Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Акрамя некалькіх вусных тлумачэньняў маршалку сойму з боку міністра юстыцыі, апошні 19.1.1927 г. напісаў маршалку ліст наступнага зьместу:
Маю гонар паведаміць пану маршалку, што паслы Пятро Мятла і Фэлікс Галавач былі затрыманыя, першы ў Глыбокім, а другі ў Валожыне, на факце зьдзяйсьненьня злачыннай працы, скіраванай супраць бясьпекі дзяржавы і праводзімай пры падтрымцы чужых элемэнтаў за грошы, якія ішлі з-за мяжы.
Іх затрыманьне адбылося на загад падпракурора пры Апэляцыйным судзе ў Вільні, выдадзеным адначасова з загадам аб затрыманьні паслоў Тарашкевіча, Валошына і Рак-Міхайлоўскага, і было неабходным для забесыіячэньня акту правасудзьдзя, a таксама абясшкоджаньня вынікаў злачынства.
Мэйштовіч
міністар юстыцыі.
У сувязі з арыштам пасла Галавача, сябра соймавага клюбу НПХ, старшыня гэтага клюбу Сыльвэстар Ваявудзкі зьвярнуўся да пана маршалка сойму Ратая з просьбай аб умяшаньні ў справу арышту пасла Галавача. Маршалак Ратай адказаў Ваявудзкаму, што, маючы ліст міністра юстыцыі і азнаёміўшыся з матэрыяламі абвінавачваньня, умешвацца ён ня будзе.
21.1.1927 г. міністар юстыцыі пераслаў маршалку сойму просьбу аб выданьні суду арыштаваных пяці паслоў. 3 гэтай просьбы вынікала, што паслы абвінавачваліся ў шпіянажы і дзяржаўнай здрадзе, паводле арт. 102 ч. 1 і арт. 110 ч. 1 п. 2. Крымінальнага кодэксу. Згодна з дакумэнтам, паслы Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павал Валошын, Пятро Мятла і Фэлікс Галавач бралі ўдзел у арганізацыі Камуністычнай партыі Польшчы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і на даручэньне Цэнтральнага камітэту гэтых партыяў стварылі патаемную групу, якая кіравала дзейнасьцю легальных груповак Беларускай сялянска-работніцкай грамады і Незалежнай сялянскай партыі. Дзейнасьць згаданых паслоў і абедзьвюх арганізацыяў была скіраваная на ажыцьцяўленьне памкненьняў ураду Савецкай Беларусі: выклікаць узброены бунт з мэтай зьнішчэньня наяўнага ў Польшчы грамадзкага ладу і адарваньня ад Рэспублікі часткі яе тэрыторыі. Гэтая кампанія разьвівалася паводле дырэктываў Камінтэрну.
Далей просьба аб выданьні паслоў зьмяшчала шэраг датаў, якія тычыліся разьвіцьця кампаніі, У верасьні 1923 г. на канфэрэнцыі, скліканай у Маскве Камінтэрнам, быў створаны г, зв. Крестйнтерн — міжнародны Сялянскі камітэт, мэтай якога было правядзеньне падрыўной кампаніі сярод сялянаў усяго сьвету733.
У ліпені 1925 г. пасол Тарашкевіч атрымаў даручэньне стварыць Беларускую сялянска-работніцкую грамаду і з гэтай мэтай разам з паслом РакМіхайлоўскім меў у Гданьску нараду з прадстаўнікамі Савецкай Беларусі,
Міжнародны сялянскі савет(Крестантерн) — міжнароднае аб’яднаньне радыкальных партыяў і арганізацыяў розных краін, якое было створанае ў кастрычніку 1923 г. і дзейнічала да пачатку Другойусясьветнай вайны.
Камінтэрну, Камуністычнай партыі Польшчы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі734. На гэтай канфэрэнцыі пасол Тарашкевіч абавязаўся ў выпадку вайны з Полыпчай аказваць дывэрсійную ўзброеную дапамогу Савецкай Беларусі і нават выклікаць узброены бунт ва ўсходніх ваяводзтвах. Выконваючы гэты плян, арыштаваныя паслы стваралі кам’ячэйкі ў войску, а таксама камуністычныя ячэйкі ўнутры дзьвюх згаданых арганізацыяў — БСРГ і НПХ. Акрамя таго, на канфэрэнцыі ў Гданьску было вырашана заснаваць банк, які фінансаваў бы гэтую кампанію з палітычных меркаваньняў. Згодна з гэтым рашэньнем, у Вільні быў заснаваны Беларускі каапэратыўны банк зь філіямі ў Глыбокім і Пінску.
