Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
770 Karpus, Z. Wschodni sojusznicy Polski... S. 159.
Biblioteka Publiczna m. st. Warszawy. Dzial Starych Drukow i R^kopisow. Zarz^d Cywilny Ziem Wschodnich. Nr.akc. 1773/3/1II. У справаздачы Таварыства Стражы Крэсовайзатравень 19191. гэты дзеяч акрэсьліваўся наступным чынам: «Новы ў Горадні чалавек з паўночнай Расеі. Прытрымліваецца польскай арыентацыі».
7,2 Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча, члена КIНI (КІІЗБ) з 1925 году / Прадмова А. Валахановіча, У Міхнюка; Стылізаваны пераклад Ю. Бушлякова, В. Караткевіч // Спадчына. 1996. №4. С. 105-106.
773 Тамсама.
Захаваліся сьведчаньні пра гэтую сустрэчу і другога боку. Валеры Славэк 23 траўня 1919 г. пісаў у сваім рапарце ў Ад’ютантуру Галоўнага камандаваньня:
Усталяваў кантакты зь некалькімі беларускімі дзеячамі, якія выказваюцца выразна заунію з Польшчай (Аляксюк з Іорадні, Тарашкевіч — сябра галоўнай Беларускай Рады зь Менску, Янсан і інш.). ІІерамовы зь першымі двума прывялі да пагадненьня аб арганізацыі 7 чэрвеня ў Вільні зьезду беларускіх дзеячоў. Мэтаю зьезду будзе прыняцьцеагульных пастановаў у сэнсе неабходнасьці уніі з Польшчай... Трэба сабраць пэўную колькасьць прадстаўпікоў, каб такую пасганову ня здолеў аспрэчыць ніводзін зь існых беларускіх урадаў, у склад якіх уваходзяць і людзі, зьвязаныя з Тарыбай, і прарасейскі настроеныядзеячы... Маюнамергэтуюдапамогуўарганізацыі зьезду выкарыстаць дзеля агітацыі на карысьць саюзу з Польшчай774.
У выніку беларусы атрымалі ня толькі дазвол на правядзеньне зьезду, але і каля 10 тысяч царскіх рублёў на ягоную арганізацыю. Пра вынікі размовы з прадстаўніком польскай контравыведкі Б. Тарашкевіч асабіста паведаміў нібыта толькі Аркадзю Смолічу, Кляўдыю Дуж-Душэўскаму і брату беларускага прэм’ера Івану Луцкевічу. Аднак у выніку пра факт перамоваў, нягледзячы на просьбу В. Славэка захаваць таямніцу, ведалі значна болей асобаў775.
На Беларускі зьезд Віленшчыны і Гарадзеншчыны, які адбыўся 9—10 чэрвеня 1919 г., былі запрошаныя ў якасьці ганаровых гасьцей і адначасова сьведкаў маючай адбыцца гістарычнай падзеі аб’яднаньня Беларусі з Полынчай шэраг даволі вядомых польскіх палітыкаў: Аляксандар Прыстар, Аляксандар Лядніцкі, Ежы Іваноўскі, Мэдард Даўнаровіч, соймавыя паслы ад Польскай народнай партыі «Вызваленьне» (ПСЛ «Вызваленьне»; Polskie Stronnictwo Ludowe «Wyzwolenie») Тамаш Начніцкі, Ян Смола, Анджэй Валерон і інш.776 Аднак нечаканае супрацьдзеяньне з боку радыкальна настроеных беларускіх дзеячоў (перш за ўсё сацыялістаў-рэвалюцыянераў) на чале з Тамашам Грыбам сарвала пляны арганізатараў мерапрыемства777.
Параза на зьезьдзе дзеячоў палянафільскай плыні была першым сур’ёзным пралікам II аддзелу і наагул Ю. Пілсудзкага, які шчыра разьлічваў,
4 A AN. Akta Archiwow Obcych. Adiutantura Generalna Naczelnego Dowodztwa. M-396.876/9.
775 Аўтабіяграфія Браніслава АдамавічаTapaniкевіча... C. 106.
"6 CAW. Il Oddzial NDWP. Sygn. 1.301.8.673; Gomotka, K. Mifdzy Polsk^ a Rosjq. Bialorus w koncepcjach polskich ugrupowah politycznych 1918—1922. Warszawa, 1994. S. 65; Lietuvos Centrinis Valstybes Archyvas (LCVA). E 395. Ap. 1. B. 11. L. 152—155. Дакумэнт быў атрыманы аўтарамі адсп. I. Героўскай-Калаўр (Варшава).
