Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
У канцы 1925—пачатку 1926 гг. камуністы актыўнасьці не праяўлялі. Гэта было вынікам ліквідацыі, праведзенай у верасьні 1925 г. Камуністычная партыя пераўтваралася ўнутрана і з гэтай прычыны вонкавая актыўнасьць была для яе справай меншага значэньня. Праявы агітацыі сталі заўважацца толькі ў канцы студзеня 1926 г. Пачалося раскідваньне адозваў, агітацыя сярод беспрацоўных у гарадах, а таксама, праз пасярэдніцтва НПХ і БСРГ, сярод сялянаў на вёсцы. Агітацыя была накіраваная на ўзмацненьне і выкарыстаньне незадаволенасьці насельніцтва дзеля стварэньня рэвалюцыйных настрояў. У працы кампартыі пасьля правядзеньня ўнутранай рэарганізацыі ўжо заўважалася і вонкавая дзейнасьць, якая рабілася амаль выключна праз пасярэдніцтва легальна дзейных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў. Дзякуючы прысутнасьці ў іх камуністаў, кампартыя валодала інфармацыяй пра ўсе праявы жыцьця на тых тэрыторыях, на якіх сама дзейнічала. Асаблівая ўвага была зьвернутая на апанаваньне моладзевых саюзаў, якія мелі ў сваіх шэрагах ідэйны, імпульсіўны і лёгкі для выкарыстаньня элемэнт.
У пачатку лютага 1926 г. у Менску адбылася III канфэрэнцыя КПЗБ514, якая прызнала памылковымі сыстэму і мэтады, прынятыя на II канфэрэнцыі КПЗБ515, зьмяніла іх і прыняла новую праграму працы, якая ўвасобілася ў ніжэйпададзеных пастановах.
Перш за ўсё, III канфэрэнцыя КПЗБ прызнала памылковым рашэньне II канфэрэнцыі КПЗБ, якое сьлепа кідала масы на ўзброенае паўстаньне,
513 Польская вайсковая арганізацыя (ПВА) — патаемная вайсковая арганізацыя, утвораная ў жніўні 1914г. у Варшавезініцыятывы Юзэфа Пілсудзкага. Першапачатковадзейнічалатолькі на тэрыторыі расейскага «забору», іютым пашырылася на Галіччыну і Вялікую Польшчу. У асноўным займалася ажыцьцяўленьнем дывэрсійных акцыяў і вайсковай падрыхтоўкай сваіх сяброў. Пасьля набыцьця Полыпчай незалежнасьціўлістападзе 1918 г. распушчаная загада.м Пілсудзкага.
514 ІПканфэрэнцыяКПЗБпраходзілаз5па 18студзеня 1926 г. у Маскве.
513 11 канфэрэнцыя КПЗБ праходзіла 30 лістапада 1924 г. у Вільні, ва ўмовах кансьпірацыі.
нягледзячы на слабасьць кампартыі, неарганізаванасьць масаў і недахоп інфармацыі, якая магла б забясьпечыць перамогу. Тактыцы II канфэрэнцыі была супрацьпастаўленая тактыка папярэдняга ахопу сваімі ўплывамі большасьці гарадзкога пралетарыяту, а таксама найбольш клясава вызначанага вясковага пралетарыяту і паўпралетарыяту.
Паводле рашэньняў III канфэрэнцыі КПЗБ, толькі партыя, якая зьяўляецца авангардам вызваленчага руху масаў, можа аб’яднаць, разьвіць і павесьці да вырашальнай бітвы і да канчатковай перамогі над польскай буржуазіяй гарадзкі і вясковы пралетарыят, які ідзе адзіным фронтам.
Каб рэалізаваць свае задачы, камуністычная арганізацыя старалася прыстасаваць свае формы і мэтады да зьмененай сытуацыі і паставіла за мэту здабыцьцё і забесьпячэньне сваіх уплываў ва ўсіх легальных рабоча-сялянскіх арганізацыях (прафэсійных саюзах, фабрычных камітэтах, каапэратывах, сельскагаспадарчых гуртках, касах хворых, камітэтах беспрацоўных, сялянскіх камітэтах і г. д.), а таксама культурных асяродках, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Усе гэтыя арганізацыі лічыліся тымі пляцоўкамі, авалодаўшы якімі, КПЗБ стане на чале масавага рабоча-сялянскага руху і скіруе яго ў рэвалюцыйнае рэчышча.
