• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    296 Шулцас (Sukas) Тадас (1880—1940) — літоўскі навуковец і грамадзка-палітычны дзяяч, інжынэр-тэхноляг. Займаўся праблемамі суднабудаўніцтва, вырабу абсталяваньня для харчовай прамысловасьці. 3 1920г.жыўу Вільні, працаваўу рэдакцыі газэты «Vilnietis» («Вілянчук»). Пасьля высылкізь Вільні выкладаўу Найвышэйшай тэхналягічнай школе ў Коўне, з 1927 г. — на тэхналягічным факультэце Літоўскага ўнівэрсытэту.
    29 Насамрэч выбары ў Віленскі сойм адбыліся не ў канцы, а ў пачатку студзеня 1922 г. (8 дня). Арышті высылказь Вільні беларускіхі літоўскіхдзеячоў не папярэднічалі выбарам, а адбыліся праз два тыдні пасьля іх.
    298 1 1. Аляксюк выставіў свае сьпісы ў Камайскай і Аівмянскай выбарчых акругах, якія, згодна з афіцыйнай статыстыкай, былі найболыв беларускімі паводле складу насельніцтва.
    шасьць беларускага грамадзтва пачула голас адозвы Беларускага нацыянальнага камітэту і не ўзяла ўдзелу ў галасаваньні299.
    Трэба зазначыць, што ў апошнія дні перад галасаваньнем сярод беларусаў пазначыліся пэўныя ваганьні. Пад уплывам некаторых беларускіх дзеячоў і пад ціскам левых польскіх партыяў перад самымі выбарамі частка беларусаў рашылася на ўдзел у галасаваньні. Недахоп часу не дазволіў прыцягнуць да галасаваньня яшчэ большыя масы, аднак выбары паказалі, што некаторая частка беларусаў аддала свае галасы за «Адраджэньне».
    Можна меркаваць, што калі б не зацятае змаганьне Беларускага нацыянальнага камітэту з Алексюком і надта малая папулярнасьць апошняга і калі б кампанія польскіх партыяў, скіраваная на прывабліваньне беларусаў да выбарчых урнаў, была больш сплянаваная і скаардынаваная, то адсотак прагаласаваўшых быў бы значна большы, а ўплыў Ластоўскага на віленскія выбары — зусім нязначны.
    5 лютага большасьць арыштаваных былі вывезеныя віленскімі ўлад^мі ў нэўтральную зону300 і там вызваленыя, але бяз права вяртаньня на Віленшчыну.
    Ператрусы, арышты і вываз выклікалі сярод беларусаў замяшаньне і новую хвалю расчараваньня.
    Дзейнасьць Беларускага нацыянальнага камітэту зноў была скіраваная на шлях пратэстаў. Доказам гэтага можа быць пратэст Беларускага нацыянальнага камітэту ад 13 лютага 1922 г.301.
    19—20 мінулага студня месяца польская ўлада «Сярэдняй Літвы», ператросшы цэлы рад беларускіх культурных установаў, арыштавала каля 20 беларускіх дзеячоў і культурных працаўнікоўз старшынём Беларускага Нацыянальнага Камітэту на чале.
    У ноч з 3 на 5 гэтага лютага блізу ўсе яны, у болыпасьці нават не дапрошаныя, безь ніякага публічнага судовага разгляду інкрымінаваных ім праступкаў, украдкам вы-
    299 Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, падчас выбараў у Віленскі сойм галасаваў толькі 41 % беларускага насельніцтва (у вясковых акругах — 44,5%). Аднак пры гэтым трэба ўлічваць, што польская дзяржаўная статыстыка можа выкарыстоўвацца толькі для вызначэньня выбарчых паводзінаў праваслаўнай часткі беларускаіа насельніцтва. Наконт галасаваньня беларусаўкаталікоў можна рабіць толькі пэўныя прыпушчэньні. Так, у некаторых гмінах колькасьць выбаршчыкаў-хрысьціян, які не ўзялі удзелу ў галасаваньні, значна перавышала колькасьць афіцыйна зафіксаваных там беларусаў і літоўцаў. Напрыклад, у Опсаўскай гміне Браслаўскага павету, паводле афіцыйнай статыстыкі, жылі толькі 219 беларусаў, «тутэйшых» і расейцаў (усеяны ўлічваліся разам) і 13 літоўцаў, а не галасавалі 1331 чалавек хрысьціянскага веравызнаньня (Wybory do Sejmu wWilnie, 8 stycznia 1922. Oswietlenieakcji wyborczej i jej wynikow na podstawie zrodel urzydowych. Wilno, 1922. S. 155). Вядома, сёньня вельмі цяжка вызначыць, у якой ступені на падобную пазыцыю выбаршчыкаў паўплывала беларуская агітацыя, а ў якой іншыя фактары.