Павал Аляксюк пазьней так ацаніў вынік беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны: «Дзякуючы таму, што вельмі шмат часу пайшло на арганізацыйную ці, так бы мовіць, рэпрэзэнтацыйна-палітычную працуз нашага боку, калі ішла гаворка пра спіаўленне да прадстаўнікоў польскай дзяржавы, то зьезд даў нам, ініцыятарам гэтай думкі, даволі нечаканыя вынікі, а менавіпіа зусім выразны... антыпольскі характар». Гл.: Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszatkowskim. S. 98—99.
што праз слабасьць беларускага руху ён будзе мець магчымасьць свабодна маніпуляваць ім у сваіх інтарэсах. Увогуле трэба адзначыць, што зьменлівая палітычная каньюнктура — як міжнародная, так і ўнутраная, а таксама адсутнасьць з боку Польшчы агульнай дзяржаўнай палітыкі адносна «беларускага пытаньня» прыводзілі да нараджэньня ў кабінэтах II аддзелу, Міністэрства замежных справаў і Цывільнай управы ўсходніх земляў нечаканых праектаў, пра якія потым гэтак жа хутка забываліся. Тое, што сёньня ўспрымаецца як адзіная стратэгічная лінія польскага ўраду, пры больш уважлівым разглядзе аказваецца ланцугом рознага кшталту не даведзеных да канца мерапрыемстваў і няпэўных крокаў, якія часта мелі цалкам непрадказальныя вынікі. Іх наступствы часам праяўляліся ўжо ў зусім іншых палітычных абставінах. Да падобных праектаў можна залічыць, напрыклад, спробы арганізацыі беларускіх вайсковых фармаваньняў пры польскім войску.
Так, ужо 14 чэрвеня 1919 г., усяго празь некалькі дзён пасьля беларускага зьезду ў Вільні, была створана Беларуская вайсковая арганізацыя (БВА), аднак, як заўважыў гісторык Алег Латышонак, «польскае камандаваньне... якое спачатку прыхільна ставілася да БВА, у ліпені ўжо ня ведала, што зь ёю рабіць»77Я. «Беларускай вайсковай арганізацыяй апякуецца паручнік Зьберанскі — шэф экспазытуры II аддзелу штабу Літоўска-Беларускага фронту... — дакладваўу сваім рапарце кіраўнік Таварыства Стражы крэсовай у Горадні С. Мыдляж. — Капітан Славэк, шэф II аддзелу штабу Літоўска-Беларускага фронту, нямае ўгэтай справе ніякай канкрэтнай лініі, хаця б трошкі больш выразнай — ён зусім нерашучы»779. У выніку Беларуская вайсковая арганізацыя ва ўмовах адсутнасьці падтрымкі з боку польскіх уладаў засталася ўтварэньнем чыста фармальным і ў хуткім часе ўвогуле зьнікла з палітычнага жыцьця.
Пасьля заняцьця Менску ў жніўні 1919 г. беларуская справа зноў на кароткі час набывае для палякаў актуальнасьць, галоўным чынам як элемэнт далейшай палітычнай гульні, хоць палякі скептычна ацэньвалі маштаб уплываў беларускіх дзеячоў на грамадства. Так, 27 жніўня 1919 г. паручнік К. Сьвітальскі тэлеграфаваў В. Славэку:
Сьвядомых беларусаў існуе нязначная колькасьць у Менску і мястэчках. Яны маюць нязначныя ўплывы на вясковае насельніцтва. Аднак пачалі паволі выплываць наверхужо«пахаваныя»ранейшыя дзеячы, такіяяк Лёсік, Рак і г. д... зьімібылоб лягчэй паразумсцца, чым з тутэйшай Радаю [маецца на ўвазе створаная ў выніку беларускага зьезду ў чэрвені 1919 г. Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны — аўтарыў™.
Адным з галоўных палітычных пастулятаў беларускага боку, разам са стварэньнем нацыянальных узброеных сілаў, зьяўлялася тады скліканьне
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Хоць палякі адносна гэтага мелі пэўныя засьцярогі, ужо 6 верасьня 1919 г. першы раз амаль за год сабраўся канвэнт сэньёраў Рады БНР.
Аднак скліканьне самой Рады ўвесь час адкладалася. На гэта паўплывала ня толькі пазыцыя польскіх уладаў, але і байкатаваньне Рады часткай саміх беларускіх дзеячоў, што было вынікам унутрыпалітычных спрэчак781. У выніку «рэанімацыя» дзейнасьці Рады аказалася магчымай толькі са згоды самога Ю. Пілсудзкага. Гэты момант — надзвычай важны ў тым ліку і для разьвіцьця стасункаў беларускага нацыянальнага руху з польскай дэфэнзывай, бо менавіта тады на сцэну ўпершыню выходзіць новая палітычная фігура, якой у наступныя гады наканавана было адыграць у гэтых адносінах вельмі важную ролю. Гаворка ідзе пра «палітычнага рэфэрэнта па беларускіх справах» II аддзелу Сыльвэстра Ваявудзкага.
