Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
5. Прапанаваць усім замежным арганізацыям і групам узгадненьне дзейнасьці, а таксама выступіць з прапановамі Менскага камітэту чыну494, ствараючы такім чынам адзіны беларускі рэвалюцыйны фронт для барацьбы за вызваленьне ўсіх беларускіх земляў, а таксама аб’яднаньне іх з Савецкай Беларусьсю.
6. Гэтую пастанову ЦВК Савецкай Беларусі давесьці да Цэнтральнага камітэту ўсіх беларускіх замежных рэвалюцыйных арганізацыяў, адначасова прапануючы ім неадкладна пачаць перамовы зь нямецкім і літоўскім урадамі.
Пра вынікі перамоваў ЦК павінен у належны час паведаміць непасрэдна ЦВК Савецкай Беларусі праз адмысловых кур’ераў.
Для дасягненьня адзінага рэвалюцыйнага беларускага фронту трэба было ліквідаваць антыбальшавіцкі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, які яшчэ існаваў у той час. Гэты ўрад, як вядома, у 1918 г. пад напорам бальшавікоў, якія займалі пакінутыя немцамі тэрыторыі, па чарзе перабіраўся ў Вільню, Горадню і нарэшце апынуўся ў Празе Чэскай.
Раз ён быў антыбальшавіцкім урадам, яго ліквідацыя была пажаданая для кансалідацыйных памкненьняў камуністаў.
Бальшавікі ціснулі на ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі з дапамогай беларускіх ковенскіх, латвійскіх і віленскіх дзеячоў. У выніку прэм’ер праскага беларускага ўраду А. Цьвікевіч пачаў перамовы са старшынём Савету Народных Камісараў Беларускай Савецкай Рэспублікі Аляксандрам Адамовічам і ўпаўнаважаным Народнага камісарыяту замежных справаў Ітві495 і 4.X.1925 г. абвясьціў пра ліквідацыю ўраду. Цьвікевіч падаў заяву
494 Як выявілі самі супрацоўнікі II аддзелу Генэральнага штабу яшчэ ў 1925 г„ на самай справе Менскаіа камітэту чыну ніколі не існавала. Гэты камітэт нібьпа быў проста прыдуманы платны.м інфарматарам шэрагу польскіх спэцслужбаў Вячаславам Адамовічам (Дзергачом) і фііураваў у болыпасьці ягоных сакрэтных данясеньняў (болый падрабязна гл.: ІІашкевіч, A. В.; Чарнякевіч, A. М. Атаман Дзяргач: невядомыя старонкі біяграфіі, ці Да гісторыі палі тычнага авантурызму ў беларускім нацыянальным руху // Берасцейскі хранограф. 2004. Вып. 4. С. 314—334). Таму даволі складана растлумачыць фігураваньне, хоць і адзінкавае, гэтай арганізацыі ў працы таго ж II аддзелу ў 1928 г., г. зн. праз 3 гады пасьля выкрыцьця Дзергача. Магчыма, за гэты час II аддзелу ўдалося здабыць нейкія дадатковыя зьвесткі, якія пацьвярджалі сапраўднае існаваньне гэтага «Камітэту», або аўтар
«Кароткага нарысу» сьвядома ці несьвядома скарыстаўся пры яіо напісаньні старым рапартам В. Адамовіча. У любым выпадку да інфармацыі пра паседжаньне ЦВК БССР ад 10 верасьня 1925 г., улічваючы вышэйпададзенае, трэба ставіцца асабліва крытычна.
аб адстаўцы Крачэўскаму, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, пасьля чаго быў напісаны ліквідацыйны акт, падпісаны А. Цьвікевічам, старшынём Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, В. Захаркам, міністрам фінансаў, У Пракулевічам, дзяржаўным канцлерам, а таксама Л. Зайцам, дзяржаўным кантралёрам.
Крачэўскі ліквідацыю ўраду Цьвікевіча ўспрыняў як толькі ягоную адстаўку. Ня хочучы дапусьціць зьнішчэньня беларускага ўраду, незалежнага ад Саветаў, у паразуменьні з Грыбам і Мамонькам ён узяў на сябе функцыю старшыні Рады Міністраў і праз тэлеграф запрапанаваў В. Ластоўскаму і Душэўскаму партфэлі ў створаным новым урадзе.
У другой палове верасьня 1925 г. у Бэрліне адбылася канфэрэнцыя прадстаўнікоў розных беларускіх груповак. У ёй бралі ўдзел: з Коўна: Цьвікевіч і Валынец496, зь Менску: Дыла, Карабач, Краскоўскі і Трафімаў, зь Вільні: Грыневіч, з Латвіі: Дварчанін і Якубецкі, з Парыжу: М. Хвілецкі', з Прагі Чэскай: праф. Крачэўскі і Мамонька. Мэтай канфэрэнцыі была распрацоўка праграмы для «другой беларускай нацыянальна-палітычнай канфэрэнцыі». Сродкі на яе скліканьне мусілі выдаткаваць ЦВК БКП, а таксама нямецкае Міністэрства замежных справаў.
