• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    260 Буцька — відаць, маецца на ўвазе Будзька Эдуард (1882—1958) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, каапэратар. У 1918 г. заснаваўу сваім родным мястэчку Будславе беларускую гімназію, пасьля яе закрыцьця займаўся арганізацыяй беларускай каапэрацыі. Падчас Другой усясьветнай вайны настаўнічаў, пасьля — уэміграцыі.
    261 Бабянскі (Babianski) Антон — віленскі польскі дзяяч, у 1921 — 1922 гг. — дырэктар Дэпартамэнту аправізацыі Часовай кіроўнай камісіі Сярэдняй Літвы.
    262 Пяткевіч (Pietkiewicz) Пётар — польскі грамадзка-палітычны дзяяч на Віленшчыне, старшыня Сьвянцянскага павятовага сойміку. У 1922 г пасол Віленскага сойму са сьпісу Польскай народнай партыі «Адраджэньне». Быў у Віленскім сойме сябрам Інтэрпэляцыйнай камісіі.
    263 «Адраджэньне» («Odrodzenie») — польская сялянская арганізацыя на Віленшчыне, фактычна мясцовая філія Польскай народнай партыі «Вызваленьне». Пасьля правядзеньня выбараўу Віленскі сойм аб’ядналася з «Вызваленьнем».
    Другой сфэрай дзейнасьці камітэту былі школы. Беларускае школьніцтва ў гэты час было ў значнай ступені апанавана расейцамі, якія заставаліся ў кантакце з Савінкавым і падавалі сябе як беларусаў. Прычынай гэтага быў недахоп беларускіх настаўніцкіх сілаў.
    Аднак трэба адзначыць, што беларусы, асабліва афіцыйны кіраўнік беларускага школьніцтва Тарашкевіч, сур’ёзна і шчыра змагаліся з русіфікатарскім элемэнтам. На тэрыторыі Сярэдняй Літвы знаходзілася 135 беларускіх школаў264.
    Падчас існаваньня Сярэдняй Літвы камітэт пачаў распаўсюджваць сфэру сваіх уплываў і на Латгалію, а таксама падтрымліваў блізкія стасункі з польскай народнай партыяй «Адраджэньне».
    Акрамя Беларускага нацыянальнага камітэту, існавала Найвышэйшая Беларуская Рада, якая вылучылася пасьля расколу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на зьезьдзе ў Менску ў лістападзе 1919 г.265. Афіцыйна Найвышэйшая Рада амаль не функцыянавала як такая на тэрыторыі Сярэдняй Літвы. Яе сябрамі былі: Рак-Міхайлоўскі, маёр Якубецкі, інжынэр Трэпка, Браніслаў Тарашкевіч, прафэсар Вацлаў Іваноўскі, Аркадзь Смоліч, Антон Луцкевіч, Яўген Ладноў266. Гэтыя людзі, расьсеяныя па разнастайных беларускіх установах і пляцоўках, аказвалі вялікі ўплыў на нацыянальную працу і палітычныя пераўтварэньні, аднак рэдка выступалі (толькі на замежных пляцоўках) з мандатамі Найвышэйшай Рады.
    Палітычны кірунак Найвышэйшай Рады можа быць акрэсьлены як прыязны Польшчы і ў любым выпадку антылітоўскі і антынямецкі.
    264 Паводле інфармацыі Крыстыны Гамулкі, у пачатку 1921 г. на тэрыторыі Сярэдняй Літвы існавала 178 дзяржаўных беларускіх пачатковых інколаў (Gomolka, К. Sprawy biatoruskie w II Rzeczypospolitej. Gdansk, 1992. S. 103).