Ваявудзкі паходзіў са шляхецкай сям’і, якая мела маёнтак Дэйнароўшчына ў Лідзкім павеце. Ён вучыўся ў Горадні, Вільні, Пецярбурскім псыханэўралягічным інстытуце (хоць у афіцыйных дакумэнтах пісаў, што мае цывільнай адукацыі ўсяго толькі 8 клясаў Гарадзенскай гімназіі без атэстату). 3 маладосьці зьяўляўся актыўным дзеячом польскага незалежніцкага руху, быў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны вучыўся ў афіцэрскай школе Польскага стралецкага саюзу ў Пецярбургу (нелегальна) і ў Кракаве, пазьней служыў у польскіх легіёнах. Быў адным са стваральнікаў Польскай вайсковай арганізацыі (ПВА) на тэрыторыі, якая знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Сярод іншага ён быў арганізатарам і камэндантам абласьцей ПВА ў Велюні і ў Пётркаве (гарады ў цэнтральнай Польшчы), палітычным рэфэрэнтам Пётркаўскай акругі і Галоўнага штабу ПВА ў Кельцах і нават арыштоўваўся нямецкімі ўладамі ў Пётркаве за арганізацыю маніфэстацыі супраць зьняволеньня Ю. Пілсудзкага. Пазьней, са сьнежня 1918 г„ ён займаў пасаду намесьніка начальніка Народнай міліцыі ў Варшаве782.
Першае вядомае нам сутыкненьне С. Ваявудзкага зь беларускім рухам адносіцца да часу ягонай вучобы ў Гарадзенскай гімназіі. Так, у лютым 1910 г. ён прысутнічаў на першай беларускай вечарыне, якую ладзіў Гарадзенскі гурток беларускай моладзі. Ня траціў сувязі зь беларусамі ён і ў пазьнейшыя часы. Напрыклад, пра знаёмства з С. Ваявудзкім у Вільні і Пецярбургу пазьней згадвала Паўліна Мядзёлка783.
Як прадстаўнік II аддзелу польскага Генштабу ў Вільні Ваявудзкі пачынае займацца беларускімі справамі толькі з кастрычніка 1919 г., калі паступіў на службу ў якасьці палітычнага рэфэрэнта пры II аддзеле Літоўска-Беларускага фронту. Да гэтага часу імя С. Ваявудзкага ў кантэксьце польска-беларускіх
781 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня—Нью -Ёрк—Менск—Прага, 1998. С.429.
782 Sylwester Wojewodzki przed Sadem Marszatkowskim. S. 5,6; CAW Kolekcja Akt Personalnych. Sygn. 1177 (Sylwester Wojewodzki). S. 1.
83 Мядзёлка, 11. Сцежкамі жыцця. Мінск, 1974. C.176.
адносінаў у вядомых нам афіцыйных дакумэнтах ня згадваецца. Адзінае ж, што можа ў пэўным сэнсе сьведчыць пра гэта ўскосна — згадка Паўліны Мядзёлкі пра тое, што «пэпээсавец Ваявудзкі быў знаёмы з Тамашам [Грыбам — аўтары] яшчэ ў Вільні да нашага першага арышту ў Гродне», гэта значыць да ліпеня 1919 г.784
Павал Аляксюк пазьней дакладна агучыў момант сваёй першай сустрэчы з Сыльвэстрам Ваявудзкім у якасьці прадстаўніка II аддзелу — 22 кастрычніка 1919 г. Гэта не выпадковая дата. Менавіта ў гэты дзень Юзаф Пілсудзкі падпісаў доўгачаканы дэкрэт аб арганізацыі беларускага войска і зацьвердзіў склад Беларускай вайсковай камісіі (БВК), на чале якой стаў вышэйзгаданы П. Аляксюк. Адной з галоўных функцыяў БВК павінна было стаць каардынаваньне намаганьняў польскіх вайсковых інстытуцый і беларускіх нацыянальных арганізацый у справе стварэньня беларускіх вайсковых фармаваньняў785. Як бачым, момант зьяўленьня С. Ваявудзкага прыпадае якраз на той час, калі Ю. Пілсудзкі адчуваў патрэбу мець ляяльнага ў дачыненьні да сябе і адначасова кампэтэнтнага правадніка ідэяў Генштабу на беларускім кірунку. Немалаважнае значэньне мела таксама тое, што Ваявудзкі карыстаўся даверам некаторых аўтарытэтных беларускіх дзеячоў (напрыклад, Браніслава Тарашкевіча). Апошні ў сваім лісьце ў сярэдзіне сьнежня 1919 г. прадстаўляў яго А. Луцкевічу, як «майго старога прыяцеля... палітычнага рэфэрэнта па беларускіх справах»™.