Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Аднак усе спробы Мамонькі і вышэйзгаданых дзеячоў наладзіць супрацоўніцтва зь якой бы то ні было беларускай арганізацыяй скончыліся нічым. Беларуская нацыянальная сацыялістычная партыя і цэлы шэраг пастановаў, якія тычыліся ўзмацненьня эсэраўскай кампаніі, засталіся толькі ў сфэры праектаў, пакуль не рэалізаваных.
Гіольская Беларусь
Разьдзел XLI
Ліквідацыя Беларускай сялянска-работніцкай грамады
Рост БСРГ да некалькіх дзясяткаў тысяч сяброў, яе апанаваньне чужымі элемэнтамі і дзейнасьць, скіраваная супраць Польшчы, прывялі да таго, што польскі ўрад, каб пазьбегнуць сур’ёзных наступстваў, вырашыў ліквідаваць БСРГ і НПХ.
Ноччу з 14 на 15 студзеня 1927 г., адначасова ў Варшаве, Беластоку, Горадні, Наваградку, Вільні, на Палесьсі і нават у Познанскім ваяводзтве былі праведзеныя шэраг ператрусаў і арыштаў. Сярод іншых, былі арыштаваныя тры паслы: Бран,слаў Тарашкевіч, старшыня соймавага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады, і два сябры гэтага клюбу: Сымон Рак-Міхайлоўскі і Павал Валошын. Арышты паслоў без дазволу сойму былі праведзеныя згодна з пунктам 4 артыкулу 21 Канстытуцыі ад 17 сакавіка 1923 г.727, у якім гаварылася:
У выпадку, калі пасла засьпелі на месцы злачынства і калі яго затрыманьне зьяўляецца неабходным для забесьпячэньня акту правасудзьдзя і для ліквідацыі вынікаўзлачынства, судовая ўлада мае абавязак неадкладна паведаміць пра гэта маршалку сойму, каб атрымаць дазвол на арышт і на далейшыя дзеяньні. На патрабаваньне маршалка арыштаваны павінен быць неадкладна вызвалены.
Маршалак сойму, даведаўшыся аб арыштаваньні ў Вілызі трох паслоў сойму, выслаў 15.1.1927 г. міністру ўнутраных справаў Мэйштовічу728 ліст наступнага зьместу:
Я прыватным чынам даведаўся, што нібыта гэтай ноччу былі арыштаваныя (у Вільні) на загад тамтэйшага пракурора паслы: Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын.
Прашу пана міністра паведаміць мне, ці адпавядаюць гэтыя зьвесткі рэчаіснасьці, і калі так, то па якой прычыне праведзеныя арышты. Прашу пана міністра адказаць як мага хутчэй.
/—/ Мацей Ратай729
Маршалак сойму.
15.1.1927 г. у 19 гадзін 30 хвілін да маршалка сойму прыбыў міністар юстыцыі, які пасьля падрабязнага вуснага інфармаваньня ўручыў яму наступны ліст:
У адказ на ліст ад 15.1. гэтага году маю гонар паведаміць пану маршалку, што, наводле тэлефоннай справаздачы, на загад падпракурора Апэляцыйнага суду ў Вільні сёньня былі затрыманыя соймавыя паслы: Браніслаў Тарашкевіч, Павал Валошын і Сымон Рак-Міхайлоўскі пры факце правядзеньня злачыннай дзейнасьці, скіраванай супраць бясьпекі і цэласнасьці дзяржавы і кіраванай чужымі эле.мэнтамі за замежныя грошы.
Гэтае затрыманьне было неабходным для забесьпячэньня акту правасудзьдзя, а таксама для ліквідацыі вынікаўзлачынства. Запытаб выданьні згаданых паслоў і яго падрабязнае абгрунтаваньне будуць прадстаўленыя пану маршалку ў самы бліжэйшы час.
Адразу пасьля атрыманьня ліста пана маршалка я прыступіў да складаньня Вам паведамленьня, неабходнага паводле артыкулу 21 Канстытуцыйнага закону.
Мэйштовіч
міністар юстыцыі730.
28 Мэйштовіч (Meysztowicz) Аляксандар (1864—1943) — польскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, памешчык зь Віленшчыны. У 1909—1917 п. сябра расейскага Дзяржаўнага савету, старшыня праўленьня Віленскага зямельнага банку, дзяяч Польскага савету міжпартыйнага аб’яднаньня. У 1927 г. — міністар юстыцыі Полыпчы.
