Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня


Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
1.	Памяншэньне падаткаў на войска.
2.	Неадкладнае скасаваньне закону аб асадніцтве.
401 «Вольны сьцяг» — беларуская радыкальная газэта, орі ан Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася ў Вільні з 5 чэрвеня па 25 кастрычніка 1923 г, пад рэдакцыяй Язэна Лагіновіча.
402 Маецца на ўвазе таварыства «Беларуская і рамада», створанае ў Коўне ў лістападзе 1922 г.
ЗьезднастаўнікаўбеларускіхсярэдніхшколаўадбыўсяўВільніз 11 па 14красавіка 1923 г. Згодна з дакумэнтамі зьезду, Васіль Рагуля на ім наагул не прысутнічаў, Адам Станкевіч прысутнічаў, але не выступаў. Антон Луцкевіч выступаўз дакладам выключна пэдагагічнага зьместу.
404 Кабінэт Вінцэнта Вітаса быў адпраўлены ў адстаўку ня ў верасьні, а ўсьнежні 1923 г.
405 Вітас (Witos) Вінцэнт (1874— 1945) — польскі палітык, адзін зь лідэраў сялянскага руху, у ліпені 1920— верасьні 1921 гг„ траўні — сьнежні 1923 г. і ўтраўні 1926 г. — прэм’ер-міністар Польшчы.
406 Тугут (Thugutt) Станіслаў Аўіуст (1873— 1941) — польскі палітык.у 1922—1924 іт. — старшыня I Іольскай народнай партыі «Вызваленьне». У 1924—1925 гг. быў міністрам без партфэлю ва ўрадзе У. Грабскага, курыраваў нацыянальныя праблемы.
3.	Абсьледаваньне ўсіх турмаў і неадкладнае ўручэньне актаў абвінавачаньня арыштаваным беларусам
4.	Стварэньне пасады беларускага падсакратара стану ці міністра ў беларускіх справах.
б.Адхіленьне ад пасадаў наваградзкага, віленскага і беластоцкага ваяводаў. Асабліва тэрмінова павінна адбыцца адкліканьне наваградзкага ваяводы (генэрала Янушайціса407), а ягонае месца павінен заняць ваявода беларускай нацыянальнасьці.
6.	Допуск беларусаў да дзяржаўнай службы.
У школьнай справе:
1.	Скасаваньне школьных акругаў Наваградзкага, Віленскага і Беластоцкага ваяводзтваў.
2.	Стварэньне адзінай школьнай акругі. Намесьнікам куратара павінен быць беларус.
З.	У Наваірадзкім ваяводзтве школьнымі інспэктарамі павінны быць беларусы.
4.	Неадкладнае адкрыцьцё ста беларускіх школаў.
5.	Адкрыцьцё дзьвюх настаўніцкіх сэмінарыяў і адной беларускай гімназіі.
Але, як вядома, паслу Тутуту не ўдалося стварыць кабінэту. Кабінэт стварыў міністар Ул. Грабскі408. Надзеі беларусаў на выкананьне іх патрабаваньняў праваліліся. Ажывіліся і ўзмацніліся кантакты паміж Менскам і Вільняй. Цэнтрам беларускага руху поўнасьцю стаў Менск. Усе найбуйнейшыя беларускія дзеячы падпарадкаваліся вяршэнству Менску і прызналі яго. Факт савецка-беларускіх адносінаў, факт дастаўкі Саветам патрабаванага імі матэрыялу вельмі пераканаўча пацьвярджае перахоплены ліст старшыні народных камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Чарвякова да Антона Луцкевіча наступнага зьместу:
Дарагі Антон! Прабач, калі ласка, маё залішне доўгае маўчаньне. Ня меў магчымасьці прыслаць вам усё тое, пра што мы з табой гаварылі. Усё тое, што вы прасілі, я пасылаю вам праз Бандарчука*. Даляры прышлем праз Соню. У прэсе падавайцс інфармацыю, што грошы вы атрымалі з Амэрыкі.
За агітацыю ў прэсе я вам вельмі ўдзячны. У Маскве ёю надзвычай задаволеныя.
Прышліце каго-небудзь на зьезд саветаў. Літаратуру друкуем. Прасіце ўсё, што вам патрэбна — будзем вам высылаць.
3 павагай
/—/ Чарвякоў
Р. S. Ад тав. Якубецкага Мы атрымалі добры матэрыял.
Ч./-/.
407 Янупіайціс (Januszajtis) (пс. Жэгота) Марыян (1889—1973) — польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал. У 1923—1925 іт. — наваградзкі ваявода.
