• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Да Яго Эксцэленцыі Прэзыдэнта Лігі Нацыяў
    Ваша Эксцэлен цыя!
    Праект Гіманса па вырашэньні польска-літоўскай спрэчкі ў адносінах да беларускай тэрыторыі, адна частка якой бяз згоды насельніцтва была аддадзепа Літве (паводле дамовыўМасквеад 12 ліпеня 1920г.),а другая — Польшчы (паводле Рыскай дамовы) — гэты праекту сваёй аснове прыняты беларускім насельніцтвам гэтай тэрыторыі прыхільна. Аднак, каб інтарэсы гэтага насельніцтва не пацярпелі ні з аднаго, ні з другога боку, мы, яе прадстаўнікі, просім ВашуЭксцэленцыюўзяць падувагу наступныя рэчы:
    1.	Падзел нашай тэрыторыі, частка якой была прызнана I Іольшчай у якасьці Савецкай Беларусі, прыносіць шкоду ня толькі ідэі нашай незалежнасьці, але таксама ўсёй нашай дэмакратыі, сьцягам якой зьяўляецца дэмакратычная, а не савецкая рэспубліка (паўстаньні ў Слуцку, Ігумене, Віцебску, Смаленску і ў нэўтральным пасе). Беларускаенасельніцтва перакананае, штотакім грубым парушэньнем прынцыпусамавызначэньня народаў, прынцыпу, прызнаным дэмакратыяй усягосьвету, на якім грунтуецца Вэрсальская дамова, нелы а вырашыць усходняй справы. Раней ці пазьней, але гэты штучны падзел будзе ануляваны аб’яднаньнем усіх частак Беларускай Дэмакратычнай і Незалежнай Рэспублікі.
    Маючы гэта на ўвазе і лічачы, што падзел нашай тэрыторыі паі ражае існаваньню беларускага народу, мы патрабуем, каб падзел Заходняй Беларусі паміж Польшчай і Літвой неадкладна быўануляваны і каб кантанальная арганізацыя, прапанаваная Гімансам, ахапіла ўсе беларускія тэрыторыі, якія не належаць ні Расеі, ні Савецкай Беларусі (ранейшыя Гарадзенская, Віленская і заходняя частка Менскай губэрні).
    248 Маецца на ўвазе першы праект Гіманса.
    2.	Палітыка, якая праводзіцца Польшчай і Літвой на беларускіх абшарах, саступленых ім бальшавікамі, даказвае, што абедзьве дзяржавы маюць на мэце поўнае зьнішчэньне беларускага народу на гэтых тэрыторыях, бо, напрыклад, на частцы беларускай тэрыторыі, саступленай бальшавікамі Польшчы (Гарадзенская, Віленская і Менская губэрні), польскі ўрад адбірае зямлю ў беларускіх сялян для польскіх вайсковых каляністаў (соймавы закон ад 20.XII.1920 г.249), руйнуе гаспадарчыя беларускія арганізацыі, зачыняе каапэратывы і беларускія школы, адбіраючы іх памяшканьні нават з дапамогай войска, і прымушае адкрываць польскія школы, забараняючы адкрываць беларускія (нават якія ўтрымліваюцца насельніцтвам), зусім не дазваляе выдаваць газэты і засноўваць беларускія культурныя ўстановы. Змаганьне з усім беларускім набывае асабліва шырокі разма.х у Гарадзенскім павеце, які польскі ўрад хоча штучна ператварыць у чыста польскую акругу. Гэта змаганьне сьвядома праводзіцца варшаўскім урадам. Міністар унутраных справаў пан Скульскі250 з цынічнай шчырасьцю заявіў беларускай дэлегацыі, lhto на працягу 50 гадоўу межах Польшчы не застанецца ад беларусаў ніякага сьледу. Літоўская палітыка адносна беларусаў абсалютна не адрозьніваецца ад польскай. Літоўскі ўрад ва ўсіх сваіх урадавых заявах сьцьвярджае, што ўсе каталікі Віленскай і Гарадзенскай земляў — літоўцы, якія забыліся літоўскую мову і размаўляюць па-польску або па-беларуску. Падчас кароткага панаваньня Літвы ў Вільні літоўскі ўрад ня даў магчы.масьці адкрыцьця ніводнай беларускай школы, у той час як праз два ці тры месяцы пасьля сыходу літоўцаўакрамя гімназіі, заснаванай у 1918 г„ былі адчыненыя 10 школаў.
