Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Паводле стану на 1.XI. 1926 г., Грамада здолела стварыць каля 800 гурткоў, якія мелі ад 50 000 да 60 000 сяброў і больш за тысячу давераных асобаў. Гэтыя гурткі ва ўсходніх ваяводзтвах былі разьмешчаныя наступным чынам:
У Віленскім ваяводзтве — 174 гурткі,
у Наваградзкім ваяводзтве — 199 гурткоў,
у Беластоцкім ваяводзтве — 169 гурткоў,
у Палескім ваяводзтве — 62 гурткі.
Агулам: 604 гурткі, якія ўдалося выявіць.
Арганізацыя большых за гурткі адзінак — паветаў — не была яшчэ скончаная. He былі створаныя павятовыя камітэты ў наступных паветах: 1) Маладэчанскім, 2) Ашмянскім, 3) Віленска-Троцкім, 4) Сьвянцянскім, 5) Лунінецкім. Ha 1.X.1926 г. існавалі наступныя павятовыя камітэты: 1) Віленскі гарадзкі камітэт, 2) Вялейскі, 3) Дзісенскі, 4) Пастаўскі, 5) Гарадзенскі, 6) Лідзкі, 7) Стаўпецкі, 8) Слонімскі, 9) Пінскі, 10) Косаўскі.
У красавіку 1926 г. пачалі высылацца інструктары, прычым на кожны павет прыпадала па 1—3 асобы. Улічваючы значнае і пастаяннае разьвіцьцё Грамады, колькасьць інструктараў пасьля была павялічаная ўтрая і склала 3—10 асобаў на павет. Інструктары непасрэдна падпарадкоўваліся Галоўнаму сакратарыяту ў Вільні.
3 той прычыны, што шэраг павятовых камітэтаў яшчэ ня быў арганізаваны, іх функцыі выконваў Галоўны камітэт БСРГ і яе Галоўны сакратарыят. 3 гэтай прычыны праца ў сакратарыяце доўжылася з 7 да 22 гадзінаў, не выключаючы нядзеляў і сьвятаў.
4. Распрацаваць перадвыбарчы агітацыйны плян для стварэньня супольнага беларускага фронту і нерасьцярушваньня беларускіх нацыянальных сілаў. 3 гэтай мэтай дамовіцца аб стварэньні ў выпадку выбараў у варшаўскі сойм аднаго беларускага выбарчага сьпісу.
5. Распрацаваць мэмарандум для рымскага папы з мэтай абгрунтаваньня права беларусаў мець свайго біскупа ці суфрагана721. Вырашана выкарыстаць дзеля гэтага беларускіх паслоў і падтрымку ксяндза кардынала О’Рурка, прадстаўніка папы ў Гданьску.
6. Аднавіць арганізацыю Саюз беларускіх стральцоў, пры гэтым з пэўных асобаў часова стварыць штаб саюзу зь сядзібай у Гданьску.
7. Выслаць Федаровіча ў якасьці дэлегата ў Амэрыку для зьбіраньня ахвяраваньняў на карысьць Цэнтральнага беларускага нацыянальнага замежнага камітэту.
8. Сядзібай Цэнтральнага беларускага нацыянальнага замежнага камітэту выбраць вольны горад Гданьск. Выбары ў згаданы камітэт павінны адбыцца сама пазьней 10.IV. 1926 г.
Пастановы Гданьскай канфэрэнцыі былі падпісаныя яе старшынём Якавюком, сакратаром Крачэўскім Пятром і ўсімі прысутнымі.
Адразу пасьля закрыцыдя канфэрэнцыі эсэры пачалі рэалізацыю яе рашэньняў. З.ІІІ. 1926 г., паводле пункту 5, быў высланы мэмарандум да папы рымскага. Было дасягнутае паразуменьне з Хмарам-Разумовічам, якое датычыла ягонай працы ў якасьці кіраўніка Саюзу беларускіх стральцоў, сябра рэдакцыйнага камітэту і г. д.
10 сакавіка 1926 г. у Празе Чэскай адбылося паседжаньне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, на якім Вячаслаў Захарка, старшыня Рады, зрабіў справаздачу аб працы Гданьскай канфэрэнцыі. У дыскусіі падкрэсьлівалася, што рашэньні гэтай канфэрэнцыі маюць толькі тэарэтычнае значэньне, аднак яны ня вырашылі пытаньня наконт аднаўленьня дзейнасьці партыі Беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Беларусі і не паказалі ні крыніцаў, ні спосабаў здабыцьця патрэбных грашовых сродкаў. Далей адзначалася, што партыя Беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў прыйшла да паразуменьня зь Беларускім сялянскім саюзам і Беларускай часовай радай, аднак працягваецца барацьба зь Беларускай сялянска-работніцкай грамадой, якая мае найбольшыя ўплывы на беларускіх сялянаў. Цягам ажыўленай дыскусіі было вырашана адкласьці заснаваньне Цэнтральнага беларускага нацыянальнага замежнага камітэту з прычыны недахопу сродкаў і прынятае рашэньне аб неадпаведнасьці Гданьску ў якасьці сядзібы для гэтага камітэту. Таксама былі выказаныя сумневы адносна магчымасьці шырокай працы Хмары-Разумовіча ў Рэдакцыйнай камісіі і ў Саюзе беларускіх стральцоў. Некаторыя сябры Рады лічылі Хмару-Разумовіча ненадзейным чалавекам.