408 Грабскі (Grabski) Уладзіслаў (1878—1938) — польскі палітык і эканаміст. У 1920 і 1923— 1925 гг. быў прэм’ерам Польшчы, шматразоўзаймаў пасаду міністра фінансаў. Падчас свайго прэм’ерства правёўбанкаўска-фінансавую рэформу і стабілізаваўэканоміку краіны. Акрамя гэтага, пры ім былі распрацаваныя т. зв. «моўныя законы» і некаторыя іншыя законапраекты ў нацыянальнай сфэры, якія, аднак, зболынага засталіся на паперы. I Іасьля траўня 1926 г. перастаўзаймацца палітыкай і прысьвяціўсябе навуковай працы.
У сувязі з антыпольскімі выступленьнямі пераважнай большасьці беларускіх дзеячоў дарэчы будзе сказаць пару словаў пра самую галоўную зь беларускіх арганізацыяў — Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні.
У гэты час (верасень 1923 г.) адчуваўся падзел Вільнацбелкаму на лявіцу, даволі неакрэсьлены цэнтар і правіцу.
Лявіцу складалі: сэнатар Вячаслаў Багдановіч, пасол Фабіян Ярэміч, Кахановіч, Красінскі409 Мікалай, Лагіновіч410, пасол Пятро Мятла і пасол Васіль Рагуля.
Згаданую групу часта падтрымліваў цэнтар у асобах паслоў ксяндза Адама Станкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага, а таксама Трэпкі Антона, Знамяроўскага411, сэнатара Ўласава і Пяткевіча412.
Правіцу складалі: пасол Валэйша413, Самойла414 і Ляўковіч Гальляш.
Улічваючы незразумелую сытуацыю, якая тады (верасень 1923 г.) панавала ў Полынчы праз урадаваы крызіс, цікава будзе больш падрабязна ўгледзецца ў тагачасную дзейнасьць ВБНК.
9.ІХ. 1923 г. адбылося паседжаньне прэзыдыюму ВБНК, на якім Луцкевіч запатрабаваў, каб быў скліканы пленум камітэту, улічваючы важнасьць перажыванага моманту, які вымагаў як мага большага ўзмацненьня беларускай кампаніі. Луцкевіч сьцьвярджаў, што сам прэзыдыюм ня можа браць на сябе адказнасьці за выкананьне задачаў камітэту без выразнай яго на тое згоды. Прэзыдыюм пагадзіўся з прапановай Луцкевіча, пасьля чаго разгледзеў плян дзейнасьці камітэту і вызначыў парадак паседжаньняў пленуму.
404 Красінскі Мікалай (1886 (ці 1891)—1938) — беларускі культурна-грамадзкі дзяяч, пэдагог.
Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту. Працаваўу Віленскай духоўнай праваслаўнай
сэмінарыі спачатку ў якасьці настаўніка, а пазьней — інспэктара. Выступаў за беларусізацыю
IІраваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. Працаваў у Віленскай беларускай гімназіі (1922—
1924), ііасьля выехаўу БССР
410 Лагіновіч Язэп (1891 —1940) — беларускі палітычны дзяяч. Адзін са стваральнікаў Беларускай
рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1922 г„ у ліпені 1923 г. кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. 3 восені 1925 г. да лютага 1936 г. — палітычны сакратар ЦК КПЗБ.
411 Знамяроўскі Ўладзіслаў — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, рэдактар, выдавец. IІаходзіў з Латгаліі,скончыўу Вільні гандлёвую школу, працаваў карэктарам у «Нашай Ніве». У 1920— 1930-х гг. меўу Вільні прыватнае выдавецтва. Выдаваў беларускую арыгінальную і перакладную літаратуру, падручнікі, слоўнікі. Рэдагаваў шэраі беларускіх віленскіх газэтаў, за што прыцягваўся да судовай адказнасьці.
412 Пяткевіч Міхал (?—1945 (?)) — беларускі пэдагог. У 1914 г. скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, выкладаў у Векшняцкай зьмешанай вышэйшай пачатковай вучэльні ІПаўляўскага павету Ковенскай іубэрні. Удзельнік 1 Усебеларускага зьезду 1917 г. У Заходняй Беларусі — настаўнік Віленскай беларускай гімназіі, сябра Беларускага нацыянальнага камітэту, Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У канцы 1920-х гг. — сябра Галоўнай управы ТБШ. На некаторыхзьвестках.быўзабіты супрацоўнікамі НКВД падчасдопыту.
413 Станіслаў Валэйша ніколі ня быў паслом польскага сойму.
