Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
III) у гаспадарчай сфэры: а) нацыяналізацыя буйных і сярэдніх зямельных гаспадарак, лясоў, водаў і ўсіх крыніцаў энэргіі без кампэнсацыі; б) нацыяналізацыя банкаў, шахтаў, а таксамаўсіх гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў, кантроль за вытворчасьцю на яшчэ не нацыяналізаваных прадпрыемствах, які б ажыцьцяўляўся прафэсійнымі саюзамі і фабрычнымі камітэтамі ў паразуменьні з саветамі рабочых дэпутатаў.
I канфэрэнцыя КРПП адбылася ў канцы красавіка 1920 г. і была прысьвечаная справе польска-бальшавіцкай вайны. Сярод іншага была ўхваленая адозва рабочых і салдацкіх масаў, каб рэвалюцыйным шляхам спыніць імпэрыялістычную вайну супраць Савецкай Расеі і на руінах капіталістычнай Польшчы пры дапамозе дыктатуры рабочай клясы пабудаваць Польскую савецкую рэспубліку.
II канфэрэнцыя КРПП адбылася ў лютым 1921 г. 3 найважнейшых пастановаў гэтай канфэрэнцыі трэба згадаць прызнаньне абавязковымі для КРПП умоваў III Інтэрнацыяналу479, ухваленых на II Кангрэсе Камінтэрну з 17.XII.1919 г. да 8.VIII.1920 г., а таксама ўхвалу, якая пастанаўляла ўзяць удзел у выбарах у II польскі сойм для рэвалюцыйнага выкарыстаньня парлямэнту ў якасьці агітацыйнай трыбуны.
III канфэрэнцыя КРПП адбылася ў красавіку 1922 г. На ёй былі прынятыя пастановы, якія датычылі адзінства пралетарскага фронту, аграрнай праграмы і ўнутрана-арганізацыйных справаў.
478 Сацыял-дэмакратыя Каралеўства I Іольскага і Літвы (СДКПіЛ) — польская партыя, створаная у 1893 г. Змагалася за ажыцьцяўленьне ўсясьветнай пралетарскай рэвалюцыі, зьнішчэньне капіталістычнага ладу, ліквідацыю нацыянальных дзяржаваў і ўвядзеньне пралетарскай улады. Непрыязна ці варожа ставілася да незалежніцкіх памкненьняў і да супрацоўніцтва зь сялянскімі арганізацыямі. У 1918 г. разам зь левай часткай IIIІС утварыла Камуністычную рабочую партыю Полыпчы.
479 III Інтэрнацыянал — іншая назва Камінтэрну.
II зьезд КРПП адбыўся ў жніўні—верасьні 1923 г. На ім былі зацьверджаныя новараспрацаваная зямельная праграма, дырэктывы для агітацыі сярод безьзямельных і малазямельных, сярод жанчын і моладзі. Нацыянальным меншасьцям прызнавалася права самавызначэньня аж да аддзяленьня ад польскай дзяржавы.
Пасьля гэтага зьезду ў партыі адбыўся разлад. Вымаляваліся два кірункі. Адзін — т. зв. «група трох», другі — т. зв. «група чатырох»480. Першую групу складалі старыя дзеячы партыі і яе найвыбітнейшыя тэарэтыкі. Яны прынялі ідэалёгію Троцкага і Радэка481, г. зн. намагаліся ісьці шляхам кампрамісаў, без пасьпешлівых і непадрыхтаваных выступленьняў. Акрамя гэтага, яны намагаліся супрацьстаяць перавазе Масквы.
«Група чатырох» прыняла ідэалёгію Леніна і цалкам падпарадкоўвалася дырэктывам Масквы. У сярэдзіне 1924 г. барацьба абедзьвюх групаў пагражала расколам партыі. Справай гэтай барацьбы заняўся V кангрэс Камінтэрну482. Зіноўеў483 і Сталін асудзілі кіраўніцтва «групы трох». У сувязі з гэтым ранейшыя кіраўнікі КРПП былі замененыя прыхільнікамі кірунку «групы чатырох». У сьнежні 1923 г., як ужо зазначалася, да КРПП далучылася КПЗБ.
III зьезд КРПП адбыўся ў сакавіку 1925 г. Ён быў скліканы для ліквідацыі ўзьніклага паміж групамі «трох» і «чатырох» канфлікту і ўвядзеньня ў жыцьцё пастановаў V кангрэсу Камінтэрну. Апрача ліквідацыі канфлікту, III зьезд прыняў пастановы, якія датычылі асноваў праграмы і арганізацыі. На гэтым зьезьдзе, абапіраючыся на досьвед Савецкай Расеі, Вугоршчыны і Нямеччыны, камуністы прыйшлі да перакананьня, што рэвалюцыю ў Польшчы ня ўдасца правесьці без удзелу сялянскіх масаў. У выніку гэтага было пастаноўлена імкнуцца да апанаваньня вясковых масаў, асабліва малаі безьзямельных. Каб падкрэсьліць, што камуністы ў Польшчы змагаюцца за паляпшэньне жыцьця ўсіх працоўных масаў, г. зн. і рабочых, і сялянскіх, партыя памяняла назву на Камуністычную партыю Польшчы (КПП).
