Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Афіцыйнае прызначэньне Ваявудзкага больш за ўсё расчаравала вядомага сваёй палянафільскай арыентацыяй Паўла Алексюка, які, згодна зь ягоным пазьнейшым асабістым выказваньнем, меў адносна асобы С. Ваявудзкага дзьве галоўныя засьцярогі. Па-першае, прадстаўнік II аддзелу нібыта ведаў беларускі рух толькі «тэарэтычна», як паляк, а па-другое, Ваявудзкі ня ставіў перад сабою мэты падтрымліваць выключна палянафільскі кірунак (чытай — самога II. Алекскжа), а намагаўся разьвіваць беларускі рух цалкам, не выключаючы нават ягоныя радыкальныя плыні787. Менавіта гэтая апошняя пазыцыя — відавочнае імкненьне абараняць беларускасьць ва ўсіх яе праявах — рабіла Сыльвэстра Ваявудзкага знакавай постацьцю і вылучала яго сярод астатніх польскіх дзеячоў, якія ў той ці іншай ступені займаліся беларускімі справамі. Гэта аднагалосна засьведчылі самі ягоныя калегі. Так, непасрэдны начальнік Ваявудзкага, шэф II аддзелу ў Менску ротмістар К. Стаміроўскі пазьней так ахарактарызаваў свайго падначаленага:
Ваявудзкі быў заядлым беларусам, прымаў усю іх канцэпцыю сур’ёзна на ўсе сто адсоткау, нсчувана шырока, і ў выніку я зь яго меў выгаду, і яны [беларусы — аўтары] ставіліся да яго як да чалавека, адданага ім на стоадсоткаў. Ён працаваў у мяне, я быў разам зь ім у Рачкевіча. Трэба было сварыцца зь імі [беларусамі — аўтары], трэба
784 Мядзёлка, ГІ. Сцежкамі жыцця II Полымя. 1993. № 5. C.194— 195.
Латышонак, А. Беларускія вайсковыя фармаваньні... С. 114.
86 Архівы Беларускай IІароднай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 542.
8 Sylwester Wbjewddzki przed Sqdem Marszalkowskim. S. 101,102.
было даваць ім шэраг розных рэчаў. Ваявудзкі скардзіўся на Шаптыцкага [камандуючага Літоўска-Беларускім фронта.м — аўтары], калі ня мог атрымаць вінтовак, мундураў ці бялізны |для беларускіх вайсковых частак — аўтары], ён рабіў гвалт, супраціўляўся, 6о так пераймаўся і быў такім заядлым беларусам. Гэта было мне вельмі выгадна, бо ў ягонай асобе я меў своеасаблівы буфэр’88.
Тагачасны кіраўнік Менскай акругі ЦУУЗ Уладзіслаў Рачкевіч з кепска схаваным сарказмам называў С. Ваявудзкага «беларусам большым, чым самі беларусы», а кіраўнік палітычнага рэфэрату пры Літоўска-Беларускім фронце Марыян Касьцялкоўскі адзначаў, што С. Ваявудзкі ў 1919—1920 гг. «патрабаваў для беларусаў больш, чым яны самі патрабавалі»™9.
Ваявудзкага найлепей выкрыўЗагорскі (Zahorski), — занатаваўу сваім дзёньніку тагачасны кіраўнік Усходняга аддзелу Міністэрства замежных справаў Польшчы М. С. Касакоўскі, — калі падчас шчырай размовы закрануў пытаньне аб тым, што рабіць з ты.м насельніцтвам Меншчыны, якое лічыць сабе палякамі: — Трэба зрабіць зь іх беларусаў, — адказаў Ваявудзкі790.
Ад самага пачатку С. Ваявудзкі меў адыгрываць ролю асабістага прадстаўніка Ю. Пілсудзкага ў «беларускім пытаньні», у тым ліку і перад мясцовай польскай адміністрацыяй на акупаванай тэрыторыі. Вельмі хутка пасьля прызначэньня на пасаду яму давялося ўступіць з гэтай самай адміністрацыяй у канфлікт. Пра гэта, у прыватнасьці, праз 2 гады, у 1921 г., напісаў у сваім вялікім рапарце, прысьвечаным гісторыі і сучаснасьці беларускага нацыянальнага руху, выканаўца абавязкаў Дэлегата ўраду Польскай Рэспублікі ў Вільні Анджэй Тупальскі:
Вяртаючыся да адозвы Галоўнакамандуючага Войска Польскага [маецца на ўвазе адозва «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», выдадзеная Ю. Пілсудзкім пасьля заняцьця Вільні 22 красавіка 1919 г. — аўтары], трэба адзначыць, што розныя польскія дзяржаўныя органы па-рознаму пажадалі інтэрпрэтаваць зьмешчаныя ў ёй палажэньні, што стала прычынай частых непаразуменьняў паміж уладамі і, што з гэтага вынікае, крыніцай хаосу ў загадах, у пачынаньнях кожнага з органаў у кірунку ўплыву на сітуацыю ў Беларусі.