    265 I Іайвышэйіпая Рада ўтварылася ў Менску 13 сьнежня 1919 г.
    266 Ладноў Яўген Міхайлавіч (? — пасьля 1932) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1905 г. — сябра ваеннай арганізацыі эсэраў у Адэсе, удзельнік рэвалюцыі 1905— 1907 гг. у Расеі. I Іадчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. знаходзіўся ў Харкаве,быўтаварышам старшыні Харкаўскага губэрнскага савету сялянскіх дэпутатаў. Як дэлегат Харкаўскай думы ўдзельнічаўуДзяржаўнай нарадзе ў Маскве 12—15 жніўня 1917 г. Паводле ўласных сьведчаньняў, празь некалькі дзён насьля балыпавіцкага перавароту ўступіў у камандаваньне войскамі 1 Іаўночнага раёну (ад Харкава да Бярдзянску), беспасьпяхова намагаўся арганізаваць супраціў балыпавікам, пасьля чаго 7 лістапада 1917 г. звольнены са службы «с преданмем военно-революцпонному суду». I Іасьпеў выехаць з Харкава, прысутнічаў на I Усебеларускім зьезьдзе, быў абраны ў склад яго выканкаму. У 1918 г. — ваенны міністар ва ўрадзе БНР, са сьнежня 1919 і. — міністар замежных справаў. У лютым 1919 г. прызначаны ўрадам БНР сябрам, пазьней старшынём беларускай дэлегацыі на Парыскую мірную канфэрэнцыю. Супрацоўнічаўз II аддзелам Ген.эральнага штабу польскага войска. Ініцыятар стварэньня Беларускага дзяржаўнага камітэту вясной 1921 г.у Вільні. Падчас парлямэнцкіх выбараўу Польшчы ў 1922 г. падтрымліваўпраўрадавае Дзяржаўнае аб’яднаньне на крэсах. У 1923 г. сумесна з Л. Дубейкаўскім апублікаваў некалькі адкрытых лістоў, у якіх крытыкаваў і абвінавачваў кіраўніцтва беларускага нацыянальнага рухуў Польшчы. 10 траўня 1923 г. беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю абтым, іпто Я. Ладноў зьяўляецца правакатарам і рэкамэндавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазьбягаць блізкага знаёмства зь ім». У 1932 г. жыў у Францыі. Далейшы лёс невядомы.
    Пад уплывам дзеячоў з Найвышэйшай Рады стварыўся Беларускі дзяржаўны камітэт як кіроўны палітычны інстытут, забясьпечаны мандатамі шматлікіх групаў, які імкнуўся да кансалідацыі ўсяго беларускага руху.
    Дзяржаўны камітэт спачатку дзейнічаў кансьпірацыйна. Ён, безумоўна, меў антылітоўскі і антынямецкі характар і быў у пастаянным кантакце з Польшчай. Роля камітэту ў выяўленьні нямецкага кіраўніцтва ва «ўрадзе Ластоўскага» была такой пасьпяховай, што ў значнай ступені падарвала раней бесканкурэнтны асабісты ўплыў Ластоўскага. Ластоўскі намагаўся нават усталяваць кантакт зь Дзяржаўным камітэтам, не выключаючы і падпарадкаваньня яму.
    Склад Дзяржаўнага камітэту ў 1921 г. быў наступны:
    Старшыня — Антон Луцкевіч,
    віцэ-старшыня — Ладноў,
    сакратар — Тарашкевіч,
    скарбнік — Дубейкаўскі,
    Сябры: кс. Адам Станкевіч, Ярэміч, Гарэцкі, Рак-Міхайлоўскі, Смоліч, Буцька.
    Пачаткова ў склад Дзяржаўнага камітэту не ўваходзілі эсэры, але сустрэчы, праведзеныя з Пракулевічам і Жаўрыдам, прывялі да пазытыўных вынікаў.
    У сфэры ўплываў Дзяржаўнага камітэту знаходзіўся і генэрал Станіслаў Балаховіч267.
    Інтэнсіўную дзейнасьць разьвівалі беларускія камуністы на чале з Русецкім. Летам 1921 г. да іх далучыўся Кузьма Цярэшчанка.
    Легальным агенцтвам камуністаў быў Саюз сельскай гаспадаркі. Яны мелі сталы кантакт зь беларускімі камуністамі ў Менску, а менавіта з Адамовічам268, камісарам вайсковых справаў. У паразуменьні зь Менскам беларускія камуністы падрыхтаваліся да выступленьня на выпадак узброенага канфлікту паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.
    26' Дакладная дата заснаваньня Беларускаіа дзяржаўнага камітэту — 17 красавіка 1921 г. Як вынікае з паказаньняў Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча, дадзеных імі пасьля арышту НКВД, Камітэтсваім стварэньнем быўабавязаны інтрыгам II аддзелу Іёнэральнага штабу, які ўзьдзейнічаў на беларускіх дзеячоў праз свайго агента Яўгена Ладнова. Нягледзячы на спэцыфічнасьць крыніцы, сьведчаньні гэтыя — дастаткова верагодныя, бо адны паказаньні не супярэчаць другім. Пры гэтым як Тарашкевіч, так і Луцкевіч сьцьвярджалі, што Беларускі дзяржаўны камітэт быў ліквідаваны адразу ж пасьля гаго, як высьветлілася сапраўдная роля Ладнова(гл.: Антон Луцкевнч: матерналы следственного дела НКВД БССР/ Подгот. к печатм, введенне н комментаріш В. Н. Мнхнюка, Н. М. Клнмовмча н A. Н. Гесь. Мннск, 1997. С. 64—66; Валахановіч, A. I.; Міхнюк, У. М. Споведзьу надзеі застацца жывым. Мінск,1999. С. 42—43). Дадатковыя дакумэнты па гэтай справе гл.: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. С. 1081 — 1083,1090— 1091.