    300 Маецца на ўвазе нэўтральная зона, усталяваная паміж польскімі і літоўскімі войскамі Кантрольнай камісіяй Лігі нацыяўЗОлістапада і 17сьнежня 1920 г.
    301 Насамрэч гэтая рэза/іюцыя была прынятая Віленскім БНК 8 лютага 1922 г.
    везены з Бацькаўшчыны, засуджаныя няма ведама кім на баніцыю302 і пазбаўленыя нават магчымасьці апраўдацца і давясьці сваёй нявіннасьці.
    Беларускі Нацыянальны Камітэт гэтым станоўча пратэстуе проці такога грубага нарушэньня элемэнтарных асноваў права і справядлівасьці і проці яўнага гвалту над грамадзкай свабодай высланых беларусаў.
    Беларускі Камітэт шчыра дзякуе тым прадстаўніком Краёвай польскай дэмакратыі, якія ўжо запратэставалі проці патаптаньня ўрадам «Сярэдняй Літвы» права і нацыянальнае і грамадзкае свабоды, разумеючы, што кожнае такое нарушэньне ўладаю правоў адной нацыянальнай групы ў роўнай меры грозна для ўсіх братніх дэмакратый краю.
    Беларускі Камітэт вітае такжа выступленьні прадстаўнікоў жыдоўскай дэмакратыі ў асобе старшыні Жыдоўскай Гміны места Вільні д-ра Выгодзкага303, і саюзу Жыдоўскіх Журналістаў і Літаратараў, якія апублікавалі свае гарачыя пратэсты проці гвалтаў над беларускімі дзеячамі, і гэтым шле ім шчыраедзякуй ад сябеі ад імя пацярпеўшых.
    Беларускі Камітэт піле свой прывет усім пацярпеўшым беларускім і літоўскім дзеячам, цьвёрда верачы, што раней ці пазьней праўда пераможа, што ў самым хуткім часе яны здалеюць свабодна вярнуцца ў родную зямлю дзеля карыснай творчай працы, ад якой цяпер адарваныя304.
    Трэба зьвярнуць увагу, што тон гэтага пратэсту быў іншы, чым папярэдніх выступленьняў камітэту. Перш за ўсё ён быў скіраваны да польскага ўраду, а таксама падкрэсьліў прыхільную да беларусаў пазыцыю пэўнай часткі польскай прэсы і грамадзтва.
    Трэба дадаць, што ўсе арыштаваныя, акрамя Якубецкага і Пракулевіча, былі вельмі варожа настроеныя ў дачыненьні да польскага ўраду. Выдаленьне гэтых людзей выключыла найболын палкія і неўраўнаважаныя элемэнты. Факт арыштаў і вывазу значна паспрыяў аздараўленьню адносінаў у Вільнацбелкаме. Адбылася рэарганізацыя камітэту, а ўся яго дзейнасьць была скіраваная на больш памяркоўны шлях.
    20 лютага 1922 г. Віленскі сойм дзевяноста шасьцю галасамі пры шасьці ўстрымаўшыхся прыняў пастанову, якая ўключала Вільню і Віленскую зямлю ў Полыпчу. Зьмест гэтай пастановы быў наступны:
    У імя Ўссмагутнага Бога, Мы, Сойм у Вільні, скліканы свабоднай і ўсеагульнай воляй насельніцтва Віленскай зямлі, які валодае ўсімі правамі на вырашэньне лёсу гэтай зямлі, памятаючы пра шматвяковыя повязі, якія, замацаваныя актамі ў Гародні і Любліне і ўхваламі травеньскай канстытуцыі 1791 г„ нашы землі сілай добраах-
    302 Баніцыя — від пакараньня ўдаўняй Рэчы Паспалітай. Асуджаны наяе мусіў пакінуць краіну і страчваў усе грамадзянскія правы.
    303 Выгодзкі Якуб (1857—1941) — габрэйскі грамадзкі і палітычны дзяяч, лекар. Ардынатар і дырэктар шпіталяў у Вільні, старшыня віленскай габрэйскай абшчыны. Да рэвалюцыі адзін з заснавальнікаў партыі кадэтаў на Віленшчыне. Быў міністрам габрэйскіхсправаўу літоўскім урадзе. У 1922—1930 гг. быў паслом польскага сойму, таксама выбіраўся радным г. Вільні. Падтрымліваў сіянісцкі рух. Забіты немцамі.