414 Самойла Ўладзімер (1878—1941) — беларуска-расейскі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1923— 1927 гг. — адзін зь вядучых публіцыстаў заходнебеларускага пэрыядычнага друку, у асноўным пісаў пад псэўданімам «Суліма».
Было прызнана, што перш за ўсё трэба змагацца за нацыянальную школу, за магчымасьць арганізацыі ўсіх беларускіх сілаў для супольнай культурнай і асьветніцкай працы. Быў прызнаны дзейсным надалей ранейшы кірунак дзейнасьці ВБНК, а таксама патрэба аб’яднаньня ўсяго беларускага грамадзтва вакол камітэту.
Пасьля быў вызначаны наступны парадак паседжаньняў пленуму:
1	. Выбары ў прэзыдыюм.
2	.Плян далейшай дзейнасьці камітэту.
Пленарны сход быў прызначаны на 17.IX.1923 г. Аднак з той прычыны, што ня ўсе арганізацыі здолелі правесьці ў сябе выбары дэлегатаў, гэты тэрмін быў перанесены на 23.IX. 1923 г.
23.IX.1923 г. адбылося пленарнае паседжаньне. У ім узялі ўдзел 19 сяброў з мандатамі ад розных беларускіх арганізацыяў. Былі прызнаныя сапраўднымі 17 мандатаў. Інжынэр Зямкевіч415, які прыбыў з Горадні як прадстаўнік тамтэйшага беларускага прытулку ад імя Беларускага камітэту дабрачыннасьці ў Горадні416, быў прыняты з правам дарадчага голасу.
На сходзе прысутнічалі: 1) сэнатар Багдановіч Вячаслаў, 2) пасол Ярэміч Фабіян, 3) Гарэцкі Максім, 4) Красінскі Мікалай, 5) Лагіновіч, 6) Ляўковіч Гальляш, 7) пасол Рак-Міхайлоўскі, 8) пасол Аўсянік Антон, 9) Пяткевіч, 10) Самойла, 11) пасол кс. Станкевіч Адам, 12) Трэпка Антон, 13) сэнатар Уласаў Аляксандар, 14) Валэйша, 15) інжынэр Зямкевіч Р., 16) друкар-выдавец Знамяроўскі.
Старшынём прэзыдыюму ВБНК большасьцю галасоў быў выбраны пасол Фабіян Ярэміч.
Намесьнікам старшыні прэзыдыюму ВБНК большасьцю галасоў быў выбраны Антон Луцкевіч.
Сакратаром ВБНК большасьцю галасоў быў выбраны Лагіновіч.
Скарбнікам ВБНК большасьцю галасоў быў выбраны Кахановіч (які на сходзе не прысутнічаў).
Сход прыняў наступную прапанову Луцкевіча:
Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні (ВБНК) зьяўляецца найвышэйшы.м кіроўным органам для ўсіх беларускіх арганізацыяў і таварыстваў.
Плян далейшай працы Вільнацбелкаму было вырашана разгледзець на сходзе 30.IX.1923 г.
415 Зямкевіч Рамуальд (1881 — 1943 (ці 1944)) — беларускі бібліёграф, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, калекцыянэр. Жыўу Варшаве. Сабраўунікальную калекцыю беларускіх
старажытнасьцяў, якая загінула падчас Другой усясьветнай вайны, напаўняў яе не заўсёды маральнымі і законнымі спосабамі. У 1920-я гг. супрацоўнічаўз II аддзелам Генэральнага штабу польскага войска, быў яго платным канфідэнтам і пісаў сакрэтныя рапарты пра сган рэчаў у беларускім нацыянальным руху V Полывчы.
У сходзе, які адбыўся 30.IX.1923 г., узялі ўдзел 39 асобаў, прычым 19 — з правам голасу. Старшыня Беларускага пасольскага клюбу, пасол Тарашкевіч, на гэтым сходзе ўпершыню зрабіў справаздачу аб працы беларускіх паслоў у сойме. Пры гэтым ён адзначыў, што ўрады як Сікорскага, так і Вітаса ставіліся варожа да патрабаваньняў беларускіх паслоў, якія дамагаліся задавальненьня патрэбаў і памкненьняў беларускага народу.
Далей пасол Тарашкевіч сказаў, што Беларускі пасольскі клюб распрацаваў шэраг праектаў, якія датычылі аўтаноміі для беларусаў, школьніцтва, грамадзянства і г. д., а таксама — што ён зьбіраецца іх унесьці на найбліжэйшай соймавай сэсіі. Аднак ён адразу ж заявіў, што ня трэба мець надзеяў, што гэтыя праекты пройдуць у сойме, улічваючы варожае стаўленьне соймавай большасьці да беларускай справы.