    268 Адамовіч Язэп (1897—1937) — беларускі савецкі палітычны дзяяч. У 1920—1924 гг. быў наркамам вайсковых справаў, у 1924—1927 п. — старшыня СНК БССР.
    Акрамя згаданых арганізацыяў у кастрычніку 1920 г. у Вільні быў утвораны эсэраўскі Абласны камітэт, у які ўвайшлі: Дубіна269, Якубецкі, Карабач, Крачэўскі, Міхалевіч, Пракулевіч, Родзевіч, Шыла, Цярэшчанка, Жаўрыд. Гэты камітэт быў віленскім цэнтрам эсэраўскай агітацыі на ўсе беларускія ўскраіны, а таксама нібыта прадстаўніцтвам ураду Ластоўскага і сувязным паміж Коўнам і Менскам.
    Да Абласнога камітэту з часам (пасьля заняпаду Дзяржаўнага камітэту) далучыліся Луцкевіч, Лаўрыновіч270, Сьвятагор-Стэпін', Мятла і іншыя.
    Зь Менску са спэцыяльнымі паўнамоцтвамі прыяжджала Бадунова, якая сярод іншага імкнулася да стварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў этнаграфічных межах.
    Сярод вышэйзгаданых арганізацыяў самай нешматлікай была «Краёвая сувязь» Паўла Алексюка. Яна апэравала скрайне палянафільскімі лёзунгамі і мела вельмі невялікія ўплывы ў беларускім грамадзтве.
    Нямала да гэтага спрычынілася агульная думка пра Алексюка як пра прадажнага дзеяча, спэкулянта і нават растратчыка.
    Друкаваным органам гэтай групы была газэта «Jednasc»271.
    Разьдзел XXIII
    Справа выбараў у Віленскі сойм. Агітацыя і антывыбарчыя пастановы беларускіх групаў. Пастанова групы Алексюка за выбары ў Віленскі сойм. Пастановы Віленскага і Варшаўскага соймаў
    Як ужо адзначалася вышэй, Польшча вырашыла склікаць сойм у Вільні, які б вырашыў лёс Віленшчыны. Аднак большасьць беларускіх арганізацыяў выказалася супраць выбараў і абвясьціла іх байкот.
    269 Дубіна Ўлас — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У беларускім руху з 1917 г. Актывіст Б1ІСР, сябра БНК Случчыны і таварыства «Папараць-кветка». Удзельнік Слуцкаіа паўстаньня. Пасьля падаўленьня паўстаньня быўшкольным інструктарам Віленскага БНК, арганізоўваў нацыянальныя школы, кулыурна-асьветніцкія гурткі і каапэратывы. Адначасова ўваходзіўу Віленскі абласны камітэт БІ1CP. У пачатку 1922 г. у ліку 33 літоўскіх і беларускіх дзеячоў высланызтэрыторыі ПольшчыўЛітву. 3 1923 г. — у БССР. У 1933 г. арыштаваны ГІІУ і высланы за межы Беларусі. Далейшы лёс невядомы.
    2711 ІІрозьвішчам «Лаўрыновіч» у 1923 г. часта падпісваў перадавыя артыкулы ў газэтах Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі «Наша будучына», «Вольны сьцяг», «Наіп сьцяг» і інш. Антон Луцкевіч.
    21 «Jednasc» — беларуская газэта палянафільскай арыентацыі, друкаваны орган «Краёвай сувязі». Выдавалася ў Вільні пад рэдакцыяй Васіля Шышкова збтраўня 1921 г. да пачатку 1922 г.
    Беларускі нацыянальны камітэт заставаўся ў шчыльным кантакце з урадам Ластоўскага ў Коўне.
    Луцкевіч, былы старшыня Рады міністраў згодніцкай Найвышэйшай Рады, бачачы відавочную перавагу ўплываў Ластоўскага і эсэраўскага кірунку, пагадзіўся з гэтай новай сытуацыяй. Хоць вонкава ён выказваўся супраць поглядаў Ластоўскага, у сапраўднасьці кірунак дзейнасьці Вільнацбелкаму, стваральнікам якога ён быў і на чале якога стаяў, падпарадкоўваўся палітыцы, вызначанай Коўнам. Празь перавагу эсэраў лінія, якой ішла палітыка беларускіх дзеячоў, супадала з той, якая зьмяшчалася ў патаемным пагадненьні эсэраў з бальшавікамі ў 1919 г.272.