• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Пра характар БСРГ выдатна сьведчыць ніжэйдалучаная пастанова ЦВК БКП, прынятая на паседжанызі апошняга 9.X.1925 г. Гэтая пастанова сьведчыць, акрамя ўсяго астатняга, пра тое, наколькі важнай была для беларускіх камуністаў кампанія Рабоча-сялянскага блёку, асабліва БСРГ.
    1.	ЦВК БКП зьвяртаецца з гарачым заклікам да Сялянска-работніцкай грамады, каб яна шчыльней згуртавала свае шэрагі з мэтай разгортваньня больш інтэнсіўнай працы над падрыхтоўкай рэвалюцыйнага перавароту дзеля пераняцьця ўлады працоўнымі масамі.
    2.	ЦВК БКІ1 ухваляе дзейнасьць правадыроў БСРГ у кірунку патрабаваньня правоў для беларускага насельніцтваў Полыпчы, маючы надзею, што БСРГ увойдзе ў агульны пралетарскі фронт, які ствараецца ЦВК БКГІ для барацьбы з акупантамі беларускіх земляў.
    3.	ЦВК БКП са свайго боку абяцае падтрымку, а таксама дапамогу ўсім рэвалюцыйным выступленьням С.-Р блёку і ўзмоцніцьтэрарыстычную дзейнасьцьсваіхячэеку сфэры зьнішчэньня харчовых і матэрыяльных багацьцяў польскай буржуазіі, маючы надзею, што ў гэтай працы тэрарыстычныя ячэйкі кампартыі знойдуць падтрымку ў шэрагах С.-Р блёку, што палегчыць выкананьне сваіх задачаўтэр'ячэйкамі.
    4.	ЦВК БКП горача вітае прынятае Камітэтам БСРГрашэньнеаб правядзеньніўжыцьцё камуністычнай праграмы.
    5.	ЦВК БКП пасылае сваё пралетарскае прывітанызе таварышам зь Сялянска-рабочага блёку ў Полыіічы, заклікаючы да захаваньня душэўнай раўнавагі ў барацьбе з польскай буржуазіяй, а таксама выказвае надзею, што ў недалёкай будучыні да буржуазіі ўсяго сьвету будуць кінутыя апошнія заклікі: «Прэч з дарогі!», «Няхай жыве вызвалены пралетарыят усяго сьвету!».
    Пасол Мятла разам з групай соймавых паслоў быў у СССР, адкуль вярнуўся 28.1.1926 г.537. На наступны дзень ён даваў справаздачу са сваёй паездкі на сходзе з удзелам Антона Луцкевіча, Марцінчыка, Р. Астроўскага і Зенюка538. Пасол Мятла сказаў, што Цьвікевіч, між іншага, паведаміў яму, што,
    537 У СССРу студзені 1926г. езьдзіладэлегацыяпольскагасоймуўскладзе9чалавек. Акрамя I Іятра Мятлы, у яе ўваходзіў і старшыня Беларускага пасольскага клюбу Фабіян Ярэміч. Вяртаньне дэлегацыі ў Полывчу адбылося не 28, a 27 студзеня 1926 г.
    538 Зянюк Адольф (1895—1938) — беларускі грамадзка-палііычны дзяяч, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. 3 1925 г. — рэдактар часопіса «Студэнская думка». Затым працаваў судзьдзём на Палесьсі і ў Вільні.
    падобна на тое, беларускае пытаньне хутка ўдасца ўзьняць на міжнародным узроўні, а таксама раіў кінуць ідэю беларуска-літоўскага аб’яднаньня, якую прапагандуе Ластоўскі. Цьвікевіч нібыта прадбачыў, што згаданая ідэя прынесла б карысьць літоўцам за кошт беларускіх інтарэсаў, а перш за ўсё — страту Вільні на карысьць Літвы. Ён заклікаў да энэргічнай барацьбы з польскай буржуазіяй пры дапамозе Савецкай Беларусі.