29 Ратай (Rataj) Мацей (1884—1940) — польскі палітык, адзінзьлідэраўсялянскага(людовага)
рухуў міжваеннай Полыпчы. Быўпаслом соймуў 1919—1935 гг. і ягоным маршалкам у 1922—
1927 гг. У 1938— 1939 гг. старшыня 1 Іароднай партыі (Stronnictwo Ludowe).
* Як цяпер вядома. іэты абмен лістамі паміж маршалкам сойму і міністрам юстыцыі быў
толькі добра зрэжысэраваным спэктаклем. Мацей Ратай быў загадзя паінфармаваны пра
антыграмадоўскія рэпрэсіі, што маюць адбыцца, і даў сваю папярэднюю згоду на арышт паслоў
БСРГ. Згодна зь ягонымі пазьнейшымі ўспамінамі, ён нават уласнаручна рэдагаваў періпапа-
чаткова ня вельмі пераканаўчыя тлумачэньні Мэйштовіча, каб надаць ім большую верагод-
насьць. Падрабязьней гл.: Смалянчук, А. Разгром «Грамады»: за кулісамі палітычнаі а сканда-
лу П Гістарычны альманах. 2003. Т. 8. С. 214-227.
У справе праведзенай акцыі па ліквідацыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады ўрад 16.1.1927 г. выдаў наступны камунікат:
Пэўныя арганізацыі, што працяглы час дзейнічалі натэрыторыі дзяржавы, разгарнулі дзейнасьць, кошт якой выключае магчы.масьць фінансаваныія яе ўласнымі сродкамі. Шчодрае аплачваньне інструктараў, агітатараў і агентаў, выданьне шматлікіх адозваў, брашураў і пэрыёдыкаў, якія распаўсюджваліся задарма, раздача беззваротных крэдытаў для згуртаваньня сваіх прыхільнікаў сьведчаць пра тое, што дзейнасьць гэтых арганізацыяў аплачвалі чужыя элемэнты.
На чале гэтых арганізацыяў сталі некалькі соймавых паслоў, якія шчодрай рукой распараджаліся сродкамі, што паходзілі з іншаземных крыніцаў. Такой дзейнасьці, накіраванай на шкоду дзяржавы, урад далей трываць ня мог. Урад ня мог дапусьціць да папіырэньня хваляваньняўсяродспакойнага насельніцтва і ажыцьцяўлсньня злачынных плянаў што імкнуліся выклікаць беспарадкі на заі ад замежных чыньнікаў. Паслы, якія стаялі на чале згаданых арганізацыяў, а менавіта Тарашкевіч, Валошын і РакМіхайлоўскі, былі арыштаваныя разам зь іншымі правадырамі гэтых арганізацыяў.
16.1.1927 г. на тэрыторыі ўсяго Віленскага ваяводзтва была распаўсюджаная наступная адозва:
Да насельніцтва Віленскага ваяводзтва.
Назіраньні, якія праводзіліся ўжо доўгі час, а таксама піматлікія сабраныя доказныя матэрыялы ў выглядзе паказаньняў асобных людзей, раскіданых праклямацыяў і ўлётак, якія заклікалі да антыдзяржаўнага перавароту, рэзалюцыяў і пастановаў, прынятых на некаторых мітынгах і сходах, пастановаўчарговых канфэрэнцыяў KIIII і КПЗБ, як прадстаўніцтваў КамінтэрнуўПольшчы.атаксама выпадкаўзабойстваўтэрарыстычнага кшталту і іншых злачынстваў крыміналыіага характару, зьдзейсьненых і заіілянаваных пад уплывам шкоднай агітацыі, высьветлілі, іпто шэраг легальна дзеючых на тэрыторыі Віленскага ваяводзтва арганізацыяў і інстытуцыяў створаныя і кіруюцца эмісарамі Камінтэрну разам зь дзеячамі Камуністычнай партыі Польшчы, яе Цэнтральным камітэтам і так званай Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
Кансьпірацыйная праца падрыўных элемэнтаў, якая доўгі час праводзілася ўсярэдзіне гэтых легалызых арганізацыяў, з аднаго боку, палягчала гэтым элемэнтам выкананьне задачы Камінтэрну па правакаваньні ў Польшчы крывавай сацыяльнай рэвалюцыі на ўзор расейскай, з другога — уводзіла ў гэтыя арганізацыі момант раскладаньня мэтадам правакацыі пад выглядам нібыта падтрымкі нацыянальных памкненьняў ці мэтаскіравана абвастрала сацыя льныя, нацыянальныя або рэлігійн ыя супярэчнасьці. Гэтая антыдзяржаўная дзейнасьць цалкам і шчодра фінансавалася з-за мяжы Камінтэрнам і здолела ўцягнуць у арбіту сваіх уплываў паасобныя маласьвядомыя элемэнты, якія пад уплывам працяглага агульнадзяржаўнага эканамічнага крызісу і беспрацоўя, будучы малаўстойлівымі ііерад дэструкцыйным узьдзеяньнем, лягчэй паддаваліся камуністычнай правакацыі, робячы ўчынкі, супярэчныя Крымінальнаму кодэксу, і трапляючы пад пакараньні і рэпрэсіі дзяржаўнай улады, у той час як камуністычныя кіраўнікі і эмісары, што кіравалі гэтай правакацыйнай кампаніяй збоку і кансьпірацыйна, заставаліся непакаранымі.
