• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    У хуткім часе польская выведка пераходзіць да больш актыўных дзеяньняў, скіраваных на тое, каб узяць ініцыятыву ў «беларускім пытаньні» ў свае рукі. Ня ў стане перашкодзіць выдачы ўкраінскага крэдыту ўраду БНР, польскі бок у сярэдзіне лютага 1919 г. спрабуе перахапіць гэтыя грошы на іх шляху з Роўна ў Горадню. Беларускі кур’ер штабс-капітан Барыс Шымковіч, які павінен быў перадаць прэм’ер-міністру БНР А. Луцкевічу паведамленьне аб выдзяленьні Ўкраінай 4 мільёнаў карбованцаў пазыкі, да Горадні не даехаў. Палякі арыштавалі яго на станцыі Лапы і перавезьлі ў Варшаву, перакананыя, што менавіта ён вязе з сабою ўкраінскія грошы758.
    756 Латышонак, А. Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады П Латышонак, А. Жаўнеры БНР Беласток—Вільня, 2009. С. 79.
    ”7 Relacja Stanislawa Iwanowskiego z jego udzialu w pracach Samoobrony w Lidzie i Grodnie oraz z dzialalnosci w Komisariacie Rz^du w Grodnie (CAW Wojskowe Biuro Historyczne. Sygn. 400.3194). S. 10. Дакумэнт быў атрыманы аўтарамі ад сп. А. Латышонка (Беласток); Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ambasada Rrzeczypospolitej Polskiej w Londynie. Sygn. 341. K. 1—4; Луцкевіч, A. Дзённік// Полымя. 1991. № 5. C. 170,180.
    758 Чарнякевіч, A. Гарадзенскія апосталы. Беларускі нацыянальны pyx у Гродна ў 1918—1920 гг. Гродна, 1999.C. 16.
    Адначасова з гэтым польскія дзеячы не пакідалі спробаў дасягнуць палітычнага паразуменьня зь беларусамі. У канцы сакавіка 1919 г. адбыліся перамовы паміж прадстаўніком беларускага палка і польскім камісарам С. Іваноўскім па пытаньні ўзаемадзеяньня беларускіх і польскіх вайсковых фармаваньняў у выпадку ўступленьня апошніх у Горадню759. Тады ж, у канцы сакавіка 1919 г., у Горадні мела месца беларуска-польскае паседжаньне, на якім з польскага боку, згодна з дакладам беларускага дзеяча Паўла Алексюка, прысутнічалі мясцовыя дзеячы Цытаржынскі, Жабакліцкі, рэдактар газэты «Echo» Лашкевіч і яшчэ «два невядомыя палякі, хутчэй за ўсё прадстаўнікі польскай выведкі»7М.
    Акрамя гэтага, С. Іваноўскі ініцыяваў высылку беларускай дэлегацыі з Горадні ў Варшаву да польскага прэм’ер-міністра Ігната Падарэўскага ў складзе Казімера Цьвіркі-Гадыцкага і камандзіра другой роты 1-га Гарадзенскага беларускага палка палкоўніка А. Янсана761 з рэзалюцыяй ад імя Беларускага краёвага зьезду, які нібыта адбыўся 28—30 студзеня 1919 г. у Наваградку. У рэзалюцыі сьцьвярджалася, што «існаваньне самастойнай Беларускай дзяр жавы — немагчыма», таму Беларусь «у сваіх этнаграфічных межах» павінна была ўвайсьці ў «сьціслы зьвязак з Польскай Рэччупаспалітай»762. Падчас знаходжаньня ў Варшаве К. Цьвірка-Гадыцкі, акрамя перамоваў з польскім прэм’ерам, меў яшчэ шэраг сустрэчаў. Сярод іншага ён наведаў і польскі Генэральны штаб763. Відаць, менавіта актыўнасьць Цьвіркі-Гадыцкага ў Варшаве выклікала заклапочанасьць нямецкіх уладаў, бо практычна адразу ж пасьля свайго вяртаньня ў Горадню ў пачатку красавіка 1919 г. ён быў імі арыштаваны і пасаджаны ў мясцовую турму764. Характэрна, што ў хуткім часе С. Іваноўскі атрымаў ад Генэральнага штабу заданьне вызваліць К. Цьвірку-Гадыцкага і прыклаў усе намаганьні, каб гэтую місію выканаць. Ён даведаўся пра дату адпраўкі вязьня ў Коўна, і калі таго пад вартай везьлі на чыгуначны вакзал, на ахову напаў атрад Польскай вайсковай арганізацыі765.