    Важнай падзеяй у жыцьці БСРГ было абвяшчэньне 17.IV.1926 г. у № 7 «Бюлетэню Соймавага Клюбу Беларускай Сялянска-Работніцкае Грамады»539 праграмы партыі. У гэтай праграме Беларуская сялянска-работніцкая грамада дамагалася магчымасьці самавызначэньня для народаў, стварэньня на ўсіх аб’яднаных беларускіх землях незалежнай Беларускай Сялянска-Работніцкай Рэспублікі, падзелу памешчыцкай зямлі, дзяржаўных і царкоўных маёнткаў паміж сялянамі, ліквідацыі цывільнага і вайсковага асадніцтва і падзелу зямлі толькі паміж мясцовымі жыхарамі, мэліярацыі і асушэньня балотаў за кошт дзяржавы і на карысьць мясцовага насельніцтва, агранамічнай дапамогі і таннага крэдыту для сялянаў, адмены ўскосных падаткаў, а таксама перакладаньня прамых падаткаў на маёмасныя пласты насельніцтва, узбуйненьня малазямельных гаспадарак да стану самазабесьпячэньня, замены пастаяннага войска на міліцыю з мэтай зьмяншэньня выдаткаў на войска, пашырэньня сельскагаспадарчай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, нічым не абмежаванай магчымасьці ўжываньня роднай мовы, ліквідацыі нацыянальнага прыгнёту, спыненьня рабаўнічага высяканьня лясоў і г. д.
    Паводле статуту БСРГ, найвышэйшым органам яе кіраўніцтва зьяўляецца Агульны зьезд, які вызначае галоўныя кірункі палітыкі партыі, яе дзейнасьці, тактыкі, праграмы. На зьезьдзе выбіраецца Галоўны камітэт540 і Рэвізійная камісія Грамады. Абодва гэтыя органы адказныя перад зьездам, які павінен склікацца Галоўным камітэтам прынамсі раз на год. Галоўны камітэт складаецца з 11 сяброў. Яго прэзыдыюм складаюць: старшыня, віцэ-старшыня, сакратар, намесьнік сакратара і скарбнік. Галоўнаму камітэту непасрэдна падпарадкоўваюцца акруговыя камітэты, якія зьяўляюцца найвышэйшай уладай для павятовых камітэтаў. Найніжэйшай арганізацыйнай адзінкай зьяўляецца гурток, кіраваны мясцовым камітэтам, які складаецца са старшыні, сакратара і скарбніка. Пры Галоўным камітэце існуе т. зв. Рада Грамады, што складаецца з прадстаўнікоў павятовых камітэтаў і даве-
    539 «Бюлетэнь Соймавага Клюбу Беларускае-Сялянска-Работніцкае Грамады» — друкаваны орган пасольскага клюбу БСРГ, у якім друкаваліся перш за усё прамовы грамадоўскіх паслоў з соймавай трыбуны, а таксама іхныя інтэрпэляцыі і прапановы. Выходзіў зь ліпеня 1925 г. да сьнежня 1926 г. (нерад гэтым выйшлі 3 нумары «Бюлетэню Беларускага Пасольскага Клюбу»), Праграма БСРГ была надрукаваная не ў № 7, а ў № 9 «Бюлетэню Соймавага Клюбу БеларускаеСялянска-Работніцкае Грамады».
    540 Так туті далей у гэксьце «Кароткага нарысу...». Увоіуле кіроўны орган Грамады называўся I Іэнтральным камітэтам. Таксама часам ужывалася і азначэньне Галоўная ўправа. Гэтая ж заўвага датычыць і Галоўнага сакратарыяту БСРГ у тэксьце — насамрэч ён называўся Цэнтральным сакратарыятам.
    раных асобаў, якую Галоўны камітэт склікае з мэтай вырашэньня адмысловых неадкладных пытаньняў.
    Гэты статут, выдадзены 13.VI.1926 г. Галоўным камітэтам разам з праграмай, зьяўляецца пераходным, бо яшчэ не адбыўся Агульны зьезд, які мог бы яго зацьвердзіць. Статут перад абвяшчэньнем быў прыняты толькі Радай Грамады на паседжаньні 13.V.1926 г.541.
    У выніку разьвіцьця арганізацыі і прыняцьця статуту Радай Грамады пачалося стварэньне асобных арганізацыйных адзінак. 1 .VI. 1926 г. Галоўны камітэт у Вільні стварыў сакратарыят Грамады, кіраўніком якога стаў Язэп Шнаркевіч5,42.
    У Галоўным камітэце існавалі дзьве пяцёркі, г. зн. галоўная і выканаўчая. Першую складалі Радаслаў Астроўскі, а таксама паслы Сымон РакМіхайлоўскі, Пятро Мятла, Браніслаў Тарашкевіч, ІІавал Валошын. Згаданая пяцёрка была асяродкам, які кіраваў усёй арганізацыяй БСРГ, самастойна вырашаў усе яе справы, а таксама прадстаўляў яе ў замежных стасунках. Для ўзгадненьня поглядаў сваіх паасобных сяброў галоўная пяцёрка праводзіла патаемныя паседжаньні, а прынятыя на іх пастановы Галоўны камітэт пасьля рэалізоўваў.
    У працы гэтай пяцёркі ўдзельнічаў і Антон Луцкевіч, асабліва калі абмяркоўваліся справы выдавецтва, чытаньня дакладаў і г. д.
