• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    Аднак жа такая сытуацыя пратрывала нядоўга. Ужо ў канцы красавіка — пачатку траўня 1920 г. узьнік чарговы крызіс у беларуска-польскіх адносінах, выкліканы канфліктам паміж камандуючым беларускімі часткамі палкоўнікам Гасанам Канапацкім і Беларускай вайсковай камісіяй. Падчас гэтага на першы погляд унутрыбеларускага канфлікту выявіліся супярэчнасьці ўжо сярод саміх польскіх вайсковых колаў, а менаві та паміж II аддзелам Генштабу і II аддзелам пры камандаваньні Менскай этапнай акругі. Высьветлілася, як пазьней заўважыў П. Аляксюк, «дзіўнаярэч, што існавалі дзьве выведкі, гэта значыць выведка, незалежная ад той выведкі, якую прадстаўляў II аддзел»™.
    808 Archiwum PAN. Diariusz М. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 5.1920 r. S. 135,137.
    809 CAW Oddzial II NDWP. Sygn. 1.301.8.675. S. 433.
    810 Sylwester Wojewodzki przed Sadem Marszatkowskim. S. 104—105.
    Ротмістар К. Стаміроўскі падыходзіў да вырашэньня праблемы з прагматычнага пункту гледжанызя. У «Палітычным рапарце» II аддзелу за 21 красавіка ягонага аўтарства мы чытаем:
    I.	Калі тыя ці іншыя палітычныя меркаваньні патрабуюць ліквідацыі ці далейшага зацягваньня з вырашэньнем беларускай вайсковай справы, то цяпер склалася вельмі зручная для гэтага сытуацыя:
    а)калі пакінуць палкоўніка Канапацкага і выканаць ягоныя патрабаваньні, то гэта дазволіць выдаліць з БВК палітычна-ідэйны элемэнт. Тады зь людзьмі такога тыпу, як палкоўнік Канапацкі, Якубоўскі і Лапа—Стажанеўскі, можна лёгка вырашыць усю справу «палюбоўна»;
    б) калі запатрабаваць на месца палкоўніка Канапацкага новага беларуса з высокім афіцэрскім званьнем, які 6 даў нам гарантыі, то справу можна зацягнуць на любы пэрыяд часу, бо ў беларусаўтакога кандыдата няма.
    2.	Назіраючы за ўсёй сукупнасьцю ўмоваў, у якіх знаходзіцца беларускі рух, і беручы пад увагу палітычную сытуацыю на беларускіх ускраінах, можна лічыць, што далейшаезатрыманьне нават самага слабога разьвіцьця беларускай вайсковай справы можа выклікаць далейшае непатрэбнае абвастрэньне стасункаў, выштурхоўваньне яшчэ некалькіх дзясяткаў [варожа] настроеных людзей у кансыііратыўнае падпольледзеля правядзеньня варожай Полыпчы працы, выхадзт. зв. [Най]вышэйшай рады (В. Іваноўскага), якая знаходзіцца ваўсёбольш цяжкой сытуацыіўсувязізузрастаньнем варожых Польшчы настрояў — самага сур езнага аргумэнту чысьціні польскіх намераў811.
    Адзначаючы далей, што стаўленьне да гэтага пытаньня Камандаваньня Менскай этапнай акругі зусім іншае, ротмістар тым ня менш запрапанаваў Галоўнаму камандаваньню падтрымаць чальцоў БВК супраць палкоўніка Г. Канапацкага. На думку А.Латышонка, Ю. Пілсудзкі, хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку прызнаў рацыю К. Стаміроўскага (аднаго са сваіх найбольш давераных супрацоўнікаў), і менавіта таму 22 траўня прыняў адстаўку палкоўніка Канапацкага812.
    Яшчэ больш ускладняла сытуацыю тое, што II аддзел праводзіў сваю палітыку не ў бесканкурэнтных палітычных умовах. Дасягнутыя ў тым ліку і ягонымі намаганьнямі ўзмацненьне пазыцыяў Найвышэйшай Рады і пашырэньне польскіх уплываў адбываліся на фоне павелічэньня актыўнасьці на беларускім кірунку бальшавіцкіх уладаў Савецкай Расеі. Так, у палітычным рапарце II аддзелу 4 арміі ў канцы красавіка 1920 г. пісалася:
    Да Менскага БНК на працягу некалькіх дзён зьвяртаюцца сялянез паведамленыіем пра прапанову з боку балыпавіцкіх агітатараў аб стварэньні «беларускай партызанкі»... Зразумела, што сьвядомыя беларусы ў меру сваіх уплываў стрымліваюць насельніцтва ад выбуху абурэньня, аднак магчымасьць такая ўвесь час існуе, так што можна
    811 Латышонак, А. Беларускія вайсковыя фармаваньні... С. 122.
