Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
Вынікам ужываньня дэталёва апрацаванай новай тактыкі камуністычнай партыі можна лічыць вялізны рост псэўдалегальных арганізацыяў БСРГ і НПХ, якія імкнуцца да ўзяцьця ўсіх прыхільных да рэвалюцыі элемэнтаў у сваё арганізацыйнае падпарадкаваньне. БСРГ на працягу другога паўгодзьдзя 1926 г. здолела стварыць каля 1200 гурткоў з амаль што 100 000 сяброў і 400 000 спачуваючых. Гэта можа складаць пагрозу для дзяржавы.
Пад уплывам травеньскага пералому (1926 г.)527 у камуністычнай партыі пачалася новая рэарганізацыя, а менавіта поўная цэнтралізацыя. У чаканьні адпаведнага моманту пад уплывам першых зьвестак пра травеньскія падзеі некаторыя акруговыя камітэты КПЗБ распачалі мабілізацыю сваіх арганізацыяў і правялі праверку запасаў зброі. Хуткае заканчэньне травеньскіх падзеяў не дало камуністам магчымасьці правесьці больш актыўныя выступленьні.
Трэба адзначыць, што ў імкненьні да пашырэньня сваіх уплываў на ўсе пласты насельніцтва камуністы не забываліся і пра войска. БСРГ, НПХ, КПЗБ і КПП, дзейнічаючы сярод сялянаў і рабочых, працягнулі
'2 Маецца наўвазедзяржаўны пераварот, ажыцьцёўлены Юзэфам Пілсудзкім 12 траўня 1926 г.
свае рукі ня толькі да шарагоўцаў і падафіцэраў, але і кадравых афіцэраў, лічачы, што прыхільнасьць апошніх да ідэяў камунізму дазволіць арганізаваць у войску камуністычныя ячэйкі і здолее падарваць вайсковую дысцыпліну.
Такім чынам, камуністы, як лабавой атакай праз КПП, КПЗБ і КПЗУ, так і ўскосна, праз пасярэдніцтва НПХ, БСРГ і апанаваных імі некамуністычных арганізацыяў, імкнуліся да таго, каб выклікаць у Польшчы сацыяльную рэвалюцыю. Пасьля адарваньня ад Полыпчы беларускіх ваяводзтваў павінна была ўтварыцца Беларуская Рэспубліка ў этнаграфічных межах, шчыльна зьвязаная з СССР.
Улічваючы, што, як было неаднаразова адзначана ў гэтым разьдзеле, камуністычная кампанія імкнулася да апанаваньня Заходняй Беларусі, у тым ліку і праз пасярэдніцтва легальных інстытуцыяў, мы падаем гістарычны нарыс разьвіцьця Беларускага сялянска-работніцкага блёку зь Беларускай сялянска-работніцкай грамадой на чале.
Разьдзел XXXV
Сялянска-работніцкі блёк, Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ), Беларускі нацыянальны камітэт у Варшаве, ВБНКам, Беларускі нацыянальны камітэт у Коўне
У папярэднім разьдзеле мы ўжо казалі пра тое, што камуністычная партыя імкнулася здабыць уплывы ня толькі шляхам наўпроставага ўзьдзеяньня, але і праз падпарадкаваньне сабе ўжо існых або толькі што ўтвораных арганізацыяў. У імкненьні да стварэньня адзінага камуністычнага фронту важным крокам наперад было стварэньне ў ліпені 1925 г. Сялянска-работніцкага блёку. Гэты блёк аб’ядноўваў наступныя арганізацыі: 1) Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ), 2) Беларускі нацыянальны камітэт у Варшаве, 3) Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, 4) Беларускі нацыянальны камітэт у Коўне. Улічваючы агульнасьць мэтаў, сюды можна таксама залічыць 5) Незалежную сялянскую партыю.
Аб’яднаныя ў гэтым блёку беларускія арганізацыі імкнуліся да ўзбунтаваньня беларускага насельніцтва, а НПХ — польскага.