    759 Пра праведзеныя перамовы Іваноўскі неадкладна адрапартаваў польскаму камандаваньню. Гл.: Karpus, Z. Wschodnie sojusznicy Polski w wojnie 1920 roku. Oddziaty wojskowe ukrainskie, kozackie i biatoruskie w Polsce w latach 1919—1920. Torun, 1999. S. 155,156; Karpus, Z. Biatoruskie formacje wojskowe w Polsce w latach 1919—1921 // Pomorze— Polska—Europa. Studia i materials’ z dziejow XIX i XX wieku. Toruh, 1995. S. 223—224.
    760 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 325. Bon. 1. Спр. 22. А. 88—91.
    761 Янсан А.— ііалкоўнік. 1 лютага 19191. быўпрызначаныкамандзірамдругойроты 1-га Гарадзенскага беларускага палка. Кіраваў падрыхтоўчымі заняткамі сярод добраахвотнікаў у беларускі полк. У траўні 1919 г. зьвярнуўся да польскіх вайсковых уладаў з праііановай аб стварэньні замест 1 -га Гарадзенскага беларускага палка беларускіх частак у Беластоку, дзе, на ягоную думку, былі слабейшыя нямецка-літоўскія ўплывы. 18 чэрвеня 1919 г абраны старшынём прэзыдыюму Беларускай вайсковай арганізацыіў Вільні.
    762 Сідарэвіч, A. М. Беларускі краёвы з’езд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. С. 433-434.
    763 Бацькаўшчына. 1919. 8красавіка. №4.
    764 Н АРБ. Ф. 325. Bon. 1. Спр. 22. А. 47; Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). Ф. 3. Воп. І.Спр. 283. А. 1-7.
    765 Relacja S.Iwanowskiego... S. 12—13.
    Падаецца, што вызваліць К. Цьвірку-Гадыцкага палякі ўсё ж ня здолелі, але сам факт правядзеньня такой апэрацыі сьведчыць пра тое, што гэтаму дзеячу польскія спэцслужбы адводзілі не апошнюю ролю ў сваіх наступных дзеяньнях на беларускім кірунку.
    Гэтыя дзеяньні пачаліся неўзабаве. Вельмі важнай задачай для палякаў у той час была нэўтралізацыя беларускага палка. У сярэдзіне красавіка 1919 г. у Горадню прыбыў упаўнаважаны польскага Генэральнага штабу палкоўнік Нямірскі, які павінен быў замяніць захварэўшага на сыпны тыф С. Іваноўскага. Можна меркаваць, што прадстаўнік польскага штабу не выпадкова затрымаўся ў тым жа самым гатэлі, у якім жылі і некаторыя афіцэры беларускага палка. Праз палкоўнікаў П. Шчэрбу-Равіча і Юшкевіча Нямірскі прапанаваў палкоўніку А. Усьпенскаму, які ў той час выконваў абавязкі камандзіра беларускага палка, заключыць пагадненьне аб тым, каб гэтая вайсковая адзінка не чыніла супраціву ўваходу ў Горадню польскага войска. У выніку 29 красавіка, на наступны дзень пасьля таго, як горад занялі польскія рэгулярныя часткі, Гарадзенскі беларускі полк перайшоў у падначаленьне польскага камандаваньня Гарадзенскай крэпасьці766. Важнасьць гэтай падзеі падкрэсьліваў сам начальнік польскай дзяржавы Юзаф Пілсудзкі ў лісьце да свайго паплечніка і дарадцы Леана Васілеўскага 4 траўня 1919 г.:
    Пры ўсялякай магчымасьці ў прыватных размовах ці праз газэты падкрэсьлівай той факт, што беларускі полк у Горадні здаўся ў палон... У выніку цяпер я настолькі паную над становішчам у палку, іпто маіу ў любы момант, не праліваючы крыві, змусіць яго да добраахвотнага роспуску. He раблю я гэтагатолькі таму, што прыязныя адносіны з гэтым палком аслабляюць значэньне і ўплыў Тарыбы 6'.
    Праўда, у гэтай ролі полк патрабаваўся Пілсудзкаму нядоўга, і ўжо ў сярэдзіне чэрвеня 1919 г. ён быў ліквідаваны польскімі ўладамі.