    812 Тамсама.
    сьцьвярджаць, што ўся Меншчына зьяўляецца замініраванай. Новаю зьяваю ў тактыцы бальшавікоў ёсьць тое, што яны, ці дзеля справакаваньня рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускага руху, ці дзеля большай бясьпекі ў выпадку раскрыцьця ўзброеных выступленьняў, загадваюць цяпер сваім інструктарам працаваць не пад бальшавіцкай «фірмай», а пад беларускай (лсвых беларускіх эсэраў). Так, напрыклад, пры ліквідацыі падзеяў у Слуцку арыштаваныя першапачаткова сьцьвярджалі, што з балыпавікамі наагул нічогасупольнага ня маюць, што зьяўляюцца беларускімі эсэрамі, і толькі пры далейшым дазнаньні яны прызналіся, што казалі так на загад зьверх/13.
    Бачачы такую сытуацыю, кіраўніцтва армейскай дэфэнзывы наважылася на шырокамаштабныя рэпрэсіі. Найбольш буйныя рэпрэсіўныя захады былі зробленыя вясной 1920 г., напярэдадні савецкага наступленьня. 27 сакавіка 1920 г. у Менску і Маладэчне дэфэнзываю былі арыштаваныя 42 чалавекі, 17 красавіка ў Слуцку — каля 80. Галоўным сьледчым у справе арыштаваных у Менску беларускіх эсэраў на чале з Тамашам Грыбам быў Люцыян Красуцкі (П. Мядзёлка называе яго шэфам 6-га пастарунку дэфэнзывы 4 арміі). Але ўжо чарговы раз армейскі II аддзел не знайшоў падтрымкі сваіх дзеяньняў з боку дэфэнзывы II аддзелу Галоўнага камандаваньня:
    Лёс наш залежаў ад вынікаў партыйнаі а змаганьня Красуцкага — прадстаўніка польскай эндэцыі, з пэпээсаўцам Ваявудзкім, афіцэра.м II аддзелу Генэральнага штабу, — апісвала пазьней у сваіхуспамінаху разьдзеле «У папах белапольскай дэфэнзывы» гэты эпізод Паўліна Мядзёлка. — М не ўсё роўна, — нібыта меў сказаць С. Ваявудзкі Т. Грыбу, — ці вы мне верыце, ці не, ці бачыце ўва мне таварыша-сацыяліста, ці шпіка. Я аднаго ад васхачу, каб вы дапамаглі мнезмагаццаз Красуцкім. У змаганьні зэндэцыяй і ад вас часткова залежыць, хто з нас пера.можа. Я хачу вас выратаваць ня толькі праз асабістую сымпатыю да вас, у якую вы, пэўна ж, ня верыце, але і з боку нашых чыста польскіх інтарэсаў. Нам ня выгадна, каб вы сталі ахвярай, каб народ бачыў у вашай асобе змагара за сваю волю, а нас, палякаў, лічыў сваімі катамі814.
    Далейшыя падзеі, паводле словаў Мядзёлкі, набылі драматычны характар:
    31 траўня шэфдэфэнзывы Красуцкі апавядаўТамашу [Грыбу — аўтары], што гэтай ноччу мы будзем расстраляныя. За дзень-два да гэтага трое сяброў Тамаша, занепакосныя лёсам яго, пайшлі да афіцэра II аддзелу Генэральнага штабу пэпээсаўца... Ваявудзкага і заявілі яму, што калі расстраляюць Грыба, дык будуць узарваныя ўсе масты пры адступленьні польскай арміі, паляцяць дзясяткі першых галоваў польскага камандаваньня... Ваявудзкі... выслухаўшы такую заяву ад сяброў Тамаша, адпусьціў іх, а сам пабег да галоўнакамандуючага генэрала Шаптыцкага і ўгаворваў яго, што палякам нявыгадна расстрэльваць Грыба, рабіць зь яго нацыянальнага героя, што гэта можа вашкодзіць польскім інтарэсам на крэсах. Шаптыцкі згадзіўся з довадамі Ваявудзкага і ў яго прысутнасьці пазваніў Красуцкаму і сказаў:
    8,3 CAW. Oddziat IINDWP. Sygn. 1.301.8.675. S. 434-435.
    814 Мядзёлка, П.Сцежкамі жыцця. Мінск, 1974. С. 151,165.
    —	Za wlos z gtowy Hryba Pan wtasnq gknva odpowiesz.
    —	Jutro Pan genera} moze mnie rozstrzelac, a dzisiaj w nocy ja go rozstrzel? — адказаў Красуцкі.