Незалежная сялянская партыя ўзьнікла ў 1924 г. і здолела здабыць уплывы, сярод іншага, і ва ўсходніх ваяводзтвах. Беларуская сялянска-работніцкая грамада ўзьнікла перш за ўсё на парлямэнцкай аснове. У Беларускім пасольскім клюбе адбыўся раскол, вынікам якога стала стварэньне соймавага клюбу БСРГ. У яго склад увайшлі паслы: Браніслаў Тарашкевіч, Пятро
Мятла, Павал Валошын528, Сымон Рак-Міхайлоўскі, а затым пасол Юры Сабалеўскі529. Пасьля стварэньня БСРГ, якая такім чынам легалізавалася як палітычная арганізацыя, НПХ саступіла ёй сваіх сяброў-беларусаў. Пасьля разгрому органамі бясьпекі КПЗБ апошняя перадала БСРГ тых сваіх сяброў, якія, маючы магчымасьць пакуль легальна працаваць у Грамадзе, маглі тым самым прынесьці пэўную карысьць кампартыі. Гэта адбылося ў выніку пагадненьня паміж ЦВК БКП у Менску і БСРГ, якое тычылася ўключэньня пэўнай колькасьці кам’ячэек у Грамаду. За згоду на гэта БСРГ атрымала грашовую дапамогу.
Аб супрацоўніцтве Грамады і ЦВК БКП сьведчаць таксама праверкі працы Грамады, якія выконваліся С. А. Кролем, Некрашэвічам і Максімам Гарэцкім — сябрамі Беларускай камуністычнай партыі530.
БСРГ стварыла ў многіх мясцовасьцях так званыя сельсаветы, або апорныя пункты, якія ў любы момант былі гатовыя распачаць вызначаныя для іх дзеяньні. Яны існавалі ў наступных паветах: 1) ВіленскаТроцкім, 2) Вялейскім, 3) Дзісенскім, 4) Ашмянскім, 5) Сьвянцянскім, 6) Браслаўскім, 7) Лідзкім, 8) Дунілавіцкім, 9) Стаўпецкім, 11) Нясьвіскім, 11) Валожынскім, 12) Гарадзенскім, 13) Слонімскім, 14) Косаўскім, 15) Пружанскім, 16) Ваўкавыскім, 17) Бельскім, 18) Беластоцкім, 19) Кобрынскім, 20) Сакольскім, 21) Баранавіцкім, 22) Лунінецкім, 23) Наваградзкім.
Сельсаветы існавалі пад рознымі назвамі. Часта іх функцыі выконвалі мясцовыя гурткі і кам’ячэйкі. Здаралася, што сельсаветы былі адначасова агітпунктамі.
Гэтыя агітпункты ў форме т. зв. хатаў-чытальняў ці сялянскіх бібліятэк былі расьсеяныя пераважна незалежна ад сельсаветаў. Дзякуючы энэргічнай прапагандзе, агітпункты мелі вялікі посьпех. Ствараліся гурткі, якія, сярод іншага, зьбіралі грошы на закупку кніжак, шукалі памяшканьні, кіраўнікоў для хатаў-чытальняў і бібліятэк, дастаўлялі ім пэрыёдыку і кнігі. У разьвіцьці гэтай кампаніі брала ўдзел Беларуская кнігарня ў Вільні, якая дала магчымасьць асобным гурткам набываць кнігі ў крэдыт, або ў пэўныя пэрыяды са зьніжкай да 50—60 % і г. д.
У хатах-чытальнях вялася агітацыя ў кірунку разьвіцьця беларускага школьніцтва, дыскрэдытаваліся некамуністычныя арганізацыі, што
528 Валошын Павал (1891 — 1937) — беларускі палітычны дзяяч. У 1923—1927 іт. — пасол польскага сойму, адзін са стваральнікаў БСРГ. 3 1927 па 1932 гг. зьняволены ў польскай турме. 3 1932 г. — у Менску. Рэпрэсаваны.
529 Сабалеўскі Юры (1889—1957) — беларускі нацыянальны дзяяч. У 1926—1927 гг. быў дэпутатам польскага сойму, уваходзіўу пасольскі клюб БСРГ, затым у Беларускі пасольскі клюб. I Іадчас нямецкай акупацыі быў адны.м зь лідэраўбеларускай калябарацыі. IІасьля вайны жыў на эміграцыі.
530 Тут Максім Гарэцкі пераблытаны са сваім братам Гаўрылам. Пад праверкай аіюшнім працы БСРГ разам са Сьцяпанам Некрашэвічам, падобна на тое, маецца на ўвазе іх прыезд у Польшчу ў жніўні 1926 г. (гл. разьдзел XXVI). Зьвестак пра сяброўства Гарэцкага і Некрашэвіча ў камуністычнай партыі ня выяўлена.
дзейнічалі сярод рабочых і сялянаў, такія, як ППС і НПР, а прысутным стараліся навязаць ідэалёгію БСРГ.