На паседжаньні 10.III.1926 г. было вырашана:
Суфраган — у рымска-каталіцкім касьцёле біскуп без эпархіі, памочнік дыяцэзійнага біскупа.
І.Напружыць усе сілы для аднаўленьня дзейнасьці Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраўу Заходняй Беларусі, адпаведназ пастановамі канфэрэнцыі ў Гданьску.
2. Дэлегаваць Грыба Тамаша ў Рэдакцыйную камісію, а таксама часова перанесьці яе з Гданьску ў Прагу Чэскую.
3. Прапанаваць Беларускаму сялянскаму саюзу ў Вільні адначасова пачаць супольную кампанію з мэтай аб’яднаньня беларускіх нацыянальных сілаў падчас перадвыбарчай кампаніі.
4. Запатрабаваць ад Хмары-Разумовіча штотыднёвыя рапарты аб дзейнасьці па арганізацыі Беларускага саюзу стральцоў.
5. У красавіку 1925 г. прымацаваць да штабу Саюзу беларускіх стральцоў давераную асобу.
Засьцярогі, якія выказваліся ў дачыненьні да Хмары-Разумовіча сябрамі Рады БНР, былі слушныя. У гэты самы час Хмара вёў патаемныя размовы з прадстаўнікамі літоўскіх, нямецкіх і польскіх уладаў.
Зь літоўскімі дэлегатамі ксяндзом Дылісам', Гедройцам722 і Шымкісам723, а таксама зь нямецкім баронам фон Нольдэ* Хмара-Разумовіч вёў размовы падчас Гданьскай канфэрэнцыі (24—27.11.1926 г.). Перамовы ХмарыРазумовіча зь нямецкім дэлегатам часткова вяліся бязь ведама літоўскіх дэлегатаў. Апошнія прапанавалі Хмару аднаўленьне ўзброенай кампаніі супраць Польшчы, а барон фон Нольдэ парэкамэндаваў зрабіць тэхнічную апрацоўку і каштарыс антыпольскай кампаніі беларускіх партызанскіх атрадаў, сфармаваных па-за межамі Польшчы. Фінансавую падтрымку гэтага мерапрыемства нібыта браў на сябе нямецкі генэральны штаб.
Незалежна ад перамоваў Хмары-Разумовіча зь нямецкім дэлегатам, якія мелі болып асабісты, чым агульнабеларускі характар, зь немцамі перамаўляўся таксама прафэсар Крачэўскі Пятро. Гэта было выклікана дрэнным матэрыяльным становішчам эсэраў і мела на мэце здабыцьцё фінансавай падтрымкі ад нямецкіх уладаў. Такая падтрымка, вядома, MarBa быць дадзеная эсэрам толькі пры ўмове, што яны разгорнуць актыўную антыпольскую дзейнасьць на тэрыторыі польскай Беларусі. Дзякуючы перамовам зь нямецкім Генэральным штабам Крачэўскі атрымаў пэўную нязначную суму ў лік будучай кампаніі.
722 Асоба дакладна неўстаноўленая. Маі чыма, гаворка ідзе пра Гедройца Леанарда (1883—1947) — падпалкоўніка літоўскага войска, у 1919—1920 і 1926—1940 гг. ад’ютанта прэзыдэнта Літвы Антанаса Сьмятоны. Акрамя таго, нейкі палкоўнік Б. Гедройц (Гедрайціс) у 1919 г. прысутнічаўу Іорадні ўякасьці прадстаўніка літоўскага Генэральнага штабу пры 1 -м Гарадзенскім беларускім палку і ўваходзіў у склад вайсковага сакратарыяту пры Міністэрстве беларускіх справаў. Ня выключана, што празь некалькі гадоў гэтаму самаму вайскоўцу зноў даручылі заняцца беларускімі справамі.