    Скончылася тым, іпто ў гэтую ноч загадам генэрала ІІІаптыцкага зьнялі з пасады Красуцкага, а на яго месца прызначылі іншага815.
    Трэба абавязкова памятаць і ўлічваць, што Паўліна Мядзёлка рыхтавала свае ўспаміны праз шмат гадоў пасьля апісаных ёй падзеяў і да таго ж мусіла аглядацца на савецкую цэнзуру, у сувязі з чым нельга выключаць, што ў яе аповедзе могуць быць фактычныя недакладнасьці. Аднак жа несумненна, што прынамсі ў асноўным яна рацыю мела — Тамаш Грыб быў выратаваны ад сьмерці менавіта дзякуючы ўмяшаньню ў ягоную справу Сыльвестра Ваявудзкага. Такую выснову мы можам зрабіць дзякуючы таму, што сьведчаньне Мядзёлкі абсалютна не супярэчыць сьцьверджаньню А. Тупальскага, які ў сваім вышэйзгаданым рапарце ў 1921 г. таксама ўспамінаў (з абурэньнем), што «арыштаваны за падбухторваньнеў польскай арміі беларускі дзяяч Грыб, асуджаны на расстрэл генэралам Шаптыцкім, ацалеў дзякуючы ўплывам гэтага органу [II аддзелу Генэральнага штабу — аўтары]»*16.
    Акрамя таго, ёсьць таксама зьвесткі (праўда, супярэчлівыя), што Т. Грыб быў не адзіным беларускім дзеячам, якога С. Ваявудзкі выцягнуў у той час з польскай турмы. На пазьнейшым допыце ў НКУС Аляксандар Ульянаў, адна са знакавых постацяў у гісторыі беларускага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі, паказаў, што і ён нібыта быў абавязаны жыцьцём афіцэру польскага Іенштабу817. Да гэтага застаецца толькі дадаць, што і Б. Тарашкевіч у сваіх паказаньнях згадваў, як Вацлаву Іваноўскаму ўдалося ўратаваць ад турмы агента бальшавікоў, беларуса Эдмунда Русецкага дзякуючы таму, што ён заручыўся за яго перад II аддзелам (найімаверней, што перад тым жа самым Ваявудзкім)818.
    I надалей яшчэ даволі працяглы час асобныя фігуры зь ліку кіраўніцтва польскай выведкі лічылі патрэбным хоць бы вонкава захоўваць болыііменш прыязныя стасункі зь беларускім рухам, займаючы пазыцыю насьцярожанага нэўтралітэту ў дачыненьні да тых дзеячоў, якія акцэнтавалі свак> прапольскую пазыцыю. Вядома, напрыклад, што камандаваньне II аддзелу 4 польскай арміі патаемна спрыяла беларусам — удзельнікам Слуцкага паўстаньня. 15 лістапада 1920 г. начальнік II аддзелу гэтай арміі паведамляў свайму начальству, што
    беларускі камітэт запатрабаваў для свайго войска ад 4 арміі 3000 вінтовак, пэўную колькасьць ручных гранат і выбуховых матэрыялаў, а таксама просіць аб выдзяленьні
    815 Мядзёлка, П. Сцежкамі жыцця // Полымя. 1993. №5. С. 194—195.
    8,6 AAN.TSK.Sygn. 44. К. 6.
    817 йлькевнч, Н. Н.; IІлатонов, Р П. Александр Ульянов й версня НКВД об антнсоветском подполье в БССР (Фальсмфйкацня органамм НКВД уголовных дел в 1937—1938 гг). С. 14—15.
    818 Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча... С. 109.
    афіцэраў-інструктараў, перш за ўсё для штабу пяхотнай брыгады, якая мае ўзьнікнуць, і якіх нібыта Галоўнае камандаваньне абяцала выдзеліць.
    18 лістапада 1920 г., калі 4 армія ўжо сыходзіла са Случчыны, выконваючы ўмовы прэлімінарнай мірнай дамовы, заключанай незадоўга да гэтага ў Рызе з бальшавіцкімі ўладамі Савецкай Расеі, гэты ж самы афіцэр выдаў зусім сакрэтнае распараджэньне аб пакіданьні на гэтай тэрыторыі зброі і амуніцыі. У ім казалася наступнае:
    Нацыянальнай беларускай камісіі трэба неафіцыйна і незаўважна аказаць усемагчымую падтрымку. На рукі Жаўрыда выдаць і кансьпірацыйна пакінуць усе лішнія вінтоўкі... амуніцыю, выбуховыя матэрыялы, ручныя гранаты, дакладваючы назад шыфрам, чаго даставіць ім ня можаце, у той жа час вызначаючы месца, куды вышэйзгаданыя недахопы прыслаць.