Згаданая другая беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя адбылася 12—15.ХЛ925 г. у Бэрліне. У ёй узялі ўдзел 16 наступных дэлегатаў:
зь Менску: 1) Дварчанін497,
2) Дыла,
3) Грыневіч,
4) Якубецкі Андрэй,
5) Карабач,
6) Краскоўскі,
7) Пракулевіч,
8) Трафімаў,
з Коўна: 9) Цьвікевіч,
10) Галавінскі,
з Латвіі: 11) Езавітаў,
зь Вільні: 12) пас. Ярэміч,
13)Якавюк498,
з Парыжу: 14)Хвілецкі,
з Прагі Чэскай: 15) Крачэўскі, 16)Мамонька.
496 Валынец Флягонт (1879—1937) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Быў настаўнікам Радашкавіцкай беларускай гімназіі, адны.м з найактыўнейшых дзеячоў ТБШ. У 1928 г. — пасол польскага сойму, уваходзіў у склад Беларускага сялянска-рабогніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне». У 1930 г. арыштаваны польскіміўладамі, у 1932 г. выехаўу СССР. Арыштаваны, загінуў на Салаўках.
497 Ігнат Дварчанін ня мог быць дэлегатам ні з Латвіі, ні зь Менску. У 1925 г. ён яіпчэ вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў 1 Іразе.
498 Сымон Якавюк з канца 1923 г. жыўу Коўне.
У склад прэзыдыюму канфэрэнцыі ўвайшлі: Езавітаў у якасьці старшыні, а таксама Галавінскі і Пракулевіч.
Другая беларуская нацыянальна-палітычная канфэрэнцыя паказала апанаваньне беларускага руху камуністычнымі ўплывамі.
Яна, аднак, утрымлівала моманты барацьбы нямецка-ангельскіх уплываў з бальшавіцкімі. Характэрна, што на працягу канфэрэнцыі не пачуўся ніводзін палянафільскі голас. Гэта сьведчыць пра тое, што палянафільскі рух, калі нават існаваў сярод беларусаў, быў настолькі слабы, што ня здолеў закрануць асяродак актыўных беларускіх палітыкаў.
Хада канфэрэнцыі была наступная: пасьля выбараў прэзыдыюму Цьвікевіч прадставіў яму акт ліквідацыі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі. Канфэрэнцыя, нягледзячы на апазыцыю Крачэўскага і Мамонькі, прызнала, што ў сувязі з існаваньнем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з Саветам Народных Камісараў у якасьці яе ўраду лішнім зьяўляецца існаваньне па-за межамі дзяржавы іншага ўраду.
Крачэўскі даказваў, што Савет Народных Камісараў поўнасьцю залежыць ад Масквы, і ў сувязі з гэтым абавязкова патрэбнае існаваньне беларускага ўраду, ад яе незалежнага. Ён дзейнічаў згодна з інтарэсамі Нямеччыны і Ангельшчыны, бо ліквідацыя праскага ўраду сьведчыла б пра поўную страту нямецкіх уплываў на хаду беларускіх справаў і пра канчатковую перамогу бальшавіцкага ўплыву.
Ня хочучы выпускаць з рук магчымасьці дзейнасьці з дапамогай беларускага руху супраць Польшчы і, магчыма, супраць СССР, нямецкі ўрад паабяцаў матэрыяльную дапамогу Крачэўскаму. Ангельшчына ж праз Крачэўскага магла ўплываць на антысавецкую дывэрсію на тэрыторыі Савецкай Беларусі.
На Бэрлінскай канфэрэнцыі было зроблена шмат дакладаў, у якіх выразна ўвасобіліся антыпольскія настроі. Выступалі Цьвікевіч, Дыла, Галавінскі, Якубецкі, Езавітаў, Карабач, Краскоўскі, Крачэўскі і Пракулевіч.
Трэба адзначыць, што пасол Ярэміч выступаў з паўнамоцтвамі як ад Беларускага пасольскага клюбу, так і ад ВБНКаму. Калі узяць да ўвагі факт, што пасол Ярэміч не выказваўся супраць ліквідацыі ўраду Цьвікевіча і падпісаў ад імя прадстаўленых арганізацыяў рэзалюцыі канфэрэнцыі, то гэта зьяўляецца адным з доказаў таго, што як Вільнацбелкам, так і Беларускі пасольскі клюб падпарадкаваліся Савету Народных Камісараў Савецкай Беларусі.
