Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
У камуністычнай кампаніі 1924—1925 гг. мелі месца як спрыяльныя, так і неспрыяльныя факты для яе разьвіцьця. Да спрыяльных перш за ўсё трэба
залічыць перажываны гаспадарчы крызіс, які аблягчаў агітацыю, далучэньне да КПЗБ у лютым 1924 г. Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, a ў жніўні 1924 г. — Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі484, супрацоўніцтва з камунізмам Незалежнай сялянскай партыі (Незалежнай партыі хлопскай — НПХ), створанай у 1924 г. у выніку расколу ў ПСЛ «Вызваленьне», а таксама 3 замежныя беларускія зьезды. У сувязі са згадкай пра НПХ зазначым, што найбольш актыўнымі яе сябрамі былі паслы, якія паходзілі зь Беларусі: Балін, Бон485, Фідэркевіч486, Галавач487, Шакун, Шапель і Ваявудзкі488.
Пра аб’яднаньне эсэраў з камуністамі гаворка вялася ў разьдзеле XXXII.
Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, уступаючы ў жніўні 1924 г. у КПЗБ, выдала наступны камунікат:
484 Рашэньне пра самароспуск Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі і яе ўваход у склад КПЗБ было прынятае на краявой канфэрэнцыі БРА 30 сьнежня 1923 г. Аб’яднаньне з камуністычнай партыяй Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў адбылося на зьезьдзе БПСР у чэрвені 1924 г.
485 Бон (Воп) Адольф (1890—1944) — польска-беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Жыў у Берасьці. 3 1921 г. — сябра ПСЛ «Вызваленьне». 3 1922 па 1927 гг. — пасол польскага сойму, спачатку ўваходзіў у пасольскі клюб ПСЛ «Вызваленьне», з 1924 г. — у пасольскі клюб Незалежнай сялянскай партыі (НГІХ). Сябра сакратарыяту і старшыня Берасьцейскага акруговага камітэту НПХ. Рабіў няўдалыя спробы выданьня на Палесьсі газэтаў на расейскай мове «Борьба» і «Пахарь». У 1927 г. адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Пасьля 1928 г. займаўся каапэрацыяй.
486 Фідэркевіч (Fiderkiewicz) Альфрэд (1886—1972) — гюльскі грамадзка-палігычны дзяяч, лекар. У 1904—1922 гг. жыў і працаваў у ЗІПА. 3 1922 па 1927 гг. — пасол іюльскага сойму, да 1924 г. — сябра пасольскага клюбу ПСЛ «Вызваленьне», пасьля — НПХ. Быў шчыльназьвязаны з KI ІП і блізкімі да яеарганізацыямі. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас вайны дзейнічаў у падгюльлі, неаднаразова арыштоўваўся немцамі. У 1943 г. зьмешчаны ў канцэнтрацыйны лягер у Асьвенцім, быў лекарам у бараках для сухотнікаў. У 1945 г. — сябра Краёвай Рады Нарадовай (КРН), прэзыдэнт г. Кракава. Пасьля на дыпляматычнай службе ў Вялікабрытаніі, Канадзе і Вугоршчыне. Аўтар шматлікіх успамінаў.
48 Галавач (Hotowacz) Фэлікс (1886—1972) — беларуска-польскі грамадзка-палітычны дзяяч. Паходзіўз Валожыншчыны. У 1917 г. быў сябрам БСГ, прадстаўляў беларусаў на Дзяржаўнай нарадзе 1917 г. у Маскве. У 1922—1927 гг. быў паслом у польскі сойм, прайшоўуягоўЛідзкай акрузе па сьпісе ПСЛ «Вызваленьне». 1 Іадкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. У 1924 г. адзін са стваральнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Быў арыштаваны ў студзені 1927 г. разам з пасламі ад БСРГ. Вызвалены праз 18 месяцаў без суду, пасьля чаго аж да пачатку Другой усясьветнай вайны быўвойтам Мірскай гміны, арганізоўваў там каапэрацыю. У 1939 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, вывезены ў Казахстан. Быўсябрам Саюзу польскіх патрыётаў. 1 Іадаваў заяву на ўступленьне ў армію Андэрса, аднак яна не была задаволеная. У чэрвені 1942 г. ягоная кандыдатура разглядалася палякамі ў якасьці магчымага беларускага прадстаўніка ў Нацыянальнай Радзе пры польскім эміграцыйнымурадзеў Лёндане. I Іасьля вайны жыў на захадзе Полыпчы, займаўся арганізацыяй там дзяржаўнай адміністрацыі і харчовай прамысловасьці.
