Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
501 Кангрэсаўка (Kongresowka) — маецца на ўвазе тэрыторыя былога Польскага Каралеўства, якая ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі згодна з умовамі Венскага кангрэсу 1815 г.
(сэцэсія) КПЗБ. На чале сэцэсіі сталі: Эрнэст Паліпенка502 (псэўд. Стары)503, сябра ЦК КПЗБ, і Міхал Гурын504 (псэўд. Стасько505), скарбнік ЦК КПЗБ. Яны стварылі новы ЦК КПЗБ, які складаўся з трох асобаў. Міхал Гурын (Стасько) забраў для сэцэсіі значныя сродкі ЦК КПЗБ, што дало ёй магчымасьць друкаваць два выданьні: «Большевмк»506 і «Чырвоны сьцяг»507.
502 Паліпенка Эрнэст — партыйны псэўданім Карла Мэльперта (1884—?), камуністычнага дзеяча, які паходзіў з Латвіі. У 1925 г. арыштаваны, знаходзіўся ў Беластоцкай турме. Быў падсудным у т.зв. «працэсе 133» над камуністычнымідзеячаміў 1928г. АсуджаныўСССРу 1933 г. Тутаўтары «Кароткага нарысу...» не зарыентаваліся, што ў камуністаў-нелегалаў была прынятая практыка пастаянна зьмяняць партыйныя мянушкі. Дзеля гэтага Паліпенку-Мэльперта (які сапраўды меў партыйную мянушку Стары) пераблыталі зь'іншым дзеячам, які насіў тую самую мянушку.
303 Стары зьяўляецца адной з самых таямнічых фігураў заходнебеларускай гіс горыі. Сапраўднае ягонае прозьвішча з пэўнасьцю не вядомае да гэтай пары. Такая сытуацыя была вынікам у тым ліку таго, што Стары быў непераўзыдзеным майстрам кансьпірацыі і знаходзіўся на нелегальным становішчы яшчэз 1898 г. У 1960-я гг. супрацоўнік Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ, адзін з былых лідэраў КПЗБ Мікалай Арэхва рабіўспробы ўстанаўленьня асобы Старога і зь ліставаньня з шэрагам старых падполыйчыкаў прыйшоў да высновы, піто сапраўднае прозьвішча гэтага дзеяча — Тамашэўскі. Гэтая інфармацыя была ўведзеная ў навуковы ўжытак і фактычна замацавалася ў гістарыяграфіі. Аднак азнаямленьнезь першаснымі матэрыяламі не дазваляе адназначна сьцьвярджаць, што Стары — гэта безумоўна Та.машэўскі. Ня выключана, іі no гэта быў проста яшчэ адзін са шматлікіх ягоных псэўдані.маў.
Падамо толькі некаторыя ўрыўкавыя зьвесткі, які на сёньняшні дзень маюць пра Старога аўтары гэтай публікацыі. Згодна з анкетай, асабіста запоўненай гэтым дзеячам падчас II зьезду КРПП у 1923 г„ ён нарадзіўсяў 1877 г. у сям’і рамесьніка натэрыторыі Расейскай імпэрыі, быў палякам па нацыянальнасьці і меў сярэднюю адукацыю. Да рэвалюцыйнага руху далучыўся ў 1895 г. Спачатку быўсябрам ППС, пасьля расколу гэтай партыі далучыўся даяе левай часткі. У 1918 г. уступіў у Камуністычную партыю Літвы і Беларусі, узначальваў віленскую партыйную арганізацыю. Са сьнежня 1922 г. быў сябрам Камуністычнай рабочай партыі Полыпчы. Быў вядомы як добры арганізатар тэхнічнага боку функцыянаваньня партыі, менавіта дзеля гэтага яму ў пачатку 1920-х гг. была даручаная задача арганізацыі партыйнай друкарні. Задача была пасьпяхова выкананая, але праз супярэчнасьці Старога з кіраўніцтвам КРПП і КПЗБ друкарня была ўведзеная ў дзеяньне толькі пасьля вылучэньня «сэцэсіі». Ёсьць зьвесткі, што крыніцай супярэчнасьцяў было пытаньне статусу віленскай партыйнай арганізацыі: Стары настойваў на яе самастойнасьці і падпарадкаваньні непасрэдна Камінтэрну.