    Усе памкненьні беларускага народу, каб атрымаць тэрытарыяльную аўтаномію на абшары, дзе ён складае большасьць, былі адкінутыя літоўскімі ўрадам і парлямэнтам. Літоўскі ўрад не забясьпечыў нават нацыянальнай аўтаноміі беларусам — праз гэта нават пункт пагадненьня паміж урадамі Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі (11.XI.1920 г.), датычны беларускай тэрытарыяльнай аўтаноміі, ня быў выкананы. У той жа самы час, дзеля перакананьня Эўропы ў сваёй талерантнасьці, літоўскі ўрад стварыўт. зв. Міністэрства беларускіх справаў, якое змагаецца супраць усялякіх беларускіх нацыянальных праяваў. На чале гэтага міністэрства стаіць літоўскі чыноўнік, якому ўсё арганізаванае беларускае грамадзтва выказала свой недавер2’1. Дарэмна мы патрабавалі, каб літоўскі ўрад адправіў яго ў адстаўку.
    3.	Польшча прапануе кантанальную сыстэму, абапёртую на нацыянальны прынцып. Ковенскі кантон прызнаецца цалкам літоўскім, а віленскі — цалкам польскім. Такая канцэпцыя памылковая ў самой сваёй аснове, бо нельга не заўважыць факту, што ў межах, прапанаваных праектам Гіманса, знаходзіцца 65 % беларусаў і 15 % габрэяў і што на ўсім беларускім абшары ад лініі Рыскай дамовы знаходзіцца сама меней 70 % беларусаў і 18 % габрэяў. Такім чынам, меркаваны віленскі кантон ня можа лічыцца польскім, таму мы патрабуем:
    249 Закон аб асадніцтве быў прыняты польскім соймам не 20, a 17 сьнежня 1920 г. Згодна зь ім вызначаўся парадак надзяленьня зямлёюзаслужаных жаўнераў польскага войска і ствараўся асобны фонд зь зямельных плошчаў, разьмешчаных на ўсходніх тэрыторыях Польшчы, куды перадаваліся і прыватнаўласьніцкія землі, пакінутыя гаспадарамі, пры ўмове, што ўладальнікі ня вернуцца на свае надзелы да 1 красавіка 1921 г.
    250 Скулыжі(8Ыяіб)Леапольд(1878—1939)—польскіпалітычныдзяяч.у 1919—1920гг. — прэмёр-міністар, у 1920—1921 гг. — міністар замежных справаў I Іолыіічы. Трымаўся скрайне шавіністычных поглядаў.
    251 Пасаду міністра беларускіх справаў у літоўскім урадзе займаў у той час Дамінік Сямашка.