Дзеля аб’яднаньня вакол сябе ўсіх рэвалюцыйных сілаў КПЗБ імкнецца да стварэньня адзінага фронту рабоча-сялянскіх масаў, і дзеля гэтага ў рашэньнях III канфэрэнцыі КПЗБ быў прапанаваны цэлы шэраг праграмаў арганізацыяў і партыяў, якія павінны былі гэтыя масы арганізаваць і павесьці за сабою.
Лічачы, што толькі правільнае ажыцьцяўленьне рашэньняў канфэрэнцыі можа забясьпечыць посьпех рэвалюцыйнаму руху ў Заходняй Беларусі, а нацыянальнае вызваленьне і вырашэньне пытаньня аб формах дзяржаўнага існаваньня можна ажыцьцявіць толькі ў выпадку перамогі агульнапольскай рэвалюцыі, канфэрэнцыя засьцерагла перад бязьдзейнасьцю і чаканьнем чужой інтэрвэнцыі, а таксама заклікала да аб’яднаньня шэрагаў рабочых і сялянаў усіх нацыянальнасьцяў Заходняй Беларусі. У барацьбе са згодніцкімі партыямі КПЗБ намагалася:
І.Супрацьпаставіць працоўныя масы, якія ўваходзілі ў такія партыі, і іх правадыроў і пасьля самой завалодаць гэтымі масамі.
2. Аб’яднаць рабочых і беспрацоўных.
3. Арганізаваць вясковы пралетарыят з рабочымі, якія працуюць на тартаках (лесапільнях).
4. Узмацніць агітацыю сярод польскіх рабочых, уплыў на якіх згодніцкіх партыяў слабы.
5-Узмацніць барацьбу з ідэалёгіяй Бунду і ППС сярод габрэйскіх рабочых, высоўваючы лёзунгі клясавай барацьбы рабочых бяз розьніцы нацыянальнасьцяў.
6. Весьці кампанію сярод польскіх і беларускіх рабочых за збліжэньне з габрэйскім рухам, змагацца з антысэмітызмам у рабочай сям’і.
Адносна габрэйскага паўпралетарыяту КПЗБ паставіла сабе наступныя задачы:
1. Вырваць яго з-пад уплыву клерыкалізму буржуазных нацыяналістычных партыяў.
2. Завалодаць ім як саюзьнікам у барацьбе рабоча-сялянскіх масаў Заходняй Беларусі.
Для дасягненьня гэтых мэтаў камуністычная арганізацыя намагалася:
1. Паказаць здраду габрэйскай буржуазіі, якая, ствараючы ілюзіі адзінства нацыянальных інтарэсаў усяго габрэйскага народу, нібыта ідзе поплеч з польскай буржуазіяй і абшарнікамі супраць рэвалюцыйнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі.
2. Усімі сіламі інфармаваць і тлумачыць габрэйскім масам пра «вялікую культурную, эканамічную і творчую працу», якая вядзецца сярод габрэйскіх масаў у СССР і пра ўсё тое, што зьдзейсьніла ў гэтай галіне савецкая ўлада пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі.
3. Праводзіць рашучую барацьбу зь нібыта жудаснай палітыкай польскага ўраду супраць габрэяў Заходняй Беларусі.
4. Пераканаць, што поўнае задавальненьне і сапраўднае вызваленьне габрэяў магчымыя толькі пасьля перамогі рэвалюцыі пралетарыяту, а таксама весьці барацьбу за наданьне габрэям роўных правоў паводле рашэньняў III зьезду КПП у нацыянальным пытаньні.
5. Праводзіць рашучую барацьбу з антысэмітызмам ва ўсіх яго праявах.
Вырашальным рэвалюцыйным фактарам КПЗБ лічыць беларускіх сялянаў, прыводзячы ім у прыклад Савецкую Беларусь і паведамляючы, што ў інтарэсах сялянаў савецкая ўлада пад кіраўніцтвам кампартыі правільна вырашыла аграрнае пытаньне, правільна праводзіць нацыянальную палітыку, якая адпавядае інтарэсам усіх народаў. КПЗБ намагаецца пераканаць іх, што шляхам да перамогі над буржуазіяй і абшарнікамі, да стварэньня ў Польшчы рабоча-сялянскага ўраду, да атрыманьня зямлі і нацыянальнага вызваленьня зьяўляецца рэвалюцыйная барацьба ў кантакце і пад кіраўніцтвам пралетарыяту пад сьцягам КПЗБ.