504 Гурын (Маразоўскі)(сапр.Ханевіч) Міхал (1891—1928) — беларускі дзяяч.Дарэвалюцыі 1917 г. быў настаўнікам, скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут. Сымпатызаваў эсэрам. 31920 г. жыў у Менску, рэдагаваў шэраг газэтаў, у тым ліку «Савецкую Беларусь». У 1924 г. быў падпольна пасланы зь Менску ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі камуністычнага руху. Стаў адным зь лідэраў т. зв. сэцэсіі ў КПЗБ у канцы 1924 г. Пасьля сядзеў у польскай турме, пасьля выхаду зь якой выказваўся за супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Зьбіраўся даваць паказаньні на працэсе над лідэрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, але 16 сакавіка 1928 г. быў забіты ў Вільні С. А. Клінцэвічам як правакатар. Пакінуўуспаміны «3 недалёкага мінулага», якія і’убдікаваліся ў другой палове 1927 г. у беларускай палянафільскай газэце «Беларускі дзень».
505 Стасько — так у тэксьце. Насамрэч міхал Гурын меў партыйны псэўданім Стах.
506 «Болыпевмк» («Балывавік») — газэта, орган ЦК КПЗБ, выдавалася са сьнежня 1924 да 1936 гг„ спачатку на расейскай, а пасьля і на беларускай мове.
507 «Чырвоны сьцяг» — нелегальная газэта, орган ЦК КПЗБу 1920—1938 гг.
У гэтых выданьнях праводзілася кампанія супраць КПП. Акрамя таго, сэцэсія імкнулася апанаваць усе камуністычныя арганізацыі. Лічачы, што яны адзіныя адлюстроўваюць рэвалюцыйныя настроі і памкненьні насельніцтва Заходняй Беларусі, сэцэсіяністы вырашылі стварыць Краёвую камуністычную партыю, незалежную ад КПП. Яны зыходзілі з прынцыпу, што няма падставаў для арганізацыйнай сувязі паміж КПП і КПЗБ з прычыны абсалютна рознай псыхалёгіі і ўмоваў побыту беларускіх і польскіх масаў. Выступаючы супраць КПП, сэцэсіяністы высунулі супраць яе цэлы шэраг абвінавачваньняў:
І .Бясплённыя дыскусіі, якія забіваюць у сябрах партыі ўсялякую рэвалюцыйную ініцыятыву, вядуць да раскладаньня партыі. Сьцьвярджалася, што КПП пры адпаведных умовах ня зможа ўзяць ініцыятывы ва ўласныя рукі.
2 .У сялянскім і нацыянальным пытаньнях ЦК КПП, абмяжоўваючыся бясплённым дэкляраваньнем псэўдабальшавізму, на практыцы бясьсільны даць бальшавіцкую ацэнку падзеям, якія адбываюцца, сваім бязьдзеяньнем давёўшы справу да таго, што кіраўніцтва сялянскім рухам узяла ў свае рукі Незалежная сялянская партыя (негалосна падтрыманая КПП), якая дзейнічала і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паступова палянізуючы яе.
З .Не абмяжоўваючыся этнаграфічнай тэрыторыяй Польшчы, ЦК КПП пераносіць свой апартунізм і псэўдабальшавізм і ў акупаваную Заходнюю Беларусь, якая кіпіць стыхійным рэвалюцыйным рухам, да якога ЦК КПП ставіцца паблажліва і зь недаверам.
4 . КПП няўмела і няправільна выкарыстоўвае спэцыфічныя асаблівасьці беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху, які зьяўляецца найлепшай глебай для бальшавізацыі масаў Заходняй Беларусі. У выніку гэтага рэвалюцыйныя элемэнты вёскі пачалі ствараць самастойныя паўстанцкія арганізацыі, напрыклад, «Пралетарская Грамада», «Арганізацыя імя Леніна» і «Чырвоная Зорка».
5 . КПП не пагадзілася з умовай байкоту польскіх школаў на крэсах і не падзяляе погляду, што ажыцьцяўленьне падпольнага беларускага нацыянальнага саманавучаньня, ігнараваньне і байкот рашэньняў польскіх уладаў пасьпяхова нэўтралізуюць палянізацыю і дзякуючы гэтаму ўзмацняюць імкненьне да аб’яднаньня з Савецкай Беларусьсю пад сьцягам СССР. Гэтае аб’яднаньне сецэсіяністы лічылі асновай сваіх рэвалюцыйных памкненьняў508.
КПП безвынікова спрабавала дамовіцца з сэцэсіяністамі. Асуджаныя Менскам і Масквой, Стары і Стасько пачалі арганізацыю Краёвай камуністычнай партыі, незалежнай ня толькі ад КПП, але і ад Камінтэрну.
'°8 Гэтыя і іншыя абвінавачваньні ў бок кіраўніцтва КІ 11’11 былі выкладзеныя «сэцэсіяністамі» ў так званым «Камунікаце да ўсіх сяброў партыі, да ўсіх рэвалюцыйных рабочых і сялянаў Заходняй Беларусі», які быў надрукаваны ў № 2 падпольнай газэты «Большевнк» за 31 сьнежня 1924 г. (першым нумары гэтай газэты, які выдавала «сэцэсійная» рэдакцыя).
