Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня


Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
Дзякуючы праведзеным ператрусам былі знойдзеныя зброя, порах, піраксылін, выкрытыя «тэрарыстычныя пяцёркі», а ў Наваградзкім ваяводзтве ліквідаваная дывэрсійная банда, якая налічвала 43 асобы. У гэтым ваяводзтве быў арыштаваны і перададзены судовым уладам 71 чалавек. Дзякуючы ліквідацыйнай акцыі, у выніку якой былі арыштаваныя многія найбольш мабільныя і актыўныя агітатары, дзейнасьць камуністаў была стрыманая.
У лістападзе 1925 г. дзейнасьць камуністаў ізноў актывізавалася. Цыркуляр ЦК КПЗБ «Найбліжэйшыя задачы ў прафсаюзным руху» загадваў наноў прыступіць да арганізацыі камуністычных ячэек, спачатку сярод гарадзкіх працоўных, а пасьля і сярод вясковых.
Трохі пазьней настаў пэрыяд поўнай унутранай пераарганізацыі працы. Яе асновай была як мага большая ўнутраная і вонкавая кансьпірацыя. Вонкавая засноўвалася на тым, што скампрамэтаваныя або арыштаваныя сябры партыі адхіляліся ад партыйнай працы. Яны маглі толькі ўдзельнічаць у дэманстрацыях, у якіх затое не маглі ўдзельнічаць нескампрамэтаваныя сябры. Унутраная кансьпірацыя грунтавалася на тым, што сябры ячэек не маглі нічога ведаць пра сяброў іншых ячэек. Тыя, хто падазраваўся ў
5,1 Пра арыштСтарога падчас ліквідацыі сэцэсіі дадатковых зьвестак ня выяўлена. Аляксандра Бэргман пісала, што падчас разгрому сэцэсіі ён арыштаваны ня быў. Ёсьцьурыўкавыя зьвесткі пратое, штоён дзейнічаўу Вільні да 1927 г. Так, у верасьні 1926 г. у лісьцеаднагозактывістаў КПЗБ, нейкага Сяргея, праходзіла інфармацыя, што ў віленскай камуністычнай арганізацыі пазначылася апазыцыйная ў дачыненьні да гарадзкога камітэту КПЗБ група і «гэтая група знаходзіцца ў шчыльным кантакце са Старым і тут ва ўсім ягоная рука». Далей у тым самым лісьце гаварылася, што са Старым зноў наладзіў кантакт Міхал Гурын, які незадоўга нерад гэтым быў выпушчаны з польскай турмы: «...правадыр гэтай групы, на маю думку, не падыходзіць для кваліфікацыі яго як правакатара, але ён вялікі дурань і, так як ён зьвязаны са Старым, то апошняму няцяжка было даведацца ў яго пра склад цяперашніх працаўнікоў, і такім чынам усё гэта дайшло да Стаха, бо незразумела, адкуль Стах і Мамонька маглі ведаць увесь склад АК (акруговаіа камітэту КПЗБ — заўв. камэнтатараў) і верхавіны КСМ у Вільні» (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (Н А РБ). Ф. 242-п. Bon. 1. Адз. зах. 86. А. 52).
Апошняя пакуль выяўленая згадка пра Старога ў дакумэнтах датуецца 9 студзеня 1927 г. Той жа Сяргей у сваім чарговым зашыфраваным лісьце пісаў: «Ня так даўно Мятла нам перадаваў, што Стары зьвярнуўся з прапановай да Астроўскага аб перадачы яму друкарні. Абмяркоўваючы гэтае пытаньне, мы вырашылі катэгарычна забараніць мець якія б то ні было справы са Старым. Аказваецца, калі Сямён быў у Вільні, ён даведаўся, што знаёмыя ўсё ж такі ўблыталіся ў гэтую справу, прапанаваўшы Старому перанесьці друкарню на адну кватэру. [...] Мы [...] забаранілі працягваць справу, бо няма абсалютна ніякай гарантыі не патрапіць у [...] вельмі брудную небясьпечную гісторыю. Тутвельмі моцна можа пахнуць правакацыяй» (НА РБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Адз. зах. 86. А. 100,102).
супрацоўніцтве з паліцыяй, паддаваліся пад сачэньне, а ў пэўных выпадках перадаваліся тэрарыстычнай пяцёрцы, г. зн. забіваліся.
Быў выкарыстаны новы арганізацыйны прынцып, апісаны вышэй. Ячэйка складалася толькі з 5 сяброў (раней з 7). Для большай кансьпірацыі былі выбраныя так званыя старшыні ячэек, якія мелі непасрэдны кантакт з кіраўнікамі раёну, тыя ж — непасрэдна з сакратарыятам акруговага камітэту. Акруговы кур’ер ведаў толькі аднаго сябра раённага камітэту, ад якога атрымліваў і якому вяртаў пошту.
