаліся беларускія інструктары.
Схема паўстанцка-дывэрсійнай эсэраўскай арганізацыі дывізіі прадстаўленая на рысунку.
Падрабязныя зьвесткі пра арганізацыю, працу і праграмы згаданай арганізацыі мы знаходзім у «Інструкцыі для камэндантаў атрадаў»:
Інструкцыя для камэндантаў атрадаў.
Уся праца камэндантаў падзяляецца на: 1) арганізацыйную, 2) выведніцкую, 3) палітычную і 4) апэрацыйную.
Штаб атраду складаецца з камэнданта атраду, 4 сяброў штабу, 3 партызанаў-сувязных і 4 начальнікаў раёнаў.
Штаб атраду непасрэдна падпарадкоўваецца камэнданту групы і забясьпечваецца ўсімі інструкцыямі, грашыма, зброяй і літаратурай. Уся праца штабу атраду падзяляецца на: 1) арганізацыйную, 2) выведніцкую, 3) палітычную і 4) апэрацыйную.
1. Да арганізаныйнай часткі належыць:
а) прыцягваньне актыўных, надзейных людзей, наколькі магчыма абазнаных у вайсковай службе, для фармаваньня партызанскіх ячэек і гуртаваньня апошніх у атрады; Ь) прыкладаньне намаганьняў, каб усе падпарадкаваныя людзі былі забясьпечаныя зброяй;
с) аб'яднаньне ячэек адной гміны ў сэкныі. Начальнік атраду прызначае штаб сэкцыі, які скла даецца з начальніка сэкцыі і 2 сяброў штабу;
<1)аб’яднаньне сэкцыяў у раёны. На пэўную колькасьць сэкцыяў (ад 1 да 4) камэндантадраду прызначае начальніка раёну, які жывеўцэнтральным месцы пры адной з сэкцыяў, кантралюе працу астатніх і выконвае як бы функцыю памочніка камэнданта атраду на месцы. Начальнік раёну даносіць штабу атраду, незалежна ад начальнікаў сэкцыяў, ііра ўсе наватсамыя малыя зьмены, якія адбыліся ўягоным раёне;
е) камэндант атраду павінен падтрымліваць пастаянную сувязь з начальнікамі сэкцыяў і раёнаў, як і са штабам групы. 3 гэтай мэтай пры штабе атраду знаходзяцца тры сувязныя партызаны, якія атрымліваюць па 900 аўксінаў штомесяц на выдаткі.
2. Выведніцкая частка:
а) камэндант атраду рэгіструеўсе аддзелы войскаўпольскай арміі, а таксама паліцыю і жандармэрыю, якія знаходзяцца ўраёне ягонага атраду. 11ра гэта ён дакладвае ў штаб групы, і, акрамя таго, два разы на месяц паведамляе пра ўсе зьмены, якія за гэты час адбыліся.
Ь)увыпадкуўзбройваньня і падрыхтоўкі давайны.атаксама мабілізацыі, канцэнтрацыі і перасоўваньня войскаў неадкладна дакладваць пра гэта штабу. Таксама трэба паведамляць пра ўсе кансьпірацыйныя польскія арганізацыі, створаныя з вайсковымі мэтамі. У падобных выпадках трэба любой цаной мець у гэтых арганізацыях сваіх людзей.
3. Палітычная частка:
а) камэндант атраду праз сваіх людзей праводзіць агітацыю супраць існага парадку, выкарыстоўвае ўсе факты незадавальненьня сярод мясцовага насельніцтва;
Ь) распаўсюджвае агітацыйную літаратуру;
с)зьвяртае адмысловую ўвагу на прапаганду ў войску, асабліва сярод літоўцаў і беларусаў, выкарыстоўваючы пры гэтым факты зьверскага абыходжаньня афіцэраў, дрэннае харчаваныіе і благое абмундзіраваньне.