Грошы, якія ішлі на кампанію Грамады, паходзяць з Савецкай Беларусі, а не зь сяброўскіх складак. Сумы, якімі апэравала арганізацыя, значна пераўзыходзяць матэрыяльныя сродкі саміх дзеячоў. Зафіксаваная таксама грашовая сувязь праз Рыгу паміж Савецкай Беларусьсю і арыштаванымі пасламі. Пры арыштаваных знойдзеныя значныя сумы ў далярах і плацёжныя лісты для шэрагу асобаў, зь якіх некаторыя прызналася, што пастаянна атрымлівалі грошы. Паслы Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і Мятла атрыманыя даляры клалі ў адну зь фінансавых установаў як на патрэбы агульнай справы, так і на асабістыя рахункі.
У просьбе аб выданьні паслоў суду ўтрымліваюцца наступныя абвінавачваньні:
І.Пасла Тарашкевіча — што як старшыня Цэнтральнага сакратарыяту Грамады ён уласнаручна адрэдагаваў праект цыркуляру Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Польшчы, дзе апісаў тактыку, якая павінна выкарыстоўвацца пры правядзеньні антыдзяржаўнай кампаніі, і што ён выдаваў дакумэнты на праезд за мяжу, якія трактаваліся таксама як пашпарты іншай дзяржавы. Таксама яму закідалася, што на канфэрэнцыі ў Гданьску ён атрымаў ад агента іншай дзяржавы 15 000 даляраў на антыдзяржаўную кампанію. За гэтыя грошы ён праводзіў мяцежную і здрадніцкую дзейнасьць, а таксама захоўваў у сябе для наступнага распаўсюджваньня значную колькасьць злачыннай літаратуры.
2. Пасла Валошына — што кіраваў вайсковымі заняткамі ў «гуртках», падбіваў беларускае насельніцтва на выступленьні супраць польскіх уладаў, заклікаў выразаць паліцыю і чыноўнікаў, не плаціць падаткаў, не служыць у войску і г. д.
14 Насамрэч Сымон Рак-Міхайлоўскі не прысутнічаў на нарадзе кіраўніцтва БСРГз прадстаўнікамі КІІ(6)Б, КІПІ і Камінтэрну, якая адбылася ў канцы жніўня 1925 г.у курортным горадзеСопаце каля Гданьску. Грамаду, акрамя Браніслава Гарашкевіча, на нарадзе прадстаўлялі Радаслаў Астроўскі, Мікалай Марцінчык і Язэп Шнаркевіч. Увогуле ж выкладзеныя ў «Кароткім нарысе...» зьвесткі пра мэханізм арганізацыі Грамады былі атрыманыя сьледчымі органамі ў першую чаргу ад былога лідэра т. зв. сэцэсіі ў КПЗБ Міхала Гурына, які падчас свайго знаходжаньня ўтурмеў 1925—1926 п. наважыўся на супрацоўніцтва з польскімі ўладамі і даўпадрабязныя наказаньні. Менавіта Гурыну адводзілася роля асноўнага сьведкі абвінавачваньня на црацэсе Грамады, але гэтым плянам перашкодзіла забойства гэтага дзеяча ў сакавіку 1928 г. актывістам К1ІЗБ Сямёнам Клінцэвічам.
3. Пасла Рак-Міхайлоўскага, акрамя вышэйпрыведзеных абвінавачваньняў, — таксама ў тым, што кіраваў у Вільні натоўпам, які ішоў на турму, і заахвочваў яго да ўзброеных выступленьняў.
4. Пасла Мятлу — што арганізаваў баёўкі ў Дзісенскім павеце з мэтай узброенага паўстаньня і што дзеля гэтай мэты абавязаўся даставіць зброю з сумежнай дзяржавы.
5. Пасла Галавача — што ў 1924 г. у паразуменьні з органамі сумежнай дзяржавы арганізаваў на тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва дывэрсійныя банды, прычым падтрымліваў пастаянныя кантакты з сумежнай дзяржавай і некалькі разоў нелегальна пераходзіў мяжу.
Прапанова ўраду 25.1.1927 г. была адасланая пленумам сойму ў Рэглямэнтную камісію.
4 лютага 1927 г., пасьля дакладу пасла Дабжаньскага735 (Народна-нацыянальны саюз)736 і ажыўленай дыскусіі, у якой бралі ўдзел паслы Рагуля, Шрэйбэр737, Балін, Марвэг738, Сахацкі739, Лібэрман740, Ярэміч, Строньскі741 і Домбскі742,743 было арганізавана пайменнае галасаваньне, у выніку якога:
735 Дабжаньскі (Dobrzanski) Стэфан Анджэй (1883—1945) — польскі палітык, адвакат. У 1922— 1927 гг. пасол сойму са сьпісу I Іацыянальна-народнага саюзу (эндэкаў), сябра соймавага Ганаровага суду. У 1928— 1930 гг. сэнатар.