    а) каб віленскі кантон разглядаўся ня як нацыянальная адзінка, атолькі як тэрытарыяльная; Ь)кабу межах віленскага кантонуўсетры нацыянальнасьці карысталіся роўнымі правамі; с) каб беларуская мова ў двухкантоннай дзяржаве карысталася правамі дзяржаўнай мовы нароўні з польскай і літоўскай;
    d) каб кожная гміна выбірала на сваёй тэрыторыі дзяржаўную мову паводле ўласнай волі. Ня маючы ўласных прадстаўнікоў на Брусэльскай канфэрэнцыі, дзе I Іолыпча і Літва хацелі б у згодзе на шкоду беларускаму народу падзяліць беларускія тэрыторыі, мы ад імя гэтага народу падаем Вам, Ваіпа Эксцэленцыя, гэты выраз ягонай волі і заяўляем, uno ўсялякія іншыя тлумачэньні яго волі зусім неадпавядаюць патрэбам і вымаганьням тых, хто пазбаўлены голасу бакамі, якія бяруць удзел у перамовах. Заяўляем, што беларускі народ не працягне шчыра сваю руку да іншых народаў гэтага краю, пакуль яго слушныя патрабаваньні ня будуць увасобленыя ў жыцьцё. Усякае іншае вырашэньне беларускай справы ў польска-літоўскай спрэчцы параніць цела новай дзяржавы, і яно ніколі не загоіцца.
    Ад імя Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.
    Вільня, 15 чэрвеня 1921 г.
    Найбольш выбітнымі сябрамі Нацыянальнага камітэту былі: старшыня Фабіян Ярэміч252, ксёндз Адам Станкевіч, дырэктар Беларускай гімназіі Міхал Кахановіч253, паэт254 Максім Гарэцкі і Аляксандар Карабач.
    Беларускі нацыянальны камітэт праводзіў увесь комплекс беларускай культурна-асьветніцкай і гаспадарчай працы. Філіі Віленскага каапэратыўнага саюзу255 складалі арганізацыйную сетку камітэту. Саюз быў сур’ёзным фінансавым інстытутам, які імкнуўся да апанаваньня ўсяго эканамічнага жыцьця Віленшчыны.
    На чале саюзу стаяў Чыжэўскі, даўнейшы расейскі каапэратар, які меў мала супольнага зь беларускім нацыянальным рухам. Затое ён быў прасякнуты расейскім духам256. Пры яго дапамозе камуністычнай групе Русецкага257
    252 Ярэміч Фабіян (1891 — 1958) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Зь вясны 1920 г. — старшыня Віленскага БНК. У 1922—1935 гг. быўпаслом польскагасоймутрохскліканьняў. У 1925—1930 п. старшыня Беларускага пасольскага клюбу, адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу.
    253 Кахановіч Міхал (1882—1934) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч, у 1919— 1922 гг. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922—1925 гг. быў паслом польскага сойму, уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. 31925 г. жыў у БССР У 1933 г. арыіп таваны і ў хуткім часе расстраляны.
    254 Так у тэксьце. На самай справе Гарэцкі празаік, а не паэт.
    255 Віленскі каапэратыўны саюз — у сярэдзіне 1923 г. зьліўся з Саюзам таварыстваў спажыўцоў Віленшчыны і стаў называцца Каапэратыўны саюз спажывецкіх таварыстваў зь сядзібай у Вільні. Намссьнікам яго старшыні, паляка Турскага, стаў беларус Буцька.
    256 Чыжэўскі Станіслаў — беларускі дзяяч, каапэратар, старшыня Віленскага каапэратыўнага саюзу. Сябра Таварыства беларускай школы. Выступаў на старонках беларускай прэсы з папулярнымі артыкуламі на каапэратыўныя тэмы. Закіды Чыжэўскаму ў расейскім паходжаньні і адпаведнай сьвядомасьці рабіліся ў пачатку 1920-х гг на старонках польскай прэсы і, відаць, адтуль перайшлі і ў «Кароткі нарыс...». Віленскія беларусы гэта аспрэчвалі, пры гэтым адным з аргумэнтаў, якім яны апэравалі, зьяўлялася тое, што Чыжэўскі нават паводле веравызнаньня не праваслаўны, а рыма-каталік.
    257 Русецкі Эдмунд (1893—1938) — беларускі палітычны дзяяч. Зь лютага 1918 г. — сябра Менскага паднольнага камітэту РКП (б). Зь ліііеня 1919 г. — у Чырвонай Арміі, арганізоўваў партызанскі рух наакупаваных Польшчай тэрыторыях. 3 1921 г. — на гаспадарчай працы ў БССР
    і Цярэшчанкі ўдалося разам з утвораным імі Саюзам сельскай гаспадаркі258 ўвайсьці ў саюз і атрымаць там пэўныя ўплывы.