4. Апэрацыйная частка: складаецца з падрыхтоўчай і актыўна-падрыхтоўчай працы. Штаб атраду:
а) абдумвае плян раззбраеньня непрыяцельскіх афіцэраў;
Ь) рэгіструе ўсе склады зброі і выбуховых матэрыялаў дзеля таго, што штаб групы можа выслаць толькі абмежаваную колькасьць зброі, і тады штаб атраду будзе вымушаны ўзброіць сваіх людзей зь непрыяцельскіх складаў;
с)абдумвае пляны падрыву найважнейшых шашэйных і чыгуначных мастоў, стрэлак чыгуначных ніляхоў, сэмафораў і г. д„ а таксама перарваньня сувязі, хоць бы наватна некалькі гадзін. Кожны раз ён павінен апярэджваць пляны непрыяцеля ітым самым даваць партызанам магчымасьць злучэньня ў большыя групы з мэтай выкананьня задачаў згодна з плянам паўстаньня;
<і) абдумвае плян зьнішчэньня тэлефонных і тэлеграфных правадоў і станцыяў, бо разрыў сувязі робіць праціўніка глухі.м і сьляпым, і тым самым забясьпечвае лёгкую перамогу. Абдумвае плян зьнішчэньня падчас выбуху паўстаньня найвышэйшага польскага камандаваньня, што разам зь іншымі дзеяньнямі выкліча замяшаньне ў складзе паасобных камандаваньняў і прыгнечаны стан у войсках. Гэта лёгка будзе выкарыстаць для выкліканьня бунту і раззбраеньня польскіх аддзелаў. Актыўна-апэратыўная дзейнасьць заключаецца ў выкананьні плянаў, прынятых іптабам ірупы. Да актыўнай дзейнасыіі штабы атрадаў прыступаюць толькі пасьля атрыманьня даручэньня ад камэнданта групы. ГІра ўсе падрыхтоўчыя пляны дакладваць у штаб не пазьней за 20 лютага, а таксама да 20 чысла кожнага месяца трэба прысылаць у штаб зьвесткі пра ўсе ўдакладненьні і зьмены, якія праводзяцца.
Штабы атрадаў павінны праводзіць працу зусім кансьпірацыйна і ў ніякім разе не паведамляць масам пра рыхтаваныя пляны.
Загадзя падзяліць працу па.між атрадамі, памятаючы, аднак, што ў шчыльнай кансьпірацыйнай еднасьці і арыентацыі, а таксама адзінстве дзеяньняў, знаходзіцца гарантыя перамогі.
Начальнік штабу: Камэндант групы:
/—/ Валосіч* /—/ Хмара
У сувязі з арганізацыйнай справай згодна з распараджэньнем №389 ад 19.XII.1921 г. паветы Гарадзеншчыны пазначаліся нумарамі наступным чынам:
Гарадзенскі павет — № 1.
Сакольскі павет — № 2.
Беластоцкі павет — № 3.
Бельскі павет — № 4.
Кобрынскі павет — № 6.
Пружанскі павет — № 7.
Ваўкавыскі павет — № 8.
Слонімскі павет — № 9.
Пра арганізацыю штабоў дывэрсійна-паўстанцкіх адзінак інфармуе распараджэньне № 2 Камэнданта IV групы ад 10.01.1021 г., у якім, сярод іншага, гаворыцца:
У новай арганізацыі ін табоў, пададзенай да веда.ма ў Распараджэньні № 1 ... ствараюцца штабы атрадаў у складзе: 3 асобы, сярод іх камэндант, а акрамя гэтага ў вёсках арганізуюцца штабы сэкцыяў («зьвёнаў») — таксама з трох асобаў, сярод іх камэндант вясковага гуртка.
Пар. 2.
Усе сябры штабоў павінны быць паінфармаваныя пра ўсе штабныя справы, каб, у выпадку адсутнасьці начальніка штабу, яго аўтаматычна можна было б замяніць.
185 1 Іумар распараджэн ьня ў тэксьце адсуі нічае.
Пар. 3.
Паралак старшынства і прызначэньняў: штаб гуртка падпарадкоўваецца штабу сэкцыі, штаб сэкпыі — штабу атраду, штаб атраду — камэнданту групы. Праўсе прызначэньні паведамляць кансьпірацыйнаму атраду «С. V.» (камэнданту групы).