Дзейнасьць БСРГ была скіраваная на: 1) агітацыю на карысьць адкрыцьця беларускіх усеагульных школаў і пратэст супраць адкрыцьця польскіх школаў, 2) арганізацыю беларускіх народных дамоў, хатаў-чытальняў, пры якіх закладаліся гаспадарчыя сялянска-работніцкія палітычныя і вайсковыя гурткі, 3) арганізацыю апорных пунктаў, гатовых да актыўнага выступленьня ў кожную хвіліну, 4) агітацыю на карысьць вызваленьня палітычных вязьняў, 5) заснаваньне гурткоў Грамады, 6) усталяваньне сувязі з НПХ і КПЗБ і да т. п.
Апрача гэтага, на шматлікіх мітынгах і зьездах беларускія паслы агітавалі за скасаваньне сьмяротнага пакараньня, палявых судоў, дамагаліся спыненьня белага тэрору, надзяленьня сялянаў зямлёй бяз выкупу і г. д., азнаямлялі людзей з тымі лёзунгамі, якія пасьля былі зьмешчаныя ў праграме БСРГ.
У Вільні найбольш дзейснымі сябрамі БСРГ былі: 1) Данілкевіч*, 2) Гаўрылюк531, 3) Манкевіч532 Уладзімер, 4) студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя533 Марцінчык534, 5) дырэктар беларускай гімназіі Радаслаў Астроўскі, 6) студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя Ўладзімер Самойла', 7) настаўнік Іван Савіцкі535 , 8) Сіняўскі536 Мікалай. У памежнай паласе, асабліва ў Вялейскім павеце, дзейнічалі паслы: 1) Рак-Міхайлоўскі, 2) Аўсянік, 3) Тарашкевіч і 4) сэнатар Уласаў, а таксама пасол Пятро Мя-
531 Магчыма, маецца на ўвазе Гаўрылік Язэп (1893— 1937) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пэдагог. У 1922—1928 гг. выкладаў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі беларускую мову і сьпевы. 3 1928 па 1930 гг — пасол польскага сойму, старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне».
532 Манкевіч Уладзімер — настаўнік беларускай пачатковай школы, сябра БСРГ, делегат Вільнацбелкаму (1926). У 1930-я гг. уваходзіўу Цэнтральны саюз беларускіх кулыурнаасьветных і гаспадарчыхарганізацыяў, займаўся каапэрацыяй. Тры.маўбеларускую кнігарню ў Вільні на вул. Вастрабрамскай, д. 1. Адзін з кіраўнікоў Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу.
533 Імя Стэфана Баторыя ў міжваенны пэрыяд насіў Віленскі ўнівэрсытэт.
534 Марцінчык Мікалай (1901 — 1980) — беларускі нацыянальны дзяяч. Да 1927 г. вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса «Студэнская думка». 3 1925 г. — інструктар і сакратар Галоўнага праўленьня ТБШ.
535 Савіцкі Іван (1893—?) — беларускі настаўнік і грамадзкі дзяяч левай арыентацыі, віцэ-старшыня і кіраўнік канцылярыі ТБШ. Выкладаў усясьветную гісторыю і гісторыю Беларусі ў Віленскай беларускай гімназіі. У 2-й пал. 1920-х гг. быў старшынём Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту. У 1927 г„ пасьля арышту лідэраў Грамады, кароткачасова ўваходзіў у дырэкцыю Беларускага каапэратыўнага банку. Паводле некаторых зьвестак, у 1930-х гг. жыўу БССР.
536 Сіняўскі Мікалай — настаўнік Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў матэматыку і гімнасіыку. Актыўны сябра БСРГ, сябра Ўправы ТБШ (1926). У 1930-х гг. уваходзіў у Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асьветных і гаснадарчых арганізацыяў, рэдаіаваў яго друкаваны орган «Беларускі звон». У 1933—1935 гг. быў рэдактарам газэты «Родны край». Быў сябрам прэзыдыюму, сакратаром і старшынём Бацькоўскага камітэту Віленскай беларускай гімназіі.
тла ў Дзісенскім павеце. Асабліва інтэнсіўную дзейнасьць згаданыя паслы разгарнулі ў канцы 1925 г.
Дэмагагічныя лёзунгі, асабліва тыя, што датычылі перадачы сялянам «панскай» зямлі бяз выкупу, прыносілі партыі вялікую папулярнасьць сярод шырокіх пластоў беларускага насельніцтва.
У выніку зробленага падзелу працы 1) пас. Рак-Міхайлоўскі ўзяў на сябе аддзел прэсы і народнай асьветы, 2) пас. Б. Тарашкевіч — сувязі з НПХ і КПП, 3) пас. Валошын — аддзел агітацыі і прапаганды, 4) пас. Мятла — стаў скарбнікам БСРГ.