Асобным сябрам рэкамэндавалася ўступаць у адміністрацыю, войска, ва ўсе ўстановы, каб паўсюль мець сваіх людзей. Тэрор стаў адным са сродкаў барацьбы як супраць сяброў сваёй партыі, што падазраваліся ў здрадзе, так і супраць усіх асобаў, якія маглі пашкодзіць камуністычнай кампаніі.
Камуністычныя арганізацыі пачалі энэргічна займацца зьбіраньнем зброі і амуніцыі, вайсковай падрыхтоўкай камуністаў, стварэньнем вайсковых аддзелаў і г. д.
Пачалося распаўсюджваньне нелегальнай камуністычнай літаратуры, у якой закраналіся актуальныя праблемы, пра што ішла гаворка вышэй.
У лістападзе 1925 г. у Менску адбылося паседжаньне ЦВК БКП з удзелам прадстаўнікоў ЦВК Украінскай і Расейскай камуністычных партыяў, на якім было вырашана:
1.	ЦВК БКП, ЦВК УКП, ЦВК РКП зьвяртаюцца да кампартыі Польшчы, Заходняй Беларусі і Ўкраіны з заклікам да больш шчыльнага згуртаваньня сваіх шэрагаў і пасьлядоўнага імкненьня да мэты.
2.	3 мэтай пазьбегнуць далейшых масавых арыштаў і ліквідацыяў камуністычных арганізацыяў трэба правесьці сэлекцыю іх сяброў.
3.	Непастаянным сябрам давяраць толькі распаўсюджваньне адозваў і сьцягоў, а адказныя функцыі давяраць выпрабаваным старэйшым сябрам кампартыі.
4.	Выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі для апанаваньня войска. Стварыць ячэйкі зь дзяржаўных, самаўрадавых, чыгуначных, артылерыйскіх, паштовых і тэлеграфных працаўнікоў. Гэтыя ячэйкі павінны быць вядомыя толькі найвышэйшым кіраўнікам арганізацыі.
5.	Правесьці дэталёвы ўлік усіх палітычных, вайсковых і грамадзкіх дзеячоў. Арганізаваць палітычныя ячэйкі, задачай якіх было б назіраньне за асобнымі дзяржаўнымі і адміністрацыйнымі ўстановамі, а таксама за рознага роду таварыствамі і арганізацыямі. Асобна павінны праводзіцца ўлік і адсочваньне арганізацыяў і асобных людзей, задачай якіх ёеьць барацьба з камуністычнымі арганізацыямі. Сябры камуністычных ячэек любым спосабам мусяць трапіць у палітычныя і адміністрацыйныя ўстановы, у вайсковыя і палітычныя таварыствы, адкуль змогуць здабываць матэрыял супраць асобаў, шкодных для камуністычнай кампаніі.
Акрамя таго, павінны быць арганізаваныя кантрольныя ячэйкі. Задача іх сяброў — збор інфармацыі пра ўсе праявы грамадзкага, культурнага, гаспадарчага і іншага жыцьця, зьвесткі ж гэтыя павінны падавацца ў выглядзе рапартаў непасрэдна ЦК. Справу існаваньня такіх ячэек можа вырашаць толькі ЦК дадзенай партыі.
На камуністычную агітацыю і імкненьне выклікаць усясьветную рэвалюцыю бальшавікі выдзялялі вялізныя сумы. Аднак вынікі гэтага былі нязначныя, карысьць ад прыкладзеных намаганьняў — малая. Разуменьне гэтага прымусіла Камінтэрн шукаць новыя шляхі зьнішчэньня ўсясьветнай буржуазіі. Адносна Польшчы зьмененая тактыка камуністычнай партыі выглядала наступным чынам: бачачы, што кампартыя не карыстаецца ў Польшчы папулярнасьцю і што яна ня здолела рэвалюцыянізаваць польскага грамадзтва, было вырашана апанаваць шэраг ужо існых легальных левых арганізацыяў, а таксама стварыць шэраг новых. У такіх арганізацыях як публічныя мэты, так і праграма з тактыкай былі б легальныя.
Ніжэйшыя кіраўнікі і сукупнасьць сяброў гэтых арганізацыяў маглі ня ведаць пра схаваны сэнс іх існаваньня. Маглі ня ведаць яны і пра тое, што вышэйшыя кіраўнікі арганізацыяў складаюць камуністычны штаб. Дзякуючы такой нават унутранай кансьпірацыі камуністы мелі доступ да тых шырокіх пластоў насельніцтва, якія не згаджаліся з праграмай, адкрыта прапагандаванай як камуністычнай. Празь непасрэдныя зносіны камуністычныя дзеячы маглі паступова знаёміць масы з камуністычнымі лёзунгамі, а таксама ўзьдзейнічаць на болын падатных на іх агітацыю асобаў. Такіх людзей пасьля адмысловай падрыхтоўкі прымалі ў склад камуністычнай партыі.