    Выканаўчую пяцёрку складалі: пасол Юры Сабалеўскі, Уладзімер Самойла, non А. Коўш543, Мітрафан Кэпель544 і Антон Войцік545. Гэтая пяцёрка, у адрозьненьне ад галоўнай, мела ў Галоўным камітэце толькі выканаўчыя функцыі. У выпадку прыняцьця нейкіх рашэньняў яны перад выкананьнем мусяць зацьвярджацца галоўнай пяцёркай.
    7.VI.1926 г. была абвешчаная інструкцыя аб стварэньні паасобных арганізацыйных адзінак БСРГ. У ёй падкрэсьлівалася, што арганізацыя зьяўляецца легальнай. У інструкцыі адзначалася, што для асобаў, маладзей-
    41 Насамрэч прыняцьце праграмы і арганізацыйнага статуту БСРГ адбылося 12 траўня 1926 г.
    ’42 ІПнаркевіч Язэн (1886—1974) — беларускі нацыянальны дзяяч. У 1920 г. працаваўу Наркамасьветы ЬССР.улістападае 1920 г. паводле сакрзтнай дамовы паміж КН(б)Б і БПСР накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі антыпольскага падпольнага руху. Працаваў настаўнікам, арганізаваў Нясьвіскую беларускую гімназію. Адзін з арганізатараў БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага камітэту ў Вільні. Браўактыўны ўдзел удзейнасьці ТБШ.
    ’43 Коўш Аляксандар (1890—1943) — беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны дзяяч, праваслаўны сьвятар, адзін зь лідэраў БСРГ.
    44	Кэпель Мітрафан — беларускі дзяяч, с таршыня Бацькоўскага камітэту пры Віленскай беларускай гімназіі, старшыня Рэвізійнай камісіі Беларускага грамадзянскага сабраньня. 3 1926і. — сябра БСРГ, быўсябрам і скарбнікам Галоўнай управы ТБШ.
    545	Войцік Антон (1898—1948) — беларускі журналіст, рэдактар, перакладчык. У 1924 г. быў рэдактарам газэты «Сялянская праўда», арыштаваны пасьля яе закрыцьця і асуджаны на 2 гады турмы. Сядзеўу Вільні на Лукішках, займаўся ў турме перакладчыцкай дзейнасьцю. У 1930 і 1936 гг судзіўся як выдавец ’беларускіх адрыўных календароў. Насьля Другой усясьветнай вайны быў кіраўніком аддзелу Саюздруку Літоўскай ССР
    шых за 18 гадоў, ствараюцца т. зв. моладзевыя гурткі Грамады, асобы ж, старэйшыя за 18 гадоў, могуць быць сапраўднымі сябрамі арганізацыі.
    Пачатак росту Грамады датуецца сярэдзінай красавіка 1926 г. Менавіта тады на вёску пачалі пасылаць інструктараў, сярод задачаў якіх была і арганізацыя мясцовых гурткоў. У II квартале 1926 г. гурткі найбольш інтэнсіўна пачалі стварацца ў наступных паветах: Дунілавіцкім, Дзісенскім, Гарадзенскім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ашмянскім, Пружанскім, Слонімскім, Стаўпецкім, Вялейскім і Валожынскім. Далей разьвіцьцё арганізацыі ішло вельмі нераўнамерна. Калі ад сакавіка да канца ліпеня ўзьнікла каля 100 мясцовых гурткоў, то ў жніўні — 330, а ў верасьні і кастрычніку — каля 165.
    У першым са згаданых прамежкаў часу, г. зн. ад сакавіка да канца ліпеня, галоўная ўвага зьвярталася на распрацоўку праграмы і статуту — увогуле на арганізацыю партыі. Пасьля завяршэньня гэтай працы ў ліпені 1926 г. пачалося стварэньне асобных арганізацыйных адзінак на правінцыі. Таму ў жніўні адбылося найбольшае колькаснае разьвіцьцё і прырост партыйных адзінак. Пазьней жа, у верасьні і кастрычніку, пасьля далучэньня гатовага да ўступленьня ў партыю элемэнту, тэмп прыросту гурткоў паслабеў, але, тым ня менш, яшчэ ішоў, пакрываючы сеткай усю Беларусь.
    Сьпярша БСРГ, як ужо адзначалася, ахоплівала элемэнт, які быў нязручны для кампартыі, але вельмі пажаданы для Грамады. Пазьней, пачынаючы ад верасьня, тэмп разьвіцьця арганізацыі паслабеў, бо пачалося пашырэньне ўплыву на абсалютна новыя элемэнты.