Супрацьдзяржаўная кампанія, якая праяўлялася ў розных формах, знайшла свой адбітак у выглядзе выразнай і вельмі занепакоенай грамадзкай думкі, а таксама, асабліва ў апошні час, у выпадках масавага чыннага супраціву насельніцтва камуністычнай камнаніі, які праяўляецца ў гвалтоўныхдзеяньняхудачыненьні даагітатараўікамуністычныхдзеячоў731.
Падаю даагульнага ведама, штодзяржаўныя органы, пакліканыя дазахаваньня парадку і грамадзкага спакою, зрабілі неабходныя дзеяньні для абясшкоджаньня змоўніцкіх намераў, задуманых пры падтрымцы Камінтэрну, і з гэтай нрычыны ўсялякія самадзейныя выступленьні груповак і асобных людзей супраць камунісгычных дзеячоў, выкліканыя агульным абурэньнем у грамадзтве, зьяўляюцца недапушчальнымі. Заклікаючы насельніцтва Віленскага ваяводзтва да захаваньня поўнага спакою, папярэджваю адначасова аб адказнасьці за знаходжаньне ў складзе арганізацыяў апанаваных антыдзяржаўнымі элемэнтамі.
/—/ Рачкевіч
Ваявода.
г. Вільня, Ібстудзеня 1927г.
16 студзеня былі арыштаваныя яшчэ два паслы: Фэлікс Галавач, сябра соймавага клюбу НПХ, і Мятла Пятро з БСРГ. Пасьля атрыманьня паведамленьня аб далейшых арыштах сярод паслоў маршалак сойму Ратай выслаў вечарам 17.1. наступны ліст да міністра юстыцыі Мэйштовіча:
Да пана міністра юстыцыі
...Ірунтуючыся на лісьцеад 15 г. м. і на інфармацыі пана міністра, датычнай акалічнасьцяў, у якіх адбыўся арышт паслоў Тарашкевіча, Валошына і Рак-Міхайлоўскага, як і дзеяньняў, за якія яны былі затрыманыя, я дагэтуль не знайшоў дастатковых падставаў, каб патрабаваць іх вызваленьня і ўзяць на сябе адказнасьць за наступствы гэтага. Даведаўшыся, аднак, што на працягу ўчараілняга дня былі пазбаўленыя свабоды паслы Галавач і Мятла, я не магу разабрацца, адбылося гэта ўсувязі са справай, па якой былі затрыманыя і тры вышэйзгаданыя паслы, ці тут ідзе гаворка пра іншую справу. ГІрашу хутка даслаць мнетлумачэньні.
Асабліва прашу паведаміць, ці былі паслы Галавач і Мятла засьпетыя на месцы злачынства. Ня маючы магчымасьці вывучыцьсправу ваўсіх дэталях самастойна, я вы.мушаны абапірацца на інфармацыю пана міністра.
Хачу толькі адзначыць, што калі пазбаўленьне волі паслоў Галавача і Мятлы адбылося ўсувязі са еправай трох першых паслоў, то фак т, што арышт адбыўся амаль на 24 гадзіны пазьней, выклікаесумнеўутым, што гэтыя паслы былі засыіетыя на месцы злачынства732.
Ратай
Маршалак сойму.
'5| I Іадобна на тое, што тут гюльскія ўлады паспрабавалі сьпісаць на «народны гнеў» праведзены паліцыяй гвалтоўны разгон павятовага зьезду БСРГ у мястэчку Старабярозава Бельскага павету ў сьнежні 1926 г„ падчас якога былі жорстка пабітыя соймавыя паслы-грамадоўцы Павал Валошын і ПятроМятла.
732 Сумняваўся ў тым, што арыштаваныя паслы былі засьпетыя на месцы злачынства, ня толькі Мацей Ратай. У той час па соймавых кулюарах хадзілі пагалоскі, што, напрыклад, пасол Галавач быў затрыманы, калі даіў сваю карову. Гакі «гарачы злачынны ўчынак» стаў пасьля ў парлямэнце прад.метам кпінаўз маршалка і Мэйштовіча.