Незалежна ад акцыі ў сфэры грамадзкіх арганізацыяў, камуністы імкнуліся раскалоць беларускае грамадзтва праз падтрымку рэлігійных сэктаў, бо і праваслаўе, і каталіцтва былі сур’ёзнымі перашкодамі на шляху разьвіцьця бальшавізму. Ня могучы апанаваць гэтыя цэрквы, камуністы імкнуліся падарваць іх унутранае адзінства і раздрабніць.
На тэрыторыі Беларусі, апрача Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), дзейнічалі, адпаведна з апісанай вышэй тактыкай, Незалежная сялянская партыя (НПХ) і Беларуская сялянска-работніцкая грамада, створаная Тарашкевічам у канцы 1925 г. відавочна на загад Камінтэрну512.
312 Роля Камінтэрну (фактычна маскоўскіх камуністычных уладаў) у стварэньні БСРГ сапраўды была значная. Дастаткова згадаць жнівеньскую канфэрэнцыю 1925 г. у Гданыжу, на якой лідэры Грамады сустракаліся з прадстаўнікамі КП(б)Б, КПЗБ і КПП.удзел Б. Тарашкевіча ў IV канфэрэнцыі КІПІ у канцы 1925 г. і III канфзрэнцыі КІІЗБ у пачатку 1926 г. (на апошняй ён быў патаемна прыняты ў Камуністычную партыюЗаходняй Беларусі). Сярод іншых на III канфэрэнцыі КІ ІЗБбыло праведзенае і адмысловае паседжаньне па праблеме БСРГ. Дэлегатам патрабавалася вырашыць, які характар мусіць мець наваствораная легальная і ў пэрспэктыве масавая арганізацыя: нацыянальны ці тэры і арыяльны. У першым выпадку Грамада рабілася арганізацыяй, якая гуртавала бтолькі беларусаў, а наралельна зь ёй на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі б падобныя арганізацыі для іншых народаў. Другі варыянт прадугледжваў існаваньне Грамады як чыста тэрытарыяльнай арганізацыі, сябрамі якой магліббыць прадстаўнікі «працоўных масаў»усіх нацыянальнасьцяў, якія жыліўЗаходняй Беларусі. I Іасьля дыскусіі было прынятае рашэньне, што Ірамада сгане тэрытарыяльнай заходнебеларускай арганізацыяй. Пры гэтым цікавы быў сам характар дыскусіі: розныя дзеячы-камуністы выказвалі свае меркаваньні, але ніхто не прапанаваў даведацца думку на гэгы конт афіцыйных кіраўнікоў Грамады. Болыіі падрабязна пра гэта гл.: Тэрытарыяльная ці нацыянальная?: Дыскусія аб Грамадзе на III канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі / Падрыхтоўка публікацыі, прадмова і каментарыі А. Пашкевіча// Гістарычны альманах. 2006. Т12. С. 163—170.
У лістападзе 1925 г. на прапанову пасла Фідэркевіча (НПХ), зробленую з соймавай трыбуны, адбылося заключэньне пагадненьня паміж Незалежнай сялянскай партыяй (НПХ), Беларускай сялянска-работніцкай грамадой (БСРГ) і Камуністычнай партыяй Польшчы — разам зь беларускай і ўкраінскай падсэкцыямі. Гэтая «трайная» партыя прыступіла да сыстэматычнай падрыхтоўкі рэвалюцыі ў Польшчы. Пачалося стварэньне т. зв. народнай міліцыі (на польскім грунце) і Беларускай вайсковай арганізацыі (на беларускім грунце) — аналягічнай Польскай вайсковай арганізацыі513.
На чале гэтай арганізацыі, мэтай якой была падрыхтоўка вясковага насельніцтва да ўзброенага выступленьня супраць маёмасных клясаў і адарваньне паўночна-ўсходніх ваяводзтваў ад Польшчы, стаў т. зв. Цэнтральны камітэт. Ён складаўся з 3 прадстаўнікоў НПХ, 3 прадстаўнікоў КПП і 2 прадстаўнікоў БСРГ. Створаныя баёўкі складаліся з аддзелаў па 10 чалавек. Кожныя 5 аддзелаў утваралі адзін атрад. Кожныя 5 атрадаў мелі адзінае акруговае кіраўніцтва. Усе акруговыя камэндатуры падпарадкоўваліся Цэнтральнаму кіраўніцтву.