    304 Беларускі тэкст рэзалюцыі цытуецца паводле: Беларускі звон. 1922.17 лютага. № 4 (29). С. 3.
    вотных пагадненьняў злучылі ў адно з Польшчай, а таксама пра ахвярна пралітую ў змаганьні народу за свабоду пасьля нешчасыіівых падзелаў Айчыны кроў нашых бацькоў, ушаноўваючы мужнасьць і самаахвярнасьць польскага жаўнера, сына гэтай зямлі Юзэфа Пілсудзкага, геройскі чын генэрала Жалігоўскага — згодна з правам народу на самавызначэньне, ад імя населыііцтва гэтай зямлі, яго цяпер жывучых і будучых пакаленьняў, маючы на мэце забесьпячэньне свабоды і ўсебаковага духовага і матэрыяльнага разьвіцьця — на паседжаньні 20 лютага 1922 г. вырашаем і пастанаўляем:
    І.	Усе праўна-дзяржаўныя сувязі, навязаныя нам сілай расейскай дзяржавай, лічы.м незваротна разарванымі і няіснымі, а таксама адмаўляем права Расеі ўмешвацца ў справы Віленскай зя.млі.
    2.	ГІраўна-дзяржаўныя прэтэнзіі, якія выказвае на Віленскую зямлю Літоўская Рэспубліка, знайшоўшыя сваё выяўленьне ў літоўска-савецкай дамове ад 12 ліпеня 1920 г„ як і ўсялякія іншыя, адкідаем і назаўсёды адхіляем.
    3.	Урачыстасьцьвярджаем, штомы не прызнаем ніякіх рашэньняўяк наконт лёсу нашай зямлі, так і наконтяеўнутранагаўладкаваньня, прынятыхзьнешнімі чыньніка.мі супраць нашай волі.
    4.	Віленская зямля безумоўна і безагаворачна складае неадрыўную частку Польскай Рэспублікі.
    5.	Польская Рэспубліка валодае поўным і выключным правам дзяржаўнага кіраваньня Віленскай зямлёй.
    6.	Адпаведныя ўлады Польскай Рэспублікі валодаюць адзіным і выключным правам вырашэньня пра законы і ўладкаваньне Віленскай зямлі згодна з Канстытуцыяй Польскай Рэспублікіад 17сакавіка 1921 г.
    7.	Заклікаем Заканадаўчы сойм і ўрад Польскай Рэспублікі да неадкладнага выкананьня правоў і абавязкаў, якія вынікаюцьзфакту прыналежнасьці Віленскай зямлі да Польскай Рэспублікі.
    24 сакавіка 1922 г. Заканадаўчы сойм Польскай Рэспублікі аднагалосна зацьвердзіў пастанову Віленскага сойму. Такім чынам, пытаньне дзяржаўнай прыналежнасьці паўночна-ўсходніх земляў было вырашана. Сярэдняя Літва перастала існаваць.
    Згодна з пастановай Заканадаўчага сойму Польскай Рэспублікі, у сакавіку 1922 г. для выкананьня адміністрацыйнай улады II інстанцыі ў Віленскай зямлі быў прызначаны дэлегат ураду П. Роман305.
    Надзеі беларусаў і літоўцаў пасьля пастановаў Віленскага і Варшаўскага соймаў скіраваліся на Лігу нацыяў, бо вырашэньню віленскай справы яшчэ не хапала міжнароднай санкцыі. Гэты недахоп зрабіў магчымым падняць-
    Маецца на ўвазе Роман (Roman) Валеры (1877—1952) — польскі юрыст і палітык. У 1921 — 1922 іт. быў па іескім ваяводам, у 1922—1924 гг. — дэлегат польскага ўраду на Віленшчыну. Пасьля быў прызначаны старшынём камісіі па псраглядзе дзейных на т. зв. «усходніх крэсах» законаў. Пасьля травеньскага перавароту 1926 г. — адзін з найбліжэйпіых паплечнікаў К). Пілсудзкаіа. У 1928— 19351т. сэнатар, адзін з кіраўнікоў праўрадавай фракцыі ў Сэнаце — Беспар і ыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам.
    це віленскага пытаньня на эўрапейскай арэне, пакуль не адбылося прызнаньня польскіх межаў канфэрэнцыяй паслоў, пра што будзе ісьці гаворка ніжэй.
    Разьдзел XXIV
    Сьвяткаваньне гадавіны 25 сакавіка 1922 г. у Вільні. Віленскія ўрачыстасьці, зьвязаныя з прыняцьцем улады польскім урадам. Кампанія Беларускага нацыянальнага камітэту ў сувязі з далучэньнем Віленшчыны да Польшчы.