Кляймуючы згодніцкія партыі Заходняй Беларусі (Беларускую сялянскую раду, Саюз сялянаў і «Вызваленьне»516), КПЗБ хоча пераканаць сялянаў, што толькі саюз бядняцкіх і серадняцкіх сялянскіх пластоў пад кіраўніцтвам пралетарыяту супраць вясковай буржуазіі забясьпечыць перамогу рэвалюцыі. Гэтая рэвалюцыя аддасьць абшарніцкія землі сялянству Заходняй Беларусі і ажыцьцёвіць яго нацыянальныя пастуляты.
Задачай камуністычнай арганізацыі зьяўляецца таксама выцягваньне рабочых і сялянскіх масаў Заходняй Беларусі з-пад уплываў польскіх згодніцкіх і буржуазных партыяў. Праводзячы зацятую барацьбу з гэтымі партыямі, КПЗБ стараецца выкрыць ілжывасьць іх палітыкі і супярэчнасьць клясавых інтарэсаў капіталістаў і абшарнікаў з клясавымі інтарэсамі рабочых і сялянаў, тым самым хочучы выкарыстаць рабочых і сялянаў у сваіх мэтах і аб’яднаць з рэвалюцыйнымі масамі беларусаў, габрэяў і літоўцаў.
16 Маюцца на ўвазе Часовая беларуская рада, Беларускі сялянскі саюз і Польская народная нартыя «Вызваленьне».
Галоўнай і прынцыповай задачай камуністычная арганізацыя лічыла падпарадкаваньне сваім уплывам большасьці рабочых Заходняй Беларусі, што працуюць у прамысловых цэнтрах і на фабрыках. Рэалізацыі гэтай задачы перашкаджае нешматлікасьць і разнароднасьць прамысловага пралетарыяту Заходняй Беларусі і існаваньне вясковага пралетарыяту. Найбольш рэвалюцыйных і клясава сьвядомых сялянаў КПЗБ таксама стараецца прыцягнуць да сябе.
Лічачы, што адносіны ў Полыпчы ўсё больш абвастраюцца, камуністычная арганізацыя паставіла сабе за задачу цэнтралізаваць усе сілы пралетарскага, сялянскага і нацыянальнага рухаў Заходняй Беларусі. Выкарыстоўваючы тактыку адзінага фронту ў барацьбе за штодзённыя патрэбы рабоча-сялянскіх масаў, камуністычная арганізацыя перапыніла самастойныя выступленьні, не абапёртыя на масы.
Дакладна агульнапалітычныя, рабочыя, сялянскія і нацыянальныя пастуляты гучаць наступным чынам:
А. Агульнапалітычныя пастуляты
III канфэрэнцыя КПЗБ выступае:
а) супраць распродажу Польшчы замежнаму капіталу і ператварэньня яе ў паўкалёнію, за гаспадарчую «санацыю»;
б)за гаспадарчае збліжэньне з СССР;
в) супраць задушэньня выбарчага закону, за роспуск сойму і скасаваньне сэнату і за поўную свабоду новых выбараў;
г)супраць палітыкі ўзбраеньня і за скарачэньне выдаткаў на войска, паліцыю і бюракратычны апарат, за адбыцьцё вайсковай службы мясцовым насельніцтвам на тэрыторыі свайго краю;
д) за адмену надзвычайнага становішча ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне і за адмену ваенна-палявых (даразных) судоў;
е)за фактычнае існаваньне ў Заходняй Беларусі гарантаваных Канстытуцыяй дэмакратычных свабодаў (свабода арганізацыяў і саюзаў, сходаў, стачак, друку, слова і веравызнаньня);
з) супраць прызначэнства і за фактычную выбіральнасьць органаў самакіраваньня (ваяводзкія і павятовыя соймікі, гмінныя рады, войты і солтысы);
і)супраць закону аб высяленьні іншаземцаў, пад катэгорыі якіх падводзіцца значная частка насельніцтва Заходняй Беларусі;
к) за адмену ўскосных падаткаў і барацьбу з дарагоўляй;
л) супраць буржуазнай крэдытнай палітыкі, за крэдытную палітыку на карысьць рабочых і сялянскіх каапэратыўных органаў517.
Б. У рабочым руху
а)за 8-гадзінны працоўны дзень;
б)за павелічэньне заробкаў;
517 Пры пераліку агульнапалітычных пастулятаўКПЗБутэксьце «Кароткага нарысу...» чамусьці быў прапушчаны пунктж) супраць белага тэрору і самавольства, за вызваленьне палітзьняволеных і за палітычную амністыю.
в) за ўвядзеньне ангельскай суботы518;
г) за ўвядзеньне інспэктаратаў працы;