25 .XI.1925 г. адбылося паседжаньне ЦВК БКП, на якім займаліся пастановай «другой беларускай палітычнай канфэрэнцыі» ў Бэрліне, якая тычылася Рыскай дамовы. Пры моцнай падтрымцы Ігнатоўскага, Карабача, Каранеўскага499, Лёсіка, Прышчэпава і Смоліча былі прынятыя наступныя пастановы:
І.ЦВК БКП далучаецца да пастановы, прынятай Другой беларускай палітычнай канфэрэнцыяй.
499 Каранеўскі Язэп Пятровіч (1888—1937) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч. У 1920-я гг. быў намесьнікам старшыні і сябрам прэзыдыюму Інбелкульту, у 1929—1931 гг. рэктар БДУ
2 . ЦВК БКП лічыць немагчымым далейшае існаваньне мяжы, якая дзеліць беларускі працоўны народ на дзьве часткі і аддае больш за трэцюю частку беларускага працоўнага народу пад уладу буржуазіі і капіталістаў панскай Польшчы. 3 гэтай прычыны ЦВК БКП ужыве ўсе магчымыя сродкі для падтрымкі і ўзмацненьня барацьбы за далучэньне Заходняй Беларусі да СССР.
З .Улічваючы гэта, ЦВК БКП пастанаўляе неадкладна выбраць дэлегацыю з 3 сяброў з мэтай накіраваньня яе ў ЦВК СССР (былі выбраныя Чарвякоў, Калнін500 і Вайнэр), якой даручаецца растлумачыць у цэнтры пазыцыю, занятую ЦВК БКП у справе заходніх межаў Савецкай Беларусі, a таксама папярэдзіць ЦВК СССР пра магчымасьць узьнікненьня ў блізкай будучыні сур’ёзных ускладненьняў, у тым ліку вострых інцыдэнтаў на заходняй мяжы, у выпадку абвастрэньня барацьбы за вызваленьне беларускіх працоўных масаў з-пад уціску Польшчы і імкненьня іх да аб’яднаньня з Савецкай Беларусьсю.
Апісаныя вышэй факты можна лічыць пасьпяховымі для разьвіцьця кампаніі. Непасьпяховымі ж трэба лічыць частковую ліквідацыю партыі, зьдзейсьненую акруговымі аддзеламі палітычнай паліцыі, а таксама раскол у КПЗБ.
У Палескім ваяводзтве ў пачатку верасьня 1924 г, быў праведзены шэраг арыштаў сярод дзеячоў КПЗБ. Дзякуючы супрацоўніцтву КПП, Незалежнай сялянскай партыі і КПЗБ, пачынаючы ад ліпеня 1924 г. асабліва моцнае разьвіцьцё камуністычнай кампаніі пазначылася ў Брэст-Літоўскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Косаўскім, Лунінецкім, Пінскім і Пружанскім паветах. Гэта вымусіла ўлады да згаданага ўмяшаньня.
Раскол у КПЗБ выглядаў наступным чынам.
Узаемаадносіны паміж КПП і КПЗБ ад сьнежня 1923 г. (г. зн. ад стварэньня КПЗБ) да кастрычніка 1924 г. складваліся нармальна. Яны пачалі псавацца, калі КПП прыйшла да высновы, што КПЗБ дзейнічае занадта слаба і ня можа стварыць сваёй арганізацыйнай сеткі. У выніку гэтага ЦК КПП паслаў на тэрыторыю КПЗБ пэўную колькасьць сваіх дзеячоў паходжаньнем з Кангрэсаўкі501, якія, заняўшы адпаведныя пасады, пачалі ствараць арганізацыйны апарат КПЗБ. Гэта выклікала востры пратэст беларускіх камуністаў.
На фоне непаразуменьняў паміж ЦК КПП і ЦК КПЗБ, а таксама на фоне імкненьня часткі беларускіх камуністаў стаць незалежнымі ад КПП шляхам стварэньня сэкцыі ў Камінтэрне пад назвай сэкцыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1924 г. пачаўся, а ў студзені 1925 г. канчаткова аформіўся раскол
500 Калнін А. Я. (1889—1941)— дзяржаўны і партыйны дзяяч БССР 31919 г. — старшыня Віцебскага губэрнскага савету прафсаюзаў, з 1924 г. — старшыня ВСНГ БССР, з 1927 г. — старшы ня I IKK К11(6) Б і наркам Рабоча-сялянскай інсыіекцыі БССР адначасова ў 1930—1932 гг — намесьнік старшыні СНК БССР. У 1932 г. пераведзены на працу ўРСФСР.