Два органы: Экспазытура II аддзелу Генэральнага штабу ў Менску, дзе ў выніку адпаведных захадаў найвышэйшых чыньнікаў сканцэнтраваўся беларускі рух, і Менская акруговая ўправа ЦУУЗ дзейнічалі незалежна адна ад аднае і часта зусім адрозна ў дачыненьні да атрыманых дырэктываў. Субсыдыі, якія даваліся беларускім інстытуцыям, паходзілі з абедзьвюх гэтых крыніц, і абедзьве яны праводзілі цэнзуру беларускай літаратуры і агітацыйных матэрыялаў — асабліва пасьля яе ўвядзеньня начальнікам Менскай акругі ў дачыненьні да штодзённай прэсы.
788 Sylwester Wojewodzki prz.ed Sqdem Marszatkowskim. S. 7.
789 Тамсама. S. 14.
790 Archiwum Polskiej Akademii Nauk. (PAN) Diariusz M. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 5.1920 r. S. 135.
Вельмі энэргічныя захады началыііка Менскай акругі часта стрымліваліся органам Галоўнага камандаваньня, які меў шырокія, атрыманыя ад найвышэйшых уладаў паўнамоцтвы. У той жа чассытуацыя вымагала энэргічных і вельмі рашучых захадаў, 6о неаднаразова субсыдыяваныя дзяржавай праз пасярэдніцтва таго ці іншагаоргану беларускія інстытуцыі дзейнічалі ня столькі стваральна ў адносінах да разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху — але наўпрост на шкоду ўмацаваньню польскіх уплываў, пашыраючы эсэраўскія, а часта і бальшавіцкія ідэі. Беларускі рух, які штучна падтрымліваўся пастаянным фінансаваньнем сваіх галоўных органаў, быў ад пачатку атручаны змаганьнем дзьвюх палітычных партый — С.-Д. іС.-Р, якія змагаліся за пальму першынства на ўсіх пляцоўках'91.
У гэтым запісе, натуральна, шмат суб’ектывізму (на ацэнку аўтарам сытуацыі відавочна ўплывала ягонае выразна нэгатыўнае і перадузятае стаўленьне да ўсяго беларускага руху — ён, напрыклад, лічыў, што «нацыянальнага беларускага руху як выразу настрояў народных масаў няма і не было»), але ўвогуле тагачасная сытуацыя тут была ацэнена правільна, што пацьвярджаецца іншымі крыніцамі — адзінстваў 1919 г. не было ні ў самім беларускім руху, ні ў польскіх уладных колах, якія мусілі выпрацоўваць асновы палітыкі ў дачыненьні да яго. Найбольш яскрава такі стан рэчаў праявіўся напрыканцы 1919 г., калі менскія беларускія дзеячы перайшлі да непасрэднай рэалізацыі сваіх плянаў — аднаўленьня дзейнасьці Рады БНР. 12 лістапада 1919 г. у Менску падчас адкрыцьця першай сэсіі Рады, як і ў выпадку зь віленскім зьездам, з дэклярацыяй «аб спыненьні польскага тэрору на Беларусі» выступіла фракцыя БПС-Р792. Гэта выклікала незадавальненьне з боку адміністрацыі Цывільнай управы ўсходніх земляў. Старшыню Рады Язэпа Лёсіка абвінавачвалі ў тым, што апошні склікаў сэсію без папярэдняй згоды кіраўніцтва Менскай акругі ЦУУЗ. У выніку праца Рады была спынена на неакрэсьлены час. Сыльвэстар Ваявудзкі не пагадзіўся з такім рашэньнем адміністрацыйных уладаў, пісьмова засьведчыўшы, што ён атрымаў вусную згоду ад Ю. Пілсудзкага на тое, каб не перашкаджаць Радзе. Аднак ягонае ўмяшаньне не дало ніякіх вынікаў. Намесьнік кіраўніка Менскай акругі Яленскі папярэдзіў Я. Лёсіка аб неабходнасьці перад наступным паседжаньнем Рады зьвярнуцца па дазвол да ўладаў вышэйшай інстанцыі793.