Арганізацыйная схема КПП у 1923 г. выглядала наступным чынам: найвышэйшай уладай быў партыйны зьезд, які склікаўся сама меней раз на год. У надзвычайных выпадках яго замяняла партыйная канфэрэнцыя або нават пашыраны пленум Цэнтральнага камітэту. Галоўнай выканаўчай і кіроўнай уладай у пэрыяд паміж зьездамі, а таксама зьнешнім прадстаўніцтвам быў «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Польшчы» (ЦК КПП). Ён падзяляўся на 9 аддзелаў: 1) прафсаюзны, 2) каапэратыўны, 3) чыгуначны, 4) зямельны, 5) вайсковы, 6) моладзі, 7) жаночы, 8) культурна-асьветны,
48(1 у сучаснай гістарыяграфіі болыіі прынятае азначэньне гэтых дзьвюх фракцыяў у КРІІГІ як адпаведна групы «меншасьці» і групы «болыпасьці».
481 Радэк (сапр. Сабельсон) Карл (1885—1939) — савецкі дзяяч, адзін зь лідэраў міжнароднага камуністычнага руху. У 1919—1924 гг. — сябра ЦК РКІ 1(6), у 1920—1924 гг. — сябра Выканкаму Камінтэрну.
482 V кангрэс Камінтэрну праходзіў з 17чэрвеняпа8ліпеня 1924 г. уМаскве.
484 Зіноўеў (сапр. Радамысьльскі) Рыгор Яўсеевіч (1883—1936) — савецкі дзяяч, адзін зь лідэраў бальшавіцкай партыі. У 1919—1926 гг. — старшыня Выканкаму Камінтэрну.
9) габрэйскі. Акрамя 9 аддзелаў, пры ЦК існавалі 4 бюро: 1) палітычнае, 2) арганізацыйнае, 3) нацыянальных справаў, 4) тэхнічнае.
Тэхнічным бокам выкананьня даручэньняў ЦК займаецца Выканаўчае бюро ЦК, якое складаецца з наступных аддзелаў: 1) інфармацыйнага, 2) фінансавага, 3) выведніцкага, 4) жыльлёвага, 5) сувязі паміж ЦК і акруговымі камітэтамі (АК), а таксама Камінтэрнам, 6) рэдакцыі і 7) сакратарыяту.
Цэнтральнаму камітэту падпарадкоўваюцца 2 аўтаномныя вобласьці: 1) Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) і 2) Камуністычная партыя Заходняй Украіны (КПЗУ).
Цікавая для нас вобласьць КПЗБ ахоплівала тэрыторыі ваяводзтваў: 1) Беластоцкага, 2) Віленскага, 3) Наваградзкага і 4) Палескага. Падзялялася яна на 7 акругаў: 1) Берасьце, 2) Беласток, 3) Горадня, 4) Вільня, 5) Баранавічы, 6) Маладэчна (у 1925 г. у працэсе арганізацыі), 7) Пінск, 8) Ліда. Абедзьве аўтаномныя вобласьці ў сапраўднасьці былі нацыянальнымі камуністычнымі партыямі — беларускай і ўкраінскай. Яны мелі нават уласныя цэнтральныя камітэты, аднак падпарадкоўваліся ЦК КПП у праграмных і тактычных справах, бо ў адной дзяржаве, паводле пастулятаў Камінтэрну, ня можа быць больш чым адна камуністычная партыя — сябра III Інтэрнацыяналу.
Незалежна ад падзелу на вобласьці, якія ахоплівалі ўсходнія ваяводзтвы, тэрыторыя ўсёй дзяржавы дзялілася на акругі. Акругай кіраваў акруговы камітэт (АК), які выбіраўся акруговай канфэрэнцыяй. Акруговы камітэт падзяляўся на 10 аддзелаў: 1) прафэсійны; 2) прафсаюзны, 3) вясковы, 4) вайсковы, 5) жаночы, 6) моладзі, 7) фінансавы, 8) культурна-асьветніцкі, 9) тэхнікі і 10) нацыянальнае бюро.
У акруговы камітэт уваходзяць: 1) платныя функцыянэры, якія прызначаюцца ЦК і выконваюць адпаведныя выканаўчыя функцыі, 2) сябры, выбіраныя «акруговай канфэрэнцыяй». Яны выконваюць менш адказныя функцыі.
Кожная акруга распадалася на раёны, якія ахоплівалі дакладна вызначаную тэрыторыю з камуністычнымі ячэйкамі, што на ёй знаходзіліся.