488 Адзін зь пералічаных паслоў, Альфрэд Фідэркевіч, паходзіў з Усходняй Галіччыны і ніколі ня меў ніякага дачыненьня да Беларусі. Большасьць жа астатніх сапраўды лічыла сябе беларусамі, а Сыльвэс rap Ваявудзкі быў т. зв. «крэсовым палякам».
Прымаючы пад увагу, штотолькі салідарная барацьба ўсіх працоўных проціўуціску і вызыску абшарнікаў і капіталістаў прывядзе да поўнай перамогі працоўных і вызваленьня адусіх формаў паняволеньня; што нацыянальнае паняволеньне аканчальна счэзьнетолькітады, калі працоўныя масы вызваляццаад эканамічнага ісацыяльнага паняволеньня, стварыўшы ўладу работнікаў і сялянаў, прыклад чаго мы бачым у згодным сужыцьці ўсіх нацыянальнасьцей у Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, што адзінай партыяй, якая ставіць сваім заданьнем поўнае вызваленьне ўсяго працоўнага народу ад паняволеньня, у якіх формах яно ні выяўлялася, і вядзе рашучую рэвалюцыйнуюбарацьбуўгэтым напрамку.зьяўляецца Камуністычная Партыя;штоўсеіншыя партыі, якія хоцьі называюцьсябесацыялістычнымі і народнымі, як ГІПС і «Вызваленьне», сваёй палітычнай угодай з буржуазіяй і няшчырым падыходам да разьвязваньня нацыянальнага пытаньня, прычыняюцца толькі да абніжэньня рэвалюцыйнай сілы працоўнага народу.
Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, меўшая на мэце шляхам рэвалюцыйнай барацьбы змагацца за вызваленьне Заходняй Беларусі з-пад ярма панскага панаваньня і аб’яднаньня яез рэштай беларускіх абшараўу адну Работніцка-Сялянскую Рэспубліку, на канфэрэнцыі, якая адбылася ў сьнежні 1923 года, пастанавіла аб’яднацца з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі, каб супольнымі сіламі вясьці далей рэвалюцыйную барацьбу за поўнае вызваленьне працоўнага народу ад усялякіх формаў уціску і паняволеньня, як сацыяльнага, так і нацыянальнага.
Абвяшчаючы аб гэтым беларускіх работнікаў, сялянаў і працоўную інтэлігенцыю, Беларуская Рэвалюцыйная Арганізацыя лічыць сваё існаваньне як асобнай арганізацыі зьліквідаваным і заклікае ўсіх сябраў і прыхільнікаў арганізацыі і ўвесь беларускі працоўны народ згуртавацца пад чырвоным сьцягам Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі для рашучай барацьбы з уладай абшарнікаў і капіталістаў за поўнае як эканамічнае і сацыяльнае, так і нацыянальнае вызваленьне.
Цэнтральны камітэт Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі489.
Згаданыя факты былі зьвязаныя з кампаніяй, якая мела на мэце кансалідацыю камуністычнага лягеру, асабліва беларуска-камуністычнага. У выніку яе, нягледзячы на раскол у КПЗБ, пра які будзе ісьці гаворка ніжэй, у красавіку 1925 г. КПП прыйшла да паразуменьня з КПЗБ, якое тычылася правядзеньня ўзгодненай кампаніі на тэрыторыі ўсходніх ваяводзтваў Рэспублікі і ўзаемнай ня толькі маральнай, але і матэрыяльнай падтрымкі. У тым самым красавіку 1925 г. ЦВК КПЗБ прыйшоў да паразуменьня ў справе ўзгодненай кампаніі з ЦВК КПЗУ У чэрвені 1925 г. на зьезьдзе прадстаўнікоў КПП і КПЗБ была распрацаваная праграма сумеснай працы. Зьезд у lipase Чэскай, ліквідацыя ўраду Цьвікевіча і 2 бэрлінскія зьезды таксама спрычыніліся да ўзмацненьня пазыцыяў камуністаў у беларускім руху.