716 Народна-нацыянальны саюз (Zwiazek Ludowo-Narodowy) — назва парля.мэнцкай фракцыі польскіх нацыянал-дэмакратаў (эндэкаў), якія стаялі на выразна нацыяналістычных пазыцыях.
737 Шрэйбэр (Schrejber) Давід (1874—1941) — габрэйскі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат з Усходняй Галіччыны. Прыхільнік сіянісцкага руху. Пасол сойму ў 1922—1927 гг„ уваходзіў у т. зв. Габрэйскае кола. Падчас Другой усясьветнай вайны загінуўу львоўскім гета.
738 Марвэг (Marweg) Ян (1885—1936) — польскі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст. У 1922— 1927 гг. пасол сойму ад Народна-нацыянальнага саюзу (эндэкаў).
739 Сахацкі (Sochacki) (Чаілэйка-Сахацкі) Ежы (1892—1933) — польскі камуністычны дзяяч. Да пачатку 1920-х гг. быўадны.м зь лідэраў IІІІС, з 1921 г. — сябра КПП і ЦК КПП. У 1924—1927 і 1928 гг. пасол польскага сойму, уваходзіў у Камуністычную пасольскую фракцыю. У 1928 г. пазбаўлены пасольскай недатыкальнасці, эміграваўу СССР, дзе быў рэпрэсаваны.
740 Лібэрман (Lieberman) Герман (1870—1941) — польскі палітык і адвакат, адзін зь лідэраў ППС. Пасол сойму ў 1919—1933 гг„ пасьля жыў у эміграцыі ў Францыі. Адзначаўся прыхільным стаўленьнем да нацыяпальных меншасьцяў Польшчы, быў адным з адвакатаў Вінцэнта Гадлеўскага на судзе ў 1926 г.
741 Строньскі (Stronski) Станіслаў (1882—1955) — польскі палітык, прафзсар Дюблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту, прыхільнік нацыянальных дэмакратаў. Рэдагаваў правыя часопісы «Rzeczpospolita» і «Warszawianka». У 1919—1935 гг. быўпаслом сойму, у 1927 г.уваходзіўуфракцыю Народна-нацыянальнага саюзу (эндэкаў).
742 Домбскі (D^bski) Ян Тамаш (1880—1931) — польскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Узначальваў дэлегацыю Полыіічы пры падпісаньні Рыскай мірнай дамовы. Пасол польскагасоймуў 1919—1931 гг. УваходзіўуІІольскуюнароднуюііартыю«Пяст»,з 1926 г. — адзінзь лідэраў Народнай партыі.
743 Апрача названых паслоў, падчас згаданай дыскусіі выступіў яшчэ ўкраінскі пасол Сяргей Казіцкі. Усе прамоўцы, акрамя Яна Марвэга і Станіслава Строньскага, выказваліся супраць выдачы паслоў суду. Ян Домбскі паведаміў, шго ягоны клюб ад галасаваньня ўстрымаецца.
1.3a выдачу пасла Тарашкевіча галасавалі — 159 паслоў,
супраць — 89,
прызнана несапраўднымі — 12 картак.
2. За выдачу пасла Рак-Міхайлоўскага галасавалі — 165 паслоў, супраць — 83, прызнана несапраўднымі — 11 картак.
3. За выдачу пасла Мятлы галасавалі — 166 паслоў,
супраць — 83
прызнана несапраўднымі — 4 карткі.
4.3а выдачу пасла Валошына галасавалі — 165 паслоў,
супраць — 85,
прызнана несапраўднымі — 9 картак.
5.3а выдачу пасла Галавача галасавалі — 165 паслоў,
супраць — 84,
прызнана несапраўднымі — 10 картак.
Трэба адзначыць, што падчас дыскусіі ўрад абвінавачваўся як у тым, што не падаў канкрэтных доказаў віны арыштаваных паслоў, так і ў тым, што паслы не былі засьпетыя на месцы злачынства.
Апошнім этапам у гісторыі БСРГ і НПХ перад судовым працэсам, які завяршыў гісторыю абедзьвюх арганізацыяў, зьяўляецца распараджэньне міністра ўнутраных справаў, якое абвяшчала іх нелегальнымі. У сувязі з гэтым камісар ураду на горад Варшаву і беластоцкі, наваградзкі, палескі і віленскі ваяводы распаўсюдзілі адозвы, у якіх паведамлялася пра рашэньне міністра ўнутраных справаў.