Раёнам кіраваў раённы камітэт, які выбіраўся на раённай канфэрэнцыі. Раённы камітэт складаўся з 1) платнага кіраўніка раёну, прызначанага АК, 2) старшыні камітэту, 3) раённага тэхніка, 4) скарбніка, 5) сакратара.
Раён, які меў значную колькасьць камуністычных ячэек, дзяліўся на т. зв. падраёны.
Самай нізкай арганізацыйнай адзінкай была камуністычная ячэйка. Ячэйкі, арганізаваныя ў асяродку супрацоўнікаў таго ці іншага прадпрыемства, павінны ахопліваць усіх сяброў партыі, якія ў ім працуюць. Кіраўнік ячэйкі адначасова зьяўляецца даверанай асобай раённага камітэту і адказвае перад ім за дзейнасьць ячэйкі.
КПЗБ была фінансава забясьпечанай арганізацыяй. Акрамя складак сяброў кам’ячэек, якія ў прынцыпе павінны былі перасылацца ў раёны, але ў сапраўднасьці ўжываліся на мясцовыя патрэбы, усе звышплянавыя выдаткі пакрываліся з сумаў, прысланых вышэйшай інстанцыяй.
За доўгі час кансьпірацыйнай працы арганізацыя натрэніравалася ў дзеяньнях і ў тактыцы, стварыла сабе добра арганізаваны ахоўны апарат, вывучыла тэрыторыю дзейнасьці і тыя адносіны, якія панавалі на ёй.
Стан камуністычнай арганізацыі ў Беластоцкім ваяводзтве ў 1925 г. выглядаў наступным чынам:
На тэрыторыі Беластоцкага ваяводзтва сутыкаліся ўплывы КПП і КПЗБ. Першая з гэтых партыяў мела акруговыя камітэты ў Ломжы і Сувалках. Таксама яны дзейнічалі сярод чыгуначнікаў. КПЗБ мела 2 акруговыя камітэты — у Беластоку і Горадні. Асяродкамі дзейнасьці КПЗБ былі, акрамя гэтага, Бельск, Ваўкавыск (у Беластоцкім павеце), а таксама Вялікая Бераставіца і Скідзель (у Гарадзенскім павеце). Арганізацыя КПЗБ на тэрыторыі Беластоцкага ваяводзтва была вельмі разьвітая.
На тэрыторыі Палескага ваяводзтва КПЗБ мела дастаткова добра разьвітую камуністычную сетку. Дзякуючы характару мясцовага насельніцтва камуністычны рух ня мае выбуховага характару, але яго ліквідацыя з тэрытарыяльных прычынаў складала б вялікія цяжкасьці. КПЗБ мела 2 акруговыя камітэты: у Брэсьце-Літоўскім і ў Пінску, а таксама моцныя асяродкі: Бяроза Картуская, Косава і Пружаны.
Падобна як і ў Палескім ваяводзтве, у Наваградзкім ваяводзтве камуністычны рух мае нацыянальна-паўстанцкі характар. Камуністычная сетка — даволі моцна разьвітая. Акрутовы камітэт знаходзіўся ў Баранавічах. Моцнымі камуністычнымі асяродкамі былі Ліда, Нясьвіж, Слонім, Стоўпцы і Валожын.
У Віленскім ваяводзтве камуністычны рух разьвіўся слаба. Акруговы камітэт знаходзіўся ў Вільні і Маладэчне. У Вільні знаходзіўся выканаўчы орган КПЗБ, які налічваў 7 сяброў і 3 намесьнікі.
КПЗБ пашырала прапаганду камунізму, арганізоўвала камуністычныя кадры, а таксама стварала тэрарыстычныя групы і паўстанцкія атрады. У прызнаны адпаведным момант яны павінны былі актыўна выступіць супраць польскай улады з мэтай адарваньня беларускіх земляў ад Полынчы і далучэньня іх да Савецкай Беларусі. Акрамя гэтага, КПЗБ праводзіла ўсебаковую выведку.
КПЗБ, падпарадкаваная арганізацыям міжнароднага характару, ня мела незалежніцкіх тэндэнцыяў. Яе «беларускасьць» была толькі прынадай для сялянскіх масаў — сродкам, які спрыяў павелічэньню яе папулярнасьці ў сфэрах нацыянальна сьвядомай працоўнай інтэлігенцыі, прыцягненьне якой было вельмі патрэбнае камуністам. Вышэйпададзенае падкрэсьліваем дзеля таго, што пазьнейшае разьвіцьцё беларускага руху паказала, што беларускія арганізацыі, якія спачатку апэравалі лёзунгам незалежнасьці, пазьней пад уплывам камуністаў гэты лёзунг адкінулі. Характэрнымі тут будуць паводзіны галоўнай беларускай арганізацыі — ВБНКаму, які ў 1926 г. упершыню ня ўзяў удзелу ў адзначэньні беларускага нацыянальнага сьвята 25 сакавіка, нягледзячы на тое, што ў папярэднія гады, з 1918 г„ менавіта ў яго асяродку гэтае сьвята адзначалася.