    3 заняцьцем палякамі Вільні і Горадні распачынаецца новы этап у разьвіцьці адносін беларускіх нацыянальных дзеячоў з польскай выведкай, ад якіх абодва бакі імкнуліся атрымаць максымальную карысьць. Адразу трэба падкрэсьліць, што ў гэты пэрыяд і недзе аж да 1922 г. II аддзел лічыўся нефармальным палітычным прадстаўніцтвам Юзафа Пілсудзкага, таму супрацоўніцтва зь ім сымбалізавала перш за ўсё падтрымку палітычнай праграмы начальніка польскай дзяржавы, асновай якой, прынамсі публічна, у той час зьяўлялася т. зв. фэдэралісцкая канцэпцыя768. Гэты факт трэба аба-
    766 Karpus, Z. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 225; Jednodniowka Kola Zwiqzku POW. Grodno, 1936.
    S. 30.
    6 Wasilewski, LJozef Pilsudski jakim go znalem. Warszawa, 1935.S. 183—187.
    768 Менавіта так апраўдвалі ў афіцыйнай заяве колііпнюю службу свайго лідэра Сыльвэстра Ваявудзкагаўіі аддзеле соймавыя паслы ад Незалежнайсялянскай партыі, калітойу 1927 г. быў пастаўлены перад адмысловым парлямэнцкім Маршалкоўскім судом па абвінавачваньні ў наўмыснай правакацыі сваіх калегаў — арыштаваных незадоўга і іерад гэтым соймавых паслоў з клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Гл.: Dymek, В. Niezalezna Partia Chlopska 1924-1927. Warszawa, 1972. S. 301.
    вязкова ўлічваць пры ацэнцы тагачасных дзеяньняў беларускіх дзеячоў, бо многія зь іх ішлі на шчыльнае супрацоўніцтва з II аддзелам, кіруючыся перадусім ідэйнымі, а не мэркантыльнымі меркаваньнямі.
    Адным зь першых беларускіх дзеячоў, з кім размаўляў у справе супрацоўніцтва II аддзел Галоўнага камандаваньня ў асобах капітана Валера Славэка і маёра Тадэвуша Каспшыцкага, быў вышэй згаданы камандзір 2-ой роты Першага беларускага палка палкоўнік А. Янсан, якога інструктар польскай Стражы Крэсовай у сваім рапарце ахарактарызаваў як чалавека «з-пад чорнай зоркі»769. У траўні 1919 г. Янсан зьвярнуўся да польскіх вайсковых уладаў з прапановай аб стварэньні замест 1-га Гарадзенскага беларускага палка беларускіх вайсковых частак у Беластоку, дзе, на ягоную думку, «былі слабейшыя нямецка-літоўскія ўплывы»770. Пазьней «канкурэнцыю» А. Янсану стварыў падпалкоўнік Радштэйн, намагаючыся ўзяць у свае рукі фармаваньне беларускіх частак пад эгідай Польшчы771.
    Паступова, аднак, па меры паглыбленьня польска-беларускіх адносінаў, да перамоваў з польскім бокам далучаліся і больш вядомыя ды ўплывовыя беларускія дзеячы. У канцы траўня 1919 г. Браніслаў Тарашкевіч разам з Паўлам Алексюком зьвярнуліся да кіраўніцтва Цывільнай управы ўсходніх земляў (ЦУУЗ) па дазвол на арганізацыю беларускага зьезду прадстаўнікоў Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Аднак жа, лічачы, што правядзеньне мерапрыемства на такім узроўні выходзіць за межы іхнай кампэтэнцыі, Ян Пілсудзкі, брат начальніка польскай дзяржавы, і Генэральны камісар ЦУУЗ Ежы Асмалоўскі параілі беларусам спачатку сустрэцца з Валерам Славэкам772.
    У хуткім часе гэтая сустрэча адбылася на кватэры Славэка ў Вільні.
    Прыняў насласкава, — узгадваў пазьней пра гэтую падзею Б. Тарашкевіч. — Гаварыў што чуў пра мяне ад нашых агульных знаёмцаў, пра мой удзел у вучнёўскія гады ў польскім руху за незалежнасьць, расказваў пра сваю баявую рэвалюцыйную дзейнасьць... Згадзіўся даць дазвол на зьезд і наапошку ўсхваляваным голасам сказаў: «Было б справаю надзвычайнае палітычнае вагі, калі б вы маглі правесьці на гэтым зьезьдзе абвешчаньне Пілсудзкага вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага773.
    769 Яшчэ 23 сакавіка 1919г„ якзгадвалася вышэй, ён разамз К. Цьвіркам-Гадыцкім перадаўна імя польскага прэм’ер-міністра Ігната 1 Іадарэўскага пэтыцыю аб жаданьні беларусаў аб’яднацца з Польшчай.