    Падчас выбараў ва ўправу саюзу каапэратываў праз моцную апазыцыю Чыжэўскі трохі адышоў у цень. Ва ўправу ўвайшлі: старшыня інжынэр Трэпка, сябры: Смоліч, Сталыгва259, Пятровіч’ (літовец), Чыжэўскі, Буцька260 і Антон Луцкевіч.
    3 палякаў быў абраны Бабянскі261, але адрокся, а таксама Пётар Пяткевіч262, старшыня сьвянцянскага сойміку, адзін зь лідэраў «Адраджэньня»263.
    258 Маеццанаўвазествораны ў 1921 г. Саюзсельскай гаспадаркі Віленскага краю, які стаўфактычна прадаўжальнікам градыцыяў Цэнтральнага беларускага саюзу сельскай гаспадаркі (IІэнтрабелсаюзу) — беларускага сельскагаспадарчага каапэратыву, створанага за часамі польскай акупацыі ў Менску.
    259 Сталыі ва Ўладзіслаў (1874—?) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч. Нарадзіўся ў фальварку Сталыжын Нацкай воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. 3 1890 г. працаваў начыгунцыўРызе.адкульбыўзвольненызаўдзелурэвалюцыйных падзеях 1905г. У 1906— 1910 п. працаваў галоўным карэспандэнтам у Пецярбурскай кангоры Пецярбурскага транспартнага таварыства. 3 сакавіка па кастрычнік 1910 г. быў зьняволены ў пецярбурскіх «Крастах» за ранейшыя антыўрадавыя дзеянызіў Рызе. 3 кастрычніка 1910 па красавік 1914 гг. жыў у Варшаве, працаваў у мясцовым электрычным таварыстве на пасадах рэфэрэнта, скарбніка і бухгальтара. Уваходзіў у беларускі іурток у Варшаве, браўу яго дзейнасьці чынны ўдзел. 3 красавіка 1914 па верасень 1915 гг. працаваўу Віленскім сельскаіаспадарчым таварыстве. IІасьля пачатку нямецкай акупацыі эвакуяваўся ў Арол, а затым у Пецярбург, дзе нрацаваў начальнікам бухгальтарскага аддзелу мясцовага Дэнартамэнту сельскай гаспадаркі. Зь ліпеня 1916 да ліпеня 1918 г. кіраваў бюро Дырэкцыі каапэратыўнага таварыства пецярбурскіх чыноўнікаў. У 1918 г. вярнуўся ў Беларусь. Некаторы час жыў у родным фальварку, з пачатку 1919 г. працаваў у Менску ў Камісарыяце асьветы БНР, загадваў аддзелам аправізацыі. У кастрычніку 1919 г. выехаўу свой фальвараку Лепельскім павеце, дзезаняўся каапэрацыяй. Быў старшынём каапэратыву ў Нацкай воласьці, уваходзіў ва ўправу Полацка-Лепельскага саюзу каапэратываў. Пры наступленьні бальшавікоўу траўні 1920 г. выехаўу Вільню, уступіў у Віленскі каапэратыўны саюз. Быўдэлегаваныўіораднюдля кіраваньня мясцовай філіяй гэтага саюзу. 3 Горадні выехаўу Варшаву, дзеўступіў у Беларускую вайсковую камісію ў якасьці кіраўніка канцылярыі. Зь лістапада 1920 г. па красавік 1921 г. працаваў у Часовай кіроўнай камісіі Сярэдняй Літвы, быў кіраўніком канцылярыі яе прадстаўніцтва ў Варшаве. Затым працаваў у каапэрацыі на Віленшчыне.