Нягледзячы на гэта, Ваявудзкі не выходзіў з гульні і працягваў настойваць на скліканьні чарговага паседжаньня Рады БНР. Тут ён выступаў выразьнікам тагачаснага погляду самога начальніка польскай дзяржавы Ю. Пілсудзкага,
7,1 AAN.TSK.Sygn. 44. К. 2.
Згаданы рапарт А. Тупальскага быў выяўлены адразуўдвухархівах: Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архіве (LCVA. Е 21. Ар. 1. В. 7. L. 16—40) і Архіве новых актаўу Варшаве (AAN. TSK. Sygn. 44). Тут і далей аўтары будуць спасылацца на паасобнік рапарту, я кі захоўваецца ў Архіве новых актаў. Дакумэнтбыў атрыманы аўтарамі ад сп. Ю. Грыбоўскага (Варпіава).
792 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 488—489.
793 Gierowska-Kallaur, J. Zarzqd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 wrzesnia 1920). Warszawa, 2003. S. 307—308; Sylwester Wojewodzki przed S^dem Marszafkowskim. S. 101.
які якраз у тыя дні, 20 лістапада 1919 г., у сваёй варшаўскай рэзыдэнцыі Бэльвэдэры сустрэўся з Антонам Луцкевічам. Узамен на сваю падтрымку, паводле сьведчаньня Луцкевіча, кіраўнік польскай дзяржавы запрапанаваў беларускаму боку адмовіцца ад незалежніцкіх пазыцыяў, але, тым ня менш, прызнаў саму патрэбу існаваньня Рады Рэспублікі, ад імя якой беларусы выступалі б на міжнароднай арэне. Падчас гэтай сустрэчы ўпершыню з польскага боку прагучала ідэя аб утварэньні «беларускага П’емонту» — культурнага асяродку беларушчыны на частцы занятых Польшчай тэрыторыяў былога ВКЛ794. Фактычна ўжо інтэрнаванаму Антону Луцкевічу, улічваючы сярод іншага і тагачаснае абвастрэньне супярэчнасьцяў ўнутры беларускага ўраду, нічога не заставалася, як узяць у гэты час кірунак на супрацоўніцтва з атачэньнем Ю. Пілсудзкага.
У канцы лістапада — пачатку сьнежня 1919 г. адбылася прыватная размова паміж Антонам Луцкевічам, кіраўніком Менскай акругі ЦУУС Уладзіславам Рачкевічам і Сыльвэстрам Ваявудзкім, падчас якой нібыта ішла гаворка пра тое, што Рада БНР добраахвотна ліквідуецца і ёй патрэбна толькі яшчэ два дні паседжаньняў, «каб адцягнуць увагу». Пасьля гэтага II аддзел павінен быў прыняць на сябе неафіцыйную ролю арганізатара чарговага паседжаньня Рады.
Луцкевіч уплывае вельмі пазытыўна на большую частку сяброў — Дакладваў напярэдадні яго кіраўнік польскай контравыведкіў Менску Марыян Касьцялкоўскі. — Ён карыстаецца амаль ува ўсіх вялікім аўтарытэтам і рашуча ідзе ў бок паразуменьня з Полыпчай. Толькі эсэры не праявілі разуменьня «рэальнай» палітыкі старых правадыроў і рашуча настроеныя на апазыцыю да існага беларускага ўраду і барацьбузакупацыян.
Пры гэтым эсэры ацэньваліся як адна з найбольш мабільных груповак сярод беларусаў, пра што сьведчыла іх здольнасьць вельмі хутка сабраць у Менску сваіх прадстаўнікоў з правінцыі, каб мець на момант адкрыцьця паседжаньня Рады большасьць сярод сабраных. «Калі ў горад не прыбудзе група «людоўцаў» [гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе аб групе на чале зь Янкам Станкевічам — аўтары], абякой прыслаў дэпешу падпаручнік Ваявудзкі, — працягваў свой рапарт польскі афіцэр, — дык, незалежна ад згоды з Варшавы на правядзеньне ліквідацыйнага паседжаньня, Луцкевіч не адважыцца на адкрыцьцё паседжаньня Рады». Тым ня менш, М. Касьцялкоўскі быў перакананы, што ўдасца «стварыць раскол сярод эсэраў, у сувязі з чым сытуацыя ў самой Радзе буЬзе зусім зразумелая»795.
Аднак жа ў апошні момант, 9 сьнежня 1919 г. У. Рачкевіч на запыт аб дазволе Беларускай Радзе на арганізаваньне яшчэ двух — ліквідацыйных паседжаньняў, раптам атрымаў катэгарычную адмову ад генэральнага камісара Ежы Асмалоўскага. У адказ на гэта прадстаўнік II аддзелу