Улады бясьпекі правялі ў верасьні і кастрычніку 1925 г. поўную ліквідацыю сэцэсіі на тэрыторыі Беластоцкага і Віленскага ваяводзтваў, дзе яна, дзякуючы вельмі актыўнай працы, мела прыхільнікаў.
Для пашырэньня сваіх уплываў камуністычная партыя з 1924 г. вяла ажыўленую зьнешнюю кампанію ў выглядзе актыўнай агітацыі.
У першую чаргу КПЗБ пачала кампанію, накіраваную на апанаваньне прафэсійных саюзаў у гарадах. У іх складзе быў выкліканы раскол, а пасьля ўтвораная Лявіца клясавых прафэсійных саюзаў, якая цалкам знаходзілася пад камуністычным уплывам, Аднак кампанія ў гарадах разьвівалася слаба. Гэта пацьвердзіў V кангрэс Камінтэрну, што прайшоў у Маскве ў ліпені 1924 г.509. Ён прапанаваў лёзунг адзінага рабочага фронту, зразумеўшы, што без авалоданьня сялянскімі масамі нельга будзе выклікаць рэвалюцыю ў паасобных дзяржавах. Выконваючы пастановы V кангрэсу Камінтэрну, беларускія камуністы ў жніўні 1925 г. павярнуліся да вёскі, галоўным чынам беларускай, дзе работа была больш лёгкай з прычыны наяўнасьці больш падатнага матэрыялу для стварэньня кам’ячэек. У многіх гмінах солтысы, а ў некаторых і войты былі кіраўнікамі камуністычнай прапаганды. Разьвіцьцю камуністычнай кампаніі на вёсцы спрыяла таксама перасяленьне мясцовай інтэлігенцыі, якая мела невялікія гаспадаркі, у гарады ў выніку эканамічнага крызісу.
Камуністычная агітацыя была вельмі ўмелай. У раскіданых адозвах падымаліся найбольш балючыя праблемы мясцовага насельніцтва. Яны заклікалі не плаціць падаткаў, не ісьці на вайсковую службу прызыўнікам, гаварылі пра шкоду, якую наносіць вайсковае асадніцтва, закраналі справу зьнішчаных вайною гаспадарак і г. д. Камуністычныя агітатары як больш дасьведчаныя за звычайнага селяніна людзі неаднаразова дабіваліся ад мясцовай адміністрацыі палёгкаў у падатках, падводнай павіннасьці і г. д., чаго сам селянін дабіцца ня мог. Дзякуючы такой кампаніі агітатар часта рабіўся даверанай асобай, прысутнасьць якой на вёсцы прыносіла значную карысьць. Дзякуючы гэтаму расьлі ўплыў і значэньне Камуністычнай партыі.
Узмацненьне ў жніўні 1925 г. камуністычнай кампаніі на вёсцы, асабліва ў Беластоцкім ваяводзтве, а таксама «засыпка»510 сэцэсіі дазволілі ўладам бясьпекі правесьці ў верасьні і кастрычніку 1925 г. ліквідацыю камуністычных арганізацыяў. Арышты і ператрусы, праведзеныя ў Беластоцкім павеце, далі матэрыял, які дазваляў прыступіць да ліквідацыі партыі на тэрыторыі астатніх паветаў Беластоцкага ваяводзтва, а таксама ў Наваградзкім і Віленскім ваяводзтвах.
509 V кангрэс Камінтэрну праходзіўз 17 чэрвеня да 8 ліпеня 1924 г.
510 У арыгінале слова гучыць як «wsypanie», якое можна перакласьці і ў сэнсе, што «сэцэсія» «засыпалася» сама, і ў сэнсе, uno яе «засыпалі», гэта значыць — здалі польскай паліцыі. На гэты момант трэба зьвярнуць увагу, бо ва ўступе да ўспамінаў Гурына, што друкаваліся ў газэце «Беларускі дзень», адзначалася, што Гурына здалі дэфэнзыве самі верныя Маскве камуністы. Гэтая інфармацыя, аднак, дасюль не пацьверджаная.
У жніўні ў Беластоцкім і Бельскім паветах былі арыштаваныя 200 чалавек (сярод іх правадыры сэцэсіі Стасько і Стары)511, у верасьні 500 чалавек, зь якіх з доказамі віны былі аддадзеныя пад суд 404 чалавекі. У Беластоку былі ліквідаваныя акруговы камітэт, 5 раённых камітэтаў і 44 ячэйкі. Сярод арыштаваных былі 6 сяброў ЦК КПЗБ.