Т. зв. Другая беларуская канфэрэнцыя адбылася ў Празе Чэскай з 22.IV. па 25.IV. 1925 г. Яна мела неафіцыйны характар і была акружаная глыбокай таямніцай. У ёй бралі ўдзел: 15 дзеячоў з асяродзьдзя беларускай эміграцыі
на чале зь Цьвікевічам і праф. Крачэўскім, два дэлегаты з польскай Беларусі: прадстаўнік віленскіх беларусаў Грыневіч490 і пасол Браніслаў Тарашкевіч зь Беларускага пасольскага клюбу, а таксама тры прадстаўнікі ЦК БКП: Ігнатоўскі, Смоліч і Бэкер491.
Адной з галоўных мэтаў праскай канфэрэнцыі было абмеркаваньне справы стварэньня агульнабеларускага фронту і праграмы, якая дазволіла б дасягнуць гэтай мэты. Пасьля праслухоўваньня шэрагу дакладаў, сярод іншых, Цьвікевіча, Крачэўскага і Смоліча, канфэрэнцыя перш за ўсё прызнала, што:
«Беларусы ў Польшчы ўціскаюцца мацней, чым у іншых дзяржавах» (напрыклад, у Літве, Латвіі), і што сучасны момант зьяўляецца адпаведным для прыняцьця як мага больш катэгарычнай пастановы аб вызваленьні Заходняй Беларусі з польскай няволі, і для напружаньня ўсіх сілаў для дасягненьня пастаўленай мэты. Як характэрны факт трэба прывесьці заклік да аб’яднаньня Беларусі ў Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Увасабленьнем настрою, які панаваў на канфэрэнцыі, можа служыць наступны ўрывак з дэпэшы, высланай да маскоўскага Савету Народных Камісараў:
... Беларускі люд Заходняй Беларусі сустракае па-братэрску працягнутую дапаможную далонь у сваіх намаганыіях дасягненьня ўжо блізкага вызваленьня ад ярма паноў і капі талістаў, а таксама да аб’яднаньня ўсіх беларусаў у адно цэлае пад чырвоным сьцягам III Інтэрнацыяналу...
10.IX.1925 г. у Менску адбылося паседжаньне прэзыдыюму ЦВК БКП з удзелам, сярод іншых, Адамовіча, Чарнушэвіча, Грузэля492, Ігнатоўскага, Левіна' і Прышчэпава493. На гэтым паседжаньні былі прынятыя наступныя пастановы, якія знаходзіліся ў шчыльнай сувязі зь беларускімі канфэрэнцыямі, што мусілі адбыцца ў Бэрліне ў верасьні і кастрычніку 1925 г.
Было пастаноўлена:
1. Аказаць неадкладную матэрыяльную дапамогу ўсім замежным беларускім арганізацыям, якія працуюць над вызваленьнем захопленых беларускіх земляў, з выключэньнем арганізацыяў, якія атрымліваюць дапамогу ад тых дзяржаваў, у якіх працуюць.
490 Грыневіч Антон (1877— 1937) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, зьбіральнік беларускага музычнагафальклёру. У 1922—1923 гг. — сакратарТБШ.З 1925 г. жыўуМенску.
4,1 Нейкі Бэкер фігураваў у складзеным савецкімі спэцслужбамі «Сьпісе ўдзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917—1924 гг.)...» як «сябра Беларускай калёніі ў Латвіі, сябра камісіі пафінансаваньні БНР».
492 Грузэль Вацлаў Пятровіч (1884—1937) — савецкі дзяржаўны дзяяч.З 1921 г. — старшыня Мен-
скага павятовага выканкаму, сакратар Бабруйскага павятовага камітэту КІ І(б)Б, старшыня Бабруйскаіа павятовага выканкаму. У 1924—1926 іт. — наркам Рабоча-сялянскай інспэкцыі БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВК БССР, да 1925 г. — старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б. У 1926 накіраваны на работу ў РСФСР. Рэпрэсаваны.
2. Аказаць неабходную дапамогу ў скліканьні другой беларускай палітычнай канфэрэнцыі дзеля таго, каб яна адбылася ў Менску.
3. Увайсьці ў паразуменьне зь літоўскім урадам у справе аказаньня дапамогі Беларускаму камітэту ў Коўне; са свайго боку прыкласьці ўсе намаганьні да падтрымкі прэтэнзіяў літоўцаў да Польшчы.
4. Увайсьці ў паразуменьне зь нямецкім урадам і прапанаваць за падтрымку пастулятаў беларускіх арганізацыяў у Літве, Польшчы і Латвіі падтрымку ўсіх прэтэнзіяў да Польшчы, выстаўленых нямецкім урадам.