723 Магчыма, маецца на ўвазе Шымкус (Si mkus) Ёнас (1873—1944) — літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч і навуковец. I Іерад расейскай рэвалюцыяй працаваў выкладчыкам у Маскоўскім унівэрсытэце. У 1918—1919 гг. — міністар гандлю і прамысловасьці.у 1921 — 1922 гг. — міністар абароны краю Літвы. У 1922—1923 п. — рэктар Ковенскага ўнівэрсытэту, у 1926—1940 гг. — ганаровы консул Літвы ў Нарвэгіі.
Імкнучыся да выкананьня сваёй палітычнай праграмы, эсэры вырашылі:
І. Ствараць агітацыйныя пункты для пашырэньня прапаганды і літаратуры сярод беларускага насельніцтва.
2. Ствараць ячэйкі, асабліва ў тых месцах, дзе яны існавалі раней.
3. Арганізаваць у беларускіх вёсках спартовыя арганізацыі з пэрспэктывай, у выпадку патрэбы, ператварэньня іх у баявыя дружыны.
4. Стварыць моцны эсэраўскі асяродак і ўсталяваць непасрэдную сувязь зь ім усіх эсэраўскіх арганізацыяў, якія існуюць у Польшчы, Саветах і іншых краінах Эўропы.
5. Ствараць уласныя эсэраўскія каапэратывы, сельскагаспадарчыя і крэдытныя гурткі, а таксама апаноўваць ужо дзейныя, выцясьняючы зь іх элемэнты, варожыя эсэрам.
6. Ствараць у аддзелах польскага войска эсэраўскія ячэйкі для правядзеньня ў іх кампаніі на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
7. Стварыць Саюз беларускіх стральцоў з асобаў, якія імкнуцца да стварэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Для ажыцьцяўленьня гэтых праектаў эсэраўскі праскі асяродак дэлегаваў у Польшчу дзьвюх паўнамоцных асобаў: Грыба Тамаша і Мамоньку Язэпа. Грыб павінен быў прыехаць у Польшчу пасьля здачы апошніх экзамэнаў у Праскім унівэрсытэце, Мамонька ж, у сваю чаргу, у другім квартале 1926 г. знаходзіўся ў Вільні, дзе разгортваў напружаную кампанію па ўсталяваньні сувязяў і пачатку супрацоўніцтва зь беларускімі некамуністычнымі арганізацыямі. 3 гэтай мэтай ён сустракаўся з пасламі Ярэмічам, Рагулем, дырэктарам Р. Астроўскім, Косьцевічам, Арановічам724 — прадстаўніком віленскага Бунду, езьдзіў у Латвію, у Варшаву і г. д. Трэба адзначыць, што Мамонька, так сама, як і доктар Паўлюкевіч, выступаў супраць А. Луцкевіча, спрабуючы дыскрэдытаваць яго праз прэсу.
Ён вінаваціў А. Луцкевіча ў: 1) супрацоўніцтве з бальшавікамі; 2) супрацоўніцтве з францускай, нямецкай і польскай выведкамі. Паводле Мамонькі, дзякуючы супрацоўніцтву [А. Луцкевіча. — заўв. перакл.] з польскай паліцыяй і бальшавіцкімі ўладамі шмат беларускіх эсэраў трапілі за краты; 3) растраце 500 000 залатых рублёў на гулянкі падчас знаходжаньня ў 1919 г. у Парыжы на мірнай канфэрэнцыі725.
Травеньскі пераварот эсэры палічылі пачаткам рэвалюцыі ў Польшчы і падзеяй, якая можа толькі зашкодзіць Польшчы. Паводле іх перакананьняў, у Польшчы павінен быў пачацца ўнутраны крызіс і ўзмацніцца супрацьстаяньне паміж асобнымі пластамі польскага грамадзтва.
У ліпені і верасьні 1926 г. Мамонька пачаў перамовы зь Міхалам Гурыным, былым сябрам сэцэсіі КПЗБ, аб стварэньні Бюро сацыялістычнага аб’яднаньня, арганізацыі, якая аб’яднала б беларусаў з ППС, Бундам і г. д. У
24 Арановіч Язэп — віленскі габрэйскі дзяяч, настаўнік габрэйскай гімназіі. Сябра Бунду.
2? Луцкевіч адказаў на ўсе закіды Мамонькі ў вялікім адмысловым лісьце, надрукаваным у № 22
газэты «Беларуская справа» ад 11 л іпеня 1926 г.
верасьні Мамонька і Гурын правялі нарады з Ігнатам Дварчаніным, Макарам Косьцевічам, Яўгенам Міткевічам і Янам Маразовічам 26 з мэтай стварэньня Беларускай нацыянальнай сацыялістычнай партыі. Гэтая арганізацыя павінна была пачаць барацьбу з БСРГ і аб’яднаць пад сваім уплывам беларускіх рабочых і сялянаў на аснове праграмы Новага інтэрнацыяналу.